ХРОСТ ЭЎХАРЫСТЫЯ БЕЖМАВАННЕ

І. ПАСХАЛЬНАЯ ТАЯМНІЦА Ў САКРАМЭНТАХ КАСЦЁЛА

 

Тэма № 1, VIII кл.

САКРАМЭНТ ЯК ДЗЕЙСНЫ ЗНАК

Дыдактычная мэта: знаёмім вучняў з паняццем сакрамэнт, распавядаем, як падзяляюцца сакрамэнты. Асаблівым чынам звяртаем увагу на тое, што праз гэтыя знакі нам удзяляецца Божая ласка.

Выхаваўчая мэта:выхоўваем у вучнях уменне дзякаваць за дар сакрамэнтаў і супрацоўнічаць з Божаю ласкай.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:карткі з тэкстаміСв. Пісання: Мц 28, 19; Дз 1, 8; Як 5, 14–15; Ян 20, 23; Мк 14, 22–24; Ян 15, 16; Эф 5, 31. ККК 1131. Фотаздымкі.

Метады катэхезы: праца ў групах, аналіз тэксту.

Ход заняткаў

 

Малітва: О, добры Божа, асвяці нас Духам Тваім Святым, які дае розум і ўмацоўвае духоўныя сілы, каб мы ўважліва спасцігалі ўсе навукі і ўзрасталі Табе, Стварыцелю нашаму, на славу, бацькам і настаўнікам нашым, на радасць і ўцеху, Касцёлу і Бацькаўшчыне на дабро і славу. Амэн.

 

Чалавек пытае

Ствараючы чалавека, Пан Бог даў яму несмяротную душу, вольную волю і розум, каб чалавек жыў у сяброўстве з Богам, пазнаваў Яго і любіў. Грэх разарваў сувязь чалавека з Богам, але дзякуючы Божай любові чалавек атрымлівае асвячальную ласку. Менавіта яна развівае ў чалавеку Божае жыццё. Гэтая ласка нябачная, але Пан Бог у сваёй мудрасці трывала злучыў яе з бачнымі знакамі — сакрамэнтамі.

Катэхет (К.) запрашае вучняў разгледзець фотаздымкі, на якіх паказана ўдзяленне сакрамэнтаў, а пасля пытаецца ў вучняў:

— Удзяленне якіх сакрамэнтаў вы бачылі на здымках?

— Якія з іх вы ўжо прынялі?

— Да прыняцця якога сакрамэнту вы рыхтуецеся?

— Якія яшчэ сакрамэнты можаце атрымаць?

На сённяшняй катэхезе мы паразважаем над тым, чым з’яўляюцца сакрамэнты і навошта мы іх прымаем. Спачатку разгледзім азначэнне самога слова сакрамэнт. Прачытайце ў вашых падручніках, якое азначэнне сакрамэнта падае вучэнне Касцёла. (адзін з вучняў чытае тэкст)

«Сакрамэнты — гэта дзейсныя знакі ласкі, ўстаноўленыя Хрыстом і даручаныя Касцёлу, праз якія нам удзяляецца Божае жыццё. Бачныя абрады, праз пасрэдніцтва якіх здзяйсняецца сакрамэнт, азначаюць і ажыццяўляюць ласку, якую нясе кожны сакрамэнт”. (пар ККК 1131)

 

Бог адказвае

Аб тым, як былі ўстаноўлены сакрамэнты, чытаем у Святым Пісанні:

(заданне ў сшытку) Напішы, аб устанаўленні якога сакрамэнту кажа Святое Пісанне:

· «Дык ідзіце і навучайце ўсе народы, і хрысціце іх у імя Айца і Сына,
і Духа Святога
» (Мц 28, 19)

· «Прымеце моц Духа Святога, які на вас сыйдзе, і будзеце Маімі сведкамі ў Ерузалеме і ва ўсёй Юдэі, і Самарыі, і ажно да краю зямлі» (Дз1, 8)

· «Нехта сярод вас хварэе? Няхай пакліча прэзбітэраў Касцёла, а яны няхай памоляцца над ім і намасцяць яго алеем у імя Пана. І малітва веры ўратуе хворага, і Пан падыме яго, і грахі, якія ўчыніў, будуць адпушчаны яму» (Як 5, 14–15)

 

· «Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаныя; на кім пакінеце, на тым застануцца» (Ян 20, 23)

 

· «І калі яны елі, Езус, узяўшы хлеб, благаславіў, паламаў і даваў ім, кажучы: Бярыце, гэта Цела Маё. І, узяўшы келіх, падзякаваў і даў ім;
і пілі з яго ўсе. І сказаў ім: Гэта Мая Кроў запавету, якая за многіх праліваецца
» (Мк 14, 22–24)

 

· «… Гэта чыніце на Маю памяць» (Лк 22, 19)

 

· «Таму пакіне мужчына бацьку свайго і маці і злучыцца з жонкай сваёй, і будуць двое адным целам» (Эф 5, 31)

Прэзентацыя працы вучняў.

Сакрамэнты — гэта ўстаноўленыя Хрыстом бачныя знакі Яго прысутнасці і дзейнасці на зямлі. Улічваючы нашыя магчымасці ўспрымання, Хрыстус карыстаецца знакамі, каб нам даць упэўненасць, што мы перажываем сустрэчу з Ім. Бачныя абрады, праз пасрэдніцтва якіх здзяйсняецца сакрамэнт, азначаюць
і ажыццяўляюць ласку, якую нясе кожны сакрамэнт.

Хрост: праз абмыванне вадой мы атрымліваем дар паўторнага нараджэння, Пан Бог ачышчае нас ад першароднага граху.

Бежмаванне: праз ускладанне рук біскупа і намашчэнне святым алеем мы атрымліваем моц Духа Святога, умацоўваемся Яго дарамі.

Пакаянне: у канфесіянале святар прамаўляе cловы адпушчэння грахоў, менавіта там адбываецца спатканне чалавека з Хрыстом, які прабачае грэх.

Эўхарыстыя: найважнейшы Сакрамэнт, у ім пад выглядам хлеба і віна Езус ахвяруе сябе за нас падчас св. Імшы.

Намашчэнне хворых: праз святарскае намашчэнне хворыя атрымліваюць дар прысутнасці і моцы Божай, каб разам з Хрыстом перажываць сваё цярпенне і быць падрыхтаваным да сустрэчы з Богам у вечнасці.

Святарства: праз накладанне рук біскупа ўдзяляецца дар служэння
ў Касцёле, каб прэзбітэры выконвалі функцыі ахвярапрынашэння і былі настаўнікамі і пастырамі Божага народа.

Сужэнства: мужчына і жанчына, складаючы адно аднаму сужэнскую прысягу, ствараюць непарыўны саюз сумеснага жыцця і любові ў Богу, атрымліваюць Божую ласку для належнага выканання сужэнскіх абавязкаў.

 

Сакрамэнты Касцёла падзяляюцца на: сакрамэнты хрысціянскага ўтаямнічання (хрост, канфірмацыя і Эўхарыстыя); сакрамэнты аздараўлення (пакаянне і намашчэнне хворых); сакрамэнты служэння супольнасці і місіі (святарства (пасвячэнне) і сужэнства). Яны ахопліваюць важныя моманты хрысціянскага жыцця. Усе сакрамэнты скіраваны да Эўхарыстыі “як да сваёй канчатковай мэты” (св. Тамаш Аквінскі).

 

К. дзеліць вучняў на тры групы, даючы карткі і алоўкі. На дошцы катэхет змяшчае схему, якую вучні павінны дапоўніць, запісваючы:

Група І – сакрамэнты хрысціянскага ўтаямнічання

Група ІІ – сакрамэнты аздараўлення

Група ІІІ – служэння і місіі

На картках вучні павінны запісаць назву сакрамэнта і намаляваць сімвал, які адлюструе сутнасць гэтага сакрамэнта (напр. хрост – белая вопратка)

СВЯТЫЯ САКРАМЭНТЫ

           
   
   
 


ХРЫСЦІЯНСКАГА ЎТАЯМНІЧАННЯ

ХРОСТ ЭЎХАРЫСТЫЯ БЕЖМАВАННЕ

АЗДАРАЎЛЕННЯ








Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 909;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.007 сек.