Чалавек адказвае Богу. Падчас аднаўлення абяцанняў хросту мы выказваем жададанне аднавіць сваю сувязь з Хрыстом і Касцёлам
Падчас аднаўлення абяцанняў хросту мы выказваем жададанне аднавіць сваю сувязь з Хрыстом і Касцёлам, вызнаём сваю веру, а таксама выракаемся сатаны і ўсіх яго спраў.
К. дае вучням заданне, скончыць наступныя сказы:
Я веру ў Хрыста - гэта значыць, што …………………………
Я выракаюся сатаны і ўсіх яго спраў – гэта значыць, што …….
Калі давяраеш Езусу, то разам з Ім можаш супрацьстаяць спакусам сатаны. Праз малітву да Святой Тройцы, праз ружанцовую малітву да Марыіі, да св. Арханёла Міхала ты аддаеш сябе пад Божую апеку. Акрамя малітвы трэба памятаць пра пост, а таксама жыць у радасці і надзеі, стараючыся даваць іншым людзям добрае сведчанне хрысціянскага жыцця.
Разважанне:
— Што я магу зрабіць, каб яшчэ больш умацаваць сваю сувязь з Хрыстом?
—Чым для мяне з’яўляюцца гараскопы, магія, варажба, амулеты?
— Як выглядае мая малітва?
— Калі астатні раз я прыступаў да сакрамэнту пакаяння і Эўхарыстыі?
—Што я магу зрабіць для умацавання сваёй парафіяльнай супольнасці?
Пастанова.
Хатняе заданне:
Прачытай і паразважай над словамі Святога Пісання Мк 1, 23-27, Гбр 2, 14-15.
Заключная малітва: да Арханёла Міхала
Тэма № 8, X кл.
СЕКТА ЗНІШЧАЕ ЧАЛАВЕКА.
Дыдактычная мэта: растлумачваем, што прыналежнасць да секты з’яўляецца здрадай Хрысту. Звычайна гэта вядзе да знішчэння асобы і пазбаўлення яе асабістага шчасця.
Выхаваўчая мэта:папярэджваем моладзь, што трэба быць асцярожнымі ў кантактах з людзьмі, якія запрашаюць на “хрысціянскія” сустрэчы па-за касцёлам і парафіяй.
Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:
Святое Пісанне: Мк 13, 5-6, 22-23; Гал 1,6-8; невялікая рамка, зацягнутая чорнай тканінай, папяровая клякса чырвонага колеру з надпісам “Увага: секты”, люстэрка.
Метады катэхэзы: аповед, аналіз тэксту.
Ход заняткаў
Малітва:
Пане Езу, Ты даў пачатак Касцёлу, каб ён быў знакам еднасці і супакою. Але людзі сапсавалі гэтую еднасць, жывучы ў сварках і нязгодзе паміж сабою, таму некаторыя адыходзяць ад Касцёла. Мы прагнем штораз лепш пазнаваць нашую каталіцкую веру, каб самім з’яўляцца ў свеце знакам веры, надзеі і любові для ўсіх людзей. Адары нас, Пане, Тваёю ласкай, каб мы маглі зразумець таксама і тых, якія па розных прычынах адышлі ад Хрыста. Амэн.
Чалавек пытае
Сярод мноства спакус, якія сатана падсоўвае чалавеку, нечакана можа з’явіцца спакуса абыякавасці і незадаваленнасці ўсім, што датычыць рэлігійнага жыцця. Сцены “свайго касцёла” становяцца за-цеснымі, гаміліі святара – надакучлівымі. Нараджаецца цікавасць да іншых рэлігій, узнікае жаданне мець новых сяброў, якія “ўсё разумеюць”, якія дапамогуць сярод шэрай штодзённасці адшукаць сляды Божай прысутнасці.
«Мой малодшы брат, Павел, быў звычайным маладым чалавекам. Ён вучыўся ў тэхнікуме, вучоба давалася яму лёгка. Брат не любіў выходзіць на вуліцу — чытаў дома розныя кнігі і часопісы, а потым са мной і маці дыскутаваў на розныя тэмы.
Калі надышоў час экзаменаў, Павел зрабіўся нейкім закрытым, чужым. Мы ведалі, што ён мае новых дзіўнаватых сяброў, але яго маўклівасць тлумачылі стомаю ад вучобы. Аднак паводзіны Паўла хутка пачалі мяняцца. Брат стаў часта і невядома куды выходзіць з дому, яго адзнакі ў тэхнікуме знізіліся, з пакою былі чутныя дзіўныя гукі індыйскай музыкі, ён папрасіў маці не гатаваць яму больш мяса. Спачатку маці не згаджалася, але Павел увесь час адмаўляўся ад мясной ежы, тады яна пачала гатаваць для яго асобна, супакойваючы сябе, што так нават будзе лепш для ягонага здароўя. Неўзабаве надыйшоў момант, калі Павел адмовіўся хадзіць у касцёл, растлумачваючы нам, што вера — гэта прыватная справа кожнага чалавека. Маці вельмі моцна перажывала, але што яна магла зрабіць?
Экзаменаў у тэхнікуме Павел не здаў. Аднойчы ён проста сабраў свае рэчы і сышоў, пакінуўшы нам толькі ліст, дзе пісаў, каб мы не хваляваліся за яго, бо ён знайшоў сэнс жыцця, мае добрых сяброў, з якімі цяпер будзе разам жыць... Ніякага адраса, ніякага тэлефона не пакінуў...
Аднойчы, вяртаючыся ад сяброўкі, я сустрэла групу людзей, апранутых у ружовае адзенне і паголеных нагала, якія танцавалі на вуліцы. Сярод іх я з цяжкасцю пазнала Паўла. Калі ён убачыў мяне, то хацеў збегчы, але я хутка падышла да яго, каб паразмаўляць. Размовы не атрымалася, Павел адказваў на пытанні аўтаматычна. Потым іх гуру загадаў Паўлу адысці ад мяне, так мы і разышліся.
На наступны дзень я прыйшла разам з маці на гэтае самае месца, але сярод танцораў, вызнаўцаў Крышны, Паўла не было. Калі мы запыталі кагосьці з іх пра Паўла, атрымалі адказ, што такога хлопца яны ўвогуле не ведаюць.
Цяпер мы працягваем шукаць Паўла і не губляем надзеі, што калі-небудзь яго знойдзем. Але ці захоча ён вярнуцца да нармальнага жыцця?»
(падручнік вучня)
— Якія секты вы ведаеце?
— Ці сустракаліся вы з прадстаўнікамі сектаў?
— Як выглядала гэта сустрэча?
— Ці ёсць сярод вашых знаёмых тыя, хто трапіў у секту?
Пан Бог адказвае
На падставе апавядання выпісваем характэрныя рысы секты:
— гэта невялікая група людзей, дзе ўсе паміж сабой добра знаёмыя.
— лідэр групы добра ведае яе ўдзельнікаў.
— абавязковая безумоўная паслухмяннасць лідэру
— паступовае зняволенне ўдзельніка.
— частка ўдзельнікаў мае праблемы з псіхікай.
— удзельнік разрывае стасункі са сваімі блізкімі роднымі.
— ўдзельнік падаеццца моцнаму знешняму ўплыву праз слуханне адпаведнай музыкі, рытуалы і г.д.
— моцная псіхічная атака, пасля якой цяжка і марудна праходзіць працэс рэабілітацыі.
(свае адказы вучні запісваюць у падручнік)
Падчас сустрэчы прадстаўнікі сектаў часта кажуць, што іх навука абапіраецца на Святым Пісанні. На самой справе гэта няпраўда, мэта якой —аслабіць увагу тых, каго хочуць прыцягнуць у секту. Перад ілжэнавукай і дзейнасцю фальшывых прарокаў перасцярагаў Езус сваіх вучняў. Св. Павел у лісце да Галатаў таксама робіць заўвагу тым, хто нетрывалы ў веры і падаецца ўздзеянню ілжэвучэння.
Адзін з вучняў чытае фрагменты са Святога Пісання:
«Езус пачаў казаць ім: “Глядзіце, каб ніхто не звёў вас. Многія прыйдуць пад імем Маім, кажучы, што гэта Я, і многіх звядуць. Бо паўстануць фальшывыя месіі і фальшывыя прарокі і будуць чыніць знакі і цуды, каб звесці ў зман, калі ўдасца, выбраных. А вы сцеражыцеся. Я прадказаў вам ўсё » (Мк 13, 5-6, 22-23)
«Здзіўляюся, што ад таго, хто паклікаў вас ласкаю Хрыста, вы так хутка адыходзіце да іншага Евангелля. Яно, аднак, не іншае, а толькі ёсць людзі, якія зводзяць вас і хочуць сказіць Евангелле Хрыста» (Гал 1,6-8)
— Чым жа так небяспечныя секты і ілжэпрарокі?
- Аб чым Езус перасцярагаў Сваіх вучняў?
Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 867;