Лекцыя 8. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ У СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХІХ СТ. 3 страница
Колькаснае павелiчэнне сацыял-дэмакратычных суполак яўрэй-скiх рабочых стварыла ўмовы для ўзнiкнення масавай арганізацыі Бунд – Усеагульнага яўрэйскага рабочага саюза ў Лiтве, Польшчы i Расii (на чале з А. Крэмерам), які быў створаны ў Вiльнi у 1897 г.
Па ініцыятыве ЦК Бунда была прадпрынята спроба ўтварэння агульнарасійскай рабочай партыі. З гэтай нагоды 1-3 сакавiка 1898 г. у Мiнску адбыўся I з’езд 9 дэлегатаў сацыял-дэмакратаў ад буйнейшых арганізацый Расіі, які ў прынятым Маніфесце абвясціў аб утварэнні Расійскай Сацыял-дэмакратычнай партыі. На справе яе яшчэ толькі належала стварыць, чым і заняліся Ў. Ленін, Ю. Мартаў і іншыя.
У 1879-1880 г. у асяроддзі студэнтаў Пецярбургскага ўніверсітэ-та, выхадцаў з Беларусі, узнікла група «Гоман», якая называла сябе «беларускай мясцовай фракцыяй» партыi «Народная воля». У ліку яе арганізатараў былі І. Грынявіцкі, А. Марчанка, Х. Ратнер, М. Стацкевіч і інш. Значным дасягненнем групы стала выданне ў 1884 г. часопіса «Гомон. Белорусское революционное обозрение» для таго, каб слу-жыць выразнiкам iдэй сацыяльна-рэвалюцыйнай групы беларусаў. У яго першым нумары за студзень–люты абвяшчалася аб праве беларусаў пры захаванні сваёй самастойнасці «заняць у Расіі такое ж месца, якое імкнуцца заняць іншыя больш ці менш буйныя народнасці».
У другім нумары «Гомана», які выйшаў у лістападзе, былі змешчаны больш разгорнутыя характарыстыкі «нашай Радзімы» Беларусі як асобнай «краіны» і саміх беларусаў як «чыстага тыпу славянскага племені», іх арыгінальнай мовы, узаемаадносін з палякамі і вялікаросамі.
Такім чынам, «сацыяльна-палітычная група беларусаў» і іх часо-піс папулярызавалі ідэю аб самабытнасці беларускага народа і абгрун-тоўвалі яго права на дзяржаўнасць (аўтаномію) у складзе Расійскай федэрацыі. Тым самым яны пераконвалі расійскую грамадскасць у іс-наванні самабытнага беларускага народа, заяўлялі аб яго месцы сярод іншых народаў і перспектывах далейшага жыцця.
4. Уздым рэвалюцыйнага руху, скіраванага супраць самаўладдзя, прычыніўся да ўтварэння партый, якія ставілі на мэце заваёву палі-тычнай улады. Раней астатніх у агульнарасійскую партыю вылучыліся народнікі. З 1899 у Мiнску пад кiраўнiцтвам Л. Клячко (Радзiёнавай), Р. Гершунi, К. Брэшка-Брэшкоўскай, А. Бонч-Асмалоўскага пачала дзейнiчаць «Рабочая партыя палiтычнага вызвалення Расii». Неўзаба-ве ў складзе РППВР налічвалася каля 200 удзельнікаў, аб’яднаных у амаль 40 гурткоў. У 1900 годзе арганiзацыя была разгромлена паліцыяй, а рэшткі яе ўвайшлі ў Партыю сацыялiстаў-рэвалюцыянераў (ПС-Р), якая аформiлася ў 1902 г. з былых народнiкаў. Яе сацыяльнай базай з’яўляліся сялянства, рабочыя, народная інтэлігенцыя. Эсэры выступалi cупраць самаўладдзя i памешчыцкага землеўладання, за федэратыўную дэмакратычную рэспублiку, за пабудову сацыялiстычнага ладу на аснове сацыялiзацыi зямлi, ураўняльнага землекарыстання і распаўсюджвання кааперацыi.
Эсэры ў многiм захавалі традыцыi «Народнай волi», у тым ліку тактыку індывідуальнага тэрору. Для гэтых мэтаў існавала «Баявая арганiзацыя» на чале з Р. Гершунi. Арганiзацыi ПС-Р мелiся ў Бела-стоку, Вільні, Віцебску, Гомелі, Мiнску. На Беларусi у 1904 г. узнiкла асобная Паўночна-Заходняя Абласная арганiзацыя ПС-Р.
Вялiкую ролю ў арганізацыі Расійскай сацыял-дэмакратычнай ра-бочай партыі (РСДРП) адыграла газета «Искра», у якой публікаваліся Ў. Ленін, Ю. Мартаў, Г. Пляханаў, Л. Троцкі.
У ліпені-жніўні 1903 г. у Бруселі і Лондане адбыўся ІІ з’езд РСДРП. Дэлегаты прынялі партыйную праграму, дзе фармулявалiся задачы буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыi (праграма-мiнiмум): звяржэнне самаўладдзя i усталяванне дэмакратычнай рэспублікi і інш. Праграма-максімум лiчыла канчатковай мэтай усталяванне дыктатуры пралетарыяту і пабудову сацыялiзму.
Пад час абмеркавання пункту Cтатута аб тым, хто можа быць чле-нам партыi, была прынята фармулёўка Ю. Мартава, у адпаведнасцi з якой для членства ў РСДРП лiчылася дастатковым прызнанне прагра-мы, матэрыяльная падтрымка партыi i рэгулярнае асабiстае садзеянне ёй пад кiраўнiцтвам адной з партыйных арганізацый. У. Ленiн выказ-ваўся за непасрэдны ўдзел кожнага ў працы партарганiзацыi. У рэдак-цыю «Искры» абралі Ў. Ленiна, Ю. Мартава, і Г. Пляханава, а ў ЦК партыі ўвайшлі толькі прыхільнікі Ў. Леніна, якія склалі большасць (адсюль – «бальшавікі»). Прапанова «меншавіка» Г. Пляханава вяр-нуць у склад рэдакцыі «Искры» усіх супрацоўнікаў выклікала выхад з яе Ў. Леніна. У сярэдзiне 1905 гг. у РСДРП налiчвалася 14 тыс. баль-шавiкоў i 12, 5 тыс. меншавiкоў. На Беларусi яе буйнейшыя арганiза-цыi узнiклi у Мiнску, Гомелi, Вiцебску, Барысаве, Бабруйску, Магiлё-ве, Мазыры, Полацку. Падпарадкоўвалiся яны Палескаму (Гомель) i Паўночна-Заходняму (Вiльня) камiтэтам.
У пачатку 1900-х гг. на Беларусі адбывалася фарміраванне нацыя-нальных партый. Асобую актыўнасць выяўляла яўрэйскае насельніцт-ва. З яго асяроддзя вылучыліся чыста нацыянальная сіянісцкая пар-тыя, сацыялістычныя яўрэйская рабочая партыя (нацыянальна-народ-ніцкага кшталту), Паалей Цыён (нацыянальна-сацыял-дэмакратычна-га кшталту). З улікам Бунда, РСДРП, ПС-Р прысутнасць яўрэяў у палі-тычных партыях была самай масавай.
З 1900 г. у Вiльні, Мiнску, Смаргоні дзейнiчалi невялiкiя групы СДКПіЛ, а з 1902 г. – ППС. У той час, як СДКПiЛ iмкнулася да су-працоўнiцтва з РСДРП, ППС была прыхiльнiцай самастойнай дзей-насці. Частка партыйцаў вылучылiся ў асобную «ППС на Лiтве».
Вызначальную ролю ў кансалідацыі беларускага народа, абу-джэнні яго палітычнай свядомасці адыграла нацыянальная дэмакра-тычная інтэлігенцыя. У канцы ХІХ ст. у Мiнску сярод навучэнцаў гім-назій утварыўся гурток па вывучэнню беларускіх нацыянальных праб-лем. У 1902 г. яго заснавальнiкi – браты Антон i Iван Луцкевiчы пра-цягвалі гэтую дзейнасць у Пецярбургу, у студэнцкiм «Гуртку беларус-кай народнай асветы».
Зiмою 1902/1903 гг. члены гуртка (у тым лiку браты Луцкевiчы, Цётка, К. Каганец, А. Бурбiс, В. Iваноўскi, Ф. Умястоўскi) з удзелам моладзi Мiнска i Вiльнi заснавалi «Беларускую рэвалюцыйную грама-ду». З’езд БРГ, якi адбыўся ў 1903 г., пазіцыяніраваў сябе сацыяльна-палiтычнай арганiзацыяй беларускага працоўнага народа. Як вынікала з яе праграмы, канчатковай мэтай абвяшчалася знiшчэнне капiталi-стычнага ладу i пераход у грамадскую ўласнасць зямлi, сродкаў вы-творчасцi i транспарту. Блiжэйшай задачай абвяшчалася звяржэнне самаўладдзя. Меркавалася дамагацца палiтычнай аўтаномii Беларусi з сеймам у Вiльнi i культурна-нацыянальнай аўтаномii для этнiчных груп краю.
Недзе памiж 1904 i 1905 гг. БРГ прыняла назву «Беларуская сацы-ялістычная грамада» (БСГ). З моманту свайго ўтварэння яна ўстала на рэвалюцыйны шлях барацьбы з самаўладдзем, за ўсталяванне ў Расіі федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі і самавызначэнне беларускага народа. Роля БСГ сярод іншых партый, якія існавалі на Беларусі да 1905 г., у агульным рэвалюцыйным працэсе была невялікай.
5. У 1905 г. у Расіі адбылася буржуазна-дэмакратычная рэвалю-цыя. Яе выклікала абвастрэнне супярэчнасцей памiж самаўладдзем i грамадствам, памешчыкамi i сялянамi, буржуазiяй i пралетарыятам, царызмам i народамi нацыянальных ускраiн; няўдалы ход i вынiкi для Расii вайны з Японiяй.
Пачаткам рэвалюцыi паслужыла «Крывавая нядзеля» – расстрэл 9 студзеня 1905 г. мiрнай манiфестацыi працоўных Пецярбурга, якiя іш-лi да цара з просьбай аб паляпшэнні іх становішча. У выніку ад сал-дацкіх куль загінула больш 1000 чал. У адказ абураныя рабочыя i пра-грэсiўная iнтэлiгенцыя ў той жа дзень выйшлi на вулiцы сталiцы пад лозунгамi «Далоў самаўладдзе!». Акцыi салідарнасці пракацiлiся па ўсёй краiне. У іх удзельнічала каля 440 тыс. На Беларусі найбольш ак-тыўна выступілі працоўныя Мінска, Гомеля, Брэста, Смаргонi, Мазы-ра, Полацка, Слонiма і інш. Арганiзатарамi выступленняў былi пар-тыйныя камiтэты Бунда, РСДРП і ПС-Р.
Чарговай падставай для рэвалюцыйнага ўздыму зрабілася святкаванне 1 мая. Дэманстрацыi, маёўкi, сходкi праходзiлi пад лозунгамi «Далоў самадзяржаўе!», «Няхай жыве дэмакратычная рэспублiка!». У Пінску і Віцебску адбыліся сутыкненні дэманстрантаў з паліцыяй.
Пад уздзеяннем рэвалюцыйных падзей сяляне прадпрымалі спробы дамагчыся паляпшэння свайго становiшча. У асноўным іх выступ-ленні ўяўлялі сабой патравы панскіх лугоў, парубкi лесу, зрэдку – падпалы i разгромы маёнткаў. Забастовачны рух сельскіх пралетарыяў ад-бываўся пад уплывам агiтацыi арганiзацый РСДРП, Бунда, ПС-Р.
6 жнiўня 1905 г. Мікалай ІІ ў адказ на патрабаванні рэформ падпі-саў распрацаванае міністрам унутраных спраў Булыгiным «Палажэнне аб выбарах у законадарадчую Дзяржаўную думу». Але ў выніку абве-шчанага «левымі» партыямі выбары ў яе так і не адбыліся.
У кастрычнiку пачалася ўсерасiйская стачка пад лозунгамi звяржэння самаўладдзя i усталявання дэмакратычнай рэспублiкi. На Бела-русi яе падтрымалі працоўныя 32 гарадоў і мястэчак. Функцыі стачач-ных цэнтраў выконвалі партыйна-прафесійныя камітэты. З далучэн-нем да ўсерасійскай стачкі Саюза чыгуначнiкаў дзейнасць царскага ўрада была паралiзавана. У выніку 17 кастрычніка Мiкалай II быў вымушаны абнародаваць Маніфест з «дараваннем» народу – дэмакратычных свабод і заканадаўчай Думы. 21 кастрычнiка абвяшчалася амнiстыя палiтычным зняволеным i iнш. Асноўная маса насельніцтва імперыі ўспрыняла Маніфест з энтузіязмам, як перамогу над царыз-мам. На справе ў яго заставалася дастаткова сіл. Так, 18 кастрычніка па загаду губернатара П. Курлова супраць дэманстрантаў Мінска была выкарыстана зброя, у выніку чаго было забіта каля 100 чал. і паранена ўтрая больш. Меліся ахвяры ў Віцебску і Гомелі.
У тых умовах буржуазiя, чыноўнiцтва, iнтэлiгенцыя, усе нось-біты ліберальнай ідэалогіі, якія не iмкнулiся да звяржэння манархii, палічылі за лепшае арганізавацца і выступіць з патрабаваннем кансты-туцыі. З гэтай мэтай былі створаны дзве партыi – акцябрыстаў («Союз 17 октября») i кадэтаў (канстытуцыйных дэмакратаў). У першую ўва-ходзiла праваліберальная, частка чыноўнікаў, памешчыкаў, гандлёва-прамысловай буржуазіі на чале з А. Гучковым, якая ў пытаннi аб ула-дзе прытрымлівалася памяркоўна-канстытуцыйных поглядаў і не вы-казвала самаўладдзю нiякай варожасці. Сацыяльную базу другой пар-тыі з’яўляліся служачыя земстваў, творчая інтэлігенцыя, буржуазія, буйныя і дробныя землеўладальнікі. Кадэты складалі левае крыло лі-бералізму. Іх ідэалам дзяржаўнага ўладкавання з’яўлялася манархія, абмежаваная парламентам. Кадэты выступалі за правы асобы, пры-ватную ўласнасць, вяршэнства закону. У адрозненне ад сацыялістычных партый, яны абралі рэфармацыйны, негвалтоўны шлях яе рэаліза-цыі. Адным з лідэраў партыі быў прафесар П. М. Мілюкоў.
У адпаведнасці з Маніфестам 17 кастрычніка, усе існаваўшыя дагэтуль сацыялістычныя партыі (РСДРП, Бунд, ПС-Р, БСГ, трудавікі і інш.) выйшлі з падполля і сталі дзейнічаць легальна. Дэмакратызацыя палітычнага жыцця выклікала непакой так званых «чарнасоценцаў» – кансерватыўных пластоў расійскага грамадства праваслаўнай веры – дваранства, чыноўніцтва і інш., якія аб’ядналіся пад вялікадзяржаў-нымі, шавіністычнымі і юдафобскімі лозунгамі. Арганізацыі чарнасо-ценцаў «Саюз рускага народа» і інш. утварыліся і на Беларусі – у Віцебску, Глыбокім, Гомелі, Мінску, Оршы, Пінску. Пры падтрымцы паліцыі яны тэрарызавалі яўрэйскае насельніцтва ўсёй краіны.
Бальшавікі і іншыя «левыя» арганізацыі палічылі заўчасным пры-пыненне рэвалюцыі. 7 снежня 1905 г. у Маскве ў пачалася палiтычная стачка, якая перарасла ва ўзброенае паўстанне. У гэты ж час заба-стоўкi адбывалiся ў Баранавiчах, Гомелi, Мазыры, Мінску, Пiнску, усяго ў 28 гарадах i мястэчках з удзелам каля 44 тыс. чал. Але паў-станне ў Маскве не перарасло ў агульнарасiйскае i было падаўлена.
Не абмяжоўваючыся рэпрэсіўнымі захадамі, царызм ішоў насустрач той частцы грамадства, якая імкнулася да супрацоўніцтва з ула-дай. Абвешчаныя выбары ў заканадаўчы орган стымулявалі ідэі парла-ментарызму. Тым не менш усе «левыя» партыі заклiкалi байкатаваць выбарчую кампанію. Але яна ўсё ж адбылiся 26 сакавіка-20 красавіка 1906 г. i прынесла перамогу кадэтам, якія занялі 179 дэпутацкіх мес-цаў з 478. У лiку 36 дэпутатаў ад 5 беларускiх губерняў было 10 паме-шчыкаў, 2 ксяндзы, 11 лiберальных iнтэлiгентаў і 13 сялян.
У думе былi створаны партыйныя фракцыi, пераважна, правага кшталту. Асноўная ўвага дэпутатаў прыцягвала зямельнае пытанне. 20 чэрвеня 1906 г. быў абвешчаны дзяржаўны аграрны праект, які выклі-каў адмоўнае стаўленне да яго з боку дэпутатаў. Указам цара ад 8 лi-пеня 1906 г. Дума была распушчана за тое, быццам яна аказалася не-працаздольнаю і распальвала напружанасць у грамадстве. Адначасо-ва абвяшалася аб падрыхтоўцы да новых выбараў. Старшыня царскага ўрада П. Сталыпiн узмацнiў рэпрэсii супраць рэвалюцыянераў, асабліва тэрарыстаў. У выніку сітуацыю ўдалося паступова стабілізаваць.
У тых умовах сацыялiсты таксама прыйшлi да меркавання аб неабходнасці выкарыстання парламенцкіх метадаў барацьбы за інтарэсы працоўных і на гэты раз яны не сталi байкатаваць выбары ў ІІ Думу, а актыўна ўключылiся ў выбарчую кампанiю. Пасля выбараў у лютым 1907 г. з 518 дэпутатаў думы 222 належалі да сацыялiстаў, 98 – да ка-дэтаў. Беларускiя губернi прадстаўлялi 13 памешчыкаў, 3 святароў, 4 iнтэлiгентаў i 16 сялян. У выніку, замест «непрацаздольнай» першай Думы, склад другой быў у сваёй большасці «левы». Неўзабаве жан-дармерыя паведаміла, быццам 55 думцаў з ліку сацыял-дэмакратаў рыхтуе ваенную змову. 1 чэрвеня П. Сталыпін запатрабаваў адхіліць указаных асоб ад удзелу ў думскіх пасяджэннях, а 16 – пазбавіць недатыкальнасці. Невыкананне гэтага патрабавання дало падставы цару Ўказам ад 3 чэрвеня распусціць Думу.
Новае «Палажэнне аб выбарах у Думу» ад таго ж, 3 чэрвеня 1907 г., было складзена з мэтай мiнiмiзацыi у ёй колькасці апазiцыйных элементаў. Яно надавала значную перавагу маёмным класам, у першую чаргу, вялiкарускаму дваранству праваслаўнага веравызнання. Супраць левых партый былi разгорнуты рэпрэсii, а сацыял-дэмакра-тычная фракцыя – арыштавана. Такім чынам, абяцанні Мікалая ІІ дэ-макратычным шляхам стварыць заканадаўчы орган, былі адкінуты, і на гэтай падставе новы выбарчы закон быў успрыняты прагрэсіўнай грамадскасцю як «Трэцячэрвенскi дзяржаўны пераварот».
У выніку восеньскіх 1907 г. выбараў з 442 дэпутатаў да крайніх правых належала – 50, умерана-правых і вялікарускіх нацыяналістаў – 97, акцябрыстаў і блізкіх да іх – 154, «прагрэсістаў» – 28, кадэтаў – 54, трудавікоў – 13, сацыял-дэмакратаў – 19 і інш. З 36 дэпутатаў ад беларускіх губерняў большасць складалі памешчыкі і праваслаўнае духавенства, па палітычным спектры – да крайне правыя дэпутаты.
З разгонам II i пачаткам дзейнасцi ІІІ Думы перадавой грамад-скасцi рабiлася вiдавочна, што рэвалюцыя пацярпела паражэнне. Ца-рызм захаваў свае асноўныя пазiцыi i з апорай на кансерватыўныя пласты грамадства, на армiю i рэпрэсiўны апарат абрынуўся супраць свядомых рэвалюцыянераў, рабочага i сялянскага рухаў. Таму спрыяў зноў абраны дэпутацкі корпус Думы.
6. У 1905 г. БСГ выступала ў адзіным з іншымі сацыялістычнымі партыямі рэвалюцыйным рэчышчы. У студзенi 1906 г. у Мiнску на II з’ездзе партыі былi прыняты новая праграма i арганiзацыйны статут, выбраны ЦК у складзе А. і І. Луцкевiчаў, В. Iваноўскага i А. Бурбiса. У праграме гаварылася, што партыя ставiць канчатковай мэтай замену капiталiстычнага ладу cацыялiстычным, а блiжэйшай задачай – звяр-жэнне самаўладдзя i утварэнне Расiйскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублiкi cа свабодным самавызначэннем i культурна-нацыя-нальнай аўтаномiяй народнасцей. Для Беларусi самавызначэнне па-вiнна было ўвасобiцца ў дзяржаўнай аўтаномii з соймам у Вiльнi.
У аграрным пытаннi складальнiкi праграмы сталі аддаваць пера-вагу не эсэраўскай сацыялiзацыi, а праекту ўтварэння Абласнога зямельнага фонду, што адпавядала аўтаномii Беларусi. Усе важнейшыя пытаннi мусiў вырашыць Устаноўчы сойм для Беларусi i толькi пасля рэвалюцыйнага звяржэння самаўладдзя.
Друкаваным органам БСГ стала газета «Наша доля». Першы ну-мар, які выйшаў 1 верасня 1906 г., пачынаўся з верша Цёткi «Наш па-летак». Тут жа змяшчалася рэвалюцыйная проза – «Прысяга над кры-вавымi разорамi». Урэшце 5 нумароў з 6 былі канфiскаваны ўладамі, а 11 студзеня 1907 г. «Наша доля» была забаронена назаўсёды.
Рэпрэсіі царскіх улад прымусілі грамадоўцаў змяніць сваю тактыку. Так, 10 лiстапада 1906 г з’явiўся першы нумар «Нашай нiвы», у якім вызначыўся курс яе выдаўцоў на рэфармацыйны шлях дасягнен-ня беларусамі сваіх інтарэсаў.
Пасля Трэцячэрвеньскага перавароту на Беларусi узмацнiўся на-цiск вялiкадзяржаўнага шавiнiзму. Царскiм уладам, праваслаўнай цар-кве, чарнасоценцам i акцябрыстам удалося павесцi за сабою боль-шасць кандыдатаў беларускага сялянства.
Не апошнюю ролю адыгрывала і ўкараненне на Беларусі ідэалогіі заходнерусiзму (западно-руссизма), якая адмаўляла самастойнасць i самабытнасць беларусаў.
Прадстаўнiкi кансерватыўнага вялiкадзяржаўна-шавiнiстычнага накiрунку ў заходнерусiзме лiчылi этнiчныя прыкметы беларусаў вы-нiкам польска-каталiцкай эспансii.
М. Каяловіч і іншыя прыхiльнiкi лiберальна-памяркоўнага кiрун-ку прызнавалi пэўную гiсторыка-этнiчную адметнасць Беларусi, але выключалi мэтазгоднасць яе дзяржаўнага самавызначэння, варожа ўс-прымалi праявы беларускага адраджэнскага руху і лічылі яго «поль-скай iнтрыгай».
Удзельнікі чарнасоценна-акцябрысцкiх суполак абвяшчалі Бела-русь «Исконно русским краем», а беларусаў далучалi да велiкаросаў (западнороссов). У 1908 г. члены групоўкi «Белорусское общество» абвінавачвалі «Нашу Нiву», беларускi нацыянальны рух у сепаратыз-ме, «мазепiнстве», у польскiм i касцёльным утрыманстве.
З другога боку, прадстаўнiкi польскай арыстакратыi, iдэолагi «Вя-лiкай Польшчы», таксама адмаўлялi самабытнасць беларускага народа, разглядалi Беларусь як «ускраiнную» частку колішняй польскай дзяржавы. Польская прэса таксама адмаўляла беларускаму этнасу у праве на iснаванне; цкавала «Нашу нiву», сцвярджала, быццам яна вы-даецца на казённыя грошы i г. д. Такiм чынам, беларускi рух, як пiсалi пазней, трапiў «памiж молатам i кавадлам».
Частка ўдзельнікаў польскага руху, у якім дамінавала так званая краёвая плынь, выступала з ідэяй яднання ўсіх этнасаў Беларусі і Літвы на глебе агульнасці інтарэсаў краю.
Газета «Наша Нiва» была вымушаны адыйсці ад радыкальных ацэнак палітычнага і эканамічнага жыцця ў краіне і засяродзіцца на асветніцкіх праблемах: культурна-нацыянальным адраджэнні народа, барацьбе за мову, нацыянальную свядомасць i кансалідацыю беларусаў, незалежна ад веравызнання. Газета друкавала шматлікія і разнастайныя матэрыялы беларускіх аўтараў. Упершыню са старонак «На-шай Нівы» у вершаваным творы Я. Купалы форме прагучала беларуская нацыянальная ідэя. Намаганнямі нашаніўцаў узнікла і пачала ўкараняцца беларуская літаратурная мова.
З перапыненнем дзейнасці БСГ менавiта «Наша Нiва» да пачатку І сусветнай вайны заставалася цэнтрам беларускага нацыянальнага руху і з поспехам выканала ўскладзеную на яе місію.
7. Царызм добра ўсведамляў патрэбу аграрнай рэформы, здольнай вырашыць эканамічныя праблемы. Яе ажыццяўленне дыктавалася і палітычнымі матывамі: неабходнасцю ўмацавання дзяржаўнага ладу i пазбаўлення рэвалюцыйных сiл шырокай сацыяльнай апоры. Невыпадкова, царскі ўрад выступіў з ініцыятывай ажыццяўлення аграрнай рэформы «зверху». Яе ідэолагам і арганізатарам з’яўляўся прэм’ер-мі-ністр П. Сталыпiн. На яго думку, здзяйсненне рэформы павiнна было адбыцца не за кошт памешчыцкага землеўладання, а шляхам разбу-рэння сялянскага абшчыннага землекарыстання з замацаваннем на-дзельнай зямлi у прыватную ўласнасць.
Пачатак рэформы быў пакладзены царскiм указам ад 9 лiстапада 1906 г. Ва ўмовах існавання «цераспалосiцы» селянін мог запатрабаваць ад грамады вылучэння яму аднаго цэлага ўчастка – водрубу або хутара па месцу яго жыхарства, калi ён збiраўся выязджаць з сяла. Указ ад 14 чэрвеня 1910 г. рабiў выхад сялян з абшчыны абавязковым. Гэтая рэформа закранала, у асноўным, тыя губернi, у тым ліку Вiцеб-скую і Магiлёўскую, дзе пераважала абшчыннае землекарыстанне. На-пярэдаднi Лютаўскай рэвалюцыi у абшчынным карыстаннi заставала-ся толькi 28,5 % зямель. За 10 год рэформы тут узнiкла каля 128 тыс. хутароў (12 % гаспадарак).
Важнейшым накірункам вырашэння аграрнай рэформы стала асваенне сялянамі сельскагаспадарчых угоддзяў Сібіры і Далёкага Ўсходу. Пад час перасяленцкай кампаніі, арганізаванай пры фінансавай і тэхнічнай падтрымцы ўрада, з 1907 па 1914 год з Беларусi на новае месца жыхарства і працы выехала 335 366 чал., але па розных прычынах 36 544 чал. былi вымушаны вярнуцца.
У цэлым жа, сталыпiнская рэформа станоўча паўплывала на раз-вiццё аграрнага сектару эканомікі, у тым ліку сялянскай гаспадаркi: пашырылася плошча пасяўных зямель (амаль на 11%), павялiчылася ўраджайнасць бульбы, збожжа, iльну, на 10% вырасла пагалоўе буй-нарагатай жывёлы i свiней. Што-год з Беларусi вывозiлася 2 млн пу-доў iльновалакна, 550 тыс. пудоў мяса, амаль 400 тыс. малочных пра-дуктаў i iнш.
Тым не менш, рэформа так i не набыла свайго лагiчнага завяр-шэння. У многiм гэта было звязана з забойствам у верасні 1911 г. яе ініцыятара і ідэолага П. Сталыпiна. Па-другое, класава-палітычныя інтарэсы ўрада і землеўласнікаў пакінулі непарушным памешчыцкае землеўладанне і тым захавалі сялянскi зямельны голад на вёсцы, а разам з iм – i значную сацыяльную базу для рэвалюцыйнага руху.
8. Пасля паражэння рэвалюцыi 1905-07 гг. па Расii пракацiлася хваля рэакцыi. У выніку амаль усе левыя арганiзацыi левых партый перапынілі існаванне або былі вельмi аслаблены. Не апошнюю ролю ў гэтым адыгралі правакатары, накшталт лідэра «Баявой арганізацыі» ПС-Р Е. Азефа. У асяроддзі сацыял-дэмакратаў узнікла плынь «лікві-датараў», якія выступалі зд адмову нелегальнай дзейнасцi. БСГ перапыніла сваё існаванне, а яе кiраўнiцтва згуртавалася вакол «Нашай нi-вы». Партыя кадэтаў таксама паступова губляла былы ўплыў на грамадскую думку, а іх правінцыяльныя арганізацыі распадаліся.
Рэпрэсіі царскіх улад супраць рабочага руху абумовілі яго пасту-повы заняпад. Дзейнасць прафсаюзаў забаранялася. З 1907 па 1910 гг. не адбылося ніводнай палітычнай стачкі. У той час, як у буйных пра-мысловых раёнах імперыі ў 1911-1912 гг. у рабочым руху вызначыла-ся тэндэнцыя да ўзрастання, на Беларусі яна была менш прыкметнай. Усяго з ліпеня 1910 да пачатку сусветнай вайны ў 1914 гг. у забастоўках узялі ўдзел толькі каля 19 тыс рабочых – нават менш, чым за па-пярэднія тры гады. Колькасць сялянскіх выступленняў таксама значна зменшылася: са 161 у 1907 г. да 92 у 1909 г. і ні адно з іх не мела дачынення да палітыкі.
Важнай прыкметай затухання рэакцыі на Беларусі стала доўгачаканае ажыццяўленне ў 1911 г. земскай рэформы, абвешчанай яшчэ пры Аляксандры ІІ. Але, па-першае, яна праводзілася толькі ў трох губернях з пяці – Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай. Па-другое, парадак выбараў па нацыянальных курыях ("руская" і "польская") не дазваляў беларусам пастаяць за свае нацыянальныя і сацыяльныя інтарэсы.
Тое ж адбылося восенню 1912 г. пад час выбарчай кампаніі ў ІУ Думу. Урад прыклаў шмат намаганняў, каб у ёй апынуўся лаяльны яму дэпутацкі корпус. Так, па свайму складу Дума мала адрознівалася ад папярэдняй. З 442 дэпутатаў 120 належала да нацыяналістаў і па-мяркоўна-правых, акцябрыстаў – 98, правых – 65, кадэтаў – 59, пра-грэсістаў – 48, сацыял-дэмакратаў – 14, трудавікоў – 10 і інш. 36 дэпутатаў, абраных у беларускіх губернях па партыйнай прыналежнасці да правых і нацыяналістаў далучалася 27 чал., да акцябрыстаў – 3, краёў-цаў (польска-беларуская група) – 6. У цэлым, спадзяванні ўрада на падтрымку з боку Думы не спраўдзіліся. З пачаткам сусветнай вайны іх узаемаадносіны яшчэ больш пагоршылася. Нават акцябрысты і ка-дэты крытыкавалі ўрад за няздольнасць вырашэння бягучых праблем. Спробы дэпутатаў дамагчыся ад цара падпарадкаванасці ўрада Думе станоўчага выніку не далі. У выніку ўзраслі не толькі антыўрадавыя, але і антыманархічныя настроі.
Такім чынам, распачатыя «звыш» спробы палітычнай мадэрніза-цыі ў працэсе станаўлення індустрыяльнай цывілізацыі пэўным чынам дэмакратызавалі расійскае грамадства, паспрыялі ўзнікненню шмат-партыйнай сістэмы і нават заканадаўчага органа. Але зараджэнне но-вай палітычнай сістэмы ва ўмовах абсалютнай манархіі, палітычнага і эканамічнага дамінавання дваранства было немагчымым і пагражала сацыяльнымі калізіямі.
Лекцыя 10. ПАЛІТЫЧНАЯ МАДЭРНІЗАЦЫЯ РАСІЙСКАГА ГРАМАДСТВА ВА ЎМОВАХ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ
І ПАСЛЯ ЗВЯРЖЭННЯ САМАЎЛАДДЗЯ
Пытанні
1. Беларусь ва ўмовах сусветнай вайны
2. Лютаўская рэвалюцыя і ўсталяванне новага ладу на Беларусі.
3. Дзейнасць органаўЧасовага ўрада і палітычных сіл вясной- летам 1917 г.
4. Беларускі рух вясной-летам 1917.
1. На пачатку ХХ стагоддзя Еўропа ўяўляла сабой нестабільны ў палітычных адносінах рэгіён, асабліва пасля таго, як паміж яе буйнейшымі дзяржавамі – Англіяй, Францыяй і Расіяй – з аднаго боку, і Германіяй, Аўстра-Венгрыяй і Італіяй – з другога, былі заключаны ваенна-палітычныя пагадненні. Да блокаў (адпаведна) Антанты і Траістага саюза ў 1914 г. пэўным чынам далучаліся іншыя, менш уплывовыя краіны. Кожны з блокаў меў уласныя iнтарэсы, звязаныя, з усталяван-нем гегемоніі на еўрапейскім кантыненце, кантролю над слабаразвi-тымi краiнамi і калонiямі.
Падставай для пачатку вайны паслужыла забойства 15 чэрвеня 1914 г. у Сараеве (Боснiя) нашчадка аўстра-венгерскага трона эрцгер-цага Франца-Фердынанда. Ультыматум, прад’яўлены Аўстра-Венгры-яй на адрас Сербii, закранаў яе прэстыж i таму быў адхiлены. 17 ліпе-ня Расiя пачала мабiлiзацыю, дэманструючы гатоўнасць абаранiць Сербiю. Кайзер Вiльгельм II запатрабаваў ад Мiкалая II спынення ма-бiлiзацыi i, не дачакаўшыся cтаноўчага адказу, 19 лiпеня 1914 г. аб’я-вiў вайну Расii, 21 лiпеня – Францыi. 22 ліпеня вайну Германіі аб’яві-ла Англія, а 10 жнiўня Японiя. Праз колькі часу ў баявыя аперацыі бы-лі ўцягнуты 33 краiны з 75 % насельнiцтва свету (звыш 1, 5 млрд чал.).
Першымі баявыя дзеяннi пачалі войскі Германiі, якія 20 ліпеня перасеклі тэрыторыю Бельгiі i рушылі на Парыж. Каб ліквідаваць па-грозу захопу французскай сталiцы, па просьбе саюзнікаў дзве рускiя арміі распачалi наступленне ва Усходняй Прусii. Ужо першыя баі вы-явілі сур’ёзную перавагу праціўніка ва ўзбраенні, тэхнічных сродках, ваенным майстэрстве. У вынікі рускія войскі былі цалкам знішчаны. Летам наступнага, 1915 г. германская армія захапіла Царства Польскае і палову беларускіх зямель. Расійская іх частка ўяўляла сабой пры-франтавую зону з насельніцтвам каля 6 млн чал. У гарадах і вёсках скапілася да 500 тыс. бежанцаў без сродкаў існавання. Цэнтрамi iх згуртавання з’яўлялiся камiтэты дапамогi ахвярам вайны, якія будаваліся па нацыянальнай прыкмеце.
З-за наплыву бежанцаў павялічылася колькасць жахароў Мінска (да 250 тыс.), Вiцебска – (да 120 тыс.), Магiлёва – (да 75 тыс.), Гомеля (да 100 тыс.), Бабруйска (да 50 тыс.) і інш. Тут жа размясціліся прадпрыемствы арганiзацый па абслугоўваннi фронту – Усерасiйскага Земскага Саюза (УЗС), Усерасiйскага Саюза Гарадоў (УСГ), Земска-Гарадскога Саюза (Земгара), Ваенна-прамысловага камiтэта (ВПК).
За час вайны на Беларусi большасць існаваўшых прадпрыемстваў (79 са 134) вырабляла боепрыпасы, абмундзіраванне, абутак і інш. Выраб тавараў народнага спажывання складаў толькі шостую-сёмую частку ад даваеннага ўзроўню. Агульная колькасць рабочых, занятых у прамысловасцi, на абарончых прадпрыемствах, на чыгунцы i г. д. складала каля 270 тыс. Недахоп працоўных абумовiў дастаўку на Беларусь тысяч работнiкаў з Сiбiры, Сярэдняй Азii, Далёкага Ўсходу.
Частыя мабілізацыі негатыўна адбіваліся і на стане сельскай гаспадаркі. Па прычыне недахопу працоўных рук скарачэнне пасяўных плошчаў дасягнула ў 1916 г. 15%. Жорсткая харчовая палітыка царскага ўрада прымушала вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі прадаваць яе рэквізіцыйным службам па нявыгадных «цвёрдых» цэнах. З-за недахопу прадуктаў і грашовай інфляцыі іх кошт значна ўзрос і ра-біўся недаступным для працоўных.
За час вайны ў расійскую армію было мабілізавана каля 13 млн чал., у тым ліку да 40-50% мужчын беларускіх губерняў. У 1916-1917 г. тут размяшчалася амаль 2 млн салдат і афіцэраў Заходняга (галоў-накамандуючы А. Эверт) i асобных армiй Паўночнага франтоў (галоў-накамандуючы М. Рузскi). Цывільную адмiнiстрацыю ўзначальвалі губернатары (Мiнскай губ. – У. Друцкi-Сакалiнскi, Магiлёўскай – Дз. Яўленскi і Вiцебскай – Б. Хiтраво).
Удзельная вага беларусаў пасля масавых мабiлiзацый на фронт, найму працоўных з цэнтральных раёнаў Расii, размяшчэння эвакуiра-ваных з Польшчы i Прыбалтыкi прадпрыемстваў i устаноў, вымуша-ных мiграцый, бежанства i г. д. знiзiлася з 85 да 61,8%.
На Беларусі быў усталяваны асобы рэжым кiравання i забеспячэн-ня парадку жыццядзейнасцi у адпаведнасцi, у першую чаргу, з iнтарэ-самi абароны краiны i баяздольнасцi фронту. Ён выяўляў сябе ў iсна-ваннi надзвычайных законаў i у вызначальнай ролi ваенных чыноў перад грамадзянскiмi. Так, у адпаведнасці з цыркулярам «Аб мерах да папярэджання i перапынення фабрычных забастовак», яго парушаль-нiкi неадкладна звальнялiся i адпраўлялiся на фронт. Дзейнасць пра-фесiйных саюзаў забаранялася. Законы ваеннага часу прадугледжвалі ўвядзенне працоўнай павiннасцi на карысць фронта, практыку аблаў сярод насельнiцтва з мэтай затрымання дэзерцiраў i тых, хто ўхiляўся ад вайсковай службы; высылку «недабранадзейных» углыб Расii, аб-межаванне магчымасцяў людзей выбiраць месца жыхарства i працы, збiрацца на сходы, нават перапiсвацца па пошце.
Дата добавления: 2015-07-18; просмотров: 906;