Лекцыя 8. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ У СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХІХ СТ. 2 страница
Духавенства таксама з’яўлялася неаднародным, але больш закры-тым саслоўем, прычым, нехрысціянскія святары ў яго не ўваходзілі. Прававое становішча духавенства ўсіх хрысціянскіх вызнанняў у пэўнай ступені адрознівалася. Асабліва важнае становішча займала праваслаўнае святарства, якое, акрамя рэлігійных, выконвала ідэалагічную, адміністрацыйную (вядзенне метрычных кніг) функцыі і здзяйсняла пэўны кантроль за маральнасцю і ладам мыслення сваіх прыхажан. Духоўнае саслоўе, (белае і чорнае духавенства) у 60–70-х гг. XIX в. было вызвалена ад абявязковай спадчыннай службы: дзеці свя-тароў атрымалі права патомных і асабістых ганаровых грамадзян, до-ступ да свецкай адукацыі, магчымасць паступлення на дзяржаўную службу. Устойлівасці гэтага саслоўя і ў канцы XIX – пачатку XX ст. спрыяла захаванне прывілеяў (вызваленне ад ваеннай службы, шэрагу падаткаў і павіннасцей) і адначасова рэгламентацыя іх правоў (заба-рона абрання прамысловых заняткаў і г. д.).
Купцы ўваходзілі ў склад з трох, затым (1863) дзвюх гільдый. Для заможных сялян і мяшчан пераход у купецкае саслоўе не толькі вы-зваляў ад цялесных пакаранняў, але і даваў права на пашпарт і свабо-ду перасоўвання. Да канца ХІХ ст. колькасць асоб купецкага звання павялічылася, асабліва ў заходніх і паўднёвых губернях. Пры гэтым асноўная маса складалася з яўрэяў. Атрыманне купецкіх пасведчанняў давала ім права на жыхарства па-за мяжой аседласці. Паводле пе-рапісу 1897 г., сярод купцоў пяці беларускіх губерняў было 84, 5 % яўрэяў, 10,7 - рускіх і толькі 1,7 % беларусаў (усяго 317, з якіх 9 належала да ІІ гільдыі, а да І – ніводнага).
Мяшчане існавалі за кошт гандлю, промыслаў, рамяства. Пры гэтым толькі запісаныя ў цэхі рамеснікі маглі прадаваць свае вырабы. Такім чынам, купцы, рамеснікі, мяшчане былі ў большай або меншай ступені залежнымі людзьмі, прадпрымальніцкая дзейнасць якіх рэгла-ментавалася законам. Але ў канцы XIX в. пад уздзеяннем капіталі-стычных адносін мяшчанскае саслоўе губляла былыя асаблівасці, якія адрознівалі яго ад звычайных гарадскіх жыхароў.
Як вядома, да 1861 г. найбольш бяспраўным было становішча прыгонных сялян. Паступоваму сціранню саслоўных адрозненняў спрыялі скасаванне прыгоннага права; скасаванне падушнай подаці і ўвядзенне дзяржаўнага пазямельнага падатку і падатку з нерухомасці ў гарадах, пасадах і мястэчках; увядзенне ўсеагульнай вайсковай па-віннасці ў 1874 г., якой падлягала зараз усе мужчынскае насельніцтва з 20-гадовага ўзросту, у тым ліку дваран (за выключэннем асоб ду-хоўнага звання і іншародцаў); законы 1863 і 1865 г. аб свабодзе ганд-лёва-прамысловай дзейнасці, і асабліва «Палажэнне аб дзяржаўным промыславым падатку» 1898 г., якое дазваляла ўсім асобам, незалежна ад саслоўнай прыналежнасці, займацца гандлем і прамысловасцю.
Абвяшчэнне маніфестам 17 кастрычніка 1905 г. «грамадзянскай свабоды на пачатках сапраўднай недатыкальнасці асобы, свабоды су-млення, слова, сходаў і саюзаў», стварэнне Дзяржаўнай думы і прадастаўлення выбарчых правоў усім «класам насельніцтва» было значным крокам ад саслоўнай да грамадзянскай супольнасці. Згодна Найвышэйшаму Ўказу ад 5 кастрычніка 1906г., былі зніжаны цяжкасці, звязаныя з выхадам з сельскага грамадства, зняты пашпартныя абмежаванні для сялян і мяшчан.
Саслоўны лад, абумоўлены шэрагам заканадаўча аформленых правоў і абавязкаў асобных груп насельніцтва, замацаваных за імі сацыяльных функцый, працягваў існаваць: захоўваліся саслоўныя арганізацыі і саслоўнае самакіраванне, саслоўны пачатак у мясцовым кіраванні ў адносінах сялян г. д. Нават пры выбарах у Дзяржаўную думу маёмасны прынцып спалучаўся з саслоўным.
Такім чынам, у другой палове XIX – пач. XX стст. у саслоўным ладзе расійскага, у тым ліку беларускага грамадства, адбываліся два рознанакіраваных працэсы: з аднаго боку, ішла ўніфікацыя (падабен-ства ў правах і абавязках) саслоўяў, з другога – працэс яго разлажэння. Саслоўная структура грамадства як рудымент феадальнага ладу пасту-пова саступала месца новай, класавай, з уласцівымі ёй катэгорыямі прыватнай уласнасці, наёмнай працы, ролі ў вытворчасці і размеркаванні грамадскага прадукту. Асноўныя грамадскія супольнасці новага, капіталістычнага ладу ўвасобіліся ў класах буржуазі і пралетарыту.
4. Па меры развіцця капіталістычных адносін у прамысловасці і сельскай гаспадарцы фарміраваліся два новыя грамадскія класы: бур-жуазія і пралетарыят. Слова «буржуазія» паходзіць з французскага «bourgeoisie», запазычанага з познелацінскага burgus і азначае паную-чы клас капіталістычнага грамадства, які валодае ўласнасцю на сродкі вытворчасці і існуе за кошт эксплуатацыі наёмнай працы.
У ліку арганізатараў першых на Беларусі капіталістычных прадпрыемстваў былі прадстаўнікі дваранскага і купецкага, і ў меншай ступені – мяшчанскага і сялянскага саслоўяў. Пасля скасавання прыгон-нага права памешчыкі прыстасоўвалі свае маёнткі да ўмоў капіталістычнага гаспадарання або здавалі сваю зямельную ўласнасць у арэн-ду. Тыя ж прыкметы новага ў сацыяльным абліччы дваран-памешчыкаў назіраліся ў выпадках, калі яны арганізовалі прадпрыемствы з вы-карыстаннем наёмнай рабочай сілы. Так, у 90-я гг. ХІХ ст. ім належа-ла 343 мануфактуры і фабрыкі або 46% з існаваўшых на Беларусі.
Асноўнай крыніцай фарміравання буржуазіі з’яўлялася купецтва і разбагацеўшыя рамеснікі. Самай шматлікай часткай буржуазнага кла-су з’яўляліся яўрэйскія купцы і мяшчане. З цягам часу менавіта яў-рэйскай буржуазіі належаў 51% фабрык і заводаў, большасць прыватных газет і крэдытна-фінансавых устаноў.
Да 1897 г. сельская буржуазія, якая скарыстоўвала наёмную пра-цу, складала каля 9 % усяго сялянскага саслоўя (463,5 тыс. чал. з 5 073,1 тыс). Агульная колькасць прадстаўнікоў прамысловай (335,3 тыс.) і аграрнай (463,5 тыс. чал.) буржуазіі дасягала 800 тыс.
Зараджэнне капіталістычных адносін у прамысловасці адбілася ў з’яўленні новага грамадскага класа – пралетарыята. Гэтым тэрмінам прынята называць асабіста свабодных людзей, якія існавалі ў эпоху капіталізму выключна за кошт продажу сваёй рабочай сілы. Да прале-тарыяў адносяць як гарадскіх, так і сельскіх рабочых (парабкаў). Пас-ля скасавання прыгону ў 1861 г. асноўнай крыніцай фарміравання пра-летарыяту з’яўляліся мяшчане і ў меншай ступені – збяднелыя вяскоў-цы. Усяго ж на мяжы ХІХ і ХХ стст. у прамысловасці, на чыгуначным транспарце і ў дэпо было занята каля 260 тыс. пралетарыяў.
У агульнай 460-тысячнай арміі пастаянных наёмных рабочых асо-бае месца займалі сельскія пралетарыі. Самай масавай яе крыніцай былі бедныя сяляне. У 1897 г. у беларускіх губернях налічвалася 182,2 тыс. пастаянных парабкаў, што складала 37% агульнай колькасці на-ёмных рабочых і слуг. Характэрнай рысай Беларусі парэформеннага перыяду з’яўляўся шматнацыянальны склад прамысловых пралетары-яў. 60% іх складалi яўрэi, 17% – беларусы, 10% – палякi, 10% – рускiя, каля 4% – латышы, лiтоўцы i украiнцы. Пры гэтым яўрэі не дапускалі-ся да работы на чыгунках і ў казённых прадпрыемствах. Сельскія пралетарыі вызначаліся падаўляючай перавагай беларусаў.
Прамысловая рэвалюцыя, якая адбылася ў краінах Заходняй Еўропы і ЗША, абумовіла з’яўленне і распаўсюджанне буйной машыннай вытворчасці. У выніку за змену традыцыйнаму (аграрнаму) грамадству прыйшло новае, індустрыяльнае з такім узроўнем грамадска-эканамічнага развіцця, калі найбольшы ўклад у вытворчасць матэрыяльных каштоўнасцей уносіць прамысловасць. Гэта грамадству ўласціва ўсталяванне рыначнай эканомікі, урбанізацыя, наяўнасць асноўных сацыяльных груп – прадпрымальнікаў і наёмных работнікаў, развіццё наву-кі, дэмакратыі, грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы.
Усталяванне індустрыяльнага грамадства ў Расійскай імперыі прайшло тыя ж этапы, што і на Захадзе. Але нягледзячы на наяўнасць асноўных знешніх атрыбутаў (перавага ў прамысловасці фабрычна-заводскай вытворчасці, панаванне капіталістычнага рынку, існаванне банкаўскай сістэмы, узнікненне буржуазіі і пралетарыяту і г.д.), у эка-номіцы і грамадскім жыцці краіны заставалася шмат рудыментаў па-пярэдняй, аграрнай цывілізацыі: па-першае, захаванне шматукладнай эканомікі перажыткаў феадалізму; па-другое, захаванне саслоўна-са-мадзяржаўнага ладу, які абмяжоўваў свабоду прадпрымальніцтва, раз-віцццё гандлю і прамысловасці; па-трэцяе, актыўнае ўмяшальніцтва царызма ў эканоміку, вялікая роля дзяржавы ў прамысловасці, фінан-сах і транспарце; нарэшце, значныя дзяржаўныя расходы на падтрымку саслоўя памешчыкаў і чыноўніцкага апарату.
Асабліва яскрава гэта выявілася на прыкладзе Беларусі: прамысловая рэвалюцыя тут яшчэ не завяршылася, доля фабрычнай вытворчасці ў агульным аб’ёме валавой прадукцыі складала менш паловы (46,8%), а на прадпрыемствах цэнзавай прамысловасці налічвалася толькі 31 тыс. рабочых. Мясцовыя прамыславікі і прадпрымальнікі, у адрозненні ад маскоўскага, пецярбургскага, уральскага і іншых рэгіёнаў спецыялізавалася не на машыннай індустрыі, а на выпуску традыцыйнай (харчовай, будаўнічай, гарбарнай і г. д.) прадукцыі і на продажы сыравіны (лён, лес).
Працэс урбанізацыі тут быў дастаткова марудным: у гарадах пра-жывала каля 10% насельніцтва. Асноўную масу прамысловага рабо-чага класа складалі работнікі дробных прадпрыемстваў. У сельскай гаспадарцы панавала буйное памешчыцкае землеўладанне. Саслоўная структура яшчэ пераважала над сацыяльна-класавай. Эканамічнае дамінаванне асобных нацыянальных груп абмяжоўвалася палітыка-прававымі сродкамі. Аўтарытарная палітычная сістэма не пакідала шан-цаў на ўтварэнне прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці.
Лекцыя 9. РАСІЙСКІ ШЛЯХ ПАЛІТЫЧНАЙ МАДЭРНІЗАЦЫІ
Ў ПРАЦЭСЕ СТАНАЎЛЕННЯ ІНДУСТРЫЯЛЬНАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ
Пытанні
1. Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. ХІХ ст.: асаблівасці іх правядзення на Беларусі
2. Шляхецкія паўстанні і іх уплыў на палітыку самаўладдзя ў беларускіх губернях
3. Ідэалогія лібералізму, народніцкі і сацыял-дэмакратычны рух на Беларусі Выспяванне нацыянальнай ідэі ў светапоглядзе беларускіх народнікаў
4. Афармленне агульнарасійскіх і нацыянальных партый
5. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. Пачатак парламентарызму
6. Беларускі нацыянальны рух і «Наша Ніва»
7. Аграрная рэформа Сталыпіна i яе ўплыў на гаспадарку Беларусi
8. Палiтычнае становiшча ў краіне і на Беларусі (1907-1914 гг.)
1. Скасаванне прыгону з’яўлялася першым крокам Аляксандра IІ на шляху мадэрнiзацыi расiйскага грамадства па ўзору вядучых заходнееўрапейскiх краiн. Судовая рэформа, прынятая ў лiстападзе 1864 г., грунтавалася на прынцыпах усесаслоўнасці, незалежнасці суда ад адмiніcтрацыi, спаборнасці i галоснасці судовага працэсу. Пры разглядзе крымiнальных спраў прадугледжваўся ўдзел грамадскасці праз інсты-тут прысяжных засядацеляў. Iнтарэсы абвiнавачваемых абаранялi прысяжныя павераныя. Усталёўвалася сicтэма судовых устаноў: мiра-вы суд, з’езд мiравых суддзяў, акруговыя суды, судовыя палаты. Вы-шэйшай інстанцыяй быў cенат, а яго члены прызначалiся царом.
На Беларусi судовая рэформа пачалася толькi у 1872 г. Пры гэтым у суддзi не дапускалi католiкоў, а яўрэяў – нават у засядацелi. У 1883 г. была заснавана Вiленская судовая палата, якая разглядала справы жыхароў Вiленскай, Гродзенскай, Ковенскай i Мiнскай губ. Магілёўская губ. падпарадкавалася Кіеўскай, а Віцебская губ. – Пецярбург-скай судовым палатам.
У 1864 г. для абрання земскіх органаў самакіравання былі сфармі-раваны тры групы (курыі) выбаршчыкаў: прыватныя землеўладальнi-кi, гарадскiя i сельскiя грамадствы з улікам маёмаснага цэнзу. Такiм чынам, падаўляючую перавагу ў іх набывалi дваране.
Па прычыне пражывання на Беларусі значнай колькасці яўрэяў і палякаў, апазіцыйна настроеных супраць царызму, ажыццяўленне земскай рэформы ў яе ўсходніх губернях было адтэрмінавана да 1911 г., а ў заходніх – нават да 1917 г.
Гарадская рэформа, распачатая ў 1870 г., мела на мэце перадаць справы гарадскога жыцця ў распараджэнне калегіяльнага органа – думы. У мэтах яе абрання ўсе падаткаплацельшчыкі фарміравалі тры курыі выбаршчыкаў, кожная з якой выбірала сваю трэць прадстаўні-коў (гласных) у думу. Выканаўчым органам яе з’яўлялася ўправа на чале з гарадскім галавою. Гарадская рэформа на Беларусі адбылася ў 1875 г. Улады рабілі ўсё магчымае, каб абмежаваць удзел яўрэяў у абранні і рабоце думы.
Паражэнне Расіі ў Крымскай вайне (1853-1856) паставіла ў парадак дня неабходнасць карэнных перамен у рускай арміі. Сама ваенная рэформа пачалася ў 1862 г., калі ў рэкруты сталі браць больш мужчын, але тэрмін іх службы быў скарочаны з 25 да 6 год у сухапутных войсках і да 7 – на флоце. Сэнс гэтых навацый заключаўся ў тым, што лю-дзі пасля службы ішлі ў рэзерв (запас) і ў выпадку ваеннай неабход-насці маглі быць мабілізаванымі ў войска. Уся тэрыторыя падзялялася на 15 ваенных акруг, а рэгулярнае войска было скарочана да 742 тыс. (на 34, 4 %). У адпаведнасці з Законам ад 11 студзеня 1874 г., уводзi-лася ўсеагульная воiнская павiннасць мужчын ва ўзросце ад 21 да 41 год за выключэннем карэнных жыхароў Сярэдняй Азіі і Сібіры. Тэр-мiн службы салдат з вышэйшай адукацыяй складаў 6 месяцаў, выпускнікоў гiмназiй – 1, 5 года, вучылiшча – 3, пачатковай школы – 4 гады. Станоўчыя вынікі рэформы выявілі сябе ў пераможнай вайне з Тур-цыяй (1877-1878).
Школьная рэформа, распачатая ў 1864 г. грунтавалася на прын-цыпе ўсесаслоўнасці. «Палажэнне аб пачатковых народных вучылi-шчах» дазваляла iх адкрываць арганiзацыям i нават прыватным асобам. У выніку дзяржаўна-царкоўная манаполiя на народную асвету некалькі паслаблялася. Гiмназii падзялялiся на класiчныя i рэальныя (пазней, пераіменаваныя ў вучылiшчы). Вучэбная праграма класiчных гiмназiй была заснавана на гуманітарных дысцыплінах, засваенне якіх дазваляла маладым людзям без экзаменаў паступаць ва ўніверсітэты. Для паступлення ў тэхнічныя ВНУ патрэбна было здаць экзамены на засваенне вучэбнай праграмы рэальнай гімназіі (вучылішча), якая ба-зіраваліся на дысцыплінах прыродазнаўчага цыклу.
Цэнзурная рэформа, абвешчаная 6 красавіка 1865 г. вызваляла ад папярэдняй цэнзуры сачыненняў (аб’ёмам звыў 200 старонак), пера-кладаў (звыш 400 старонак), сталічнай прэсы, а таксама навуковых выданняў. Такім чынам грамадскасць набывала магчымасць публічнага выказвання сваіх думак і абмеркавання бягучых праблем у недзяржаўных выданнях. У 1886 г. адным з такіх выданняў зрабілася газета «Минский листок».
Але істотна наблізіцца да прававой дзяржавы Расіі не ўдалося. З забойствам Аляксандра ІІ (1881) г. у краіне пачаўся перыяд жорсткай палітычнай рэакцыі. Курс новага цара Аляксандра ІІІ (1881-1894) на «карэктыроўку рэформ» знайшоў увасабленне ў так званых контррэформах. Так, законам ад 12 лютага 1887 г. уводзілася практыка закрытых судовых працэсаў. У 1884 г. дзецям нiжэйшых саслоўяў забаранялася паступленне ў гiмназiю, а для навучэнцаў-яўрэяў быў уведзены абмежавальны працэнт. Аўтаномія ўніверсітэтаў была скасавана: рэк-тар і прафесарскі склад прызначаўся ўрадам. Усе студэнты былі абавя-заны насіць форму. З-за ўзмацнення цэнзуры былі закрыты многія вы-данні. У новым палажэнні аб земствах (1890) узмацняліся пазіцыі два-ран. Новае Гарадавое палажэнне (1892) істотна скарачала колькасць выбаршчыкаў з ліку бедных жыхароў. На Беларусi усе пераўтварэнні мелi свае асаблiвасцi, абумоўленыя наяўнасцю моцнай антыцарскай апазіцыі. Невыпадкова, усталяванае ў 10 губернях Расіі надзвычайнае становішча існавала тут да краху самаўладдзя ў 1917 г.
2. Пасля перамогi над Напалеонам у вайне 1812-1815 гг. да Расii адыйшла частка Польшчы (з Варшавай), якая была вылучана ў так званае «Царства Польскае». Нягледзячы на яго аўтаномнае станові-шча ў складзе iмперыi, польская шляхта марыла аб адраджэннi РП у межах да 1772 г. і яе поўнай незалежнасці. 29 лістапада 1830 г. пад уздзеяннем чутак аб пасылцы рускай арміі на падаўленне рэвалюцыі ў Францыі ў Варшаве быў здзейснены напад на рэзiдэнцыю царскага на-месніка Канстанціна. На наступны дзень, 30 лiстапада сталіца была ў руках паўстанцаў. 20 cнежня сейм апублiкаваў «Манiфест польскага народа» з заклiкам падтрымаць паўстанне, каб "вярнуць сваю неза-лежнасць і старажытную магутнасць". У Лiтву, на Ўкраiну i Беларусь накiроўвалiся эмiсары. У пачатку лютага 1831 г. на тэрыторыю Поль-шчы ўступіла руская армiя. У яе тыле – Ашмянскi, Браслаўскi, Вiлей-скi, Дзiсенскi, Cвенцянскi паветах сталі cтварацца паўстанцкія камітэ-ты і ўзброеныя атрады. 19 чэрвеня аб’яднаныя сілы паўстанцаў у скла-дзе 24 тыс. чал. на чале з Гелгудам спрабавалі штурмаваць Вiльню, але няўдала. Рускія войскі па сіле і ўзбраенні значна пераўзыходзілі іх. У выніку на пачатку жніўня ўсе ачагі супраціўлення былі ліквідаваны.
Паўстанне па складу ўдзельнiкаў было пераважна шляхецкiм. У значнай ступені яго падтрымлівалі тыя жыхары, якія ўсведамлялі сябе палякамі. Пад Вільняй у партызанскіх атрадах дзейнічалі гаражане і студэнты. Рэкрутаваныя ў паўстанцкія атрады сяляне не выяўлялі за-цікаўленасці ў барацьбе.
Пасля падаўлення паўстання ўсе атрыбуты польскай аўтаноміі былі скасаваны, а Царства Польскае падзелена на губернi. У 1831 г. было забаронена выкарыстанне Статуту ВКЛ спачатку ў Вiцебскай i Магiлёўскай, а затым i у заходніх губернях. У 1832 г. «для навядзення парадку» быў створаны так званы Заходнi камiтэт. У лiку яго пастаноў стала ўвядзенне ў справаводства рускай мовы замест польскай. У 1832 г. быў закрыты Вiленскi унiверсiтэт як ачаг антырасiйскiх настрояў. Закрывалiся польскiя школы пры касцёлах. Ва ўсiх астатніх школах навучанне стала весціся па-руску.
За дапамогу паўстанцам 191 каталіцкі кляштар з 304 быў зачы-нены або ператвораны ў прыход. Ксяндзам забаранялася адлучацца ад сваiх прыходаў. Каб зменшыць уплыў палякаў на беларусаў, 23 сака-віка 1839 г. Сінод прыняў пастанову аб далучэнні ўніятаў да права-слаўнай царквы. У выніку самая масавая канфесія на Беларусі пера-стала існаваць. З 1840 г. назвы «лiтоўскi», «беларускi» сталi знiкаць з дакументальнага ўжытку. Замест iх укаранялася назва «Паўночна-За-ходнi край». Менавiта з таго часу назвы «Лiтва», «лiтоўскi» сталі за-мацоўвацца за тэрыторыяй i Ковеншчыны.
Да следства за ўдзел у паўстанні ў беларуска-літоўскіх губернях было прыцягнута 2 878 чалавек. У дзяржаўны фонд было канфіскава-на шляхецкіх 217 маёнткаў. Адначасова пачалася другая хваля «разбо-ру шляхты». Хто не здолеў даказаць свайго высакароднага паходжан-ня, быў абавязаны выконваць рэкруцкую і іншыя павiннасцi.
Такім чынам, пасля падаўлення паўстання 1830-1831 гг. польская супольнасць Беларусі істотна пацярпела ад рэпрэсіўнай палітыкі ва ўсіх галінах яе жыццядзейнасці. Ускосна гэта палітыка закранула і бе-ларускую шляхту. Тым не менш 1830-1831 гг. было не апошняй спро-бай палякаў аднавіць незалежнасць. У 1861 г. пачаўся новы ўздым іх нацыянальна-вызваленчай барацьбы. Як і раней, асноўная сіла змага-роў рэкрутавалася са шляхты, у тым ліку літоўскай і беларускай. Удзельнікі руху падзяляліся на два лагеры – «белых» і «чырвоных». Да першых належалі арыстакраты, буржуа і каталіцкая вярхушка. Другія прадстаўлялі дробную шляхту, інтэлігенцыю, працоўных. Кож-ны з лагераў бачыў свой шлях да дасягненні мэты: белыя – праз ма-ральнае і міжнародна-дыпламатычнае ўздзеянне на царскі ўрад, а чыр-воныя – праз узброенае паўстанне. Летам 1862 г. у Варшаве быў ство-раны Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК). Падпарадкаваным яму цэнтрам падрыхтоўкі паўстання на Беларусі і ў Літве быў Лiтоўскi правiнцыяльны камiтэт (ЛПК). Кастусь Калiноўскі (1838-1864), які ў кастрычніку 1862 г. узначаліў ЛПК, асноўную сілу ў барацьбе су-праць царызму бачыў не ў шляхце, а ў беларускіх сялянах. Менавіта на іх і была разлічана газета "Muzуckaja prauda».
Вымушаны выступіць заўчасна ЦНК 10 студзеня 1863 г. абвясціў сябе Нацыянальным урадам і заклікаў суайчыннікаў да ўзброенай ба-рацьбы за вызваленне ад царскага прыгнёту. Са свайго боку ЛПК вы-ступіў у падтрымку паўстання і абвясціў сябе Часовым урадам Літвы i Беларусі. Характэрна, што ЦНК не давяраў К. Каліноўскаму як пры-хільніку распальвання сялянскай вайны і прызначыў на другаступенную пасаду камісара Гродзенскага ваяводства.
У сакавіку-красавіку 1863 г. паўстанцкія атрады пачалі баявыя дзеянні на Беларусі. У той самы час праз цэрквы і сельскія сходы ся-лян пераконвалі, быццам польская шляхта імкнецца аднавіць прыгон-нае права. У цэлым разлік К. Каліноўскага на масавы прыток бела-рускіх сялян не спраўдзіўся. У Гродзенскай губерні іх доля сярод паў-станцаў складала больш за 33%, Віленскай – 27, Мінскай – 20, Магі-лёўскай – 13, Віцебскай – толькі 7%. Асноўную масу барацьбітоў за незалежную РП складала малазямельная і беззямельная шляхта, чы-ноўнікі, інтэлігенцыя, студэнты і іншыя асобы. Паўстанцы прытрым-ліваліся партызанскай тактыкі баявых дзеянняў, імкнучыся з наймен-шымі для сябе стратамі нанесці ўрон рэгулярнаму войску. Так, 24 кра-савіка атраду Звяждоўскага ўдалося выбіць праціўніка з г. Горы-Горкі.
У маі 1863 г. месца віленскага генерал-губернатара заняў генерал М. Мураўёў, прызначаны начальнікам Паўночна-Заходняга края з над-звычайнымі, дыктатарскімі паўнамоцтвамі. Важным сродкам падаў-лення антыўрадавых настрояў сярод сялянства паслужыў яго ўказ аб скасаванні «часоваабавязанага стану», вяртанні адабраных у ходзе рэ-формы сялянскіх зямель, скарачэнні (на 20%) выкупных плацяжоў.
Свае асноўныя намаганні М. Мураўёў скіраваў на разгром паў-станцаў, колькасць якіх дасягала 15 тыс. На працягу вясны-лета сіламі 40-тысячнага войска з артылерыяй лакальныя ачагі супраціўлення бы-лі падаўлены. За публічнае пакаранне паўстанцаў на шыбеніцах за Мураўёвым замацавалася прозвішча «Вешальнік». Так, 123 удзельнікаў паўстання былі павешаны ці расстраляны, 3 776 чалавек высланы ў Сібір, 12 355 пастаўлены пад нагляд паліцыі. 22 сакавіка 1864 г. у Вільні быў публічна павешаны К. Каліноўскі.
Маёмасць асуджанай шляхты і святарства канфіскоўвалася. Усё маёнткі края, якія належалі шляхце і каталіцкаму духавенства былі абкладзены 10 % падаткам. У краі пачалося пераразмеркаванне зямель на карысць памешчыкаў і сялян праваслаўнага веравызнання. Усе чы-ноўнікі-палякі, хто выказваў спачуванне паўстанцам, вызваляліся з дзяржаўных пасад. Іх месцы мусілі заняць ураджэнцы расійскіх губерняў, зацікаўленыя высокімі (на 50%) акладамі.
Звязаная з іменем М. Мураўёва другая хваля русіфікацыі суправа-джалася выкараненнем польскай мовы з научальных устаноў, кнігавы-давецтва, тэатральных рэпертуараў, закрыццём каталіцкіх школ. Адзі-ная вышэйшая школа – Горы-Горацкі земляробчы інстытут за сувязь студэнтаў з паўстанцамі быў зачынены. Адначасова для дзяцей праваслаўных сялян сталі адчыняцца шматлікія пачатковыя школы.
Маёмасць многіх касцёлаў перададзена ў дзяржаўны фонд, самі яны былі зачынены, або пераўтвораны ў праваслаўныя храмы. У той самы час пачалося будаўніцтва новых цэркваў паводле прапанаванага М. Мураўёвым праекту – так званых «мураўёвак».
У 1863-1864 г. царскі рэжым выявіў сваю перавагу ва ўсіх сферах барацьбы з польскім нацыянальна-вызваленчым рухам – ваеннай, эка-намічнай, знешнепалітычнай, нават ідэйнай. Разам з тым асэнсаванне беларускай шляхтай прычын трагічных для іх вынікаў паўстання на-бліжала яе да мясцовага жыцця, да свайго народа, яго мовы і культуры. У новых умовах у іх свядомасці лозунг самастойнай Польшчы спалучаўся з лозунгам самастойнай Беларусі. Невыпадкова К. Калі-ноўскі ў сваіх «Лістах з-пад шыбеніцы», заклікаючы свой народ да да-лейшага змагання за волю, выказваўся за ўтварэнне самастойнага ўра-да для Літвы (Беларусі).
Русіфікацыя края праз абмежаванні вывучэння і выкарыстання польскай мовы ў дзяржаўных установах, развіццё рускай школы, укараненне рускай літаратуры, замену польскага чыноўніцтва рускім, усё гэта і іншае спрыяла ўмацаванню расійскай дзяржаўнасці, што з’яўлялася найбольш істотным і прыкметным наступствам шляхецкіх паўстаннях на Беларусі ў ХІХ ст.
3. У Заходняй Еўропе ў перыяд пераходу ад феадалізму да капіталізму і яго далейшага развіцця ўзнікла палітычная і ідэалагічная плынь – лібералізм, які выказваў інтарэсы прамысловай буржуазіі па абмежаванні правоў манарха парламентам, устанаўленні канстыту-цыйнага ладу і ўдзелу ва ўладзе. Лепшай формай палітычнага ладу лібералы лічылі дэмакратыю, заснаваную на прызнанні прынцыпаў народаўладдзя, свабоду асобы і раўнапраўе грамадзян.
Пэўная частка інтэлігенцыі, заклапочаная паскарэннем грамадскага прагрэсу ў Расіі, звярнула ўвагу на патэнцыяльныя магчымасці сялянства. Тыя з інтэлігентаў, хто ішоў «у народ» (сяліўся ў вёсках), каб узняць яго асветніцкі ўзровень, зваліся народнікамі. Адна іх плынь – ліберальнае народніцтва – выступала за ўдасканаленне асобы і пашы-рэнне яе правоў, а таксама за ўвядзенне канстытуцыі. Каб прадухіліць магчымы сацыяльны выбух, ліберальныя народнікі заклікалі да мір-най замены «самадзяржаўя цара самадзяржаўем народа» на аснове ўсеагульных выбараў, свабоды слова и свабоды сходаў.
З цягам часу з ліберальнага народніцтва вылучылася рэвалюцыйная плынь, якая лічылі сялянства рэвалюцыйным класам, а сялянскую абшчыну – гатовай ячэйкай будучага сацыялістычнага грамадства. Характэрнай рысай народнiцкай iдэалогii з’яўлялася перапляценне ідэй народаўладдзя з сялянскiм утапiчным сацыялiзмам. Яе прадстаўнікі ставілі на мэце падрыхтоўку ў Расіі сялянскага паўстання і звяржэнне самаўладдзя. Першая народнiцкая арганiзацыя «Зямля і Воля» была створана ў 1861 г. На Беларусi iдэi народнiцтва падзялялi К. Калiноў-скi, В. Урублеўскi, З. Серакоўскi.
З-за спрэчак аб тактыкi сваёй дзейнасці народнікі і падзяляліся на тры групоўкі – бунтарскую, змоўшчыцкую і прапагандысцкую. Ідэолагам першай з’яўляўся М. Бакунiн, якi заклiкаў да неадкладнага ўсенароднага паўстання супраць царызму і памешчыкаў. Прыхiльнiкi П. Ткачова выступалi «за палiтычны пераварот з мэтай перадачы ўлады народу». Трэцяя плынь народнiкаў падзяляла думку П. Лаўрова аб не-абходнасцi грунтоўнай падрыхтоўкi да рэвалюцыi праз прапаганду.
Намаганнямі А. Міхайлава, Г. Пляханава і інш. у 1876 г. у Пецяр-бургу была адноўлена дзейнасць нелегальнага таварыства «Зямля i Воля», у якім бралi удзел і студэнты з Беларусi – С. Кавалiк, А. Бонч-Асмалоўскi, І. Грынявiцкi, М. Судзiлоўскi i iнш. У жнiўнi 1879 г. «Зя-мля i Воля» з-за ідэйных спрэчак раскалолася на «Народную волю» i «Чорны перадзел». На пачатку 1880-х гг. гурткi чорнаперадзельцаў уз-нiклi у Віцебску, Мiнску, Оршы, Слуцку.
Другая плынь рэвалюцыянераў (А. Жэлябаў, Н. Кібальчыч, А. Міхайлаў, С. Пяроўская, С. Халтурын і інш.) аб’ядналася вакол «Народ-най волi», якая паставіла на мэце прымусіць царскі ўрад пайсці на дэ-макратычныя рэформы. Асноўным метадам палітычнага ўздзеяння на яго зрабіўся індывідуальны тэрор – фізічнае знішчэнне вышэйшых дзяржаўных асоб. Прыхільнікі гэтай тактыкі спадзяваліся гэтымі за-бойствамі выклікаць паралік органаў улады, анархію, а ўслед за ім – народную рэвалюцыю. У лiку ўдзельнiкаў «Народнай волi» былі вы-хадцы з Беларусi. Адзін з іх, І. Грынявіцкі 1 сакавiка 1881 г. кінуў бомбу ў Аляксандра II, смяротна параніўшы яго і сябе.
У студзенi 1882 г. была створана Паўночна-Заходняя арганiзацыя «Народнай волi», якая аб’яднала большасць гурткоў Беларусi, у тым ліку Бабруйска, Вiльнi, Віцебска, Гродна, Магілёва, Мiнска, Оршы, Пiнска. Дзейнасць «Народнай волі» не прынесла тых вынікаў, на якія разлічвалі яе арганізатары і кіраўнікі.
На фоне крызісу народнiцкіх арганізацый у Расіі стала ўмацоўвацца новае вучэнне – марксізм. Яго заснавальнік – К. Маркс (1818-1883) даказваў неабходнасць і магчымасць сусветнай рэвалюцыі, звяр-жэння буржуазнага ладу, усталявання дыктатуры пралетарыяту і пабудовы сацыялістычнага грамадства. Асноўную ролю ў рэвалюцыі павінен быў адыграць рабочы клас (пралетарыят). У адрозненне ад народнікаў, марксісты не лічылі сялянства рэвалюцыйным класам, тым не менш разглядалі яго як саюзніка ў сумеснай барацьбе супраць самаўладдзя. На Беларусі асноўным асяроддзем распаўсюджання марксiсц-кiх iдэй зрабiлiся яўрэйскiя працоўныя. У 1884 г. у лiку першых пачаў працаваць гурток Абрамовiча ў Мiнску. У 1886 г. марксiзм вывучалi ужо каля 130 рабочых. У 1895 г. у горадзе дзейнiчалi 2 сацыял-дэма-кратычныя групы, якія ўзначальвалі Я. Гурвiч i C. Трусевiч. Пазней такiя ж гурткі ўзнiклi у Вiльнi, Гродна, Смаргонi, Вiцебску, Гомелi.
На аснове рабочых гурткоў сталi стварацца сацыял-дэмакратыч-ныя арганiзацыі. Узнiкшыя ў Польшчы ў 1882 і 1892 гг. партыі (адпа-ведна) «Пралетарыят» і «Польская партыя сацыялістычная» (ППС) сталі пашыраць свой уплыў і на Заходнюю Беларусь. Асаблiвай ак-тыўнасцю вызначаўся Лiтоўскi рабочы саюз з аддзяленнямi у Вiльнi, Мiнску i Смаргонi. У жніўні 1900 г. па ініцыятыве Ф. Дзяржынскага адбылося аб’яднанне саюза с польскімі сацыял-дэмакратамі ў адзіную Сацыял-Дэмакратыю Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ).
У прамысловых цэнтрах Расіі таксама ўзніклі сацыял-дэмакра-тычныя арганізацыі, у тым ліку пецярбургскі «Саюз барацьбы за вы-зваленне рабочага класа» (1895) на чале з У. Ульянавым (Леніным).
Дата добавления: 2015-07-18; просмотров: 1237;