Лясных звяроў і птушак

На працягу ўсяго перыяду ад першапасяленцаў да сёняшняга часу адбывалася назапашванне ведаў пра жывёльны свет Беларусі. Інфармацыя спачатку перадавалася ад пакалення пакаленню ў вуснай форме. Пасля з’ўлення пісьменнасці рабіліся нейкія запісы. З развіццём грамадства ўзнікала неабходнасць атрымання больш дакладных звестак пра жывёльны свет. Гэта патрабавала ў сваю чаргу правядзення спецыяльных даследаванняў. На Беларусі такія звесткі ўпершыню адзначаюцца ў 1745 годзе Г. Ржанчынскім, які дае апісанне пашырэння ў Беларусі бабра, лася і казулі.

У 1771 годзе акадэмік з Санкт-Пецярбурга І. Ляпёхін здзейсніў экспедыцыю па маршруце Магілёў – Гомель – Ворша і даў кароткія звесткі пра смактуноў Беларусі.

Мейерам у 1800–1801 гадах прыведзены спіс 25 відаў звяроў Крычаўскага стараства.

У 1802–1803 гадах акадэмік С. Севяргін здзейсніў экспедыцыю Гродна – Скідзель – Шчучын – Навагрудак – Мінск – Ворша – Смаленск – Магілёў – Чавусы і даў кароткія звесткі пра 11 відаў смактуноў (у тым ліку пра зайцоў, лісіц чорных і белых, ваўка, мядзведзя, расамаху, собаля і зубра).

У 1830–1831 гадах прафесар Віленскага універсітэта Д. Эйхвальд дае кароткія звесткі пра смактуноў Беларусі. А. Тызенгаўз у 1844 годзе надрукаваў спіс відаў смактуноў Літвы і Палесся.

У 1864 Н. Зяленскі і ў 1897 годзе Ф. Ястрэмскі даюць спіс жывёл і парадак здабычы і гаспадарчага значэння іх у Мінскай губерніі. Тое ж самае зроблена ў 1863 годзе П. Баброўскім для Гродзенскай, у 1861 А. Корэвым для Віленскай і ў 1863 годзе А. Семянтоўскім для Віцебскай губерній.

У 1865 годзе С. Усавым выдаецца манаграфія пра зуброў. Семірадскім у 1885 годзе напісана, што ў 1857 годзе было 1898 зуброў, а ў 1871 – толькі 528. А. Ванецкі ў 1866 годзе даў апісанне сусліка вакол Нясвіжа. Ён жа прыводзіць у 1884 годзе звесткі пра лецягу.

У канцы XIX стагоддзя А. Нікольскі пасля экспедыцыі Брэст – Магілёў – Кіеў выдаў манаграфію «Жывёльны свет Палесся». У 1903 годзе Г. Карцаў даў апісанне паляўнічых звяроў Белавежскай пушчы. Падрабязныя звесткі пра пашырэнне рачнога бабра ў Мінскай і сумежных губерніях у 1902 годзе даў Ф. Капен. У 1905 годзе выходзіць манаграфія П.Сямёнава, дзе прыведзена апісанне 59 смактуноў.

У 1905 годзе выйшла манаграфія В. Шнітнікава «Птушкі Мінскай губерніі», дзе зроблена апісанне 44 відаў. З 1911 па 1914 год А.Штам вёў назіранні за птушкамі і звярыма ў Мазырскім уездзе. На гэтым этап разрозненых даследаваняў фауны Беларусі закончыўся.

З 1924 года бярэ пачатак другі этап сістэматычных планавых даследаванняў. З 1924 па 1934 год А. Фядзюшын, І. Сяржанін, В. Слесарэвіч і А. Вязовіч правялі даследаванне і зрабілі абугульненні матэрыялаў па вывучэнні птушак. У 1934 годзе падобная работа, але па смактунах, зроблена І. Сяржаніным, М. Кулагіным і М. Макушонкам. У 1939 годзе выходзіць манаграфія І. Сяржаніна «Вусякаедныя», у 1940 – манаграфія М. Кулагіна «Капытныя». З 1948 па 1953 год А. Міхалап даследаваў і апублікаваў манаграфію «Грызуны Палесся». У 1958 годзе выйшлі ў свет вынікі даследаванняў Л. Корачкіна, А. Курскова, Л. Колбіна, Б. Галадушка пра зубра, рэакліматызацыя якога працягвалася ў Беларусі. У 1960 годзе С. Кірыкаў апублікаваў інфармацыю пра змены жывёл у гістарычным плане.

У 1958 годзе адбылася першая заалагічная канферэнцыя ў Мінску. Фундаментальным выданнем з’явіліся манаграфія І. Сяржаніна ў 1961 годзе «Смактуны Беларусі» і ў 1967 годзе падобная манаграфія А. Фядзюшына і М. Долбіка «Птушкі Беларусі».

Да канца XX стагоддзя прыарытэт у даследаванні фауны Беларусі належыць супрацоўнікам Інстытута заалогіі НАН Беларусі, заалагічным кафедрам універсітэтаў, а таксама навуковых аддзелаў запаведнікаў Беларусі. У манаграфіі П. Козла «Дзікі кабан», што выйшла ў свет у 1975 годзе, вельмі дэталёва выкладзена біялогія гэтага важнага для паляўнічай гаспадаркі віду.

У 1989 годзе выходзіць выдатна аформленая кніга М. Нікіфарава, Б. Ямінскага, Л. Шклярава «Птушкі Беларусі». Каштоўнасць кнігі як у інфармацыі пра кладкі птушак, так і ў каляровых адлюстраваннях птушак, што гняздзяцца на тэрыторыі Беларусі. Больш сучасныя звесткі пра паляўнічых звяроў і птушках адлюстраваны ў манаграфіі М. Нікіфарава, А. Казуліна і В. Сідаровіча «Паляўнічыя звяры і птушкі Беларусі» (1991).

Вельмі падрабязныя даследаванні папуляцыі лася прыведзены ў манаграфіі В. Дуніна, П. Козла «Лось у Беларусі» (1992).

Дзесяцігадовыя матэрыялы пра вывучэнне жывёльнага свету ў зоне радыеэкалагічнай катастрофы выкладзены ў калектыўнай працы супрацоўнікаў Інстытута заалогіі НАН Беларусі «Жывёльны свет у зоне аварыі Чарнобыльскай АЭС» (1995).








Дата добавления: 2016-08-07; просмотров: 1413;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.003 сек.