Прадмет і задачы дысцыпліны

Дысцыпліна «Біялогія лясных звяроў і птушак з асновамі паляўніцтвазнаўства» з’яўляецца прафесійнай у падрыхтоўцы спецыялістаў лясной гаспадаркі. Вывучае метады выкарыстання запасаў дзікіх жывёл (звяроў і птушак) пры комплексным вядзенні лясной і паляўнічай гаспадаркі.

Мэта вывучэння дысцыпліны – азнаямленне студэнтаў з багаццем свету лясных хрыбетных, яго значэннем у фармаванні і функцыянаванні лясных экасістэм, прафесійная падрыхтоўка спецыялістаў лясной гаспадаркі ў галіне сістэматыкі і біялогіі лясных звяроў і птушак як асновы аховы і рацыянальнага выкарыстання жывёльнага свету лясоў.

Асноўная задача дысцыпліны – гэта авалодванне будучымі спецыялістамі тэарэтычнымі і практычнымі навыкамі па захаванні і павелічэнні фауны хрыбетных пры розных узроўнях гаспадарчага засваення лясоў. У выніку вывучэння дысцыпліны спецыяліст павінен ведаць агульную характарыстыку класаў хрыбетных, іх месца ў сістэме жывёльнага свету, асновы іх класіфікацыі, асаблівасці вонкавай і ўнутранай будовы, умець адрозніваць па асноўных сістэматычных прыкметах і вонкаваму выгляду лясных птушак і звяроў, ведаць лад жыцця, пашырэнне і нагоды змянення колькасці асноўных відаў фауны лясных хрыбетных, умець правесці ўлік жывёл, ведаць тэхналогію біятэхнічных мерапрыемстваў, умець праектаваць і ўкараняць у вытворчасць сістэму мерапрыемстваў па рэгуляцыі колькасці і паляпшэнні ўмоў жыцця птушак і звяроў, праводзіць ацэнку іх дзейнасці на лясныя біяцэнозы, ведаць прынцыпы арганізацыі паляўнічагаспадарчай дзейнасці.

Каб уявіць прадмет вывучэння дысцыпліны, карысна нагадаць, што біясфера ёсць абалонка нашай планеты, якая прасціраецца на 7–10 км уверх адносна ўзроўню сусветнага акіяна і некалькі метраў у глыбіню зямлі. Біясфера – гэта гіганцкая экасістэма, якая складаецца з экасістэм рознага ўзроўню. Першаснай структурай біясферы з’яўляецца біягеацэноз. Звяры і птушкі ўваходзяць у комплекс жывёльных арганізмаў біяцэнозу. Яны з’яўляюцца кансументамі – арганізмамі, якія спажываюць рэчыва і энергію для сваёй жыццядзейнасці, што назапасілі прадуцэнты, – расліны. Увесь жывёльны свет – гэта царства, якое падзяляецца на два падцарствы: аднаклетачныя (прасцейшыя) і шматклетачныя жывёлы. Шматклетачныя жывёлы ўключаюць сем тыпаў, у тым ліку і хордавыя (хрыбетныя). Тып хордавыя прадстаўлены класамі касціставыя рыбы, храстковыя рыбы, земнаводныя, паўзуны, птушкі і смактуны. Два апошнія класы з’яўляюцца прадметам дысцыпліны.

Кароткі агляд гісторыі даследаванняў па біялогіі








Дата добавления: 2016-08-07; просмотров: 679;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.005 сек.