Лекцыя 4. ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ 3 страница

Уздым сельскай гаспадаркі і рамяства стымуляваў пашырэнне ган­д­лё­вых сувязей унутры краіны, спрыяў фарміраванню новых рын-каў. Найбольш прывабнымі гарадамі для беларускіх купцоў за межамі ВКЛ з’яўляліся Варшава, Люблін, Познань, куды вывозіліся фрукты, ску­ры і вырабы з іх. Адтуль жа везлі тканіну і металічныя вырабы. За ме­жы РП, у Крулявец і Рыгу вывозілі збожжа, лён, пяньку, а прывозілі соль, сялёдку, сукно. Усходнія гарады Беларусі актыўна гандлявалі з Мас­коў­с­кай дзяржавай.

Разам з рамяством і гандлем развівалася гарадское жыццё, у адпа-вед­нас­ці з правам на самакіраванне, нададзеным вялікім князем, кара-лём або ўладальнікам зямлі. Вылучэнне гараджан у асобнае саслоўе знайшло адбітак у тэр­мі­не «мяшчане», які паходзіць ад беларускай на-звы горада («месца») і атрымаў устойлівае распаўсюджанне ў другой палове XV ст. Так, у дагаворы Полацка з Рыгай ад 1465 г. ужо згадва-юцца «мяшчане». У гэтае саслоўе ўключаліся заможныя рамеснікі, купцы і гандляры, якія складалі адну супольнасць, плацілі асноўную частку падаткаў, мелі выключныя правы ў выбарах і працы магістрата.

Сярэднюю групу гараджан складалі дробныя гандляры і рамесні-кі, якія валодалі неабходнымі прыладамі працы і невялікай маёмасцю (дом), але істотнага ўплыву на жыццё горада не аказвалі.

Найбольш бедную частку гараджан складалі чаляднікі, вучні май-строў, найміты, хатняя прыслуга. Усе яны належалі да разраду «чор-ных людзей». Нарэшце існавала сацыяльная група гарадскіх нізоў – «гульцяёў», «людзей лёзных» і інш., якія існавалі за кошт выпадковых за­роб­каў або жабрацтва. Прававое гарадскіх нізоў нагадвала станові-ш­ча феадальна-залежных людзей. Адрозненне заключалася толькі ў тым, што чаляднік і вучні маглі пайсці ад свайго гаспадара (майстра), раз­лі­чыў­шы­ся з ім за даўгі.

Найбольш шырокімі правамі валодалі вярхі мяшчан Вільні, По-лац­ка, Берасця, Менска і іншых буйных гарадоў, якія карысталіся маг-дэ­бур­г­с­кім правам і адмысловымі ільготнымі граматамі. Яны былі вы-зва­ле­ны ад уплаты праязных пошлін (мыта) на ўсёй тэрыторыі ВКЛ і ад падводнай павіннасці. Кіраванне гарадскі­мі справамі ў гарадах з магдэбургскім правам, знаходзілася, у асноў­ным, у руках вярхушкі. Па сваім маёмасным становішчы яна набліжалася да феадалаў, хоць і не адносілася да вышэйшага сас­лоўя.

Гарадское жыццё парушалася частымі войнамі. Так, у выніку ан-ты­фе­а­да­ль­най вайны 1648-1651 гг. найбольшыя страты панеслі гарады на поўдні і паўднёвым усходзе – Берасце, Пінск, Тураў, Мазыр, Рэчы-ца, Гомель і інш. Яшчэ большымі разбурэннямі скончылася вайна Ра­сіі з РП, калі амаль цалкам былі знішчаны Мсціслаў, Віцебск, Орша, Ля­ха­ві­чы і інш. Колькасць жыхароў у Магілёве, Полацку, Быхаве рэз-ка скарацілася. Калі ў 1650 г. у Гародні налічвалася 130 рамеснікаў, то ў 1680 – толькі 12. Мноства майстроў былі вывезены ў палон. Вядома, што з іх удзелам будавалася Гранавітая палата ў Маскве, палац Аляк-сея Міхайлавіча ў с. Каломенскім і інш. Заняпад 22 беларускіх гарадоў быў настолькі моцным, што сейм РП прыняў пастанову аб вызваленні іх насельніцтва ад падаткаў тэрмінам на 4 гады. Пад час Паўночнай вайны моцна пацярпелі ўсходнія гарады Белару­сі – Мсціслаў, Орша, Віцебск, Магілёў. Шведы спалілі Мір, Клецк, Ля­ха­ві­чы, Нясвіж, раз-рабавалі Гародню, Пінск, Новагародак, Ліду, Менск, Магілёў.

У другой палове ХVІІІ ст. у сістэме карпаратыўныя арганізацыі рамеснiкаў выявіліся прыкметы разлажэння. Па-першае, значная іх ко­ль­касць (10-25%) не выказвала зацікаўленасці ў цэхах і працавала са­мас­той­на. Па-другое, у параўнанні з ХVІІІ ст. скарацілася колькасць цэ­хаў (у Менску з 11 да 9, Магілёве – з 17 да 9, Гародні – з 8 да 7, Шкло­ве – з 11 да 4). Тым не менш, колькасны рост рамеснікаў у гара-дах узрастаў. Павялічвалася і колькасць прафесій, звязаных з матала-ап­ра­цоў­кай, пашывам адзення, будаўніцтвам. У асобных месцах выя-ві­ла­ся пэўная спецыялізацыя: у Капылі – прадзенне, ткацтва, пашыў адзен­ня; Слуцку – вытворчасць гарбарных вырабаў і зброі).

Новай з’явай у эканамiчным жыццi Беларусi першай паловы ХVIII ст. зрабiлася зараджэнне i развiццё мануфактурнай вытворчасцi. У адрозненне ад майстэрань, ману­фак­ту­ра ўяўляла сабой прадпрыем-ства, якое належала купцу або фе­а­да­лу. Але ўладальнікі самi не вы-раблялi прадукцыю, а наймалi для гэ­тых мэтаў майстроў i наймітаў (рабочых). Па-другое, на гэтых прадпрыемствах пачалi выкарыстоў-вацца механiчныя прылады працы (станкi). Характэр­най прыкметай мануфактуры з’яўляецца ўзнікненне падзелу працы. Так, на Гродзен-скай суконнай мануфактуры кожны з наймітаў выкон­ваў даручаную яму аперацыю: часаў воўну, праў ніткі, ткаў палатно, фар­ба­ваў яго і інш. На Беларусi такія прадпрыемствы адрознiвалiся ад заходнееўра-пейскiх тым, што большасць з іх (вотчынныя мануфактуры) належала феадалам, а рабочымi з’яўлялiся іх прыгонныя.

У пачатку ХVІІІ ст. у ліку першых мануфактур узнiк шкляны за-вод у Налiбоках, Стаўбцоўскага пав.; у канцы 30-х гг. ХVIII ст. – буй-нейшы ў РП – Урэцкi шкляны завод у Слуцкiм пав., дзе быў наладжа-ны выпуск крышталёвага посуду i люстраў. Такiя ж заводы былi нала-джаны ў м. Iлья, Мiнскага пав. i маёнтку Мыш Навагародскага пав. У м. Свержань, Стаўбцоўскага пав. пачаўся выпуск фаянсавага посуду, у маёнтку Вiшнёва Ашмянскага пав. – прамысловая апрацоўка жалеза, у м. Ружаны – вытворчасць сукна i палатна.

Адначасова ў гарадах і мястэчках, сталi узнiкаць i купецкiя ману-фак­ту­ры, на якіх працавалi асабіста свабодныя рабочыя. Колькасць купецкiх мануфактур значна саступала вотчынным з прычыны слабай канкурэнтаздольнасцi першых: выкарыстанне наёмнай працы было знач­на даражэй за працу прыгонных. З другога боку, назiралася тэн-дэн­цыя да паступовага пашырэння выкарыстання на тых самых вот-чын­ных мануфактурах менавiта наймітаў, бо прадукцыйнасць працы пры­гон­на­га сялянства, не зацiкаўленага ў яе вынiках, не магла не адбi-вац­ца на якасцi прадукцыi. Так, на заснаванай у 1758 г. М.-К. Радзiвi-лам у Слуцку фабрыцы паясоў («персіярні») разам з прыгоннымi пра-цавалi i мяшчане. Выкарыстанне 24 станкоў, кожны з якіх абслугоў-ваў­ся 2 рабочымі, дазваляла выпускаць да 200 паясоў у год.

У 60-70 гг. ХVIII ст. па загаду караля галоўны ўпраўляючы экано-мiямi А. Тызенгауз заснаваў больш за 20 мануфактур у Гароднi, фаб-рыкi залатой i срэбранай нiтак, па выпуску шаўковых вырабаў, пан-чох, капелюшоў, карэт i iнш. Тут працавала каля 1 500 рабо­чых. Ак-рамя іх, сюды запрашаліся майстры з Францыі, Італіі, Герма­ніі. У Ма-гілёве ў 1786 г. існавала 22 гарбарныя і 2 цагляныя заводы. Да канца ХVІІІ ст. пад назвай «фабрыка» або «завод» на Беларусі наліч­ва­ла­ся ўжо звыш 250 мануфактур. Але асноўную масу тавараў па-ранейшаму давалі рамесныя майстэрнi, якія захавалі цэхавыя структуры.

Пэўнаму ўздыму эканомiкi і гандлю спрыяла ўпарадкаванне дзяр­жаў­на­га кіравання. У прыватнасцi, у 1764 i 1775 гг. урад РП увёў агульную мытную пошлiну, у тым лiку для шляхты, духавенства i ка-раля, а ўсе ўнутраныя мытнi скасоўвалiся. Ляхвярскi працэнт быў аб-межаваны. У 1766 г. уводзіліся адзiныя меры вагi, аб’ёму i даўжынi. Беларускае купецтва вывозiла на знешнi рынак у асноўным сельска-гаспадарчыя тавары, лес, вырабы з драўнiны. Iх спажыўцамi з’яўлялi-ся ў асноўным жыхары Польшчы, Прусii, Расii. Блiжэйшымi гандлё-вымi цэнтрамi з’яўлялiся Гданьск і Крулявец. Прывозiлася тканiна, вырабы з жалеза, медзь, галантарэя, прадметы раскошы. У развiццi унутранага гандлю ўсё большую ролю адыгрывалi кiрмашы, буйней-шыя з якiх былi у Менску, Шклове, Бешанковiчах, Зельве. Развiццю гандлю спрыяла пабудова сухапутных сродкаў зносiн – трактаў, на-кшталт Пiнска-Слонiмскага i Пiнска-Валынскага. Па-ранейшаму важ-нейшымi сродкамi зносiн заставаліся рэкi. У 1767-1784 гг. былi пабу-даваны каналы, злучыўшыя басейны Нёмана з Дняпром (канал Агiн-скага) i Прыпяцi з Бугам.

З сярэдзiны ХVIII ст. у РП, у тым ліку на Беларусі, намецiўся пэў-ны эканамiчны ўздым. Адным з прыкмет таго быў рост гарадоў і га-рад­с­ко­га насельніцтва. У гэты час тут icнаваў 41 горад i 397 мястэчак з агульнай колькасцю жыхароў 370 тыс. чал або 11% ад 3, 6 млн. на-сельнiцтва. У эканоміцы РП па-ранейшаму панаваў феадальна спосаб вытворчасцi, заснаваны на эксплуатацыi прыгоннага сялянства. Тут, у ад­роз­нен­не ад Заходняй Еўропы, усё яшчэ панавала аграрна-рамесная цы­ві­лі­за­цыя.

 

Лекцыя 6. РЭЛІГІЯ І КУЛЬТУРА НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ

БЕЛАРУСЬ У ВОЙНАХ ХVІІ-ХVІІІ СТСТ.

КРЫЗІС РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ І ЯЕ ПАДЗЕЛЫ

 

Пытанні

1. Рэфармацыя і контррэфармацыя

2. Брэсцкая ўнія. Канфесійныя адносіны на Беларусі ў XVI-XVIIІ стст.

3. Культура Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай

4. Беларусь у войнах (ХVІІ-ХVІІІ стст.)

5. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай і яе падзелы

 

1. У ХVІ ст. каталіцкая супольнасць Заходняй Еўропы была ўцяг-нута ў працяглую міжусобную барацьбу. Асноўная прычына, якая вы-клікала яе, заключалася ў незадавальненні большасці вернікаў вяр-хушкай каталіцкай царквы на чале з папам рымскім, якая сканцэнтра-валі ў сваіх руках неабмежаваную ўладу і велізарныя багацці. Свецкія феадалы і буржуазія адчувалі ўціск з боку каталіцкіх іерархаў, а так-сама марылі аб адабранні ў царквы матэрыяльных каштоўнасцей. Вер-нікі ставілі пад сумненне права царквы адпускаць грахі і выказвалі па-трэбу ў выданні Бібліі на роднай мове.

Пачатак Рэфармацыі як сацыяльна-палітычнага руху пад лозун-гам рэ­лі­гій­на­га абнаўлення звязваецца з абвяшчэннем 31 кастрычнiка 1517 г. прафесарам тэалогii Вiтэнбергскага ўніверсітэта М. Лютэрам так зва­ных 95 тэзiсаў, у якіх ён заяўляў аб неабходнасці апраўдання грахоў не грашыма, а верай, адкідваў вучэнне аб малiтве за памерлых, вратаваннi заслугамi святых і інш.

Новае пратэстанцкае веравучэнне сцвярджала што для выратаван-ня душы вернiка не патрабуецца пасрэднiцтва царквы і таму адмаўля-ла неабходнасць яе iснавання з усёй iерархiяй на чале з папам рым-скiм. Адзiнай крынiцай веры было абвешчана Свяшчэннае пiсанне. Перапынялася ша­на­ван­не святых, крыжа, ікон, мошчаў; адмаўлялася права царквы зды­маць грахі. Пратэстантызм падзяляўся на некалькі плыняў – лю­тэ­ран­с­т­ва, англіканства, кальвінізм і інш.

У 1553 г. у ліку першых да кальвінізму далучыўся вялiкi канцлер i вiленскi ваявода Мiкалай Радзiвiл Чорны (1515-1565), які заснаваў у Берасцi першы на Беларусi кальвiнскi збор i друкарню. Ён жа стаў га-лоў­ным пратэктарам кальвiнiзму ў ВКЛ, закрыў у сваiх уладаннях 187 каталiцкiх храмаў, канфiскаваўшы iх зямельны фонд i маёмасць.

Рэфармацыю падтрымалi гетман найвышэйшы Мiкалай Радзiвiл Ру­ды, Кiшкi, Сапегi, Хадкевiчы, Тышкевiчы i iншыя буйныя феадалы. Га­рад­с­кая эліта, зацікаўленая ў ліквідацыі юрыдык і аслабленні кас-цё­ла, таксама падзяляла кальвінізм. У 1550-я гг. у духу кальвiнiзму бы­лі рэфармаваны храмы ў Нясвiжы, Берасці, Клецку, Ляхавiчах, Кой-да­на­ве, пазней у Вiцебску, Менску, Полацку, Глыбокiм, Iвянцы, Ор-шы, Смаргонi i iнш. Пры новых абшчынах вернікаў адкрывалiся шко-лы, шпiталi, друкарнi.

У 1560-х гг. з асяроддзя кальвіністаў ВКЛ вылучыліся ан­тыт­ры­ні­та­рыі або арыяне, якiя адмаўлялі трыадзіную сутнасць Бога, патра-бава­лі скасаваць халопства і палепшыць становiшча сялян. Усяго да 1591 г. у межах ВКЛ налiчвалася 207 пратэстанцкiх збораў, з якiх па-даўля­ю­чая большасць (189) належала кальвiнiстам.

У мэтах аднаўлення былой палітычнай, эканамічнай і ідэалагіч-най ма­гут­нас­ці каталiцкая царква мусiла мабілізаваць сілы для бараць-бы з рэлiгiйным iншадумствам і рэфармацыйнымi плынямi. Яе ўдар-най сілай зрабіўся ордэн Таварыства Icуса. У 1564 г. езуіты пачалі сваю дзейнасць у Польшчы, а праз 5 год яны з’явіліся ў сталіцу ВКЛ. У 1570 г. імі была адкрыта сярэдняя на­ву­ча­ль­ная ўстанова – калегіум, які ў 1579 г. набыў статус акадэміі. Ме­на­ві­та праз адукацыю навучэн-скай моладзі прышчапляліся контррэ­фар­ма­цый­ныя ідэі. З апорай на ўплывовую каталіцкую шляхту езуітам удавалася зачыняць пратэстан-цкія, а таксама праваслаўныя культур­на-асветніцкія ўстановы – шко-лы і друкарні. У 1593 г. у Нясвіжы быў пабудаваны першы на Беларусі езуіцкі храм – касцёл Божага цела. Актыўна падтрымлiвалі контр-рэфармацыю каралі РП С. Баторый і Жыгiмонт III Ваза.

З канца XVI ст. кальвіністы былі вымушаны перайсці да абароны сва­іх пазіцый, прычым, не толькі ад каталіцкага ўплыву, але і ад пра-вас­лаўя. Пад уздзеяннем дзяржаўных санкцый i адсутнасцi адзiнства ў кан­цы ХVІ ст. рэфармацыйны рух на Беларусi пачаў паступова зга-саць. Кальвiнiсцкая шляхта стала вяртацца ў каталiцтва, у тым ліку сы­ны кальвінісцкага пратэктара М. Радзівіла. Адзін з іх – Мiкалай Ра-дзiвiл Сiротка зачыняў пратэстанцкiя прыходы. Па яго зага­ду на базе берасцейскай друкарні, перавезенай у Вiльню, было засна­ва­на першае ў ВКЛ каталiцкае выдавецтва. Ён таксама прымусiў кальвiнiстаў пакi-нуць Нясвiж, Клецк і Койданава.

Ініцыятары контррэфармацыі ў РП скарысталі сваю пе­ра­мо­гу ў барацьбе з пратэстантызмам і праваслаўем для ўмацавання па­зі­цый каталіцызма ў ВКЛ. З 1653 г. колькасць прыходскіх касцёлаў на бела-рускіх землях менш чым за стагоддзе ўзрасла са 153 да 270. Былі ад­к­ры­ты дзесяткі кляштараў, у тым ліку ў Берасці, Гародні, Мінску, На­ваг­рад­ку, Оршы, Слоніме. Паводле пастановы сейма ад 1658 г. арыяне былі вымушаны пакінуць РП, але каб пазбегнуць выгнання, бо­ль­шасць іх было вымушана прыняць каталіцтва. І наадварот, паводле законаў ад 1668 і 1674 гг. пераход з каталіцтва ў іншую веру лі­чыў­ся крымінальным злачынствам і караўся. Такім чынам, контррэфар­ма­цый­ны рух аднавіў і нават павялічыў уплыў каталіцызму ў ВКЛ.

2. Па меры ўзрас­тан­ня супернiцтва памiж ВКЛ i Маскоўскай дзяр-жавай у ХV-ХVІ стст. узрастала заклапочанасць вялікакняскай адмiнi-страцыi той акалічнасцю, што мясцовае праваслаўнае святарства, а ра-зам з iм i вернiкi, знаходзяцца пад пэўным рэлiгiйна-палiтычным уп-лывам праваслаўнай Масквы. Са стварэннем у ёй са­мас­той­на­га і не залежнага ад Канстанцінопаля патрыярхату (1589) мяс­цо­выя права-слаўныя iерархi, у тым лiку мiтрапалiт Кiеўскi, трапiлi у прамое яму падпарадкаванне, што яшчэ больш занепакоiла элiту РП.

На той час праваслаўная царква ВКЛ перажывала не лепшыя ча-сы. Па сутнасці, асноўнай яе сацыяльнай апорай з’яўлялася бяспраў-нае сялянства і гарадскія нізы. Праваслаўныя святары выказвалi ціка-васць да ўніі, спадзеючыся атрымаць роўнае з каталiцкiмi бiскупамi прадстаўнiцтва ў Сенаце, або для таго, каб зусім не застацца без паст-вы. У 1595-1596 гг. асобныя праваслаўныя іерархі наведалi папу Рым-скага і ат­ры­ма­лі яго блаславенне на ўнiю. Для яе канчатковага за-цвярджэння ў Брэсце быў скліканы царкоўны сабор. 9 кастрычнiка прыхiльнiкi унii абвясцiлi аб стварэннi грэка-каталiцкай царквы. Жы-гiмонт III Ваза ўнiверсалам ад 15 лістапада 1596 г. зацвердзiў гэты акт i заклiкаў жы­ха­роў Беларусi i Украiны прызнаць унiяцкiх бiскупаў.

Новая канфесiя прызнавала вяршэнства папы Рымскага, запазыч-ва­ла каталiцкiя дагматы, крыж і распяцце, убранства храмаў, але за-хоў­ва­ла абраднасць і богаслужэнне на царкоўна-славянскай мо­ве. Ак-рамя таго, уніяцкім святарам дазвалялася мець сям’ю.

Укараненне ўнiяцтва на Беларусi адбывалася няпроста. Па-пер-шае, пэўная частка заможных пластоў насельніцтва ўбачыла ў ім ката-ліц­кую экспансію. Па-другое, не ўсе праваслаўныя прыходы далучы-лі­ся да ўніі. І калі ў 1620 г. на Ўкраіне была адноўлена праваслаўная царква, то ёй падпарадкавалася ўсё праваслаўнае насельнiцтва Белару-сi. Па-трэцяе, у шэрагу выпадкаў гвалтоўная актыўнасць святароў па не­ад­к­лад­ным пераўтварэнні праваслаўных прыходаў ва ўніяцкія вы-клiкала процiдзеянне вернікаў. Так, 12 лістапада 1623 г. у Вiцебску быў забiты полацкi уніяцкі арцыбiскуп Iясафат Кунцэвіч. Як высветлi-ла­ся, у падрыхтоўцы выступлення бралi удзел вернiкi праваслаўных пры­хо­даў не толькi Вiцебска, але i Вiльнi, Оршы, Магiлёва.

Па даручэннi папы Рымскага Жыгiмонт III Ваза накiраваў у Ві-цебск войскi з мэтай пакарання паўстанцаў. У вынiку горад быў па-збаў­ле­ны магдэбургскага права. Са знятых з правас­лаў­ных храмаў зва-ноў быў адлiты адзiн вялiкi – у памяць Кунцэвiча. Па прыгавору суда два бурмістры і 17 жыхароў былі пакараны смер­цю. Кароль РП зага-даў уніяцкаму святарству надалей больш памяр­коў­на, без гвалту рас-паўсюджваць веру, і гэта дало своё плён. Нават пісьменнік М. Смат-рыцкі, які спачатку шчыра выступаў суп­раць уніяцтва, у сваіх апош-ніх творах канца 1620-х гг. далучыўся да ўніі і асудзіў праваслаўе.

Асобныя праваслаўныя шляхцічы і святары працягвалі барацьбу за аднаўленне самастойнасці сваёй царквы. Пасля смерці Жыгі­мон­та III Вазы новы кароль Уладзіслаў ІV (1632-1648) быў вымушаны адна-віць праваслаўную іерархію і ў наступным годзе зацвердзіў мітра­па­лі­там П. Магілу. Сейм, скліканы ў 1635 г. пацвердзіў свабоду дзей­нас­ці дзвюх «рускіх» цэркваў – праваслаўнай і ўніяцкай.

Пад час контррэ­фар­ма­цыі праваслаўная шляхта прымала ўнiю. Так, у 1660 г. ва ўсёй РП католiкi складалi ужо 43%, унiяты – 33, пра­вас­лаў­ныя – 10, iўдзеi – 9, людзі ўсіх іншых вер –5 % ад колькасцi усiх жыхароў дзяржавы.

Уніяцкая царква ўтварала Кіеўскую мітраполію (з цэн­т­рам у Віль-ні) у складзе 9 епархій, з якіх 5 прыпадала на беларускія землі. Папа Рымскі прызначаў кіраўніка ўніяцкай царквы – мітрапаліта, які, у сваю чаргу, мог прызначаць кіраўнікоў епархій. У адрозненне ад ка­та­лі­коў, адзіным манаскім ордэнам уніятаў з’яўляўся ордэн базыльянаў (св. Васілія Вялікага). Да першага падзелу РП на тэ­ры­то­рыі Беларусі існавала 55 базыльянскіх кляштараў, буйнейшымі з якіх былі Полацкі, Жыровіцкі, Менскі, Віцебскі і інш. Базыльяне мелі свае навучальныя ўстановы, друкарні і сярод іншых уніятаў вызначаліся высокай адука-ванасцю. Аберагаючы сваю пас­т­ву ад каталіцкага ўплыву, яны выда-валі на блізкай да беларускай мо­вы набажэнскую літаратуру, чым да-памагалі беларусам зберагчы сваю культурную ідэнтычнасць.

Казацкія атрады, якія траплялі на Беларусь у час войн (1648-1651) (1654-1667), не рабілі адрозненняў па­між католікамі і ўніятамі і ад-нолькава жорстка каралі тых і другіх. Та­кую ж палітыку праводзілі ваяводы Аляксея Міхайлавіча. Прычым, калі каталіцкаму касцёлу да-звалялася праводзіць службу на захад ад Бярэзіны, то ўніяцтва заба-ранялася паўсюдна. Нават паводле ўмоў Андрусаўскага перамір’я (1667), кароль абавязаўся не пашыраць унію ў Магілёўскай епархіі.

Праваслаўныя іерархі РП з удзячнасцю прымалі дапамогу рускіх ца­роў, але не спяшаліся адмаўляцца ад аўтаноміі, і толькі ў 1686 г. Кі­еў­с­кая мітраполія ўвайшла ў падпарадкаванне патрыярха маскоўска­га. Але іх прававое становішча па-ранейшаму было горшым за стано­віш­ча каталікоў і ўніятаў. Напрыклад, пасля вайны 1654-1667 г. ім не даз­ва­ля­ла­ся займаць пасады ў магістраце.

Сітуацыя склалася такім чынам, што ў канцы XVII – пачатку XVIII стст. праваслаўная вера ў РП страціла аўтарытэт настолькі, што тры яе епархіі з чатырох перайшлі ва ўніяцтва. Адзіная Беларуская епар­хія імкліва губляла сваіх прыхільнікаў. Пад яе кантролем заста-ло­ся толькі 130 цэркваў, а 164 царквы і 5 манастыроў на працягу 1686-1754 гг. таксама далучыліся да ўніі.

Пад час Паўночнай вайны з-за прысутнасці ў РП іншаземных вой­с­каў становішча асноўных канфесій пэўным чынам змянілася. Харак­тэр­на, што Пётр І ставіўся да каталікоў даволі прыхільна і нават даз­во­ліў ім адкрыць некалькі касцёлаў у Расіі. Разам з тым праваслаўны цар разглядаў уніятаў як здраднікаў веры. З яго ведама ў 1706 г. у По­лац­ку было забіта пяць манахаў-базыльянаў, мноства іх арыштавана і вы­ве­зе­на ў Расію. Маёмасць базыльянскіх кляштараў была разра­ба­ва­на рускай арміяй, а ў 1710 г. ад полацкай Сафіі, ператворанай у склад по­ра­ху, пасля выпадковага выбуху засталіся адны руіны. У той самы час цар накіраваў у Магілёў камісара для абароны інтарэсаў правас­лаў­на­га насельніцтва, а ў 1717 г. дамогся ад сейма прыняцця адпа­вед­на­га закона ў абарону правоў іншаверцаў усёй краіны. Такую ж па­лі­ты­ку праводзілі Кацярына І, Лізавета І і інш., але працэс умацаван­ня ўніі за кошт праваслаўя працягваўся.

У апошняй трэці XVII – пачатку XVIII стст. уніяты пераўзыйшлі ўплыў праваслаўнай царквы. Таму паспрыялі вынікі ўніяцкага царкоў-нага сабору (з’езду), які адбыўся ў Замосці ў ліпені-верасні 1720 г. пад старшынствам пап­с­ка­га нунцыя. Паводле прынятых пастаноў, у вера-вучэнне і працэду­ру ўніяцкага набажэнства ўводзіліся асобныя лацін-скія элементы (сімвал веры, узгадванне імя папы рымскага), але тра-дыцыі ўсходняй (праваслаўнай) царквы па-ранейшаму захоўваліся.

Нягледзячы на значныя дасягненні уніятаў, іх канфесія намаган-нямі ксяндзоў часта падавалася як не­паў­на­вар­тас­ная, «хлопская» і г. д., што ўрэшце правакавала ўзрастан­не напружанасці паміж каталіц-кай і уніяцкай элітамі.

3. Пад уздзеяннем ідэй Рэнесансу стан адукацыі ў ВКЛ узняўся на больш высокі ўзровень. З пачаткам Рэфармацыі тут сталі ўзнікаць кальвініс­ц­кія і зрэдку лютэранскія школы. Асаблівасцю адукацый-ных уста­ноў ВКЛ ХVІ ст. зрабілася перавага ў іх так званых брацкіх школ, дзе на працягу 3-5 год навучаліся дзеці розных саслоўяў, як пра-віла, пра­тэс­тан­ц­ка­га і праваслаўнага веравызнання. У пратэстанцкіх школах вык­ла­да­лі­ся багаслоўе і царкоўныя спевы, лацінская, грэчас-кая і род­ная мова, рыторыка, гісторыя, матэматыка.

У пачатку 1620-х гг. у межах уніяцкай мітраполіі налічва­ла­ся 2 169 уніяцкіх і 1 089 праваслаўных храмаў, дзе былі адкрыты шко­лы. Найбольшых поспехаў на ніве адукацыі дасягнуў ордэн Ба­зы­ль­я­наў.

Развіццё брацкіх школ у ХVІІ ст. прывяло да з’яўлення падручні­каў. Так, у Брэсце праваслаўны святар Л. Зізаній падрыхтаваў да вы-дання «Азбуку з Лек­сі­сам». 12 лютага 1596 г. ён выдаў «Граматыку словенску совер­шен­но­го искуства осми частій слова... ». У 1631 і 1636 гг. у Ку­цей­на пад Оршай беларуска-украінскі асветні­к С. Собаль на-друкаваў «Буквар».

На хвалі барацьбы каталіцызма з Рэфармацыяй у 1570 г. у Вільні езу­і­та­мі быў створаны так званы «калегіум», а праз 9 год на яго базе па­ча­ла дзейнічаць вышэйшая навучальная ўстанова – акадэмія і ўні-вер­сі­тэт з 7-гадовым тэрмінам навучання. З цягам часу папулярнасць уні­вер­сі­тэ­та, а таксама колькасць яго навучэнцаў узраслі з 60 студэн-таў (1579) да 800 штогод (у першай пал. ХVII ст.). Асноўную іх масу скла­да­лі выпускнікі калегіумаў Берасця, Віцебска, Гародні, Нясвіжа, Ор­шы, Пінска, Полацка.

Да канца стагоддзя становішча, калі асноўнымі мовамі навучання ў ВКЛ былі лацінская і польская, зрабілася тыповым. Што датычыць змес­ту навучання, то яно рабілася ўсё больш свецкім. Навуковыя ад-крыцці ў фізіцы, матэматыцы, біялогіі, медыцы­не і інш. пахіснулі ма-наполію царквы ў фарміраванні светапогляду людзей, надаўшы ім ве-ру ў магчымасць удасканалення грамадскага ла­ду на разумных пачат-ках, праз распаўсюджанне навукі, ведаў і свецкай культуры. Само ХVІІІ стагоддзе, калі пачаліся і ўзмацніліся канкрэт­ныя станоўчыя зрухі ў гэтым напрамку, пачалі называць эпохай Ас­вет­ніц­т­ва, а пра-грэсіўных дзеячаў навукі і культуры – асветнікамі. Распаўсюджанне асветніцкіх ідэй на Беларусі знайшло ўвасабленне найперш у сістэме адукацыі. Так, у 1740-х гг. калегіумы каталіцкага ордэна піяраў у Ві-цебску, Дуброўне, Лідзе, Шчучыне і інш. уключы­лі ў свае вучэбныя праграмы матэматыку, фізіку, усе­а­гу­ль­ную і польскую гісторыю і тым наблізіліся да свецкай адукацыі. У гэты час мовай навучання з’яўляла-ся польская. Базыльяне, якім належалі школы ў Віцебску, Жыровічах, Менску, Навагрудку, Пін­с­ку, выкарыстоўвалі беларускую мову.

За правядзенне ў РП адукацыйнай рэформы на дзяржаўным уз-роў­ні ўзялася створаная ў 1773 годзе Адукацыйная камісія. У лік аба-вяз­ко­вых прадметаў былі ўключаны геаграфія, права, логіка, рыторы­ка, эканоміка. Пасля забароны (1773) дзейнасці ў РП Ордэна езуітаў Ві­лен­с­кая акадэмія ў 1780 г. была ператворана ў Галоўную школу ВКЛ і пад яе пачатак перадаваліся ўсе навучальныя ўстановы.

У гэты ж час узнікае і пашыраецца прафесійная школа. Так, у Га-род­ні, дзякуючы намаганням магната А. Тызенгауза (1738-1785), рых-таваліся медыкі, ветэрынары, аўдытары, мастакі, чарцёж­ні­кі. Запро-шаны каралём РП французскі прафесар Ж. Жылібер засна­ваў у Га-родні вышэйшую медыцынскую школу (1775-1781), а пры ёй – аптэ-ку, прыродазнаўчы кабінет, анатамічны тэатр і батанічны сад.

Выпускнік Віленскай Акадэміі К. Семяновіч (1600-пасля 1651), ге­не­рал войск РП у працы "Вялікае мастацтва артылерыі", выдадзе-най у Галандыі, распрацаваў праект шматступенчатай ракеты.

Нягледзячы на адносную рэлігійную талерантнасць, ідэя бога з’яў­ля­ла­ся непахіснай, а праявы вальнадумства бязлітасна караліся. Так, 30 сакавіка 1689 г. у Варшаве быў пакараны смерцю брэсцкі пад-су­дак К. Лышчынскі за напісаную ім працу «Аб неіснаванні бога».

I. Капіевіч (1651-1714) – выпускнік Слуцкай кальвінісцкай гімна­зіі, а пасля – яе выкладчык, з-за пераследу езуітаў быў вымушаны з’е­хаць у Галандыю. У Амстэрдаме ён стварыў сучасны варыянт кіры-ліч­на­га шрыфту. За 1699-1706 гг. выдаў больш за 20 кніг па арыфме-ты­цы, гісторыі, граматыцы, марской справе, а затым выехаў у Расію.

ВКЛ не толькі ўзбагачала навуку і культуру суседніх дзяржаў, але і само карысталася іх дасягненнямі ў гэтых галінах. Працы філасофаў Ф. Бэкана, Т. Гобса, Д. Лока, Р. Дэкарта, Ш. Мантэск’е і інш. актыўна ўклю­ча­лі­ся ў курсы лекцый прафесараў Віленскага ўніверсітэта А. Ска­ру­ль­с­ка­га, Б. Дабшэвіча, К. Нарбута). Фізік Ю. Міцкевіч устаў на плат­фор­му ньютанаўскай механікі. М. Пачобут-Адляніцкі заснаваў ай­чын­ную астраномію.

Такім чынам, за працяглы час свайго існавання – з ХVІ па ХVІІІ стст. беларуская адукацыя і навука прайшлі доўгі шлях ад царкоўнай пад­па­рад­ка­ва­нас­ці і рэлігійнага зместу да рознаўзроўневай сістэмы свец­кіх навучальных устаноў. У вучэбных праграмах павялічылася до­ля прыродазнаўчых дысцыплін, а філасофія перастала быць «слу-жан­кай багаслоўя» і ператварылася ў самастойную навуку. Рэнесанс-ныя традыцыі беларускага кнігадрукавання, заснаванага Ска­ры­нам, пераняла і прадоўжыла плеяда дзеячаў Рэфармацыі і Асвет­ніц­т­ва. За рэдкім выключэннем (С. Будны, В. Цяпінскі і інш.) – урад­жэн­цы Бе-ларусі ў сваёй творчай дзейнасці не звярталіся да роднай мовы. Нізкі ўзровень нацыянальнай самасвядомасці ці ідэнтыфікацыя сябе з ін-шымі этнасамі рабілі асоб­ных ураджэнцаў ВКЛ донарамі іншых культур. У іх ліку – кнігадру­ка­ры П. Мсціславец і І. Фёдараў.

Мастацкае слова, філасофская думка і гістарычная падзея адбіла­ся ў асабістых запісах жыхароў ВКЛ – лістах аршанскага старасты Ф. Кмі­ты-Чарнабыльскага (1530-1587) на адрас паны-рады, «Дзённіка» на­ва­га­род­с­ка­га падсудка Ф. Еўлашоўскага (1546-1616), «Дыярыуш» ігу­ме­на А. Філіповіча (1597-1648), дзённік «Авантуры майго жыцця» на­ваг­рад­с­кай лекаркі С. Русецкай (1718-1760).

Акрамя рэлігійна-палемічнай літаратуры, у ВКЛ у рэчышчы ба-роч­на­га мастацтва ніжэйшага ўзроўню развіваліся і іншыя яе жанры – лі­ры­ка, п’есы для батлейкі, а таксама сатыра. Апошняя найлепш прад-стаў­ле­на ў ананімным творы «Ліст да Абуховіча» (1655), дзе ў асобе ва­я­во­ды высмейваецца амаральнасць шляхты. Тая ж праб­ле­ма ёсць і ў другім ананімным творы «Прамова Мялешкі».

Сімяон Полацкі (С. Г. Пятроўскі-Сітніяновіч) (1629-1680 гг.) на-пісаў мноства вершаў і паэм маральна-дыдак­тыч­на­га характару, дзве тэатральныя камедыі, выдаў зборнік «Рыфмалогіі». За нядоўгі час свайго жыц­ця С. Полацкі выявіў багаты талент святара і багаслова, пе-дагога, па­э­та, перакладчыка. Як прыхільнік ідэі кансалі­да­цыі славян распрацаваў праект («Прывілей») заснавання ў Расіі сла­вя­на-грэка-ла-цінскай акадэміі. У асобных яго творах сустракаюцца рысы барока.

Гэты мастацкі стыль узнік у Заходняй і Цэнтральнай Еўропе ў вы-ніку ўзаемадзяння многіх сацыяльна-эканамічных, палітычных, рэлі-гійных і іншых працэсаў, якія мелі месца ў ХVІ ст. Найперш ён ува-собіўся ў архітэктуры і абапіраўся на тра­ды­цыі антычнасці з уласці-вым ёй пышным, пампезным дэкорам, вы­тан­ча­нас­цю форм і ліній, вы-карыстаннем светлацені і іншымі рыса­мі мастацтва. Першым яго ўзо-рам на ўсходнеславянскіх землях стаў кас­цёл Божага цела ў Нясвіжы (1584-1593), пабудаваны Я. Бернардоні па кананічным праекце царквы Іль Джэзу ў Рыме. У далейшым асноўнай базай беларускага барока з’яўлялася культа­вая архітэктура першай паловы XVII ст. Характэр-ная яго пра­я­ва (базілікавы тып храма з двухвежавым галоўным фаса-дам) адбі­та ў касцёлах езуітаў у Гародні і Мінска, дамініканцаў у Стоўбцах і ў Княжыцах пад Магілёвам, бернардзінак у Мінску.

Працэс развіцця мураванай архітэктуры меў тры этапы і ў адпа-вед­нас­ці з імі беларускае барока стала ўмоўна падзяляцца на ранняе, ста­лае і позняе. Апошняе (1730-1780-я гг.) з уласцівым яму ўмен­нем мясцовых дойлідаў па стварэнні шмат’ярусных вежаў, фігурных фран-тонаў, па дасягненні гармоніі вертыкалізму ліній і плаўнасці сі­лу­э­таў было названа віленскім. Гэты стыль характэрны касцёлу карме­лі­таў у Глыбокім, сабору св. Сафіі ў Полацку, Андрэеўскаму касцёлу ў Слоні-ме і інш. З цягам часу элементы барока з’яўляюцца і свецкай архітэк-туры палацавых ансамбляў у Нясвіжы, Ружанах, Шчорсах, ра­туш Ві-цебска, Магілёва, Мінска.

З узнікненнем у XVIII ст. новага архітэктурнага стылю кла­сі­цыз­му барока некаторы час існуе паралельна з ім і саступае яму месца пасля падзелаў РП.

Прыкметы барока ў выяўленчым мастацтве ўзніклі ў сярэдзіне XVII ст. Гэты стыль выяўляе сябе ў насценных роспісах каталіцкіх храмаў: фран­цыс­кан­цаў у Гальшанах, езуітаў у Нясвіжы, св. Стані-сла­ва ў Магілёве. Значна павольней барока ўздзейнічала на іка­на­піс­ны жанр, дзе, як і раней, выявы святых доўгі час захоўвалі кана­ніч­ны вы-гляд. Тым не менш у іканапісе з’яўляюцца элементы зямно­га жыцця. У абразах «Праабражэнне» (1648), «Нараджэнне Маці Боскай» (1649), «Пакроў» (1650), «Успен­не» (1652) прысутнічаюць мяс­цо­выя пейзажы і ўласцівыя эпосе прадметы побыту. У ХVІІІ ст. ба­ро­ка ў іканапісе характарызуецца большай прысутнасцю народных ма­ты­ваў, павелі-чэн­не элементаў свецкага жывапісу і інш.








Дата добавления: 2015-07-18; просмотров: 817;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.025 сек.