Лекцыя 4. ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ 1 страница

І ЯГО КУЛЬТУРЫ Ў ПЕРЫД СЯРЭДНЯВЕЧЧА

 

Пытанні

1. Усходнеславянскі этнічны падмурак ВКЛ. Фарміраванне этнічнай тэрыторыі беларусаў у ХІV-ХV стст.

2. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу

3. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа і яго саманазвы

4. Духоўнае жыццё балтаў і ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча

5. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці

6. Развіццё духоўнай культуры беларускіх зямель у ВКЛ і яго асаблівасці. Ідэі еўрапейскага Рэнесансу і выбітныя дзеячы беларускага Адраджэння

7. Месца і роля беларускай культуры ў духоўным жыцці ўсходніх славян

і ў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе

 

1. З моманту ўтварэння ВКЛ яго ўсходнеславянскі этнічны пад-му­рак заставаўся вызначальным. Далучэнне новых усходнеславянскiх зя­мель у другой палове ХІУ пачатку ХV cтст. iстотна павялiчыла вагу «рускага» (усходнеславянскага) элемента ў дзяржаве. У гады княжан-ня Альгерда і Вітаўта завяршылася ўваходжанне ў дзяржаву беларус-кіх этнічных тэрыторый і большая частка колішняй славяна-рускай дзяр­жа­вы разам з яе сталіцай – горадам Кіевам. У ліку шляхоў пашы-рэн­ня дзяржавы былі мірныя і ваенныя, дабрахвотныя і гвалтоўныя. Не апошнюю ролю адыгрывалі дынастычныя шлюбы. Усё гэта і іншае абу­моў­лі­ва­ла розны статус кожнай з уключаных зямель, але, як праві­ла, кожная з іх, саступіўшы частку ўпраўленчых функцый цэнтраль-най уладзе, захоўвала ранейшы жыццёвы ўклад.

Устараненне пагрозы крыжац­ка­га і мангола-татарскага заваяван-ня спрыяла імкліваму развіццю ВКЛ, яго се­ль­с­кай гаспадаркі, рамяст-ва і гандлю, росту гарадоў і мястэчак; фармі­ра­ван­ню ўласцівага разві-тому феадалізму сацыяльнай структуры; уз­ды­му матэрыяльнай і ду-хоўнай культуры жыхароў.

Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае аб’яднала ў сабе на­ро­ды сучаснай Беларусі, Прыбалтыкі, Украіны і Расіі. Перавага ўс-ход­нес­ла­вян­с­кіх (9/10) зямель і іх насельніцтва (8/10) абумовіла маг-чы­масць пашырэння на балтаў уплыву больш перадавой на той час ма­тэ­ры­я­ль­най і духоўнай культуры. Лiтоўскiя феадалы ўспрынялi бе-ла­рус­кую культуру i выкарыстоўвалі беларускую мову ў паўсядзён-ным ужытку. Менавiта пры іх «руская» мова набыла ролю афiцыйнай, дзяржаўнай. Значныя зрухі ў сацыяльна-экана­міч­ным, палітычным і культурным жыцці паспрыялі далейшаму эт­на­ге­не­зу беларусаў

2. У этнічнай гісторыі Беларусі перыяд утварэння і развіцця ВКЛ цес­на звязаны з фарміраваннем беларускай народнасці. У ліку вызна-чальных фактараў гэтага працэсу – палітычны, які абумовіў кансаліда-цыю беларускага этнасу ў складзе новага дзяр­жаў­на­га ўтварэння – ВКЛ. Негвалтоўнае, дагаворна-дабрахвотнае аб­’­яд­нан­не ў яго складзе звыш дваццаці ўсходнеславянскіх княстваў пры­чы­ні­ла­ся да складван-ня адной этнічнай тэрыторыі і абумовіла іх ак­тыў­нае далейшае ўзае-мадзеянне ў агульных інтарэсах. Нягледзячы на захаванне за ўсход­німі землям Падзвіння і Падняпроўся істотнай аўтаноміі, у межах ВКЛ адбылося ўсталяванне моцнай цэнтралізаванай улады вялікага кня­зя з апаратам кіравання, адзіным заканадаўствам і дзяржаўнай мо-вай, што паклала канец сепаратызму ўдзельнай знаці.

Важнейшым фактарам, якія паспрыяў фарміраванню беларускай на­род­нас­ці, быў эканамічны. Менавіта ён абумовіў кансалідацыю ўс-ход­нес­ла­вян­с­кіх зямель пад час утварэння ВКЛ і ў далейшым такжа ста­ноў­ча ўздзейнічаў на ўзнiкненне беларускай народнасцi у ХIV-ХVI стст., калі феадальны спосаб вытворчасці дасягнуў свайго росквіту. Зме­ны ў сельскай гаспадарцы (выкарыстанне новай тэхнікі і тэхнало­гіі земляробства, валочная памера, удасканаленне сістэмы павіннас-цей, развіццё фальваркаў) станоўча адбіліся на ўраджайнасці і та­вар­нас­ці збожжа, забеспячэнні гарадоў прадуктамі і сыравінай.

Прагрэс у сельскай гаспадарцы абумовіў уздым рамяства і далей-шае развіццё гара­доў. Натуральным праця­гам гэтых працэсаў стала ўзнікненне мястэчак, якія яш­чэ больш умацоўвалі сувязь паміж гора-дам і вёскай як у экана­міч­ным, так і культурным плане.

Фарміраванне беларускай народнасці адбывалася ў працэсе раз-вiцця феадальных адносiн, калі пачалі складвацца саслоўныя групы насельнiцтва са строга азначаным колам правоў і абавязкаў для кож-най з іх. Вызначальную ролю ў дзяржаве адыгрывалі свецкія і духоў-ныя феадалы. У ВКЛ з ХІІІ ст. асноўная маса свецкіх феадалаў назы-вала­ся баярамі, якія з’яўляліся нашчадкамі Полацкага і Тураўскага княстваў. У ХІV ст. да іх далучылася літоўская, а ў ХV – жамойцкая знаць. З 1413 г. у дзяржаўных актах узнік тэрмін «баяры-шляхта», а з другой чвэрці ХVІ ст. ён стаў выкарыстоўвацца пастаянна. У ХІV–ХV стст. сталі вылучацца князі, знатныя баяры (паны) і інш. На ніжэйшай прыступцы знаходзілася дробная шляхта.

Сацыяльная структура гарадоў і мястэчак была больш разнастай-най (саслоўі мяшчан, расмеснікаў, купцоў; заможныя пласты і гарад-скія нізы), але па нацыянальнай прыкмеце іх жыхарства ўяўляла пера-важ­на аднародную беларускамоўную супольнасць, цесна звязаную з аг­рар­най часткай насельніцтва ВКЛ. Нягледзячы на існаваўшыя мiж-сас­лоў­ныя (паміж сялянамі і феадаламі) і ўнутрысаслоўныя (паміж шлях­тай і святарамі розных веравызнанняў) супярэчнасці, існаваўшая ў ВКЛ сацыяльная структура спрыяла фарміраванню агульных дзяр-жаў­ных і нацыянальных інтарэсаў грамадства. Але ў працэсе склад-ван­ня беларускай народнасці вызначыліся і пэўныя цяжкасці, звяза-ныя з арыентацыяй кіраўніцтва ВКЛ на палітычны саюз з Польшчай, што прывяло да акаталічвання не толькі літоўскай, але і часткі ўсход-нес­ла­вян­с­кай (праваслаўнай) знаці. У выніку асноўная (этнаствараль-ная) маса насельніцтва вёсак і гарадоў стала губляць сваю палітычную і духоўную эліту, без удзелу якой працэс фарміравання нацыянальнай са­мас­вя­до­мас­ці хоць і працягваўся, але зрабіўся некіруемым, стыхій-ным і лакалізаваным. Таму ва ўмовах існавання шматканфесійнай і поліэт­ніч­най дзяржавы, дзе назіралася прыкметная аўтаномія асобных зямель і гарадоў з магдэбургскім правам, людзі звычайна ідэнтыфіка-валі ся­бе па традыцыі (русічы, рускія), па месцы пражывання (магі-лёўцы, па­ла­ча­не), па племянной прыналежнасці (літва, літоўцы, жму-дзіны). Найбольш распаўсюджанай з’яўлялася саманазва «літвіны».

Такім чынам, утварэнне моцнай дзяржавы – ВКЛ, аб’яднанне ў яго межах многіх былых княстваў Кіеўскай Русі зямель з пераважаў- шым усходнеславянскім насельніцтвам, развітая эканоміка і гаспадар-чыя сувязі, наяўнасць беларускай мовы (гутарковая і літаратурная) за-ка­на­даў­с­т­ва (прывілеі, Судзебнік, Статут 1529 г.), усведамленне на-цы­я­на­ль­най ідэнтычнасці, традыцыі і культура – усё гэта сведчыла аб узнікненні ў межах ВКЛ беларускай народнасці.

3. Тэорыя ўзнікнення беларускага народа ўключае ў сябе некалькі кан­цэп­цый. Так, аўтары крывіцкай канцэпцыі (В. Ластоўскі і інш.) лі-чаць, што продкамі беларусаў з’яўляліся толькі крывічы. Аўтары кры-віц­ка-дрыгавіцка-радзіміцкай канцэпцыі (М. Доўнар-Запольскі і інш.) лі­чаць продкамі беларусаў не толькі крывічоў, а і дрыгавічоў і радзі­мі­чаў. Аўтары балцкай канцэпцыі (В. Сядоў і інш.) лічаць, што бела­рус­кая народнасць узнікла ў выніку асіміляцыі ўсходнімі славянамі бал­таў. Прыхільнікі канцэпцыі старажытнарускай народнасці лічаць, што беларуская, а таксама руская і ўкраінская народнасці ўзнікла пасля распаду Кіеўскай Русі і выніку раз’яднання адзінай старажытна-рус­кай народнасці. Паводле даследаванняў М. Піліпенкі, у ІХ-Х стст. у выніку змешвання славян і балтаў узніклі не беларусы, а крывічы, дры­га­ві­чы і радзімічы, і ў канцы ІХ - пачатку ХІ стст. яны з іншымі ўсход­нес­ла­вян­с­кі­мі плямёнамі склалі новую агульнаславянскую этніч-ную супольнасць. Тэрыторыя іх сумеснага пражывання атрымала наз-ву «Русь», а насельніцтва пачало звацца русічамі, русінамі і інш.

Адносна словаспалучэння «Белая Русь» на­ву­коў­цы выказваюць самыя розныя думкі. Першыя спробы адказаць на гэтае пытанне спа-радзілі рамантычна-эмацыянальныя версіі: маўляў, назва паходзіць ад колеру ільнянога адзення мясцовых жыхароў (В. Тацішчаў), ад колеру іх валасоў (Я. Карскі), ад вялікай колькасці рэк і азёр і іх чысціні (П. Крапівін), вялікай колькасці снегу і г. д.

Больш пераканаўчай здаецца думка, у адпаведнасці з якой на-прам­кі свету (поўнач­-поўдзень, захад-усход) пазначаліся асноўнымі ко­ле­ра­мі: адсюль – Чорная, Чырвоная, Белая Русь. Ёсць меркаванне, што назва «Белая Русь» адбіла ў сабе рэлігійны аспект як проціпа-стаў­лен­не хрысціянства язычніцтву (Чорная Русь). І нарэшце, не вы-клю­ча­на, што пад Белай Руссю варта разумець асобныя землі коліш­няй Кіеўскай Русі, якія не былі заваяваны мангола-татарамі, і таму быц­цам захавалі хрысціянскую чысціню.

Яшчэ большыя навуковыя спрэчкі выклікае праблема лакалізацыі тэ­ры­то­рыі «Белай Русі» у сярэднявеччы і нават пазней. Часам з гіста-рычных крыніц вынікае інфармацыя, якае дазваляе ад­во­ль­на тракта-ваць месцазнаходжанне колішняй «Белай Русі». Так, ан­г­лій­с­кі місія-нер ХІІІ ст. пакінуў запіс аб Alba Ruscia, якая размяшча­ла­ся паміж Ту-равам і Псковам. Крыху дакладней за іншых дае інфар­ма­цыю італья-нец Гваньіні, які ў 1578 г. лакалізаваў Белую Русь у ра­ё­не Кіева, Ма-зыра, Мсціслаўля, Віцебска, Оршы, Полацка, Смаленска і Северскай зямлі. Прывілей Стэфана Баторыя ад 1581 г, выдадзены рыжскім куп-цам, дазваляў ім гандляваць у межах «Ліфляндыі, Жмудзі, Літвы і Белай Русі». С. Старавольскі ў сваёй кнізе «Польшча, ці апісанне ста-новішча каралеўства Польскага» (1632) прыгадваў у межах Белай Русі Новагародскае, Мсціслаўскае, Віцебскае, Менскае, Полац­кае і Сма-ленскае ваяводствы. Такім чынам, гэтая назва распаўсюджва­ла­ся толь-кі на ўсходнія тэрыторыі ВКЛ. Гэтая акалічнасць яскрава выявілася праз 20 гадоў, калі цар Аляксей Міхайлавіч у гонар перамог над Рэччу Паспалітай узбагаціў свой тытул словамі «Вялікі князь Лі­тоў­с­кі, Бе-лыя Расіі і Падольскі». Відавочна, што манарх не атаясамлі­ваў «Белую Русь» з Расіяй.

Сам тэрмін «беларускі» у дачыненні да яе тэрыторыі з’явіўся пас-ля падзелаў Рэчы Паспалітай, калі на яе ўсходніх землях была створа-на Беларуская губерня з цэнтрам у Віцебску, а пазней – Беларускае ге­не­рал-губернатарства. У далейшым яны выйшлі з афіцыйнага адміні-страцыйна-тэрытарыяльнага і геагра­фіч­на­га ўжытку. Іх месца занялі назвы «Паўночна-Заходні край» (з 1840-х), «Паўночна-Заходняя воб-ласць (1917)», «Заходняя вобласць» і інш.

Адпаведна ўкараненню ў грамадскую свядомасць назвы беларус-кіх зямель на розных этапах іх развіцця ішло фарміраванне этноніма «беларусы». Як выні­кае з актаў цара Аляксея Міхайлавіча, у ХVІІ ст. у дачыненні большас­ці насельніцтва, галоўным чынам, усходняй часткі ВКЛ, выкарыстоў­ва­ла­ся назва «беларусцы». У больш позні час яна трансфармірава­ла­ся ў «беларусы» і замацавалася за народам ужо пасля далучэння Бе­ла­ру­сі да Расійскай імперыі. Пры гэтым спатрэ-біўся даволі працяг­лы час (ХІХ-ХХ ст.), каб беларусы пачалі ўсведам-ляць сваю на­цы­я­на­ль­ную ідэнтычнасць.

4. На ас­но­ве сінтэзу першабытных форм рэлігійных вераванняў у балтаў адбываўся пе­ра­ход да больш складаных, з пакланеннем новым боствам. У іх вераваннях адбіліся ас­ноў­ныя гаспадарчыя заняткі. Пля-мёны днеп­ра-дзвінскай культуры выплаўлялі з бронзы фігуркі коней. Жы­ха­ры мілаградскіх паселішчаў Паўднёвай Беларусі, акрамя коней, па­кі­ну­лі фігуркі буйной рагатай жывелы і сабак. Акрамя жывёлага-доўлі, людзі працягвалі займацца паляваннем, аб чым сведчаць зной-дзей­ныя археолагамі амулеты з іклаў мядзведзя і дзіка.

Славяне, рассяліўшыся на балцкіх землях, не аддзяляілі сябе ад пры­род­ных сіл. З асваеннем прасторы – лясоў, рэк, балот – яны зася-ля­лі іх духамі, добрымі і злымі, запазычыўшы многае з балцкіх рэлі-гій­ных уяўленняў, у тым ліку веру ў магічную сілу каменных сякер, якія засталіся ў спадчыну ад продкаў. Большасць навакольных аб’ек-таў і прыродных сіл было звязана з земляробствам, паколькі менавіта гэ­ты занятак забяспечваў славянам стабільнае існаванне, а пагібель па­се­ваў пагражала ўсяму роду. У гэтай сувязі аб’ектам пакланення ста­ла неба з сонцам, дажджом і іншымі стыхіямі, а політэістычная рэ-лі­гія знайшла ўвасабленне ў язычніцтве. Менавіта яно да прыняцця хрыс­ці­ян­с­т­ва і нават крыху пазней адыгрывае вызначальную ролю ў культуры ўсходніх славян.

Разлажэнне родавага ладу, якое ўзмацнілася ў жалезным веку, ад­бі­ла­ся і на тым, што ва ўяўленні старажытных людзей склалася іе­рар­хія багоў. Верхнюю прыступку пантэону самыя галоўныя з іх, ула­да­ры верхняга яруса неба – Дзіў (Сварог), Род, Стрыбог (бацька ўладара вят­роў, дзядуля вятроў). Дзіў – бог неба, прабацька ўсяго існага – і святла, і багоў, і людзей. Ён жа быў адным з увасаб­лен­няў Сварога (па-старажытнаіндыйскаму «сварга» – неба) – бо­га нябеснага агню. Духа агню зямнога звалі Сварожычам.

На другім этапе ў славянскім язычніцтве ўзмац­ня­ец­ца і разві-ваецца культ продкаў, звязаны з Родам – творцам Сус­ве­ту і Рожаніц – багінь урадлівасці. Аб значнасці бога сведчыць мнос­т­ва агульназнач-ных слоў усходнеславянскай моўнай групы: «род», «родзічы», «радня», «радзіма», «прырода», «ураджай», «народ».

Крыху ніжэй размяшчаліся ба­гі другога яруса сусвету з сонцам і зямлёй начале з сынам Сварога – Даж­бо­гам. Ён быў богам сонца, ся-зоннага сонечнага цяпла, ча­су выспявання ўраджаю. Славяне лічылі сябе ўнукамі Дажбога. Бліз­кім да Дажбога (а магчыма, братам) быў Стрыбог – бог паветраных стыхій уладар вятроў.

Хорс – боства сонечнага дыска (але не света) быў неаддзельным да­дат­кам да вобраза Дажбога-сонца і саступаў яму ў іерархіі.

На трэцім этапе развіцця язычніцкай рэлігіі іерархію багоў узна-ча­ліў уладар Сусвету, бог грома і маланкі, апякун ваенных дружын Пя­рун. Ва ўяўленні славян гэта быў немалады мужчына са срэбнай га-ла­вой, залатымі вусамі і барадой. Узброены грамавымі стрэламі, сяке-рай, камянямі. У нябёсах едзе на калясніцы або верхам на кані. Каб ула­годзіць бога грому і маланкі, абараніць жытло ад пажару, людзі ус­та­лёў­ва­лі на даху магічны знак у форме кола з шасцю спіцамі-пром-ня­мі. Каб забяспечыць сухое надвор’е падчас жніва, 20 ліпеня земля-ро­бы – балты і славяне – святкавалі дзень Перуна, прыносячы яму шчод­рыя ахвяраванні. У яго гонар гонар заўсёды гарэў Зніч – свя-шчэн­ны агонь. У Х ст., пры князю Ўладзіміру, Пярун стаў лічыцца га-лоў­ным у ўсходнеславянскай іерархіі багоў.

Сымаргл – бог насення, парасткаў і каранёў раслін, пасрэднік па-між вярхоўным боствам і зямлёй. Яго знешні выгляд нагадвае «са-баку-птуш­ку», грыфона.

Крыху ніжэй у славянскім пантэоне багоў змяшчаўся Вялес (у бал­таў Вяльняс) – бог хатняй жывёлы, апякун статкаў. Яго ж лічылі апе­ку­ном паляўнічых, крыніц і вусцяў рэк. У сваім самым раннім ува-саб­лен­ні ён меў выгляд воўка, мядзведзя, змяі, а пазней і чалавека-па­доб­най істоты.

Мокаш – старажытная багіня зямлі, ма­ці ўраджаю і ўрадлівасці. Яе шанавалі як багіню ўдалага лёсу. Мокаш – жанчына з вялікай га-лавой і доўгімі рукамі – ахоўвае хатнюю гас­па­дар­ку і дабрабыт.

Вызначальная залежнасць славян ад земляробства адбілася ў іх ве­ра­ван­нях у існаванне шматлікіх багоў і духаў земляробства, апека-ваў­шых поле. Поры года таксама ўвасабляліся ў боствах. Так, Цёця лічыла­ся багіняй лета і звязаных з ім урадлівасці і дабрабыту. Жыцень – бос­т­ва восені, багацця, ураджаю, гаспадар поля. Зімні бог Зюзя – ста­ры, сівы, барадаты, неабуты, без шапкі, але цёпла апрануты.

Вытворчая праца славян, іх заняткі паляваннем, рыбалоўствам, збі­ра­ль­ніц­т­вам, вырабам прылад працы, адзення, хатняй гаспадаркай, а таксама сямейнае і грамадскае жыццё, былі прасякнуты верай не то­ль­кі ў існаванне вышэйшых боскіх істот, але добрых (карысных) і злых (шкодных) сіл. У іх ліку – лесавік, гаспадар леса, лясны дух, уяў­ляў­ся вялікай і вельмі моцнай істотай, які палохаў людзей рогатам і пры­му­шаў іх блукаць па лесе. Вадзянік – дух з рагамі і лапамі, які жы­ве ў чорнай вадзе. Русалкі – ва ўяўленнях усходніх славян з’яўляюц­ца, па-першае, духамі вады; па-другое, міфалагічнымі персанажамі ку­ль­ту ўрадлівасці, апякункамі раслін; і, па-трэцяе, шкоднымі істотамі. Чур – дух продкаў захоўваў жывых родзічаў ад бед, няшчасцяў і ня­чыс­тай сілы. Ад чура бярэ пачатак дамавік, дух з выглядам гаспадара до­ма або старога дзеда, які ахоўвае хату і маёмасць. У запечку могуць жыць злыд­ні, якія прыносяць гаспадарам няшчасці. Такімі ж злымі духамі з’яў­ля­ліся бесы, прывіды – душы памерлых ад ліхой смерці, упы­ры – самазабойцы ці істоты, народжаныя ад нячыстай сілы. Бліз-кія да ўпыроў духі па­мер­лых – наўі – мелі выгляд птушак, якія пры-лятаюць з выраю і ня­суць людзям шкоду.

Смерць чалавека не заўсёды ўспрымалася славянамі як трагедыя. Часцей за ўсё яна разглядалася як яго пераход у іншы, замагільны свет, які на іх думку, размяшчаўся на небе. Агульнас­ла­вян­с­кае слова «ирье» (рай, нябёсы) нагадвае беларускае «вырай». У VІ-ІХ стст. у славян пераважаў абрад трупаспалення, звязаны з ве­рай у неба як мес-ца жыхарства душ, куды яны трапляюць разам з ды­мам ад пахаваль-нага вогнішча. Прах памерлага, змешчаны ў гаршчок для ежы, хавалі ў магілах або курганных насыпах. Хавалі і пад дзвярыма жытла, адсюль пайшла прык­ме­та не вітацца і не перадаваць рэчы праз парог.

З ІХ ст. продкі адмовіліся ад крэмацыі і перайшлі да сучаснага мета­да пахавання ў дамавіне, з закопваннем яе ў магільнай яме.

Гаспадарчыя поспехі славян, удасканаленне грамадскіх адносін, праг­рэс у духоўнай сферы абумовілі з’яўленне развітых форм языч-ніц­кай абраднасці як арганізаванай і ўпарадкаванай сістэмы магічных дзе­ян­няў. У іх ліку Ра­ду­ні­ца, Каляды, Грамніцы, Гуканне вясны, Да-жынкі. Асаблівую знач­насць у славянскай абраднасці меў культ прод-каў, увасоблены ў свя­це «Дзяды», якое адзначаецца 26 кастрычніка.

Найбольшая колькасць святаў звязана з культам Сонца – у тым лі­ку Купалле, якое святкавалася ў ноч на 24 чэрвеня, і Каляда – з 26 снеж­ня па 6 студзеня.

Такім чынам, у балтаў і славян існавалі развітыя формы рэлігіі, якія дапамагалі ім жыць у гармоніі з прыродай і задавальняць свае гас­па­дар­чыя і духоўныя патрэбы.

5. У 980 г. наўгародскі князь Уладзімір, заваяваўшы кіеўскі трон, у мэтах умацавання дзяржавы ўвёў адзіны для ўсіх культ язычніцкіх ба­гоў. Паводле «Аповесці мінулых гадоў», князь «усталяваў на па-гор­ку над дваром церамным Перуна драўлянага, а галава яго срэбная, а вус залаты, і Хорса, Дажбога, і Стрыбога, і Смаргла, і Мокаш». Але ў 988 г. па палітычных матывах ён прыняў рашэнне далучыць супля­мен­ні­каў да хрысціянства і з дапа­мо­гай візантыйскіх святароў пера-весці ўсё насельніцтва ў новую ве­ру. Праз колькі год на Беларусі былі створаны першыя епархіі з цэн­т­ра­мі ў Полацку (992) і Тураве (1013).

З пачаткам распаўсюджання на ўсходзеславянскіх землях хрысці-ян­с­т­ва не разбурала язычніцкага духоўнага асяроддзя. Людзі не адразу прыз­вы­ча­і­лі­ся да яго: гэты працэс найперш ахапіў гарады, а сяляне як па­даў­ля­ю­чая большасць насельніцтва яшчэ даволі працяглы час спа-вя­да­ла веру сваіх продкаў. Так, у эпічным творы «Слова пра паход Ігара­вы», датаваным ХІ-ХІІ стст., часта згадваюцца паганскія багі.

У выніку хрысціянізацыі важнейшым здабыткам насельніцтва Кі­еў­с­кай Русі стала распаўсюджанне «слова боскага», напісанага на сла­-вян­с­кай мове балгарскімі манахамі Кірылам (827-869) і Мяфодзіем (815-885). Акрамя рэлігійных кніг, упрыгожаных ад­мыс­ло­вы­мі літа-рамі і мініяцюрамі, сталі з’яўляцца летапісы, у якіх асвятляліся міну-лыя і бягучыя («из лета в лето») падзеі. У іх ліку «Аповесць мінулых гадоў» (пачатак ХІІ ст.), Іпацьеўскі летапіс (ХІІ-ХІІІ стст.) і інш.

Цэнтрамі пісьменства і адукацыі з’яўляліся манастыры і цэрквы. Ме­на­ві­та пры іх узніклі першыя школы і сховішчы кніг. Статус хры-сці­ян­с­т­ва як дзяржаўнай рэлігіі абавязаў яе іерархаў клапаціцца аб падрыхтоўцы адукаваных кадраў не толькі для сва­ёй патрэбы, а і для княскага двара. Не менш важную ролю адыгрыва­лі летапісцы і пе-ракладчыкі, прапаведнікі і настаўнікі разам са «словам божым» пра-пагандавалі маральныя і эстэтычныя ўзоры, стымулявалі цягу людзей да адукацыі, фарміравалі агульнас­ла­вян­с­кія духоўныя каштоўнасці.

У ліку самых славутых прадстаўнікоў хрысціянскай асветы і аду-ка­цыі на Беларусі – Еўфрасіння Полацкая (1110-1173 гг.). Дачка князя Ге­ор­гія і ўнучка Ўсяслава Чарадзея, Прадслава, прыняўшы пострыг і імя Еўфрасіння, прысвяціла сябе служэнню богу і людзям. Яна пра-ца­ва­ла над збіраннем, перакладамі грэчаскіх рэлігійных твораў і зай-ма­ла­ся перапісваннем кніг, якія разыходзіліся па ўсёй Полацкай зямлі і за яе межамі. Пры манастырах яна адкрыла дзве школы, (у тым ліку ад­ну для дзяўчынак), дзе, акрамя пачатковых ведаў, дзеці знаёміліся з пры­ро­даз­наў­с­т­вам, медыцынай, рыторыкай, (асобныя з іх) паэтыкай, вы­ву­ча­лі стараславянскую, грэчаскую і лацінскую мовы.

У 1161 г. па заказу Еўфрасінні полацкі майстра Лазар Богша зра-біў крыж, які да гэтага часу лічыцца не толькі шэдэўрам старажытнага мас­тац­т­ва, але і духоўным сімвалам праваслаўных вернікаў Беларусі.

Другім славутым асветнікам з’яўляецца Кірыла Тураўскі (каля 1130 – каля 1182 гг.). Напісаныя ім «Словы» (павучэнні) прынеслі яму сла­ву прапаведніка. На гэтай ніве ён праславіўся яшчэ больш і набыў проз­віш­ча «Златавуста», калі ў 1161 г. стаў тураўскім епіскапам.

Выдатным царкоўна-палітычным дзеячам, мысліцелем і асветні­кам свайго часу быў Клімент Смаляціч (? – пасля 1164 г.). Ён сам на­быў высокую адукацыю і прапаведаваў прыярытэт духоўных каш-тоў­нас­цей над матэрыя­льнымі.

У ліку дасягненняў усходнеславянскіх літаратараў – мас­тац­кі твор «Слова пра паход Ігаравы», дзе адбіліся сапраўдныя гіс­та­рыч­ныя падзеі. Твор прасякнуты ідэямі братэрства сла­вян, любові да Радзімы.

З’яўленне рукапісных кніг стымулявала распаўсюджанне пісь-менства. У ліку матэрыяльных доказаў ранняга яго існавання на Бела-русі, з’яў­ля­ец­ца полацкая пячатка Х ст., надпісы на Барысавым і Раг-вало­да­вым камянях. Аб тым жа сведчаць знойдзеныя тагачасныя пры-ста­са­ван­ні для пісьма – пісалы; лісты, напісаныя на бярозавай кары – «берасцяныя граматы». У ліку асоб, якія валодалі пісьменствам, былі не толькі святары, а і свецкая знаць, купцы і рамеснікі.

Вызначальны ўплыў хрысціянства на духоўнае жыццё жыхароў Бе­ла­ру­сі ўвасобіўся ў архітэктуры. Разам з драўлянымі храмамі ў ХІ-ХІІ стст. з’явіліся мураваныя, выкананыя мясцовымі дойлідамі ў ві-зан­тый­с­кім стылі, у Полацку (сабор Св. Сафіі, Барысаглебскі мана-стыр, Спаса-Еўфрасінеўская царква), Віцебску (Благавешчанская цар-ква), Гародні (Каложская царква, Ніжні храм). Па сваім прызначэнні хра­мы з’яўляліся не толькі культавымі пабудовамі а сховішчамі кніг, май­с­тэр­ня­мі па іх пераспісцы, памяшканнямі для навучання дзяцей. Пад час нападу ворага храмы маглі паслужыць абарончымі аб’ектамі.

Рэлігійная тэматыка знайшла яскравае ўвасабленне ў манумента­ль­ным (фрэскі) і дэкаратыўным мастацтве, іканапісе. Хрысціянская сім­во­лі­ка сталі выцясняць язычніцкія амулеты і талісманы. Высокага развіцця дасягнула кніжная мініяцюра – выкананыя рознакаляровымі фар­ба­мі малюнкі, заглаўныя літары, арна­мен­ты. Усе пі­сь­мо­выя кры-ніцы ХІ-ХІІІ стст. – летапісы, павучэнні, казанні, летапі­сы, мастацкая літаратура ўвабралі ў сабе надзённыя духоўныя і сацы­я­ль­ныя праб-лемы, якія хвалявалі грамадства Кіеўскай Русі.

6. Устойлівыя сацыяльная структура і палітычны лад, панаванне бе­ла­рус­кай мовы як дзяржаўнай і іншыя фактары абумовілі фарміра-ван­не ў ХІV-ХVІ стст. новай этнічнай супольнасці – беларускай на-род­нас­ці. Адным са стваральных кампанентаў гэтага працэсу з’явілася раз­віц­цё нацыянальнай культуры. Яе матэрыяльная складаючая ўвасо-бі­ла­ся ва ўдасканаленні прылад працы, павелічэнні рамесных спецыя-лі­за­цый, вырабе новай прадукцыі (кафля, шкло, папера), утварэнні цэ-ха­вай сістэмы, з’яўленні новага тыпу паселішчаў (мястэчка) паляп-шэн­ні планіроўкі і ўмацаванні гарадоў і інш.

Духоўная культура беларускіх зямель з моманту іх уваходжання ў склад ВКЛ абапіралася на ўсходнеславянскую традыцыю, што адбі-ла­ся ў фальклоры (быліны, паданні, казкі), народных святах (Каляды, Ку­пал­ле) і забавах. Нягледзячы на процідзеянне царквы, усе здабыткі народнай творчасці перадаваліся з пакалення ў пакаленне, узбагача-ліся новымі творамі, фарміруючы на­цы­я­на­ль­ны характар народа і яго літаратурную мову.

Пад уздзеяннем сацыяльна-эканамічных, палітычных, культур-ных і іншых фактараў мова новай духоўнай літаратуры паступова адыходзі­ла ад царкоўна-славянскіх узораў. Так, «Сказанне аб літоў-скіх пакут­ні­ках» (XIV ст.) было напісана на мове, зразумелай боль-шасці насе­ль­ніц­т­ва. У значнай ступені гэта знайшло ўвасабленне ў ле-тапісных тво­рах – «Летапісец вялікіх князёў Літоўскіх» (20-я гады XV ст.), а так­са­ма беларуска-літоўскі летапіс (1446 года), «Хроніка Вялі-кага княс­т­ва Літоўскага і Жамойцкага», «Хроніка Быхаўца». Усе яны напоў­не­ны апісаннем шматлікіх ратных падзей, прасякнуты гонарам за сваю дзяржаву і яе князёў. Такім чынам, раз­нас­тай­ныя падзеі з гіс-торыі ВКЛ і яго народа закладалі падмурак нацыянальнай літаратуры.

Далейшае яе развіццё звязана з пачаткам новага этапа ў развіцці за­ход­не­еў­ра­пей­с­кай культуры – эпохі Адраджэння (Рэнесансу), якая кан­цэн­т­ра­ва­ла­ся не на богу, а на чалавеку як самадастатковай істоце з улас­ці­вы­мі яму свабодай, духоўнай і фізічнай прыгажосцю, ствараль-най дзейнасцю. Да гэтага часу (канец ХV-пачатак ХVІ стст.) у ВКЛ, найперш у га­ра­дах і мястэчках, дзе існавала магдэбургскае права, так-сама ўзніклі перадумовы для распаўсюджання гуманістычных ідэй. Адным з першых іх прыхільнікаў і прапагандыстаў быў Францыск Скарына (каля 1490 – каля 1550), выхадзец з Полацка, выпускнік Кра-каўскага і Па­ду­ан­с­ка­га ўніверсітэтаў, бакалаўр свабодных навук і док-тар медыцы­ны. У 1517 г. у Празе выйшла з друку «Библия руска, вы-ложена доктором Франциском Скориною из славного града Полоцька, Богу ко чти и людем посполитым к доброму научению». Мэтай сваёй працы ён бачыў не толькі ўмацаванне ў «людей посполитых» хрыс-ціянскай ве­ры і маралі, але і іх «научение». Таму ж спрыялі прадмовы, сказанні і пасляслоўі, народны каляндар – «Малая падарожная кніжы-ца са Свят­ца­мі і Пасхаліяй», выдадзеныя ў Вільні, у якіх аўтар выявіў свае пе­ра­да­выя філасофскія, маральна-этычныя погляды.

Выдавецкая дзейнасць Скарыны значна наблізіла кнігу да чытача як па яе кошту, так і па даступнасці зместу. Характэрна і тое, што на-дру­ка­ва­ная ім Біблія з’явілася на мове, зразумелай усім усходнім сла-вя­нам. Яго подзвіг як грамадзяніна і гуманіста заключаўся і ў тым, што ён падрываў манаполію царквы на распаўсюджанне слова боска- га, праз свае кнігі даваў магчымасць простым людзям самастойна да­лу­чыц­ца да духоўных і свецкіх каштоўнасцей.

Новыя, уласцівыя эпосе Адраджэння гуманістычныя рысы, знай-шлі ўвасабленне ў творах выдатнага беларускага паэта Міколы Гу-соў­с­ка­га (каля 1480 – пасля 1533). Напісаная ім у Рыме на лацінскай мо­ве паэма «Песня пра зубра» і выдадзеная ў Кракаве (1523), яна ха-рактарызуе аўтара як патрыёта і прыхільніка мірнага, ства­ра­ль­на­га жыцця народа ВКЛ на чале з моцным і мудрым князем. На думку аў-тара, зубр як сімвал гэтага народа велікадушна ста­віц­ца да ўсіх, хто не нясе яму шкоды, і бывае бязлітасным, калі яму паг­ра­жае небяспека.

У 1529 г. быў прыняты і пачаў дзейнічаць Літоўскі Статут, які з’яў­ляў­ся не толькі зводам тагачасных законаў, але і ўзорам палітыч-най і прававой культуры. Ідэя Статута аб вяршэнстве закона для ўсіх – вы­водзі­ла яе аўтараў у ранг мысліцеляў сусветнага маштабу.

Барацьбе супраць усеўладдзя каталіцкай царквы адпа­вя­да­ла твор-часць Сымона Буднага (каля 1530 – ?) выпускніка Кракаў­с­ка­га ўнівер-сітэта, заснавальніка друкарняў у Нясвіжы (1562), (разам з Я. Кішкам) і Лоску. Як прадстаўнік пратэстанцкай плыні, ён выдаў асновы рэфар-мацыйнага вучэння на беларускай мове «Катэхізіс», тво­ры «Пра ап-раўданне грэшнага чалавека перад Богам» і пераклад Но­ва­га Запавету (1574). С. Буднаму належаць палемічныя трактаты ў аба­ро­ну вяршэн-ства закона, верацярпімасці, асветы народа, роднай мо­вы.

Творчасць Васіля Цяпінскага (Амельяновіча) (каля 1540–?) як ас-вет­ні­ка, пісьменніка і кнігавыдаўца таксама звязана з часам Рэфарма-цыі на Беларусі. Яму належыць першы пераклад і выданне на бела-рус­кую мову Евангелля ва ўласнай друкарні. Як шчыры патрыёт сваёй зям­лі, В. Цяпінскі выступаў за выкарыстанне роднай мовы ў набажэн-стве, навуцы, літаратуры, за навучанне на ёй дзяцей і г. д.

Пад уздзеяннем ідэй Рэнесансу і Рэфармацыі, а таксама асветні­каў-гуманістаў, стан адукацыі ў ВКЛ істотна палепшыўся. У параў-нан­ні з ХІІІ-ХV ст., калі пераважалі манастырскія, царкоўныя і пры-ват­ныя (пры маёнтках буйных феадалаў) школы, іх павялічылася, а па змесце яны набылі пераважна свецкі характар.

Адметнай асаблівасцю адукацыйных устаноў ВКЛ ХVІ ст. зрабі-ла­ся перавага ў іх так званых брацкіх (адкрытых пад дабрачынных аб­’­яд­нан­няў – «брацтваў») школ, дзе на працягу 3-5 год навучаліся дзе­ці розных саслоўяў, як правіла, пратэстанцкага і праваслаўнага ве­ра­выз­нан­ня. Кожная школа мела свае статут, змест і арганізацыю на­ву­чан­ня. Пас­ля набыцця пачатковай адукацыі дзеці мусілі вувучаць «сем вольных навук» – «трывіўма» (граматыка, рыторыка, дыялекты-ка) і «квадрывіўма» (арыфметыка, геаметрыя, астраномія і музыка). У пратэстанцкіх школах выкладаліся багаслоўе і царкоўныя спевы, ла-цінская, грэчаская і род­ная мова, рыторыка, гісторыя, матэматыка. Выкарыстоўвалася гру­па­вая або класная ўрочная сістэма, у якой існа-ваў катэхі­зіс­ны метад навучання, пабудаваны на пытаннях і адказах.

Выяўленчае мастацтва ВКЛ ХІV-ХVІ стст. была галоўным чынам прад­с­таў­ле­на іканапісам, у якім візантыйская і ўсходнеславянская тра-ды­цыі набылі стылістычныя асаблівасцямі рэнесансу і барока. Ста-наў­лен­не ўласна беларускай іканапіснай школы належыць да XV—XVI стст., калі пад уплывам рэнесансавых ідэй на змену ўмоўным во-бра­зам прыходзіць выразнасць, суразмернасць прапорцый, пластыч-насць. У ліку самых ранніх тыпаў абразоў беларускага паходжання з’яў­ля­юц­ца «Маці Боская Замілаванне» з Маларыты (XIV ст.), «Маці Бос­кая Ерусалімская» з Пінска (XV ст.). Рэнесансавыя рысы ўласцівы іко­нам «Маці Боская Смаленская» з Дубінца (канец XV ст.), «Нара-джэн­не Багародзіцы» з Ляхаўцаў, «Пакланенне вешчуноў» з Дрысвят, «Параскева Пятніца» са Случчыны і інш.








Дата добавления: 2015-07-18; просмотров: 1404;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.022 сек.