Нормы радыяцыйнай бяспекi
У перыяд шырокага развiцця ядзернай энергетыкi фактар дадатковага ўздзеяння iанiзуючых выпраменьванняў на чалавека i навакольнае асяроддзе набывае глабальны характар. Рассейванне штучных радыеактыўных рэчываў i тэхнагеннае распаўсюджванне прыродных радыенуклiдаў абумоўлiваюць дадатковае, у параўнаннi з прыродным фонам, апраменьванне любога жывога арганiзма бiясферы. Гэта ставiць задачу нармiравання радыяцыйных уздзеянняў на прыродныя згуртаваннi мiкраарганiзмаў, раслiн, жывёл i чалавека.
У аснову сучасных канцэпцый нармiравання радыяцыйнага фактару пакладзены прынцып абмежавання дозы апраменьвання аднаго з радыеадчувальных аб'ектаў бiясферы – чалавека. Роля радыяцыйнай засцярогi па вызначэннi Мiжнароднай камiсii па радыяцыйнай засцярозе (МКРЗ) заключаецца ў тым, каб «...забяспечыць засцярогу ад iанiзуючага выпраменьвання асоб, iх нашчадкаў i чалавецтва ў цэлым i ў той жа час ствараць умовы для неабходнай практычнай дзейнасцi чалавека, у час якой людзi могуць пападаць пад уздзеянне iанiзуючых выпраменьванняў» (Публикация 38 МКРЗ. -М.: Энергоатомиздат, 1986).
Пачынаючы з 1960 г., дапушчальныя ўзроўнi апраменьвання рэгламентавалiся «Санiтарнымi правiламi работы з радыеактыўнымi рэчывамi i крынiцамi iанiзуючых выпраменьванняў» (СП-ЗЗЗ-60). З цягам часу ўдасканальваўся падыход да ўстанаўлення катэгорый апраменьвання з улiкам магчымага ўплыву iанiзуючых выпраменьванняў на арганiзм i ўводзiлiся ў дзеянне ўдасканаленыя санiтарныя правiлы i нормы радыяцыйнай бяспекi (АСП-72, НРБ-69, НРБ-76). Пасля выдання НРБ-76 i асноўных санiтарных правiл (АСП-72/80) былi ўдакладнены некаторыя даныя аб уздзеяннi iанiзуючых выпраменьванняў на арганiзм, назапашаны вопыт радыяцыйнага кантролю i прафiлактычных мерапрыемстваў у адпаведных установах i ў навакольным асяроддзi, а таксама вопыт лiквiдацыi вынiкаў катастрофы на ЧАЭС. У сувязi з гэтым у iснуючыя дакументы былi ўнесены неабходныя карэктывы i падрыхтаваны адзiны дакумент (НРБ-76/87 i АСП-72/87), якi аб'ядноўваў нормы радяцыйнай бяспекi i асноўныя санiтарныя правiлы. У аснову норм радыяцыйнай бяспекi пакладзены назапашаны вопыт забеспячэння ўмоў для яе, вынiкi работ айчынных i замежных вучоных i рэкамендацыi МКРЗ. Нормы ўстанаўлiваюць сiстэму дозавых нагрузак i прынцыпы iх прымянення.
Патрабаванні і нормы, устаноўленыя НРБ-2000, з’яўляюцца абавязковымі для ўсіх юрыдычных асоб незалежна ад формы ўласнасці, а таксама мясцовых распарадчых і выканаўчых органаў, грамадзян Рэспублікі Беларусь, іншаземных дзяржаў і асоб без грамадзянства, што пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у выніку дзейнасці якіх магчыма апраменьванне людзей.
Нормы з’яўляюцца асноватворным дакументам, які рэгламентуе патрабаванні Закона Рэспублики Беларусь «Аб радыяцыйнай бяспецы насельніцтва» ў форме асноўных межаў доз, дапушчальных узроўняў уздзеяння іанізуючага выпраменьвання і іншых патрабаванняў па абмежаванні апраменьвання і іншых патрабаванняў па абмежаванні апраменьвання чалавека.
Нормы распаўсюджваюцца на наступныя віды ўздзеяння іанізуючага выпраменьвання на чалавека:
1) ва умовах нармальнай эксплуатацыі тэхнагенных крыніц выпраменьвання;
2) у выніку радыяцыйнай аварыі;
3) ад прыродных крыніц выпраменьвання;
4) пры медыцынскім апраменьванні.
Патрабаванні па забеспячэнні радыяцыйнай бяспекі сфармуляваны для кожнага віду апраменьвання. Сумарная іх доза выкарыстоўваецца для ацэнкі радыяцыйных абставін і чакаемых медыцынскіх паследстваў, а таксама для абгрунтавання абаронных мерапрыемстваў і ацэнкі эфектыўнасці.
Аснову сістэмы радыяцыйнай бяспекі складаюць сучасныя міжнародныя навуковыя рэкамендацыі, вопыт краін, якія дасягнулі высокага ўзроўню радыяцыйнай абароны насельніцтва, і айчынны вопыт.
Для забеспячэння радыяцыйнай бяспекі пры нармальнай эксплуатацыі крыніц выпраменьвання неабходна кіравацца наступнымі прынцыпамі:
1) неперавышэнне дапушчальных граніц індывідуальных доз апраменьвання чалавека ад усіх крыніц апраменьвання (прынцып нарміравання);
2) забароны ўсіх відаў дзейнасці па выкарыстанні крыніц выпраменьвання, пры якіх атрымліваемая для чалавека і грамадства карысць перавышае рызыку магчымай шкоды, якая прычыняецца дадатковым апраменьваннем (прынцып абгрунтавання);
3) падтрымка на магчыма нізкім і дасягальным узроўні з улікам эканамічных і сацыяльных фактараў індывідуальных доз апраменьвання і колькасці апраменьваемых асоб пры выкарыстанні любой крыніцы апраменьвання (прынцып аптымізацыі).
Адказнасць за невыкананне НРБ-2000 устанаўліваецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб санітарна-гігіенічным добрабыце насельніцтва», «Аб радыяцыйнай бяспецы насельніцтва».
Патрабаванні да абмежавання тэхнагеннага апраменьвання ў кантралюемых умовах. Устаноўлены категоріі апраменьваемых асоб:
1) персанал;
2) усё насельніцтва, уключаючы асоб з персаналу па-за сферай і ўмовамі іх вытворчай дзейнасці.
Для катэгорый апраменьваемых асоб устанаўліваюцца тры класы нарматываў:
1) асноўныя граніцы доз (ГД);
2) дапушчальныя ўзроўнi манафактарнага ўздзеяння (для аднаго радыенукліда, або аднаго віду знешняга апраменьвання, якія з’яўляюцца вытворнымі ад асноўных граніц доз); граніцы гадавога паступлення (ГГП), дапушчальныя сярэднегадавыя аб’ёмныя актыўнасці (ДАА), сярэднегадавыя ўдзельныя актыўнасці (ДУА) і інш.;
3) кантрольныя ўзроўні (доз, актыўнасці, шчыльнасці патокаў і інш.).
Іх значэнні павінны ўлічваць дасягнуты ў арганізацыі ўзровень радыяцыйнай бяспекі і забяспечваць умовы, пры якіх радыяцыйнае ўздзеянне будзе ніжэй дапушчальнага.
Асноўныя граніцы доз не ўключаюць у сябе дозы ад прыроднага і медыцынскага апраменьвання, а таксама дозы ў выніку радыяцыйнай аварыі. На іх устанаўліваюцца спецыяльныя абмежаванні.
Эфектыўная доза для персаналу не павінна перавышаць за перыяд працоўнай дзейнасці (50 гадоў) – 100 мЗв, а для насельніцтва за перыяд жыцця (70 гадоў) – 70 мЗв.
Дата добавления: 2016-04-06; просмотров: 608;