Тыпы крынiц апраменьвання i тыпы iанiзуючага выпраменьвання

 

Для ацэнкi i абгрунтавання з'яў, якiя адбываюцца ў лясных бiягеацэнозах пад уздзеяннем iанiзуючага выпраменьвання, у першую чаргу, неабходна мець iнфармацыю аб дозах апраменьвання адпаведных iх кампанентаў.

Па геаметрычных прыметах крынiцы выпраменьвання дзеляцца на кропкавыя i размеркаваныя па паверхнi або аб'ёме. У залежнасцi ад тыпу крынiцы размеркаванне паглынутых доз па гарызанталi i вертыкалi ляснога бiягеацэнозу iстотна адрознiваецца.

Кропкавыя крынiцы. Крынiцы гэтага тыпу (на аснове 60Со, 137Cs) выкарыстоўваюцца ў эксперыментальных даследаваннях для вывучэння ўздзеяння iанiзуючых выпраменьванняў на экалагiчныя сiстэмы ў прыродных умовах. З такiх крынiц цiкавасць для радыеэколага прадстаўляюць толькi моцнапранiкальныя выпраменьваннi (g-выпраменьваннi i нейтроны). Слабапранiкальнае паглынаецца ў самай крынiцы i паблiзу яе, i ўклад яго ў паглынутую дозу ўжо на адлегласцi 1 м ад крынiцы надзвычай малы. Нераўнамернасць апраменьвання ад кропкавых стацыянарных крынiц прыводзiць да таго, што ствараемая iмi доза хутка змяншаецца з павелiчэннем адлегласцi. У сувязi з гэтым немагчыма раўнамерна апраменьваць даволi вялiкiя ўчасткi лесу.

Размеркаваныя крынiцы. Крынiцы гэтага тыпу ўзнiкаюць пры забруджваннi лесу радыеактыўнымi выпадзеннямi з атмасферы, паступленнi ў глебу прадуктаў перапрацоўкi ўранавых руд, рудных ствалоў, шахтавых вод i iнш.

Дозы апраменьвання жывёл i раслiн складаюцца з наступных кампанентаў:

1) дозы знешняга апраменьвання ў асноўным ад выпраменьвання радыенуклiдаў, якiя затрымалiся на раслiнным покрыве i паступiлi на паверхню глебы;

2) дозы ўнутранага апраменьвання ад iнкарпараваных радыенуклiдаў. Уклад iх у агульную дозу апраменьвання можа быць вызначаны разлiковым метадам па даных аб размеркаваннi радыенуклiдаў у кампанентах бiягеацэнозу i дынамiцы гэтага размеркавання ў часе.

Для апраменьвання бiялагiчных аб'ектаў, напрыклад раслiн i асобных iх частак, выкарыстоўваюць спецыяльныя спосабы апраменьвання. Вострае аднаразовае апраменьванне бывае тады, калi арганiзм атрымлiвае дозу за параўнальна кароткi прамежак часу (рыс. 12.2). Працягласць iнтэрвалу залежыць ад фiзiялагiчнага стану арганiзма.

Рыс. 12.2. Тыпы апраменьвання раслiн : а – вострае; б – фракцыянаванае; в – хранiчнае пры пастаяннай магутнасцi дозы; г – пралангiраванае з пераменным значэннем магутнасцi дозы; д – з пастаяннай магутнасцю дозы; е – фракцыянаванае з дзвюма неэквiвалентнымi фракцыямi доз; ж – з манатонна ўзрастаючай магутнасцю дозы; з – перарывiстае (паводле Градзiнскага Д. М.)

Вострае функцыянаванае апраменьванне – гэта такое, пры якiм доза назапашваецца за кошт некалькiх, у прасцейшым выпадку двух, фракцый доз. Калi фракцыi доз роўныя памiж сабой, гаворка iдзе аб эквiвалентным фракцыянаваннi, у iншых выпадках – аб неэквiвалентным. Iнтэрвалы памiж паслядоўнымi фракцыямi таксама могуць быць роўнымi памiж сабой або адрознiвацца. Выкарыстанне розных тыпаў фракцыянаванага апраменьвання з'яўляецца вельмi эфектыўным прыёмам пры вывучэннi радыебiялагiчных працэсаў у жывых арганiзмах.

Пралангiраваным апраменьваннем называюць спосаб радыя-цыйнага ўздзеяння, пры якiм арганiзм атрымлiвае дозу апраменьвання за перыяд, што iстотна перавышае кароткi iнтэрвал. Пралангiраванае апраменьванне можа быць фракцыянаваным i нефракцыянаваным. Пры фракцыянаваным можна змяняць значэннi фракцыi дозы, iнтэрвал памiж фракцыямi, працягласць апраменьвання для кожнай фракцыi дозы. На g-палях звычайна выкарыстоўваюць фракцыйнае пралангiраванае апраменьванне, таму што на некалькi гадзiн у суткi прыходзiцца адключаць крынiцу для правядзення догляду за раслiнамi.

Хранiчным называюць бесперапыннае апраменьванне, калi магутнасць дозы падтрымлiваецца пастаяннай або змяняецца на працягу ўсяго жыцця арганiзмаў. Такое апраменьванне ў малых дозах раслiны зведваюць ў прыродным асяроддзi за кошт прыродных радыеактыўных элементаў i касмiчнага выпраменьвання (гл. рыс. 12.2). Апраменьванне ад iнкарпараваных радыенуклiдаў звычайна мае характар пралангiраванага назапашвання дозы.

Адрознiваюць раўнамернае i нераўнамернае гетэрагеннае апраменьванне арганiзма. У першым выпадку любая частка раслiны атрымлiвае аднолькавую дозу радыяцыi, у другiм – разавыя дозы. Часам апраменьваюць толькi асобныя органы раслiны або жывёлы. Пры адной i той жа дозе апраменьвання радыебiялагiчныя эфекты могуць быць рознымi ў залежнасцi ад спосабу апраменьвання. Назiраннем сувязі памiж спосабамi апраменьвання i характарам радыебiялагiчнай рэакцыi можна атрымаць каштоўную iнфармацыю аб механiзмах фармiравання радыяцыйнага сiндрому ў тым цi iншым арганiзме. Пры гэтым услед за змяненнем стану i жыццядзейнасцi асобных кампанентаў фiтацэнозу пад уплывам хранiчнага апраменьвання адбываюцца далейшыя змяненнi ў сувязi з парушэннем былога i ўзнiкненнем новага бiягеацэнатычнага становiшча ў апрамененых згуртаваннях. У лясным бiягеацэнозе кожны вiд займае пэўную экалагiчную нiшу i знаходзiцца ў стане адноснай экалагiчнай раўнавагi з iншымi кампанентамi. Выпадзенне якога-небудзь вiду з саставу бiягеацэнозу незалежна ад выклiкаўшых яго прычын парушае раўнавагу i ўзаемасувязь памiж асобнымi папуляцыямi арганiзмаў i жыццёвым асяроддзем i дае пачатак далейшай iх перабудове. Замест выпаўшых вiдаў пасяляюцца больш рэзiстэнтныя.

 








Дата добавления: 2016-04-06; просмотров: 898;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.007 сек.