Прыродны радыяцыйны фон. Тэхнагенныя крынiцы забруджвання навакольнага асяроддзя

Прыродны радыяцыйны фон фармiруецца пад уплывам касмiчнага выпраменьвання, якое прыходзiць з мiжзоркавай прасторы з галактыкi i ад нашай зоркі – Сонца. Ён складаецца з зараджаных часцiц высокай энергii, iанiзуючых выпраменьванняў і ў тым ліку ад прыродных радыенуклiдаў, якiя знаходзяцца ў глебе, вадзе, паветры, раслiннасцi. У цяперашнi час вядома больш за 60 прыродных радыенуклiдаў, якiя фармiруюць радыеактыўнасць бiясферы. Па паходжаннi iх дзеляць на дзве групы:

1) касмагенныя – нуклiды, якiя ўтвараюцца ў вынiку ўзаемадзеяння касмiчнага выпраменьвання з атамамi азоту, вадароду i iнш. З вялiкай колькасцi касмагенных радыенуклiдаў значны ўклад у дозу апраменьвання ўносяць 3H, 7Be, 14C, 22Na;

2) прыродныя – нуклiды радыеактыўных сямействаў 235U, 238U i 232Th, а таксама 40К i 87Rb, якiя знаходзяцца ў зямной кары i аб'ектах навакольнага асяроддзя з моманту ўтварэння Зямлi.

Канцэнтрацыя прыродных радыенуклiдаў вагаецца ў шырокiх межах. У зямной кары, напрыклад, з усiх радыеактыўных рэчываў больш за ўсё ўтрымлiваецца калiю (каля 2,5%). Утрыманне урану i торыю ў дзесяткi i сотнi, а радыю ў мiльёны разоў меншае ў параўнаннi з утрыманнем радыеактыўнага калiю (40К). Значныя адрозненнi назiраюцца ў канцэнтрацыi радыенуклiдаў розных тыпаў глеб (табл. 12.2).

Таблiца 12.2

Канцэнтрацыя радыенуклiдаў у глебах розных тыпаў i магутнасць паглынутай дозы Р у паветры на вышынi 1 м ад паверхнi зямлi

Глеба Канцэнтрацыя, пКi/г Р, мкрад/гадз
40К 238U 232Th
Шэразём 0,85 1,3 7,4
Шэра-карычневая 0,75 1,1 6,9
Каштанавая 0,72 1,0 6,0
Чарназём 0,58 0,97 5,1
Шэрая лясная 0,48 0,72 4,1
Дзярнова-падзолiстая 8,1 0,41 0,60 3,4
Падзолiстая 4,0 0,24 0,33 1,8
Тарфянiстая 2,4 0,17 0,17 1,1
Сярэдняя для ўсяго свету 0,7 0,7 4,6
Тыпiчныя межы ваганняў 3–20 0,3–1,4 0,2–1,3 1,4–9

Знешняе апраменьванне, якое абумоўлена касмiчным выпраменьваннем, на паверхнi Зямлi з'яўляецца адносна стабiльным у часовым i прасторавым аспектах, аднак ступень уздзеяння яго iстотна залежыць ад вышынi над узроўнем мора i шыраты мясцовасцi (Messershmidt).

Прыродныя радыенуклiды выяўляюцца ва ўсiх прыродных водах. Канцэнтрацыя урану, радыю i торыю асаблiва высокая ў падземных водах. У паўднёвых рэках з высокай ступенню мiнералiзацыi канцэнтрацыя урану ў сярэднiм састаўляе 5·105 г/л, а ў паўночных вагаецца ў межах ад 2·108 да 2·107 г/л. З прыродных радыенуклiдаў з працяглым тэрмiнам жыцця ў прыродных водах больш за ўсё 40К (да 330 пКi/л у марской вадзе). У дажджавой вадзе канцэнтрацыя радыенуклiдаў невялiкая. Выключэнне складаюць 3Н i 7Ве, канцэнтрацыя якiх дасягае дзесяткаў пКi/л.

Канцэнтрацыя натуральных радыенуклiдаў у раслiнах i целе жывёл звычайна значна нiжэйшая, чым у глебе, на якой раслiны растуць. Выключэнне складаюць 40К, 14С i 3Н, якiя iнтэнсiўна засвойваюцца раслiнамi i жывёламi. Разлiковыя даныя аб магчымых узроўнях паступлення радыенуклiдаў у арганiзм чалавека прыведзены ў табл. 12.3.

Таблiца 12.3

Сярэдняе паступленне радыенуклiдаў у арганiзм чалавека з ежай (Аляксахiн Р. М.)

Радыенуклiд Паступленне, пКi/сут Радыенуклiд Паступленне, пКi/сут
сярэдняе ваганнi сярэдняе ваганнi
40К да 3550 226Ra 0,8–2,85
87Rb 100–150 228Ra 2,25–16,20
207Pb 2,4–44 238U 0,3 0,15–2,0
210Рo 1,7–344  

 

Радыенуклiды паступаюць у атмасферу рознымi шляхамi. Частка з iх пападае ў паветра ў вынiку выветрывальнасці зямных парод i гнiення арганiчных рэчываў. Iстотнае значэнне мае дыфузiя з глебы ў прыземныя слаi атмасферы радону (222Rn) i торыю (232Th).

Радыеактыўнасць атмасфернага паветра вагаецца ў шырокiх ме-жах i залежыць ад месцазнаходжання, утрымання радыенуклiдаў у мацярынскiх пародах, пары года, стану атмасферы i г. д. Сярэдняя канцэнтрацыя радыеактыўнай аэразолi ў паветры, Кi/л: a-актыўнай аэразолi – 4·1013, b-актыўнай – 3,1·1013. Для радону сярэдняя кан-цэнтрацыя ў прыземных слаях паветра прымаецца роўнай 7·1014 Кi/л.

Адной з крынiц, з удзелам якой фармiруецца прыродны радыяцыйны фон, з'яўляецца распад прыродных радыенуклiдаў зямной кары i атмасферы. Па паходжаннi ўсе прыродныя радыенуклiды, якiя стаяць па-за радыеактыўнымi сем'ямi, дзеляцца на тры групы:

1) радыенуклiды, якiя стаяць па-за радыеактыўнымi сем'ямi;

2) радыенуклiды уранава-радыевага, актынiевага i торыевага радоў;

3) прыродныя радыенуклiды, якiя непасрэдна ўтвараюцца ў бiясферы ў вынiку ўзаемадзеяння касмiчнага выпраменьвання з зямной атмасферай (касмагенныя радыенуклiды).

Значная частка прыродных пярвiчных радыенуклiдаў прадстаўлена цяжкiмi элементамi з парадкавым нумарам Z ³ 82. Яны ўтвараюць тры радыеактыўныя сямействы:

1) урану (роданачальнiк 238U : T1/2 = 4,5·109 гадоў);

2) актынiю (роданачальнiк 235U : T1/2 = 7,1·108 гадоў);

3)торыю (роданачальнiк 232Th : T1/2 = 1,4·1010 гадоў). Гэтыя сямействы ўключаюць 17, 14 i 12 паслядоўна размешчаных радыеактыўных iзатопаў. Канчатковымi прадуктамi iх распаду з'яўляюцца стабiльныя iзатопы свiнцу 206Pb, 207Pb, 208Pb. Большая частка прамежкавых прадуктаў у гэтых сямействах кароткажывучая, а iх наяўнасць у навакольным асяроддзi пастаянна папаўняецца ў працэсе распаду мацярынскiх радыенуклiдаў. У раёнах, дзе маюцца радовiшчы руд з павышаным утрыманнем прыродных радыенуклiдаў, радыяцыйны фон павышаецца ў сотнi i тысячы разоў. Такiя ўчасткi могуць служыць зручнымi стацыянарнымi палiгонамi для комплексных радыеэкалагiчных даследаванняў.

Тэхнагенны радыяфон фармiруецца ў вынiку прымянення фосфарных угнаенняў, попелу, каменнага вугалю, радыеактыўных адходаў, работы розных установак, выкарыстання радыеактыўнага палiва, ядзерных выпрабаванняў, аварый на АЭС, уцечкi радыеактыўных рэчываў i iнш. Гэтыя крынiцы садзейнiчаюць 2–3-кратнаму павелiчэнню радыяцыйнага фону ў параўнаннi з прыродным (Вазняк В. Я, Iльеш В. А., Пральнiкаў А. Е.).

У вынiку ўздзеяння прыроднага i тэхнагеннага радыяцыйнага фонаў кожны жыхар Зямлi ў сярэднiм за год атрымлiвае сумарную дозу 33–500 мбэр. Гэта звычайнае асяроддзе нашага пражывання ў сучасным свеце. Уздзеянне вялiкiх доз ядзерных выпраменьванняў на жывыя арганiзмы выклiкае комплекс узаемазвязаных i ўзаемаабумоўленых змяненняў, якiя адбываюцца на малекулярным, бiяструктурным, фiзiялагiчным i генетычным узроўнях жывой клеткi, што можа прывесцi да гiбелi ўсяго арганiзма.

 








Дата добавления: 2016-04-06; просмотров: 865;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.005 сек.