Патрабаваннi да арганiзацыi работ на забруджаных радыенуклiдамi тэрыторыях

Перад пачаткам работы вынiкi радыяцыйнага абследавання заносяцца ў тэхналагiчную карту (пры шчыльнасцi забруджвання да 15 Кi/км2) або санiтарны пашпарт (пры шчыльнасцi забруджвання 137Cs звыш за 15 Кi/км2), у якiх указваюцца:

1) радыяцыйная абстаноўка (магутнасць экспазiцыйнай дозы g-выпраменьвання i шчыльнасць радыеактыўнага забруджвання глебы);

2) патрабуемыя ўмовы i сродкi забеспячэння радыяцыйнай бяспекi для персаналу;

3) гранiчна-дапушчальная працягласць работы на канкрэтнай тэрыторыi або ўчастку.

Да пачатку работы на тэрыторыi, забруджанай радыеактыўнымi рэчывамi, адмiнiстрацыя прадпрыемства абавязана:

1) вызначыць спiс выканаўцаў, якiя будуць занятыя на работах на тэрыторыi, забруджанай радыенуклiдамi, i забяспечыць адпаведнае навучанне i iнструктаж гэтых асоб;

2) назначыць загадам па прадпрыемстве адказных за забеспячэнне радыяцыйнай бяспекi i арганiзаваць iх падрыхтоўку;

3) распрацаваць, узгаднiць з органамi санiтарна-эпiдэмiялагiчнага нагляду i зацвердзiць iнструкцыi, у якiх апiсваецца парадак бяспечнага правядзення работ, прафiлактычныя мерапрыемствы, арганiзацыя радыяцыйнага кантролю.

Усе асобы, якiя дапушчаны да пастаяннай або часовай работы на тэрыторыi, забруджанай радыеактыўнымi рэчывамi, павiнны прайсцi навучанне i праверку ведання правiл бяспечнага вядзення работ i дзеючых на прадпрыемстве iнструкцый. Iнструктаж i праверка ведаў па ахове працы праводзiцца да пачатку работ згодна з дзеючымі нарматыўна-прававымі актамі Рэспублікі Беларусь. Асобы, якiя працуюць на забруджанай радыенуклiдамi тэрыторыi, абавязаны строга выконваць правiлы па ахове працы, пажарнай i радыяцыйнай бяспецы, вытворчай санiтарыi, дзеючай на прадпрыемстве. Дастаўка працуючых да месца павiнна праводзiцца аўтобусамi або спецыяльна абсталяваным крытым аўтатранспартам. Перад падачай на пасадку ў салонах і крытых кузавах павінна праводзіцца вільготная ўборка. Усе работы на забруджаных тэрыторыях павiнны быць максiмальна механiзаваны.

Устройванне і эксплуатацыя лесагаспадарчай тэхнікі павінна адпавядаць патрабаванням дзеючых санітарных правіл. Пры выкананні работ з выкарыстаннем лесагаспадарчай тэхнікі неабходна па магчымасці не карыстацца рабочымі месцамі па-за кабінай. Перавага павінна аддавацца навясным прыладам.

Праходы лесагаспадарчай тэхнікі, трактароў і машын на апрацоўваемай тэрыторыі неабходна планаваць такім чынам, каб вецер быў сустрэчны або бакавы. На сухіх глебах адначасовая работа некалькіх машын дапускаецца толькі на вялікіх плошчах з розных бакоў, каб выключыць узаемнае пылавое ўздзеянне.

На падрыхтоўцы глебы пад пасадку лесу павiнна выкарыстоўвацца тэхнiка з герметычнымi кабiнамi. Пасадка культур можа праводзiцца ў вiльготны перыяд спецыяльнымi машынамi, абсталяванымi лесапасадачнымi аўтаматамi. Ручная праца не рэкамендуецца. Пры шчыльнасцi забруджвання глебы больш за 15 Кi/км2 догляд за культурамi рыхленнем глебы таксама не рэкамендуецца.

Хімічны догляд за культурамі павінен выконвацца толькі з дапамогай трактарных агрэгатаў. Да работы з гербіцыдамі дапускаюцца толькі асобы, якія прайшлі медагляд і абучэнне ў адпаведнасці з дзеючымі правіламі.

Лясгасы, лясы якіх забруджаны радыенуклідамі вышэй за 15 Кi/км2, павінны мець санпрапускнікі з душавымі ўстаноўкамі і шафамі для захоўвання спецадзення. Для дэзактывацыі спецадзення выкарыстоўваць пляцоўкі для дэзактывацыі тэхнічных сродкаў. У санітарна-бытавых памяшканнях неабходна штодзённа праводзіць вільготную ўборку. Дастаўку і захоўванне пітной вады ажыццяўляць у закрытых ёмістасцях тымі транспартнымі сродкамі, што і харчовых прадуктаў.

Нагляд за радыяцыйным становiшчам пры рабоце на тэрыторыi, забруджанай радыеактыўнымi рэчывамi, ўключае:

1) кантроль за магутнасцю экспазiцыйнай дозы знешняга g-выпраменьвання на рабочых месцах, участках i ў кабiнах машын i транспартных сродкаў;

2) кантроль за ўзроўнем забруджвання радыенуклiдамi i эфектыўнасцю дэзактывацыi рабочых паверхняў машын, транспартных сродкаў, абсталявання, рабочага iнвентару, спецадзення. Iндывiдуальны кантроль за вызначэннем дозы апраменьвання працуючых праводзiцца на тэрыторыях са шчыльнасцю забруджвання звыш за 10 Кi/км2 i ўключае:

1) iндывiдуальны ўлiк фактычнага часу, затрачанага на выкананне работ, i адпаведнасць яго значэнням гранiчна-дапушчальнай працягласцi работы па кожнай зоне асобна;

2) iндывiдуальны кантроль за дозай знешняга g-выпраменьвання з выкарыстаннем iндывiдуальных дазiметраў (пры рабоце на тэрыторыях са шчыльнасцю забруджвання вышэй за 40 Кi/км2);

3) iндывiдуальны кантроль за паступленнем i ўтрыманнем радыеактыўных рэчываў у арганiзме з дапамогай лiчыльнiкаў выпраменьвання (раз у год);

4) iндывiдуальны кантроль за забруджваннем радыенуклiдамi скурнага покрыва (пастаянна).

Для выключэння магчымасцi пераапраменьвання персаналу пры рабоце на забруджаных радыенуклiдамi тэрыторыях уводзяцца абмежаваннi часу работы на ёй, якiя забяспечваюцца захаваннем гранiчна-дапушчальнай працягласцi работы (ГДПР) – такой працягласці (у газiнах за год), на працягу якой доза апраменьвання пры рабоце на тэрыторыi, забруджанай радыенуклiдамi, не перавысiць устаноўленых узроўняў.

Пры правядзеннi аператыўнага кантролю за радыяцыйным становiшчам неабходна кiравацца ўстаноўленай кантрольнай працягласцю работы i кантрольнымi ўзроўнямi радыяцыйных фактараў. Для кожнага чалавека, які працуе там, дзе МЭД перавышае 70 мкР/гадз, праводзiцца разлiк рабочага часу (за месяц, квартал, год) з тым, каб час, праведзены на рабочым месцы не перавышаў дапушчальных велiчынь. У выпадку дасягнення МДПР работнiкi пераводзяцца на тэрыторыi з МЭД менш за 70 мкР/гадз.

Для знiжэння дозы апраменьвання да магчыма нiзкага ўзроўню пры рабоце на тэрыторыi, якая забруджана радыенуклiдамi, павiнны выкарыстоўвацца наступныя мерапрыемствы i сродкi:

1) абмежаванне працягласцi работы з перавагай тэхналагiчных аперацый, якiя патрабуюць мiнiмум затрат часу (кантрольная працягласць часу не павiнна перавышаць значэннi ГДПР для адпаведнай зоны);

2) знiжэнне дозы знешняга g-апраменьвання машын i сродкаў транспарту, якiя маюць найбольш вялiкi экранiруючы эфект;

3) абмежаванне паступлення радыенуклiдаў унутр арганiзма iнгаляцыйным шляхам (выкарыстанне сродкаў iндывiдуальнай аховы органаў дыхання, тэхналагiчных аперацый з мiнiмальна магчымым пылаўтварэннем, герметызацыя кабiн машын i транспартных сродкаў);

4) змяншэнне забруджвання радыенуклiдамi скурнага покрыва (камплект спецадзення).

12.9.3. Санiтарна-гiгiенiчныя патрабаваннi да сродкаў iндывiдуальнай аховы i асабiстая гiгiена

Работнiкi лясной гаспадаркi, што працуюць у зонах забруджвання, павiнны забяспечвацца спецвопраткай (два камплекты) i сродкамi iндывiдуальнай аховы (СIА), у час работы, якімі яны абавязаны карыстацца. Адмiнiстрацыя прадпрыемства ажыццяўляе за гэтым кантроль. Рабочыя, якiя працуюць на тэрыторыi са шчыльнасцю забруджвання глебы радыецэзiем звыш за 40 Кi/км2, павiнны быць забяспечаны фiльтруючымi iндывiдуальнымi сродкамi аховы органаў дыхання i камплектам спецадзення згодна з метадычнымi рэкамендацыямi.

Для аховы органаў дыхання рэкамендуюцца, з улiкам зоны, наступныя тыпы рэспiратараў: ШБ-1 «Пялёстак-200», РП-К, Ф-62 Ш, «Астра-2», ШБ-1 «Пялёстак-40», ШБ-1 «Пялёстак-5» і іх аналагі.

Пры рабоце ва ўмовах панiжаных тэмператур неабходна выкарыстоўваць дадатковае спецадзенне, канструкцыя i матэрыялы якога павiнны выбiрацца з улiкам прафесiянальных асаблiвасцей працы кожнай катэгорыi працуючых i мясцовых асаблiвасцей клiмату. Сродкi iндывiдуальнай аховы ў залежнасцi ад характару выканання работ, але не радзей аднаго разу ў тыдзень, падвяргаюцца ў цэнтралiзаваным парадку адпаведнай апрацоўцы. Спецадзенне, забруджанае радыенуклiдамi вышэй за дапушчальны ўзровень, накiроўваецца на дэзактывацыю.

У час выканнання любых вiдаў работ на тэрыторыi, якая забруджана радыенуклiдамi, забараняецца знаходзiцца на рабочым месцы без сродкаў iндывiдуальнай аховы, захоўваць харчовыя прадукты, адзенне i iншыя рэчы. СIА павiнны знаходзіцца ў асобных шафах бытавых памяшканняў iзалявана ад хатняга адзення.

12.9.4. Санiтарна-гiгiенiчныя патрабаваннi да машын, механiзмаў i транспартных сродкаў

Усе машыны, механiзмы i транспартныя сродкi, якiя выкарыстоўваюцца для выканання работ на тэрыторыi, забруджанай радыенуклiдамi, павiнны знаходзiцца ў спраўным стане i быць укамплектаванымі iнструментамі i прыстасаваннямi ў адпаведнасцi з заводскiм тэхнiчным пашпартам. Механiзаваныя работы неабходна выконваць з прымяннем тэхнiкi, якая адпавядае патрабаванням Правіл (2002). Выкарыстанне на гэтых тэрыторыях машын i транспартных сродкаў без кабiн забараняецца. Кабiны трактароў, сельска- i лесагаспадарчых машын, аўтатранспарту i iншай тэхнiкi павiнны быць герметызаваны шляхам ушчыльнення аконных i дзвярных праёмаў. Машыны, механiзмы i транспартныя сродкi, выдзеленыя для работы на тэрыторыях, забруджаных радыеактыўнымi рэчывамi, павiнны мець знак радыяцыйнай бяспекi з абазначэннем зоны.

Рабочы iнвентар замацоўваецца за адпаведнай зонай i прамаркiроўваецца. Выкарыстанне рабочага iнвентару па-за тэрыторыяй, забруджанай радыеактыўнымi рэчывамi, дапускаецца толькi з дазволу службы радыяцыйнай бяспекi. Дэзактывацыя машын i механiзмаў праводзiцца на ўчастках, якiя аднесены да зоны са шчыльнасцю забруджвання 137Cs 40 Кi/км2 i больш або ў спецыяльна адведзеных для гэтай мэты месцах. Пасля дэзактывацыi праводзiцца дазiметрычны кантроль.

Рамонт машын, механiзмаў i транспартных сродкаў, якiя выкарыстоўвалiся на выкананнi работ у забруджаных радыеактыўнымi рэчывамi зонах, дапускаецца толькi пасля поўнай дэзактывацыi i з дазволу службы радыяцыйнай бяспекi.

Штодзённа пасля заканчэння работ у зоне са шчыльнасцю забруджвання 40 Кi/км2 i больш тэхнiка павiнна быць адведзена на спецпляцоўкi для дэзактывацыi. Для транспартных сродкаў, якiя выкарыстоўваюцца для перавозкi людзей i харчовых прадуктаў, радыеактыўнае забруджванне не дапускаецца.

12.9.5. Арганiзацыя радыяцыйнага кантролю ў лясах Мінлясгаса

Практыка арганiзацыi вядзення лясной гаспадаркi ва ўмовах радыяцыйнага забруджвання паказвае, што першачарговым мерапрыемствам з'яўляецца выяўленне радыяцыйнага становiшча на тэрыторыi ляснога фонду i iншых аб'ектах лесагаспадарчай вытворчасцi i прамысловай дзейнасцi. З гэтай мэтай арганiзавана сiстэма радыяцыйнага кантролю, якая прадстаўляе сабой неад'емную састаўную частку сiстэмы радыяцыйнай бяспекi. Яна павiнна забяспечваць атрыманне неабходнай iнфармацыi аб стане радыяцыйнага становiшча ў лясах, вытворчых i жылых памяшканнях, а таксама аб утрыманнi радыенуклiдаў у прадукцыi лясной гаспадаркi.

Сістэма радыяцыйнага кантролю. Сістэма радыяцыйнага кантролю Мінлясгаса з’яўляецца састаўной часткай сістэмы ахоўных мерапрыемстваў у лясной гаспадарцы. Яна ўключае дзве падсістэмы: радыяцыйны кантроль і радыяцыйна-экалагічны маніторынг. Пад сістэмай радыяцыйнага кантролю разумеюць комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на абмежаванне апраменьвання работнікаў, насельніцтва і спажыўцоў прадукцыі ад радыяцыйных рэчываў і іншых крыніц выпраменьвання.

Радыяцыйны кантроль. Радыяцыйны кантроль на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца з мэтай абмежавання і мінімізацыі паследстваў апраменьвання насельніцтва рэспублікі ад забруджвання навакольнага асяроддзя радыеактыўнымі рэчывамі Чарнобыльскага і іншага паходжання. Задачай радыяцыйнага кантролю з’яўляецца атрыманне аб’ектыўных даных аб радыяцыйных абставінах. Пад радыяцыйным кантролем разумеюць комплекс узаемаўвязаных і абавязковых для выканання адміністратыўных, арганізацыйна-тэхнічных, санітарна-гігіенічных мерапрыемстваў і прававых мер, накіраваных на зніжэнне ўздзеяння радыяцыі на насельніцтва і іншыя катэгорыі апраменьваемых асоб.

Парадак правядзення радыяцыйнага кантролю ў лясах і на аб’ек-тах лясной гаспадаркі ажыццяўляецца ў адпаведнасці са схемай, за-цверджанай Міністэрствам (рыс. 12.1). Схема радыяцыйнага кантролю распаўсюджваецца на службы радыяцыйнага кантролю ВЛГА і лясгасаў (рыс. 12.2) (Правілы, 2002). Вымернымі параметрамі аб’ектаў радыяцыйнага кантролю з’яўляюцца асноўныя характарыстыкі фактараў радыяцыйнага ўздзеяння на чалавека:


 

 

 


Рыс. 12.1. Схема правядзення радыяцыйнага кантролю

 

 


Рыс. 12.2. Структура службы радыяцыйнага кантролю


1) для знешняга апраменьвання – магутнасць дозы і шчыльнасць патоку часцінак;

2) для унутранага апраменьвання – канцэнтрацыя радыенуклідаў у аб’ектах кантролю (вада, паветра, глеба, арганізм чалавека і інш.). Радыенукліды, якія падлягаюць нарміраванню і кантролю, вызначаюцца санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі.

Для правядзення радыяцыйна-экалагічнага маніторынгу і радыяцыйнага кантролю ў сістэме Мінлясгаса створана служба радыяцыйнага маніторынгу, структура якога на рыс. 12.3. Яна ажыццяўляе ў забруджаных радыенуклідамі лясах радыяцыйны кантроль наступных аб’ектаў:

1) зямель дзяржаўнага ляснога фонду;

2) участкаў дзяржаўнага ляснога фонду і лясных рэсурсаў, якія прызначаны для нарыхтоўкі на іх;

3) прадукцыі, нарыхтаванай у лясной гаспадарцы;

4) будынкаў і іншых аб’ектаў, якія знаходзяцца ў распараджэнні лясной гаспадаркі, адходаў вытворчасці, транспартных сродкаў, тэры-торый устаноў і прадпрыемстваў лясной гаспадаркі, рабочых месцаў.

Асноўнымі задачамі службы радыяцыйнага кантролю з’яўляюцца:

1) забеспячэнне радыяцыйнай бяспекі работнікаў лясной гаспадаркі, насельніцтва пры наведванні лясоў і карыстанні лясной прадукцыей;

2) правядзенне радыяцыйнага кантролю і маніторынгу ў лясах, радыяцыйнага кантролю лясной прадукцыі на ўсіх этапах нарыхтоўкі і рэалізацыіі.

Канкрэтныя функцыі сістэмы радыяцыйнага кантролю ажыццяўляе старшыня Камісіі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь па пераадоленні паследстваў катастрофы на ЧАЭС у лясгасах рэспублікі.

Асаблiвасцi арганiзацыi радыяцыйнага кантролю ў забруджаных радыенуклiдамi лясных масiвах вызначаюцца маштабамi забруджван-ня тэрыторыi. Пры буйнамаштабным у межах вобласцi пастаянныя пасты радыяцыйнага кантролю, якім прысвойваюцца парадкавыя ну-мары, нансосімыя на карту лясоў, размяшчаюць з улiкам ахопу ўсяго ляснога фонду вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання. Пры гэтым у кожным ляснiцтве павiнен быць хаця б адзiн пост.


 

 

 


Рыс. 12.3. Схема правядзення радыяцыйна-экалагічнага маніторынгу лесу


Пастаянны рыдыеметрычны дазiметрычны пост прадстаўляе са-бой сукупнасць плошчаў ляснога фонду розных катэгорый (паляны, вы-сечкi, маладнякi, сярэднеўзроставыя i спелыя лясы рознага саставу, насенныя плантацыі і іншыя участкі), на якіх вядуцца замеры магутнасці экспазiцыйнай дозы. З улiкам кожнай катэгорыi закладваюць пробныя плошчы (1 га) i даюць iх дэталёвую таксацыйную i тыпалагiчную ха-рактарыстыку. У межах гэтай плошчы робяць замеры забруджвання: у паветры (1 м ад паверхнi глебы), на паверхнi жывога наглебавага покрыва (3–5 см ад паверхнi травы), на паверхнi ляснога подсцiлу, у глебе (на паверхнi i на глыбiнi 10 см), на паверхнi ствалоў дрэў на вы-шынi 1,5–2 м, у кронах дрэў (калi гэта магчыма).

У першы перыяд радыяцыйнага забруджвання (2–3 месяцы) дазiметрычныя назiраннi праводзяць штодзённа. Даныя заносяць у журнал дазiметрычных назiранняў i перадаюць у лясгасы i ВЛГА. У далейшым перыядычнасць назiранняў устанаўлiваецца спецыяльнымi службамi ў залежнасцi ад радыяцыйных абставiн. Звычайна назiраннi праводзяць з 8 да 12 гадзiн i адначасова дэталёва апiсваюць метэаралагiчныя ўмовы. Асоб, адказных за выкананне радыяцыйнага кантролю на рэперных участках, назначае дырэктар лясгаса. Радыяцыйны кантроль праводзiцца на ўчастках лесакультурных i лесагаспадарчых работ, нарыхтоўкi i перапрацоўкi драўнiны, у вытворчых памяшканнях вызначаецца забруджанасць машын i механiзмаў, спецадзення. Акрамя радыяцыйнага кантролю, пры якiм вызначаецца магутнасць дозы знешняга апраменьвання працуючых на прадпрыемствах, праводзяць бягучы радыяцыйны кантроль прадукцыi лясной гаспадаркi: драўнiны i прадуктаў яе перапрацоўкi, грыбоў, ягад, дзiкарослых пладоў, бярозавага соку, тэхнiчнай сыравiны, прадукцыi паляўнiчай i падсобнай сельскай гаспадаркi. Мэта радыяцыйнага кантролю – вызначыць прыгоднасць для выкарыстання атрымлiваемай прадукцыi. Радыяцыйны кантроль прадукцыi лясной гаспадаркi забяспечваецца радыеэкалагiчнымi аддзеламi санiтарных эпiдэмiчных станцый хiмiзацыi сельскай гаспадаркi. У абавязкi прадпрыемстваў лясной гаспадаркi ўваходзiць адбор, папярэдняя апрацоўка прадукцыi i дастаўка для аналiзу ў спецыяльна абсталяваныя радыеметрычныя лабараторыi.

Для сiстэматычнага кантролю за ўтрыманнем радыенуклiдаў у прадукцыi лясной гаспадаркi ў залежнасцi ад шчыльнасцi радыеак-тыўнага забруджвання масiву ў найбольш тыповых насаджэннях па адпаведнай iнструкцыi закладваюцца пастаянныя пробныя плошчы (стацыянары). Месцы для iх закладкi выбiраюць на ўчастках з роўным або слабахвалiстым рэльефам. Форма пробных плошчаў кругавая, з радыусам не менш за 40 м. У цэнтры ўстанаўлiваецца слуп, на якi алейнай фарбай наносiцца нумар пробы. У журнале прыводзiцца план пробнай плошчы, таксацыйная характарыстыка насаджэння, γ-фон на ўзроўнi 1 м ад паверхнi глебы на вуглавых пунктах квадрата i ў пункце перасячэння дыяганалей. Пробы ляснога подсцiлу i глебы, узя-тыя на пробнай плошчы, змяшчаюць у асобныя полiэтыленавыя паке-ты з этыкеткай, на якой указваецца дата i месца адбору, лясгас, ляс-нiцтва, квартал, выдзел, нумар пробнай плошчы, нумар пункта γ-фону.

Для вызначэння ўтрымання радыенуклiдаў у фiтамасе дрэў на пробнай плошчы ссякаюць мадэльнае дрэва пераважаючай пароды i адбiраюць пробы драўнiны без кары (на адлегласцi 1 м ад нiжняга зрэзу), з карой (з верхняй часткi ствала) i iглiцай. Маса пробы не менш 0,5 кг. Усярэдненыя пробы грыбоў, ягад, лекавай сыравiны адбiраюць па ўсёй пробнай плошчы. Маса пробы не менш за 0,5 кг. Грыбы адбiраюць асобна, па вiдах. Пробы аналiзуюцца ў спецыяльных лабараторыях па адпаведных методыках. Рэалiзацыя прадукцыi дазваляецца толькi пасля заключэння радыеэкалагiчнай лабараторыi аб магчымасцi яе выкарыстання.








Дата добавления: 2016-04-06; просмотров: 616;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.015 сек.