Тэма № 14. Пан Бог выводзіць свой народ з егіпецкай няволі

Дыдактычная мэта:

Пазнаёміць вучня з біблійнай гісторыяй пра тое, як Пан Бог выводзіць свой народ з егіпецкай няволі. Вучань разумее, што Хрыстус - наша Пасха. Ён — Пасхальны Баранак, які вызваляе нас з няволі граху.

Выхаваўчая мэта:

Выхаваць пачуццё ўдзячнасці Езусу Хрысту за нашае вызваленне
з грахоўнай няволі.

Матэрыялы:

Біблія. Усё неабходнае для пантамімы. Прэсны хлеб. Дапаможнік.

Метады катэхэзы:

Аналіз біблійнага тэксту, медытацыя вобраза, дыскусія. Пантаміма.

Ход заняткаў

Малітва:

Псальм 23 (22), 1-6.

К. правярае хатняе заданне, паўтарае пройдзены матэрыял і ўводзіць вучняў у новую тэму.

Человек пытае:

Паказаць урывак з фільма, у якім паказана вызваленне людзей з няволі – вяртанне чалавеку свабоды: вызваленне зняволеных з концлагера з фільма «Спіс Шыдлера», або ўрывак з дакументальных фільмаў аб вызваленні заложнікаў, мірных жыхароў.

Абмеркаванне сюжэта з вучнямі.

Бог адказвае:

Пан Бог паклікаў Майсея, каб вывесці свой народ з егіпецкай няволі. Майсей са сваім братам Ааронам накіроўваецца да фараона, каб адкрыць яму волю Бога. Майсей патрабаваў, каб фараон вызваліў габрэяў з няволі. Але фараон не хацеў адпускаць габрэяў, бо яны былі нявольнікамі, бясплатнай працоўнай сілай. З-за ўпартасці і нежадання фараона егіпцян спасціглі дзесяць жудасных пакаранняў:

1. Вада ў рацэ Ніл ператварылася ў кроў.

2. Жабы пакрылі егіпецкую зямлю.

3. Усё напоўнілася мошкамі.

4. З’явілася шмат сабачых мух.

5. Маравая язва.

6. На людзях і на жывёлах з’явіліся пухіры з нарывамі.

7. Град.

8. Саранча.

9. Цемра па ўсім Егіпце.

10. Смерць першынцаў.

Але сэрца фараона ўвесь час станавілася ўсё больш жорсткім, хоць сам
і пакутаваў, але народ ізраэльскі не адпусціў. І тады Майсей папярэдзіў фараона аб самым страшным пакаранні за непаслухпянасць Богу: «Памрэ ўсялякі першынец у зямлі Егіпецкай», і так адбылося. Пан загадаў ізраэльцянам закалоць ягня, спячы і каб кожны член сям’і еў яго з прэсным хлебам. Крывёю заколатага ягняці памазаць вушакі і перакладзіны дзвярэй дома. К. чытае Зыход 12, 12-13. Ізраэльцяне выканалі загад Бога. Апоўначы памерлі ўсе першанцы егіпцян, а дзеці ізраэльцян засталіся ў жывых. Пасха азначае пераход Бога. Ягнятка, якога елі ў гэту ноч называюць пасхальным.
З гэтага часу гэта ноч называецца Пасхальнай. К. прымацоўвае да дошкі гатовы дапаможнік наступнага зместу:

ПАСХА  

К. І тады фараон адпусціў ізраэльцян. Кожны год ізраэльцяне павінны былі есці спечанае ягня з прэсным хлебам у гэта свята, успамінаючы сваё вызваленне з егіпецкай няволі.

К. пытае:

- Што Пан Бог паабяцаў ізраэльцянам?

- Што павінна была прыгатаваць кожная ізраэльская сям’я?

- Якое ягнятка павінны былі прынесці ў ахвяру? /К. акцэнтуе, што Пану Богу мы павінны дарыць самае лепшаее, што у нас ёсць/

- Ад чаго абараняла кроў ягняці?

- Як называлася ноч, у якую адбылося збаўленне ізраэльцян з егіпецкага палону?

К. пытае:

-- Каго нам нагадвае пасхальнае ягня?

-- Чаму Езуса Хрыста мы можам называць Баранкам Божым?

-- Хто першы назваў Езуса Хрыста Баранкам Божым?

Паслухайце словы св. Яна Хрысціцеля, якія ён сказаў пра Езуса. К. прымацоўвае да дошкі гатовы дапаможнік наступнага зместу:

«ВОСЬ БАРАНАК БОЖЫ, ВОСЬ ТОЙ, ХТО БЯРЭ НА СЯБЕ ГРАХІ СВЕТУ»  

- Як Ян Хрысціцель назваў Езуса Хрыста?

Езуса Хрыста мы называем Баранкам Божым, таму, што Ён аддаў за нас жыццё, праліў сваю кроў на крыжы, каб вызваліць нас ад вечнай смерці.

Падчас святой Імшы перад святой Камуніяй святар указвае нам на Цела Езуса Хрыста са словамі «Вось Баранак Божы, вось той, хто бярэ на сябе грахі свету…». Мы адказваем «Пане, я не варты, каб Ты ўвайшоў да мяне, але скажы толькі слова, і будзе аздароўлена душа мая».

- Што азаначаюць гэтыя словы, як ты іх разумееш?

Чалавек адказвае Богу:

Пан хоча, каб мы часта прымалі Яго Цела.

У сапраўднага хрысціяніна ёсць дэвіз:

НІВОДНАЙ НЯДЗЕЛІ БЕЗ СВЯТОЙ ІМШЫ

- Як ты разумееш гэты выраз?

Разважанне:

- Ці ўдзельнічаю я кожную нядзелю і ў абавязковыя святы ў святой Імшы?

- Калі не, то па якой прычыне?

- Як я рыхтуюся да святой Імшы? (цудоўная магчымасць расказаць дзецям пра інтэнцыі)

- Ці ўважлівы я падчас святой Імшы?

- Як часта прымаю Пана Езуса ў святой Камуніі?

- Святая Імша для мяне…(закончыць сказ)

- Для таго, каб яшчэ лепш перажываць святую Імшу я …(скончыць сказ)

Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Раскажы сваёй сям’і і сябрам біблійную гісторыю аб тым, як Пан Бог вызваліў ізраэльцян з егіпецкай няволі.

2. Падчас нядзельнай святой Імшы падзякуй Езусу Хрысту за тое, што ён – сапраўдны Баранак Божы, які бярэ на сябе грахі ўсяго свету, у тым ліку і твае.

3. Напішы малітву падзякі Езусу Хрысту за тое, што Ён выратаваў цябе ад смерці вечнай і праліў за цябе сваю Кроў.

Заключная малітва

Душа Хрыстова…

 


 








Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 841;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.006 сек.