Тэма № 11. Пакліканне Юзафа

Дыдактычная мэта:

Пазнаёміць вучня з біблійнай гісторыяй аб пакліканні Юзафа. Вучань ведае, што Пан Бог узнагароджвае чалавека за вернасць і давер.

Выхаваўчая мэта:

Фарміраваць у вучнях імкненне шукаць дапамогі ў цяжкіх сітуацыях
у Бога. Выхоўваць давер і вернасць Богу.

Матэрыялы:

Біблія Быццё 37, 1-20; 41, 1-57, ілюстрацыя і фільм, якія паказваюць падзеі біблійнага тэксту.

Метады катэхэзы:

Аналіз біблійнага тэксту, медытацыя вобраза, дыскусія.

Ход заняткаў

Малітва:

Акт надзеі.

К. правярае хатняе заданне, паўтарае пройдзены матэрыял і ўводзіць вучняў у новую тэму.

Чалавек пытае:

К. прапаноўвае вучням задумацца аб «маёй крыўдзе» і «чужой крыўдзе», просіць вучняў запоўніць табліцу:

«Мая крыўда і чужая крыўда»

Калі я крыўджуся: Калі я каго-небудзь крыўджу:
Што раблю? Што адчуваю? Што раблю? Што адчуваю?
крычу злосць адыходжу Шкадую
б’юся гнеў абвінавачваю іншага Злараднасць
скарджуся супраціўленне Прашу прабачэння Смутак
нічога не раблю варожасць нічога не раблю Нянавісць
       

К. абмяркоўвае з вучнямі адказы.

Бог адказвае:

1. Юзаф – улюбёны сын Якуба

К. уводзіць дзяцей у новую тэму. У Якуба была адна дачка і 12 сыноў, сярод якіх у яго быў любімы сын Юзаф, які любіў Пана Бога і жыў паводле Яго запаведзяў. Аднойчы айцец падараваў Юзафу вельмі прыгожае, рознакаляровае адзенне, братам гэта не спадабалася, яны зайздросцілі Юзафу і ўзненавідзелі яго, і нават не маглі з ім прыязна размаўляць.

Сны Юзафа

Юзаф Бачыў сон і расказаў братам, а яны яго яшчэ больш узненавідзелі. Ён сказаў ім: «Вось, мы вяжам снапы, сярод поля; і вось, мой сноп устаў,
і стаў прама; і вось, вашы снапы сталі вакол і пакланіліся майму снапу».
І бачыў яшчэ іншы сон: «Вось сонца, і месяц, і адзінаццаць зорак пакланяюцца мне». Браты думалі, няўжо Юзаф будзе валадарыць над імі,
і яшчэ больш узненавідзелі яго.

Браты прадаюць Юзафа

Аднойчы браты Юзафа пасвілі статак далёка ад дому. Якуб паслаў Юзафа праведаць братоў. Калі Юзаф набліжаўся да братоў, яны вырашылі забіць яго, але Рувім, адзін з братоў адгаварыў іх ад гэтага. Паблізу іх праходзіў караван купцоў і тады адзін з братоў па імені Юда прапанаваў прадаць Юзафа купцам. Усе згадзіліся і прадалі свайго брата за 20 срэбнікаў .

К. пытае:

- Колькі дзяцей было ў Якуба?

- Каго ён любіў найбольш?

- Як да Юзафа ставіліся яго браты? Чаму?

- Якія сны бачыў Юзаф?

- Што браты зрабілі з Юзафам?

Калі купцы прывялі Юзафа ў Егіпет, прадалі яго царадворцу, старшыні целаахоўнікаў фараона па імені Патыфар. Бог не пакінуў Юзафа, Ён адарыў яго ласкай. Дзеля Юзафа Бог благаславіў дом царадворца. Быў добрасумленным і добрым працаўніком. У яго закахалася жонка Патыфара
і хацела схіліць яго да чужаложства, але Юзаф адмовіўся ад яе прапановы: «Як жа я ўчыню гэта вялікае зло і зграшу перад Богам!» К. акцэнтуе ўвагу на адказе Юзафа. Тады жонка Патыфара ўзвяла паклёп на Юзафа,
і Патыфар адправіў Юзафа ў вязніцу. І там Пан Бог не пакінуў яго.

К. расказвае вучням чарговыя падзеі па біблійнаму тэксту Быццё 41, 1-57. (Можна паказаць фрагмент з фільма «Стварэнне свету»)

1. Сон фараона. К чытае Быццё 41, 17-24

2. Бог дае веданне Юзафу, і ён тлумачыць сны фараона.

3. Юзаф прызначаецца кіраўніком усяго Егіпта.

Пан адказаў на малітвы Юзафа, прыйшоў да яго на дапамогу. Пан апекаваўся і клапаціўся пра Юзафа.

К. просіць вучняў падумаць над тым, якімі дарамі Пан Бог адарыў Юзафа, адказы запісваць на дошцы. К. пытае:

- Як Пан Бог апекаваўся Юзафам, які быў Яму заўсёды верным і маліўся да Яго?

- Чым Пан адарыў Юзафа? (давер фараона, мудрасць, веданне, Юзаф
з нявольніка стаў кіраўніком усяго Егіпта).

Сёння Пан адказвае на нашыя малітвы, таму, што мы з’яўляемся яго дзецьмі. Бог нам заўсёды дапамагае і апякуецца намі.

К. пытае вучняў:

- Праз каго Пан апякуецца намі? (бацькі , настаўнікі, дактары, …)

- Што мы атрымліваем ад нашых апекуноў? Адказы запісваць на дошцы: (любоў, клопат, дом, ежа, веданне, здароўе, бяспеку…)

Чалавек адказвае Богу:

К. мы таксама можам быць Божым дарам для іншых:

- Кім мы можам апекавацца?

- Каму мы можам дапамагчы?

Разважанне:

- Ці ўдзячны я Пану Богу, за тое, што Ён пастаянна і нястомна клапоціцца пра мяне? У чым гэта выяўляецца?

- Ці ўдзячны я людзям, якія клапоцяцца пра мяне? (бацькі, настаўнікі, дактары, …) У чым гэта выяўляецца?

- Пра каго я клапачуся?

- Каму і як я магу дапамагчы?

Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Раскажы сваёй сям’і і сябрам біблійную гісторыю пра Юзафа, пра тое, як Пан Бог дапамагаў яму.

2. Намалюй сцэны з жыцця Юзафа, якія табе найбольш спадабаліся
і запомніліся, з моманту продажу яго ў няволю, да таго моманту, калі фараон прызначае Юзафа кіраўніком Егіпта.

 

Заключная малітва:

Спантанная малітва падзякі за людзей (абавязкова пералічыць іх пайменна), якія клапоцяцца пра нас.


 








Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 771;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.008 сек.