Чалавек адказвае Пану Богу. Чалавечае грамадства адчувае недахоп і патрабуе людзей спакою
Чалавечае грамадства адчувае недахоп і патрабуе людзей спакою. Касцёл, да якога мы належым праз хрост, няспынна жыве Евангеллем супакою, абвяшчае яго ўсім народам, паказвае шлях да еднасці і згоды. Гэты шлях – сакрамэнт пакуты, які прыносіць ласку Божай міласэрнасці, лечыць параненныя грахом людзкія сэрцы. Крыніца супакою – гэта Эўхарыстыя, ахвяра паяднання паміж Богам і чалавекам. Хрыстус, які прыходзіць да чалавека ў Эўхарыстыі, прыносіць ласку супакою ў ягонае сэрца.
К. раздае вучням газеты і часопісы, нажніцы і аркушы паперы і дзеліць іх на 3 групы. Кожная група робіць з прапанаваных матэрыялаў плакат “Будуем супакой…”
Група І: …у нашай групе
Група ІІ: …у сваёй сям’і
Група ІІІ: …у нашай краіне
Вучні прадстаўляюць вынікі сваёй працы.
Разважанне:
Кожны з нас як хрысціянін мае заданне змагацца з уласным эгаізмам, пыхаю, слабасцямі, якія знішчаюць у сэрцы спакой, і павінен далучыцца да будавання спакою ва ўсім свеце.
— Што я раблю каб будаваць спакой ў сваім класе, школе, сям’і?
— Як я магу стаць чалавекам спакою?
— Што мне трэба змяніць у сваіх паводзінах, каб не рабіць крыўды і не ўжываць насілля ў адносінах да людзей?
Пастанова.
Хатняе заданне:
Падчас вячэрняй малітвы памаліся аб спакоі ва ўсім свеце.
Заключная малітва: Св. Францішка аб духу любові.
Тэма № 26, X кл.
ЛЮБІЦЬ СВАЮ АЙЧЫНУ.
Дыдактычная мэта:
знаёмім моладзь з правамі і абавязкамі, якія яны маюць ў адносінах да сваёй Айчыны. Растлумачваем паняткі патрыятызму і нацыяналізму. Указваем моладзі на тое, што наша Айчына – у небе, а зямное жыццё ў межах пэўнай краіны і ў пэўным грамадстве – гэта шлях да Нябеснай Айчыны.
Выхаваўчая мэта:
выхоўваем у моладзі імкненне пазнаваць сапраўдную гісторыю свайго народа, а таксама заахвочваем да малітвы за кіраўнікоў дзяржавы і за ўсіх жыхароў нашай краіны.
Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:
«Gaudium et spes 74»; Ян Павел ІІ «Памяць і самасвядомасць», аўдыёзапіс песні І. Мулявіна «Малітва».
Метады катэхэзы: праца ў групах.
Ход заняткаў
Малітва: спеў: “Малюся за Цябе, Беларусь”.
— Аб чым мы просім у гэты спеве?
Сёння мы будзем разважаць над пытаннем патрыятызму. З’яўляючыся грамадзянамі ўласнай краіны, мы не павінны забывацца пра тое, што маем не толькі правы, але і абавязкі ў адносінах да яе.
Чалавек пытае
Катэхет уключае аўдыёзапіс песні “Малітва”, якую выконвае славуты беларускі спявак І. Мулявін . Гэта пакладзеныя на музыку вершы Я.Коласа.
— Пра што спявае музыка ў гэтым творы?
— Што аўтар просіць у Бога для сваёй Радзімы?
— Як можна назваць чалавека, які так любіць сваю Айчыну?
— Чым яшчэ характарызуюцца паводзіны патрыёта?
Пан Бог адказвае
Навука Касцёла заклікае ўсіх хрысціянаў жыць паводле Божага закону сярод свайго народу, любіць сваю Айчыну і клапаціцца пра яе дабрабыт. Касцёл не атаясамлівае сябе з палітычнымі партыямі, уладамі ці дзяржаўнымі сістэмамі. Аднак, абвяшчаючы Добрую Навіну аб збаўленні, Касцёл абараняе свабоду чалавека, яго правы, клапоціцца пра спакой і згоду паміж народамі, уключаецца ў будаванне і пашырэнне супольнага дабрабыту ва ўсім свеце. Касцёл заклікае вернікаў да ўдзелу ў гаспадарчай, грамадскай, культурнай дзейнасці, каб далучаючы свае сілы, ініцыятывы, ахвярнасць і малітву, клапаціцца пра распаўсюджаване хрысціянскіх каштоўнасцяў у грамадстве.
К. дзеліць вучняў на 2 групы і кожнай дае ўрывак з «Gaudium et spes» (74). Вучні павінны знайсці і падкрэсліць адказ на пытанне, якія абавязкі мае хрысціянін у адносінах да сваёй дзяржавы.
Група І:
«Няхай грамадзяне велікадушна і верна захоўваюць патрыятызм, аднак без духоўнай абмежаванасці, заўсёды маючы на ўвазе дабро ўсёй чалавечай сям’і, у якую розныя сувязі яднаюць плямёны, народы і нацыі.
Няхай усе хрысціяне адчуваюць сваё асаблівае і ўласцівае ім пакліканне ў палітычнай супольнасці, дзякуючы якому яны павінны даваць яскравы прыклад сумленнага выканання абавязкаў і служэння агульнаму дабру, паказваючы на справе, як можна пагадзіць уладу са свабодай, прыватную ініцыятыву з салідарнасцю ўсяго соцыума, карыснае адзінства з плённай разнастайнасцю.
Группа ІІ:
Няхай ва ўладкаванні часовых спраў яны ўлічваюць слушныя, хоць і розныя погляды, і шануюць аб’яднанні грамадзян, якія сумленна абараняюць гэтыя погляды. Палітычныя ж партыі павінны падтрымліваць тое, чаго на іх думку патрабуе агульнае дабро, аднак ніколі нельга ставіць уласную выгаду вышэй за агульнае дабро.
Трэба старанна клапаціцца пра грамадзянскую і палітычную асвету, так пільна сёння патрэбную людзям, асабліва моладзі, каб усе грамадзяне маглі выконваць сваю задачу ў жыцці палітычнай супольнасці. Тыя, хто мае здольнасць да палітычнай дзейнасці – складанай і ў той жа час вельмі высакароднай[1] – павінны падрыхтавацца да яе і старацца займацца ёй, не думаючы пра сваю матэрыяльную карысць. Няхай выступаюць супраць дыктату як з боку аднаго чалавека, так і самаўладства ці неталерантнасці палітычнай партыі, дзейнічаючы мудра і беззаганна ў маральных адносінах, больш за тое, няхай прысвячаюць сябе агульнаму дабру ў шчырасці і праўдзе, з любоўю і палітычнай адвагай» (Gaudium et spes, 75).
Вучні запісваюць у падручнік:
Абавязкі, якія маюць хрысціяне ў адносінах да сваёй дзяржавы:
— любіць сваю Айчыну.
— мець пашану для людей іншых расаў і нацыянальнасцяў.
— даваць прыклад сумленнага жыцця.
— добра выконваць свае абавязкі.
— служыць агульнаму дабру.
— дадаваць уласную ініцыятыву да будавання супольнага дабрабыту.
— шанаваць погляды і меркаванні іншых людзей.
— быць адказным грамадзянінам, супрацьстаяць несправядлівасці, прыгнёту, парушэнню закону.
Патрыёт – гэта не той, хто кажа, што з’яўляецца ім, а той, хто ўласным жыццём паказвае, як ім быць, ганарыцца традыцыямі пакаленняў і шматвекавой культурай і мовай уласнага народу, цікавіцца яго гісторыяй, заклапочаны сучаснымі праблемамі. Патрыёт разумее, што Айчына – гэта месца, дзе часам цяжка жыць, але гэта месца своеасаблівае, выключнае і па-сапраўднаму роднае. Паняцце “патрыятызм” трэба ўмець адрозніваць ад паняцця “нацыяналізм”, бо для нацыяналізму характэрна тое, што ён прызнае толькі дабрабыт ўласнага народу і толькі да яго імкнецца, не лічачыся з правамі іншых. Тым часам патрыятызм прызнае аднолькавыя правы для сайго і ўсіх іншых народаў.
Тэме “любові да Айчыны” і “патрыятызму” прысвечаны некалькі раздзелаў кнігі Яна Паўла ІІ “Памяць і самасвядомасць”. У гэтай кнізе аўтар падае нам больш глыбокі паняцце Айчыны (падручнік вучня):
“Выраз “айчына” звязана з паняццю і рэальнасцю айца. Айчына ў пэўнай ступені — тое самае, што вотчына, гэта значыць запас багаццяў, якія мы атрымалі ў спадчыну ад бацькоў. Вызначальна тое, што часта гаворыцца таксама “айчына-маці”. Ведаем з уласнага досведу, у якой ступені перадача духоўнай спадчыны адбываецца праз маці. Такім чынам, айчына – гэта спадчына і разам з тым – гэта наяўная маёмасць, якая вынікае з гэтай спадчыны, у тым ліку таксама землі, тэрыторыя, але яшчэ больш – каштоўнасці і духоўная сутнасць, якія складаюць культуру дадзенага народа.(…) Евангелле надало новае значэнне паняццю айчыны. Вотчына, якою мы абавязаны Хрысту, скіроўвае тое, што належыць да спадчыны людзкіх айчынаў і людзкіх культураў, у бок вечнай айчыны. Хрыстус кажа: “ Я выйшаў ад Айца і прыйшоў у свет. Зноў пакідаю свет і іду да Айца” (пар Ян 16,28). Гэты адыход Хрыста да Айца азначае запачаткаванне новай айчыны ў гісторыі ўсіх айчынаў і ўсіх людзей. Часам гаворыцца “нябесная айчына”, “вечная айчына”. Гэтыя выразы ўказваюць менавіта на тое, што здзейснілася ў гісторыі чалавека і народаў праз справу прыйсця Хрыста на свет і Яго адыходу з гэтага свету да Айца.”
— Што Ян Павел ІІ называе нашай айчынай?
Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 849;