Чалавек адказвае Пану Богу. У адносінах да іншага чалавека мы часам паводзім сябе так жа

У адносінах да іншага чалавека мы часам паводзім сябе так жа. Кожны з запісаных намі тыпаў адносінаў між людзьмі выклікае пасля сябе пэўныя наступствы. Гэтая прыпавесць паказвае нам, што такое абыякавасць, нянавісць і міласэрнасць.

Вучні працуюць у трох групах. Кожная з іх запісвае, што мы набываем і што страчваем, калі паводзім сябе згодна з тым ці іншым тыпам узаемаадносінаў. Напрыклад:

 

 

Абыякавасць

набываем альбо захоўваем: губляем:

 

— вольны час для сябе, калі — магчымасць прынесці каму-небудзь радасць

— можна паглядзець тэлевізар, — магчымасць дзеяння Божай ласкі ў cваім

пасядзець за камп’ютарам жыцці і ў жыцці іншага чалавека

— уласныя сілы

 

Міласэрнасць

 

губляем: набываем:

 

— уласныя сродкі і высілкі — скарб для Божага Валадарства

 

— выгодны выгляд у вачах — духоўнае ўзрастанне

многіх людзей

— вольны час — пазбаўляенне ад эгаізму, разуменне патрэбаў іншых людзей

 

(свае адказы вучні запісваюць у падручнік)

 

Нянавісць можа быць вельмі магутнай сілай, але гэта сіла знішчае. Яна пазбаўляе чалавека як матэрыяльных, так і духоўных каштоўнасцяў. Сэрца чалавека становіцца жорсткім, не здольным прабачаць.

Абыякавасць умацоўвае эгаістычныя жаданні чалавека, робячы яго нячулым да патрэбаў іншых людзей.

Шчаслівымі Езус называе міласэрных людзей, якія ахвяруюць сябе для іншых, прыходзяць з дапамогай, умеюць прабачыць учыненнае ім зло. Яны не дамагаюцца помсты, але моляцца за сваіх крыўдзіцеляў.

Міласэрнасць – гэта рыса Бога. Той, хто ў сваім жыцці будзе старацца наследваць Айца, сам спазнае Яго міласэрнасць. “Шчаслівыя міласэрныя, бо яны міласэрнасць спазнаюць” — гаворыць Езус.

Разважанне:

З ласкі святога хросту мы сталі Божымі дзецьмі, каб наследваць Хрыста ў Яго любові і ўчынках міласэрнасці.

— Якім чынам я дзякую Пану Богу за Яго міласэрнасць?

— Як я аказваю міласэрнасць у сваім асяроддзі?

— Ці заўважаю я патрэбы іншых людзей?

Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Складзі малітву, якая дапаможа табе быць міласэрным у адносінах да іншых людзей.

2. Выпішы з прыпавесці пра міласэрнага самараніна ўсе ўчынкі, якія ён зрабіў у адносінах да чалавека, які патрабаваў дапамогі.

 

Заключная малітва: Малітва св. сястры Фаусціны.(падручнік вучня)

 

 

Тэма № 23, X кл.

Шчаслівыя, каго пераследуюць за справядлівасць,








Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 802;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.004 сек.