Чалавек адказвае Пану Богу. Сёння, напэўна, няма такога чалавека, які б ніколі не чуў пра дзейнасць благаслаўлёнай Маці Тэрэзы з Калькуты

 

Сёння, напэўна, няма такога чалавека, які б ніколі не чуў пра дзейнасць благаслаўлёнай Маці Тэрэзы з Калькуты, якая ўсё сваё жыццё прысвяціла служэнню Хрысту, якога бачыла ў кожным убогім чалавеку, у кожным хворым і церпячым. Гэтую рэчаіснасць праз свае словы і ахвярную працу Маці Тэрэза старалася данесці да нас: «Заклікаю кожнага з вас —бедных і багатых, маладых і старых: аддайце вашыя рукі, каб служылі Хрысту ў абліччы Яго ўбогіх, і вашыя сэрцы, каб Яго ў іх убачылі і палюбілі. Убогія могуць быць блізка ці далёка, могуць быць у патрэбе матэрыяльнай ці духоўнай, могуць прагнуць любові і сяброўства, не ведаючы багацця Божай любові; бяздомныя могуць шукаць дому, пабудаванага з любові вашых сэрцаў. Любоў пачынаецца з дому. Можа Хрыстус галодны, хворы ці бяздомны ў тваім уласным сэрцы, у тваёй сям’і, сярод тваіх суседзяў, у краіне, дзе ты жывеш, у свеце?»

Кожная з групаў працуе над пытаннем:

— Дзе і як можна ў штодзённым жыцці рэалізаваць заклік Святога Айца і Маці Тэрэзы, словамі якіх прамаўляе да нас Хрыстус?

Прэзентацыя працы вучняў.

Кат-т робіць кароткае падсумаванне, падкрэсліваючы, што сапраўды, не трэба мець вялікіх скарбаў, каб імі дзяліцца. Часам дастаткова невялікай праявы дабрыні, скіраванай да іншага чалавека.

Разважанне:

Езус заклікае мяне палюбіць убогасць, бо ведае, што сэрца, поўнае жаданняў, вечна галоднае і ненасытнае, ніколі не зведае шчасця.

— Якім чынам я дзякую Пану Богу за дары, якія ад Яго маю?

— Якое мейсца ў маім жыцці займаюць матэрыяльныя рэчы?

— Дзеля чаго яны мне служаць?

— Што я магу сёння зрабіць для ўбогіх людзей з майго асяроддзя?

Пастанова.

Хатняе заданне:

Напішы, каму са свайго асяроддзя ты можаш дапамагчы. Пастарайся гэта зрабіць.

Заключная малітва: падручнік вучня

 

 

 

Тэма № 22, X кл.

ШЧАСЛІВЫЯ МІЛАСЭРНЫЯ, БО ЯНЫ

МІЛАСЭРНАСЦЬ СПАЗНАЮЦЬ

 

Дыдактычная мэта:

асаблівым чынам звяртаем увагу моладзі на тое, што міласэрнасць цесна звязаная з прабачэннем, у тым ліку і ўменнем прабачыць сабе.

Выхаваўчая мэта:

вучым уменню прабачаць сабе і іншым.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:

Святое Пісанне: Мц 5,7; Пс 145, 8-10; Лк 6,36; Лк 10,30-37, старыя газеты і часопісы.

Метады катэхэзы: праца ў групах.

Ход заняткаў

 

Малітва: Пан міласэрны і ласкавы, доўгацярплівы і шматміласцівы. Пан добры да ўсіх, і міласэрнасць Яго над ўсімі стварэннямі Ягонымі. Няхай славяць Цябе, Пане, усе Твае стварэнні, і ўсе святыя Твае благаслаўляюць Цябе. (пар Пс 145, 8-10)

 

Псальміст славіць Бога за Яго дабрыню, міласэрнасць і ласкавасць. Якім чынам чалавек можа адказаць на Божую міласэрнасць? Няўдзячнасцю, абыякавасцю, альбо, наадварот, глыбокай верай, пашанай, падзякай, пакорай.

Падчас сённяшніх заняткаў Езус скіроўвае да нас заклік праз штодзённыя ўчынкі міласэрнасці сведчыць пра нашага нябеснага Айца: “Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны(пар Лк 6,36) Міласэрных людзей Езус называе шчаслівымі: “Шчаслівыя міласэрныя, бо яны міласэрнасць спазнаюць(пар Мц 5,7)

 

Чалавек пытае

Сярод нас жыве мноства людзей, якія патрабуюць дапамогі, увагі, добрага слова. Якімі могуць быць нашыя адносіны да гэтых людзей?

Катэхет раздае вучням газеты і часопісы, а яны выразаюць адтуль малюнкі, дзе адлюстраваны пэўныя ўзаемаадносіны паміж людзьмі. Вучні працуюць у парах і пасля прадстаўляюць вынікі сваёй працы, каротка апісваючы выбраны тып узаемаадносінаў. Падчас гэтай размовы можна будзе выдзеліць тры асноўныя тыпы адносінаў між людзьмі: абыякавасць, нянавісць, міласэрнасць. Адзін з вучняў запісвае іх на дошцы. Выбранныя малюнкі вучні змяшчаюць каля гэтых словаў. (К. можа выкарыстаць выказванні з падручніка вучня)

— З якімі тыпамі ўзаемаадносінаў вы найчасцей сустракаецеся ў сваім жыцці?

— Якія пачуцці яны ў вас выклікаюць?

Пан Бог адказвае

У Евангеллі ад Лукі мы сустракаемся з гэтымі трыма тыпамі адносінаў між людзьмі.

Адзін з вучняў чытае фрагмент з Евангелля ўголас. Пасля вучні чытаюць яго яшчэ раз самастойна і запісваюць у сшытак тып адносінаў і імя асобы з прыпавесці, чые паводзіны адпавядаюць гэтаму тыпу.

 

«На гэта Езус сказаў: “Адзін чалавек ішоў з Ерузалема ў Ерыхон і трапіў у рукі разбойнікаў, якія знялі з яго адзенне, паранілі яго і пайшлі, пакінуўшы ледзь жывога. Выпадкова нейкі святар ішоў тою дарогаю і, убачыўшы яго, прайшоў міма. Таксама і левіт, будучы на тым месцы, падышоў, паглядзеў і прайшоў міма. А нейкі самаранін, праязджаючы, знайшоў яго і, убачыўшы, злітаваўся. Падышоў, перавязаў яму раны, паліваючы алеем і віном. І, пасадзіўшы яго на сваю жывёліну, прывёз у заезд і паклапаціўся аб ім. А на другі дзень, ад'язджаючы, дастаў два дынары, даў карчмару і сказаў яму: Паклапаціся аб ім. А калі патраціш больш, я аддам табе, калі вярнуся. Як здаецца табе, хто з гэтых трох, на тваю думку, быў бліжнім таму, хто трапіў у рукі разбойнікаў”? Ён сказаў: “Той, хто паступіў з ім міласэрна”. Тады Езус сказаў яму: “Ідзі і ты рабі таксама”» (пар Лк 10, 30-37)

 

— Нянавісць – разбойнікі.

— Абыякавасць – святар і левіт.

— Міласэрнасць – самаранін.

(свае адказы вучні запісваюць у падручнік)

 

К запрашае вучняў яшчэ раз прачытаць прыповесць і знайсці сябе ў паводзінах гэтых людзей.

 








Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 550;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.006 сек.