Пытанні 1 страница
1. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце і на Беларусі восенню 1917 г.
2. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе.
3. Усталяванне Савецкай улады на Беларусі.
4. Скліканне і вынікі працы Ўсебеларускага з'езда.
5. Барацьба Савецкай улады супраць І Польскага корпуса
і германскага наступлення ў студзені-лютым 1918 г.
6. Спроба фарміравання беларускай дзяржаўнасці на нацыянальна-дэмакратычнай аснове. Абвяшчэнне БНР
7. Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці на рэвалюцыйна-класавай аснове. Утварэнне БССР.
8. Утварэнне СССР. Месца БССР у складзе СССР.
1. Восенню 1917 г. сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча ў Расіі працягвала абвастрацца. Часовы ўрад не здолеў забяспечыць бесперабойнае функцыянаванне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, транспарту і г. д. Скарачэнне выпуску прамысловай і сельскагаспада-рчай прадукцыі павышала іх кошт, але нават дарагоўля не ўстараняла дэфіцыту тавараў першай неабходнасці. У выніку насельніцтва, асабліва працоўныя масы выказвалі вострае незадавальненне існуючай уладай і патрабавалі павышэння заработнай платы, спынення дарагоўлі, барацьбы са спекуляцыяй і г. д. Сяляне ўзмацнілі захопы паме-шчыцкай і дзяржаўнай маёмасці, чым яшчэ больш абвастрылі сацы-яльна-эканамічны крызіс у краіне.
23 верасня Створаны Часовы Савет Рэспублікі (Перадпарламент) зацвердзіў склад новага, чацвёртага кабінета міністраў з удзелам як сацыялістаў, так і кадэтаў. Старшынёй урада заставаўся А. Керанскі. Грамадскасць успрыняла гэтыя прызначэнні без спадзяванняў на пе-рамены да лепшага. Ленінцы сталі адкрыта патрабаваць перадачы ўла-ды Саветам. З гэтай нагоды мінскія бальшавікі стварылі больш чым 50-тысячную арганізацыю пад старшынствам А. Мяснікова. Моцным цэнтрам бальшавізму стаў Мінскі Савет. Вялікі ўклад у яго ўмацаван-не ўнеслі А. Мяснікоў, В. Кнорын, І. Любімаў, К. Ландэр і інш.
Большасць "рэвалюцыйнай дэмакратыі" па-ранейшаму спадзява-лася на спыненне вайны шляхам мірных перагавораў. Паслядоўнікі Г. Пляханава, а таксама энэсы ў сваёй тактыцы па дасягненні міру ваенным шляхам, па сутнасці, змыкаліся з кадэтамі. Некаторая частка грамадства прыходзіла да думкі, што наблізіць мір можа толькі Ўстаноўчы сход. Гатоўнасць абараняць свой край выказвалі толькі беларускія
арганізацыі, але пытанне аб фарміраванні іх нацыянальных часцей яшчэ знаходзіўся ў стадыі абмеркавання. Складвалася так, што на пачатку кастрычніка франтавікі, у сваёй падаўляючай большасці мабілізаваныя з вёскі, больш разважалі аб будучым падзеле панскай зямлі, чым аб сваіх непасрэдных абавязках.
Аграрнае пытанне прыцягвала ўвагу не толькі франтавікоў. Па сутнасці, яго нявызначанасць з’яўлялася адной з прычын хранічнай палітычнай няўстойлівасці ва ўсёй краіне. Сялянскія Саветы і зямель-ныя камітэты на чале з эсэрамі стараліся надаць аграрнаму руху арга-нізаваныя формы. Сяляне адмаўляліся прадаваць дзяржаве хлеб па так званых «цвёрдых», нявыгадных ім цэнах. Тым самым дзяржаўная хлебная манаполія падрывалася, і харчовае забеспячэнне гарадскога насельніцтва і салдат фронта стала рэзка пагаршацца.
Рабочае пытанне не набыло такой вастрыні. Па-ранейшаму най-большым уплывам у рабочым асяроддзі карысталіся меншавікі і бун-даўцы. Выйсце з цяжкога становішча яны бачылі ў выданні законаў аб абмежаванні свавольства фабрыкантаў і ўсталяванні дзяржаўнага кан-тролю над вытворчасцю і размеркаваннем.
Няздольнасць Часовага ўрада ліквідаваць эканамічны крызіс, спыніць інфляцыю, дарагоўлю і г.д. выклікала натуральнае незадавальненне працоўных, але масавага антыўрадавага руху ў краіне не назі-ралася. Усё грамадства, у тым ліку салдаты, сяляне, рабочыя, звязвалі вырашэнне ўсіх злабадзённых праблем са скліканнем парламента. У кастрычніку па Заходнефрантавой, Мiнскай, Магiлёўскай i Вiцебскай акругах у барацьбу за дэпутацкiя мандаты ўступiла 50 груп кандыда-таў. Але ленiнская партыя не абмяжоўвался парламенцкiм шляхам прыходу да ўлады. Па закліку бальшавікоў Саветы рабочых і салдац-кіх дэпутатаў сталі пасылаць сваіх дэлегатаў у Петраград на ІІ Ўсера-сійскі з’езд з даручэннямі пакласці канец вайне, разрусе і пагрозе бур-жуазнай дыктатуры. Сваіх дэпутатаў на з’езд накіравалі асобныя Са-веты Беларусі і часці Заходняга фронту.
Вечарам 24 кастрычніка 1917 г. У. Ленін, які знаходзіўся на нелегальным становішчы і пражываў на канспіратыўнай кватэры ў Петраградзе, накіраваў ЦК РСДРП(б) ліст, у якім запатрабаваў неадкладна ўзяць уладу і арыштаваць Часовы ўрад. Бальшавіцкі лідэр слушна заў-важаў, «што на чарзе стаяць пытанні, якія не нарадамі вырашаюцца, не з’ездамі, хаця б нават з’ездамі Саветаў, а выключна народамі, ма-сай, барацьбой узброеных мас». 24-25 кастрычніка па камандзе Пе-траградскага Савета атрады рабочых і салдат на чале з Ваенна-рэва-люцыйным камітэтам пачалі займаць стратэгічныя пункты горада.
Такім чынам, ленінская партыя і згуртаваныя вакол яе палітыч-ныя сілы прыступіліся да ажыццяўлення свайго плана па звяржэнні Часовага ўрада і ўсталявання ўлады Саветаў рабочых, салдацкіх і ся-лянскіх дэпутатаў.
2. У ноч на 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе атрадамі салдат, матросаў і рабочых былі заняты масты, вакзалы, Цэнтральная тэлефонная станцыя, тэлеграф, паштамт. У 10 гадзін раніцы Ў. Ленін напісаў адозву «Да грамадзян Расіі!» аб нізлажэнні Часовага ўрада і пера-ходзе ўлады да ВРК Петраградскага Савета. У Смольным інстытуце, дзе размяшчаўся штаб бальшавікоў, у 2 гадзіны 35 мін. адкрыўся сход дэпутатаў Петраградскага Савета з удзелам У. Леніна, які выступіў з прамовай аб задачах рабочай і сялянскай рэвалюцыі. У 22 гадзiны 40 хвiлiн тут пачаў працу II Усерасiйскi з’езд Саветаў рабочых i салдац-кiх дэпутатаў. Сваіх прадстаўнікоў прыслалі 402 Саветы. З 649 яго ўдзельнiкаў 390 з’яўлялiся бальшавiкамi, 160 – эсэрамi усiх плыняў, 72 – меншавiкамi, 27 – прадстаўнiкамi iншых партый. У. Леніна на пасяджэнні не было: ён быў заняты заключным этапам паўстання.
Даведаўшыся аб штурме Зiмняга палаца, у якiм былi блакiраваны мiнiстры Часовага ўрада, частка прысутных, галоўным чынам эсэры, меншавікі і бундаўцы, у знак пратэсту пакiнулі з’езд. Бальшавік А. В. Луначарскі абвясціў адозву «Рабочым, салдатам і сялянам!», дзе гава-рылася аб узяцці з’ездам улады ў свае рукі, аб змесце праграмы буду-чага Савецкага ўрада з прапановай неадкладнага мiру, перадачай зя-мель у раcпараджэнне зямельных камiтэтаў, дэмакратызацыяй армii, рабочым кантролем над вытворчасцю, своечасовым склiканнем Уста-ноўчага сходу, вырашэннем харчовага крызiсу, забеспячэннем права нацый на самавызначэнне. Улада на месцах мусiла перайсці да Саве-таў рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутатаў.
На другім пасяджэнні з’езда 26 кастрычнiка, распачатым у 21 га-дзіну, слова для дакладу па пытанні аб міры было прадастаўлена Ў. Леніну. Пасля ўступу ён зачытаў тэкст Дэкрэту аб міры, у якім савецкі ўрад прапаноўваў усім ваяваўшым народам і іх урадам пачаць неад-кладныя перагаворы аб справядлівым (без анексій і кантрыбуцый) мі-ры. Дакумент быў прыняты аднагалосна.
Пад час дакладу па другім пытанні Ў. Ленін зачытаў тэкст Дэкрэ-та аб зямлі, які грунтаваўся на эсэраўскім аграрным праекце «сацыя-лізацыі». Дакумент быў прыняты большасцю галасоў супраць 1 і 8 ус-трымаўшыхся.
Пры фарміраванні асноўнага органа ўлады было пастаноўлена «стварыць для кiравання краiнай надалей да склiкання Ўстаноўчага сходу часовы рабочы i сялянскi урад, якi будзе звацца Саветам Народных Камiсараў». У яго ўвайшлі бальшавікі на чале з У. Леніным.
Ва Ўсерасійскі Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (УЦВК) – свайго кшталту вярхоўны заканадаўчы і ўпраўленчы орган, быў абраны 101 чал. на шматпартыйнай аснове пад старшынствам Л. Б. Каменева (з 8 лістапада – Я. М. Свярдлова).
Ва ўмовах недастатковай інфармаванасці аб падзеях асноўная ма-са насельнiцтва Расiйскай рэспублiкi, успрыняла звесткі аб штурме Зiмняга i г. д. як чарговую спробу бальшавiцкага перавароту, які па-грозу заваёвам рэвалюцыі. Так, 25 кастрычніка ў сталіцы ўзнік Камі-тэт выратавання Радзімы і Рэвалюцыі, які аб’яднаў палітычных пра-ціўнікаў бальшавікоў.
Са свайго боку 27 кастрычніка ленінскі СНК выдаў дэкрэт»Аб друку», скiраваны супраць апазіцыйнай прэсы, і заклікаў рабочых, салдат і сялян на барацьбу супраць контррэвалюцыі. Неўзабаве па ўсёй краіне пад уздзеяннем дэкрэтаў аб міры і зямлі, іншых адозваў і заклікаў Саветы, вайсковыя камітэты, іншыя аб’яднанні салдат і працоўных сталі заяўляць аб падтрымцы «рабоча-сялянскай рэвалюцыі».
Такім чынам, паўстанне салдат і матросаў сталічнага гарнізона і атрадаў рабочай Чырвонай гвардыі, падрыхтаванае партыяй бальша-вікоў, ліквідавала ўладу Часовага ўрада і абвясціла аб радыкальных зменах ва ўнутранай і знешняй палітыцы Расійскай рэспублікі ў інта-рэсах працоўных.
3. Звесткі аб паўстанні ў Петраградзе былі ўспрыняты грамад-скасцю як пагроза Ўстаноўчаму сходу і небяспека грамадзянскай вай-ны. У Мінску яны былі атрыманы 25 кастрычніка каля 11 гадзін рані-цы, а апоўдні лідэры «рэвалюцыйнай дэмакратыі» з мэтай захавання парадку выказаліся за ўтварэнне Камітэта выратавання рэвалюцыі (КВР). Такія ж пастановы прынялі Саветы і партыйныя камітэты Вi-цебска, Гомеля, Оршы, Полацка, Бабруйска, Вiлейкi, Слуцка, Магiлё-ва, Мсцiслава i iнш. Сiгналам да выступлення бальшавікоў тыле i на фронце сталi пастановы ІІ Ўсерасійскага з’езда аб пераходзе ўлады да Саветаў i армейскiх камiтэтаў. Так, 26 кастрычнiка ў Мінску бальша-вікамі быў распаўсюджаны загад № 1 аб пераходзе ўлады ў горадзе і наваколлях да Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Да тысячы сал-дат былі вызвалены з турмы, узброены і разам з асобнымі часцямі гар-нізона ўключаны ў Першы Рэвалюцыйны iмя Мiнскага Савета полк.
Наяўнасць узброеных сіл дазволіла бальшавiкам усталяваць цэн-зуру друку і кантроль над поштай, тэлеграфам, збройнымi майстэрня-мi i нават штабам фронту. У мэтах умацавання і пашырэння сваёй ула-ды яны стварылi Ваенна-рэвалюцыйны камiтэт (ВРК) на чале з А. Мяснiковым. Але 27 кастрычніка Выканаўчы камiтэт Заходняга фрон-та выклікаў у горад казакоў Каўказскай дывiзii і прымусіў кіраўнікоў Савета перадаць уладу КВР, які аб’яднаў усе сацыялістычныя партыі. Кіраўнікі Мінскага Савета пагадзіліся прызнаць яго поўнаўладдзе, але на справе звярнуліся на фронт за дапамогай. Цэнтрам iх канспiратыў-най дзейнасцi зрабiўся ВРК Заходняга фронту.
У iншых гарадах Беларусi Саветы рабочых i салдацкiх дэпутатаў таксама не прызналi ленiнскага СНК i разам з iм – яго пастаноў. Па сутнасцi, усе яны ўвайшлі ў мясцовыя КВР і ператварыліся ў апазi-цыйныя новай уладзе цэнтры. Невыпадкова бальшавiкi, cутыкнуўшы-ся з нежаданнем Саветаў прызнаць уладу СНК, прымалi захады для iх роспуску або пераабрання з тым, каб новы склад дэпутатаў узяў на сябе ўладныя функцыi.
Звесткi аб паражэннi 30 кастрычніка пад Петраградам верных А. Керанскаму часцей дазволiлi мiнскiм бальшавiкам дзейнiчаць больш рашуча, а менавiта выклiкаць з фронта узброеную падмогу, у тым лi-ку блiндзiраваны цягнiк, якi прыбыў у горад у ноч на 2 лiстапада. 2 лiстапада, увечары на пашыраным пасяджэннi Мінскага Савета А. Мясніковым было абвешчана аб аднаўленні Савецкай улады. Асноў-ныя рычагi кiравання горадам засяродзiлiся не ў Савеце, а ў ВРК Заходняга фронту (старшыня К. Ландэр).
4-5 лістапада заходнефрантавы і губернскі камісары склалі паўнамоцтвы, а галоўнакамандуючы Заходнім фронтам заявіў аб сваёй ла-яльнасці ВРК. У тых умовах перастаў дзейнічаць і КВР. Такім чынам, мінскім бальшавікам удалося перамагчы сваіх палітычных праціўнікаў і ўсталяваць Савецкую ўладу ў Мінску, Мінскай і частцы Віленскай губ., а таксама на Заходнім фронце. Яе ўмацаванню паспрыяла ад-хіленне генерала П. Балуева ад галоўнакамандавання, узросшая баль-шавiзацыя армейскiх i iншых камiтэтаў. Так, ужо ў першай палове лiстапада адбылося пераабранне Армейскiх камiтэтаў у II i Х армiях i улада поўнасцю сканцэнтравалася ў ВРК на чале з бальшавiкамi (ад-паведна) М. У. Рагазiнскiм i В. I. Яркiным. Толькi у III армii працэс бальшавiзацыi некалькi запаволiўся, паколькi армейскi з’езд адразу не прызнаваў поўнаўладдзя ленінскага СНК, а «выказаўся за стварэнне аднароднага сацыялicтычнага мiнiстэрства».
КВР па ўсёй Беларусі гублялi уплыў i распадалiся. А пераход ула-ды да ВРК стварыў магчымасць для арганiзацыi Савецкай улады ў ма-штабе губерняў i нават усёй «Паўночна-Заходняй вобласцi». Так, 18–
20 лiстапада дэлегаты ІІІ сялянскага з’езда Мінскай і Віленскай губ., галоўным чынам вайскоўцы, прынялi рэзалюцыю у падтрым-ку СНК i яго дэкрэтаў, i абралi новы Выканком Савета ў лiку 35 чал.
Падобным чынам 19 лістапада адбываўся II з’езд Саветаў Паў-ночна-Заходняй вобласцi у Мінску. Нягледзячы на прадстаўніцтва дэ-легатаў толькі трэці iснаваўшых Саветаў, арганiзатары-бальшавiкi ад iмя ўсёй Заходняй вобласцi вынеслi рэзалюцыi у падтрымку СНК, яго дэкрэтаў i абралi Выканком з 35 чал.
II Франтавы з’езд, якi адбыўся 20-25 лiстапада ў Мiнску пад стар-шынствам А. Мяснiкова, таксама выказаўся ў падтрымку ленінскага СНК і яго дэкрэтаў і абраў новы Выканкам са 100 чал. на чале з А. Мясніковым. 26 лiстапада адбылося першае пасяджэнне членаў выканкомаў трох з’ездаў, на якiм быў створаны вышэйшы орган улады – Абласны выканаўчы камiтэт Саветаў рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутатаў Заходняй вобласцi i фронту (Аблвыкамзах) у складзе 187 чал. пад старшынствам М. Рагазінскага. Удзельнiкi пасяджэння такса-ма сфармiравалi рэгiянальны выканаўчы орган – Савет Народных Ка-мiсараў Заходняй вобласцi i фронту (старшыня – К. Ландэр). Юрыс-дыкцыя СНК распаўсюджвалася не на ўсю свабодную ад акупацыi Бе-ларусь, а толькi на Мiнскую i частку Вiленскай губ., а таксама на За-ходнi фронт.
У Вiцебску Саветы не падтрымалi СНК, таму былі распушчаны. Са стварэннем новага рабоча-салдацкага Савета да яго перайшла ўла-да ў горадзе i павеце. Вышэйшым уладным органам губернi з’яўляўся ВРК. 12 снежня Вiцебскi губернскi з’езд Саветаў выказаў падтрымку ленiнскаму СНК, а таксама абраў орган улады ў асобе губернскага Са-вета (старшыня В. Чунчын) з 65 чал., у тым лiку 55 бальшавікоў.
На Магiлёўшчыне стварэнне органаў Савецкай улады зацягвала-ся з прычыны слабай апоры бальшавiкоў у губернскiм цэнтры. Толькі пасля ліквідацыі духонінскай Стаўкі 14 студзеня 1918 г. пасля правя-дзення рабоча-салдацкага і сялянскага з’ездаў быў абраны выканкам губернскага Савета пад старшынствам левага эсэра М. Гольмана.
На выбарах ва Ўстаноўчы сход па Віцебскай, Мінскай і Заходне-франтавой акругах перамаглі бальшавікі, і толькі па Магілёўскай эсэ-ры. Але большасць выбаршчыкаў па ўсёй краіне (58%) аддала свае га-ласы менавіта за эсэраўскi спiс – 58 %, выказаўшы такiм чынам сваю прыхiльнасць не рэвалюцыйным, а рэфармiсцкiм метадам у вырашэн-нi наспелых праблем. Невыпадкова Ў. Ленін, Л. Троцкі, А. Мяснікоў,
В. Кнорын і інш. бальшавіцкія лідэры распачалі актыўныя захады, скiраваныя на ўкараненне ў рабочыя і салдацкія масы пераканання аб прыярытэце пралетарскай дыктатуры перад «буржуазным парламен-там». І калі 5 студзеня 1918 г. дэлегаты Ўстаноўчага схода адмовіліся галасаваць за «Дэкларацыю правоў працоўнага i эксплуатуемага наро-да» і тым не прызналі законнасць дэкрэтаў Савецкай улады, то баль-шавікам нічога не заставалася, як разагнаць яго.
Такім чынам, шанец на мірнае вырашэнне палітычнага крызісу ў расійскім грамадстве быў страчаны. Улада засталася ў руках бальша-віцкага СНК, але краіна ўсё больш і больш уцягвалася ў грамадзян-скую вайну.
4. Узброенае паўстанне ў Петраградзе выклікала непакой бела-рускіх дзеячаў за лёс Беларусі. У прыватнасці, пасля абвешчанага Дэ-крэтам аб міры выхаду Расіі з вайны яе заходнія губерні маглі застац-ца пад германскай акупацыяй. 27 кастрычніка ў «Грамаце да Беларус-кага Народу» і звароце «Да ўсяго Народа Беларускага» выканкомы ВБР, ЦВБР i вайскоўцаў-беларусаў Заходняга фронту выступiлi з за-клiкам «узяць у свае рукi упраўленне сваiм краем, каб здзейснiць свае неадкладныя гiстарычныя задачы». З гэтай нагоды паведамлялася аб скліканні 5 снежня 1917 г. Усебеларускага з’езда для абвяшчэння Бе-ларускай дэмакратычнай рэспублiкi, «спаянай з Вялiкаросiяй i iншымi суседнiмi Рэспублiкамi Расii на аснове федэрацыi», і абрання ўласнага органа ўлады – Краёвай Рады.
Другi цэнтр нацыянальных сiл утварыўся ў Петраградзе, дзе гру-па беларускіх прадстаўнікоў, прыехаўшых на ІІ Ўсерасійскі з’езд сялянскіх дэпутатаў, аб’ядналася ў Беларускi Абласны камiтэт (БАК) пад старшынствам Я. Канчара. 17 лiстапада ў сваёй дэкларацыi БАК заявіў аб гатоўнасцi узяць на сябе арганiзацыю руху «ў мэтах стварэн-ня гарантыi захавання i цэласнасцi аўтаномнай Беларусi». Кіраўніц-тва камітэта запэўніла камісара па справах нацыянальнасцяў СНК І. Джугашвілі (Сталіна) у прызнанні Савецкай улады і атрымала на па-трэбы Ўсебеларускага з’езда 50 000 руб.
У першых чыслах снежня 1917 г. дэлегаты сталі з’язджацца ў Мінск. 14 снежня на з’ездзе сабралася самае вялiкае з часу Лютаўскай рэвалюцыi прадстаўнiцтва ад арганiзацый i устаноў Беларусi – усяго 1 872 чал., з якiх 1 167 мелi права рашаючага голасу. Асноўная маса дэлегатаў складалася з сялян. Сярод нешматлікай часткі партыйцаў пераважалі эсэры i грамадоўцы. Прэзiдыум узначаліў I. Серада).
Выказаная арганізатарамі з’езда патрэба ў нацыянальным самавы-значэнні беларусаў не выклікала пярэчанняў. Асноўная маса дэлегатаў выказалася ў падтрымку праекта аб наданні Беларусі палітычнай аўта-номіі (з уласным органам улады – Краёвай Радай) у складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі. Краёвай Радзе (Савету рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутатаў) належала склiкаць Беларускi Устаноўчы сход i паслаць дэлегатаў на мiрную канферэнцыю.
Няўдалыя спробы бальшавікоў і іх памагатых раскалоць з’езд і сарваць планы па ўсталяванні нацыянальнай улады на савецкай аснове прымусіла СНК Заходняй вобласці і фронта ў ноч з 17 на 18 снежня пайсці на гвалтоўны разгон з’езда. К. Ландэр, В. Кнорын і іншыя дзе-ячы патлумачылі гэтую акцыю «жаданнем беларускага з’езда ства-рыць у краi сепаратна паралельную нацыяналiстычную ўладу i непад-парадкаваннем iснуючай уладзе Саветаў«.
Такiм чынам, нягледзячы на дэклараванае ленiнскiм урадам права народаў на самавызначэнне, мінскія бальшавiкi зрабiлi усё магчымае для таго, каб прадухiлiць яго ажыццяўленне Ўсебеларускім з’ездам. Iдэйным абгрунтаваннем такой палiтыкi з’яўлялася прынцыповае палажэнне РСДРП (б) аб тым, што вырашэнне нацыянальнага пытання павiнна быць падпарадкавана найперш класавым iнтарэсам пралетарыяту i бяднейшага сялянства. Па-за межамі такога падыходу любая актыўнасць нацыянальных арганiзацый успрымалася бальшавікамі выключна негатыўна. У гэтай сувязі разгон Усебеларускага з’езда меў глыбокія наступствы. Па-першае, зрыў мінскімі бальшавікамі спроб беларускіх дзеячаў дамагчыся палітычнай аўтаноміі Беларусі ў скла-дзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі запаволіў працэс аб’яднання беларусаў і рускіх у адзінай дзяржаве. Па-другое, беларускія дзеячы не адмовіліся ад ідэі афармлення нацыянальнай дзяржаўнасці, але бы-лі вымушаны ўзяцца за яе рэалізацыю на іншай – нацыянальна-дэма-кратычнай аснове
5. Органы Савецкай улады на Беларусі сутыкнуліся з непадпарад-каваннем ім польскай грамадскасці. Так, польскiя землеўладальнiкi не прызнавалi законнай сiлы дэкрэта аб зямлi і ў мэтах абароны сваёй ма-ёмасці звярталіся за дапамогай да суайчыннікаў з І Польскага корпу-са на чале з генералам І. Доўбар-Мусніцкім. Гэтая вайсковая адзінка складалася з 25 тыс. конніцы і пяхоты і бачыла сваё прызначэнне ў абароне інтарэсаў Польшчы і яе грамадзян. З гэтай нагоды паветах легiянеры праганялi прадстаўнікоў Савецкай улады, якія прыходзілі канфіскоўваць маёнткі памешчыкаў-палякаў.
Са свайго боку савецкае ваеннае камандаванне аддало загад шта-бу І Польскага корпуса сканцэнтраваць свае часці ў раёне Рагачоў-Жлобін-Бабруйск, а з 27 лістапада правесці ў іх дэмакратызацыю – выбары салдацкіх камітэтаў. Генерал І. Доўбар-Мусніцкі праігнара-ваў апошні загад, спасылаючыся на прынцып неўмяшальніцтва Расіі ў польскія справы.
Маючы на ўвазе магчымасць узброенага сутыкнення з легіянера-мі, камандуючы Заходнім фронтам А. Мяснікоў і камісар па польскіх справах С. Гельтман прадпрынялі шэраг папярэдніх захадаў. Па-пер-шае, імі пачалося фарміраванне лаяльных Савецкай уладзе «Польскіх рэвалюцыйных батальёнаў». Па-другое, часці І Польскага корпуса па-збаўляліся харчовага забеспячэння. Па-трэцяе, 4 студзеня 1918 г. у Мiнску былi арыштаваны асобныя кіраўнікі Начполя – кіруючага цэн-тра польскіх вайскоўцаў. Па-чацвертае, бальшавiцкія газеты разгар-нулі кампанiю па дыскрэдытацыі корпуса як «панскай польскай армiі, якая ўстала на бок буржуазii».
12 студзеня генерал І. Доўбар-Муснiцкi накiраваў А. Мяснiкову тэлеграму з паведамленнем аб пачатку баявых дзеянняў. 13 студзеня легіянеры захапілі Рагачоў, а 23 – Бабруйск. Імкнучыся пазбегнуць кравапраліцця, 20 студзеня савецкае камандаванне аддала загад аб расфарміраванні корпуса, а ўсе звольненыя запрашаліся на службу ў «сацыялістычную Чырвоную Армію». Сам жа Доўбар-Мусніцкі абвя-шчаўся па-за законам. У вынiку прадпрынятых захадаў часцi корпуса зменшыліся з 27 да 12 тысяч. Аднак нават пасля колькаснага змян-шэння яго баяздольнасць заставалася даволі высокай, таму савецкім кіраўнікам даводзілася фарміраваць дадатковыя сілы, узбройваць сялян Барысаўскага, Гомельскага, Ігуменскага, Рагачоўскага, Слуцкага паветаў. Вялікую дапамогу Савецкай уладзе аказалі фарміраванні латышскіх стралкоў, якія 31 студзеня выбілі легіянераў з Рагачова. Але прадпрынятая савецкім камандаваннем спроба канчатковай ліквідацыі рэшткаў корпуса скончылася паражэннем іх часцей пад Асіповічамі 19 лютага 1918 г. Развіццё падзей была абумоўлена парушэннем пера-мір’я германскімі войскамі і іх наступленнем на Савецкую Расію. Далейшая дзейнасць корпуса ўзгаднялася з германскім камандаваннем.
Такім чынам, М. Крыленка, А. Мяснікоў і інш. не здолелі выра-шыць канфлікт на беларускіх землях, які перарос у ачаг грамадзянскай вайны з людскімі ахвярамі і велізарнымі матэрыяльнымі стратамі.
Распачаўшы ваенныя дзеяннi супраць Польскага корпуса, кiраў-нiкi Стаўкi i Заходняга фронту не баялiся страцiць у яго асобе стратэ-гiчнага саюзнiка ў барацьбе супраць Германii, паколькi спадзявалiся на заканчэнне вайны, на сусветную рэвалюцыю і г.д. Гэтая палітыка мела яшчэ больш катастрафічныя наступствы і не толькі для Беларусі, а для ўсёй Расійскай рэспублікі. Як вядома, адным з першых крокаў новай улады ў асобе II з’езда Саветаў стала прыняцце дэкрэта аб міры. У адпаведнасцi з ім, ленінскі СНК прапаноўваў усiм ваяваўшым кра-iнам, i у першую чаргу – Англii, Францыi i Германii, пачаць перагаво-ры аб заключэннi дэмакратычнага мiру. 7 лістапада СНК запатрабаваў ад ваеннага камандавання расійскіх узброеных сіл прыступiцца да мiрных перагавораў з працiўнiкам. Але выконваўшы абавязкi вярхоў-нага галоўнакамандуючага генерал М. Духонiн адмовiўся выканаць гэтае патрабаванне і таму быў адхілены ад пасады. Новым вярхоўным галоўнакамандуючым быў прызначаны прапаршчык М. Крыленка. Але Стаўка па-ранейшаму выказвала непадпарадкаванне ленінскаму СНК. Невыпадкова таму 13 лістапада М. Крыленка ў сваiм загадзе па армii i флоту абвясціў М. Духонiна «ворагам народа» і 19 лістапада з атрадамі рэвалюцыйных салдат і матросаў заняў Магілёў. 20 лістапада ў Брэст-Лiтоўску пачалiся мiрныя перагаворы, але падпісанае 2 снеж-ня перамiр’е памiж Расiяй i краiнамi аўстра-германскага блоку было стрымана сустрэта «рэвалюцыйнай дэмакратыяй». На думку эсэраў-скага лідэра В. Чарнова, не «шкурны» сепаратны, а сапраўдны дэма-кратычны мір мог прынесці толькі Ўстаноўчы сход.
Між тым на ўсіх франтах праз увядзеннe прынцыпу абрання ка-мандзiраў была канчаткова разбурана старая сiстэма кiравання войска-мi. Наўмысны развал арміі тлумачыўся не толькi адсутнасцю патрэбы ва ўзброеных сiлах у сувязi з меўшым адбыцца заключэнем мiру, але i iх небяспекай для бальшавiцкага кiраўцтва ў выпадку, калi б яно не выканала абяцання скончыць вайну. У той самы час перамога Cавец-кай улады cтала магчымай, калi частка бальшавiзаваных вайскоўцаў, пакiнуўшых фронт, зрабiлася яе ўзброенай апорай у тыле «Зараз наша задача, – казаў М. Крыленка пасля падпісання перамір’я, – справiцца з ворагам мiру ўнутры сваёй краiны». З гэтай нагоды, адначасова з роспускам старой армii бальшавіцкае кіраўніцтва iмкнулася захаваць асобныя яе часцi або зводныя каманды.
На пачатку студзеня 1918 г. Мiнскi Савет пастанавiў сфармiра-ваць уласную Чырвоную гвардыю выключна з бальшавiкоў i левых эсэраў. Магчымасць стаць чырвонагвардзейцам набывалі тыя рабо-чыя, хто меў рэкамендацыю ад сацыялiстычных партый i прафсаюзаў, якiя прызнавалi уладу Саветаў. У Віцебску фармiраваннем Чырвонай гвардыi займаўся ВРК. У яе шэрагi запрашалiся партыйныя рабочыя i сяляне. Беспартыйныя маглi запiсацца па рэкамендацыi 2 бальшаві-коў. На такіх жа ўмовах адбывалася фарміраванне атрадаў у Полацку, Бабруйску і інш. гарадах. 15 студзеня СНК РСФСР абвясцiў аб ства-рэннi дабраахвотнай Рабоча-Сялянскай Чырвонай Армiі. Крытэрыямi адбору ў яе з’яўлялiся сацыяльнае паходжанне (працоўныя класы), ад-данасць Савецкай уладзе і iдэалам сацыялiзму, а таксама гатоўнасць iх абараняць. Патрэба Савецкай улады ў новай армii зрабiлася асаблiва вострай у сувязi з пашырэннем i павелiчэннем ачагоў узброенага суп-раціўлення на Ўкраiне, Урале i г. д. На Беларусi пэўную небяспеку ёй уяўляў І Польскi корпус. На гэтым фоне пагроза з боку германскіх войск здавалася неістотнай. Бальшавiкi Беларусi падзялялi пазiцыю Л. Троцкага – «вайны не весці, міру не падпісваць, армію распусціць», за-нятую iм на перагаворах у Брэст-Літоўску.
Вынiкам недальнабачнай палiтыкi ленінскага ўрада стала аднаў-ленне аўстра-германскiмi войскамi маштабнага наступлення ад Бал-тыйскага мора да вусця Дуная. 22 лютага быў распаўсюджаны зварот Л. Троцкага «Сацыялiстычная Айчына ў небяспецы», якi меў на мэце ўзняць патрыятычны рух расiйскiх вайскоўцаў i усiх грамадзян суп-раць захопнiкаў. Гэты дакумент застаў Аблвыкамзах і iншыя ўстановы Беларусі ўжо ў Смаленску. Iх кiраўнiцтва нават не здзейснiла спробы арганiзаваць абарону Мiнска або эвакуiраваць усе каштоўнасцi.
У iншых губернскiх i павятовых цэнтрах Беларусi для арганіза-цыі абароны спатрэбiлася ўтвараць надзвычайныя органы, накшталт Рэвалюцыйнага штаба ў Віцебску. 20 лютага ў Магiлёве быў створаны Вярхоўны ваенны Савет, праз 2 дні рэарганізаваны ў губернскі ВРК. З наблiжэннем немцаў яго кіраўнікі, а таксама бальшавiкi Полацка і Го-меля папросту збеглі. Разлiк бальшавiцкага кiраўнiцтва на масавае ўс-тупленне працоўных у шэрагi Чырвонай гвардыi сябе не апраўдаў. Ус-прымаючы ўладу Саветаў як уладу бальшавiкоў, рабочы клас у сваёй большасцi не выказаў жадання ўдзельнiчаць нi у грамадзянскай вайне, нi у абароне «сацыялiстычнай Айчыны». Па сутнасцi, нiдзе на Белару-сi (акрамя, бадай, паўночнай Вiцебшчыны) працiўнiк не сустрэў сур’ёзнага супрацiўлення, паколькi у бальшавiцкага кiраўніцтва не знайшлося для гэтага нi сiл, нi сродкаў.
Такім чынам, iмкненне бальшавікоў распалiць сусветную рэва-люцыю справакавалі кайзераўскую Германiю да аднаўлення ваенных дзеянняў cупраць Расii. Германскае наступленне завяршыла канчатко-вае разлажэнне рэгулярнай Расiйскай армii на Заходнiм фронце. Брэсцкi мiр, падпiсаны 3 сакавiка, выратаваў бальшавiцкую ўладу ад поўнага краху. Цаной таму былi страты Расiяй велiзарнай колькасцi матэрыяльных каштоўнасцяў, зброi, прадуктаў, жорсткі акупацыйны рэжым для беларусаў.
6. Атрыманыя ў Мінску звесткі аб распачатым германскімі вой-скамі наступленні выклікалі выклікалі да жыцця беларускія арганіза-цыі. У той час, як Аблвыкамзах і іншыя бальшавіцкія ўстановы рыхта-валіся да эвакуацыі, 19 лютага 1918 г. на пасяджэнні ЦВБР была пры-нята рашэнне «прапанаваць Выканаўчаму камiтэту Рады I Усебеларускага з’езда выканаць волю з’езда i узяць уладу у свае рукi».
Да 22 гадзiн атрадам БЦВР ужо належала ўлада ў горадзе, а на за-нятым будынку губернатарскага дома былi вывешаны два бела-чыр-вона-белыя флагi. 21 лютага Выканком Рады Ўсебеларускага з’езда абвясцiў Устаўную грамату да народаў Беларусi, у якой паведамляла-ся аб утварэнні часовай улады ў асобе Народнага Сакратарыяту ў мэ-тах абароны заваёў рэвалюцыі. 22 лютага быў апублiкаваны спiс ура-давага кабiнета (старшыня Я. Варонка) у складзе пяцi грамадоўцаў, шасцi эсэраў, аднаго народнага сацыялiста i аднаго паалейцыянiста. Але пасля акупацыі горада таго ж 22 лютага германскiмi войскамi ула-да Народнага Сакратарыята скончылася. 25 лютага немцы забралі яго памяшканне, канфіскавалі грашовыя сродкі і сарвалі флагі. Камандую-чы 10-й армiі генерал Э. Фалькенгайн не даў дазволу на дзейнасць Народнага Сакратарыята, але і не стаў яе забараняць.
3 сакавіка 1918 г. у выніку падпiсання ленінскім урадам мiрнага дагавору з Германіяй 4/5 тэрыторыi Беларусi адыходзiла да акупантаў. Адрыў края ад Расii аб’ектыўна ставiў у парадак дня патрэбу ў афар-мленнi яго нацыянальна-тэрытарыяльнага статусу. У адпаведнасці з другой Устаўной граматай ад 9 сакавiка, Беларусь у межах рассялення беларускага народа абвяшчалася Народнай Рэспублікай. У тым жа да-куменце прадугледжвалiся прынцыпы ўтварэння i iснавання дэмакра-тычнай дзяржавы, якiя набывалi сiлу неадкладна, да склiкання Ўста-ноўчага Сойму.
У сувязi з абвяшчэннем БНР адбылося ўдасканаленне назвы ор-гана заканадаўчай улады: Выканком Савета стаў звацца Радай Усе-беларускага з’езда, а з 18 сакавiка – Радай БНР (старшыня I. Серада).
Дата добавления: 2015-07-18; просмотров: 780;