Пытанні 3 страница
У першай палове 1920-х гадоў у БССР працягвала сваю дзей-насць Яўрэйская камуністычная партыя (Паалей Цыён). У снежні 1922 г. яе кіраўніцтва заявіла пра адмову ад сіянісцкай ідэалогіі і разрыў з Сусветным яўрэйскім камуністычным саюзам. У ёй адбыўся раскол: левая частка партыі ўвайшла ў РКП(б), а правая стварыла лаяльную КП(б)Б Яўрэйскую рабочую камуністычную партыю.
18 жніўня 1925 г. намеснік Паўнамоцнага прадстаўніка АДПУ па Заходнім краі І. Апанскі ў дакладзе «Палітычнае становішча ў Бела-русі» заявіў, што ў рэспубліцы не адчувалася контррэвалюцыйнай дзейнасці іншых партый, за выключэннем сіяністаў
Пасля прыняцця ў КП(б)Б часткі былых бундаўцаў, паалейцыяністаў, беларускіх эсэраў колькасць выхадцаў з іншых партый у ёй павялічылася і склала ў 1925 г. 13, 5%. У ліку важнейшых ставіліся задачы ідэйнага выхавання шэраговых партыйцаў, па паходжанні яўрэяў.
У БССР завяршылася ўсталяванне аднапартыйнай сістэмы ў сярэдзіне 1920-х гг. Яўрэйская рабочая камуністычная партыя як аўтаномная частка КП(б)Б перастала існаваць у 1927 г. З цягам часу ста-рыя партыйцы з дарэвалюцыйным стажам сталі губляцца сярод новых членаў, колькасць якіх рэзка ўзрасла. Да 1927 г. пасля Ленінскага і Кастрычніцкага прызываў яна робіцца масавай партыяй, у якой да 1927 г. налічвалася 1 200 тыс. чал..
Такім чынам, УКП(б)-КП(б)Б не толькі ўяўляла сабою адзіную ў краіне партыю, але і ўвасабляла ў ёй аднапартыйную сістэму. Пасля таго, як у Канстытуцыях СССР (1936) і БССР (1937) з’явілася палажэнне аб кіруючай ролі ЎКП(б) у савецкім грамадстве, аўтарытэт партыі ўзрос яшчэ больш. Усе дзяржаўныя органы павінны былі выконваць дырэктывы і пастановы партыйных з'ездаў, канферэнцый і іх выканаўчых органаў.
2. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі абумовіла складванне ў Расійскай рэспубліцы новай палітычнай сістэмы. Яе канстытуцыйнае афармленне адбылося ў студзені 1918 г. Да ўсталявання аднапартый-най сістэмы кіруючая роля бальшавікоў у ажыццяўленні дыктатуры пралетарыяту не падкрэслівалася. Гэтая ж уласцівасць характэрна і Канстытуцыі БССР, прынятай 3 лютага 1919 г.
У пачатку 1920-х у савецкіх рэспубліках усталявалася палітыч-ная сістэма, якая спалучала дэмакратычныя і таталітарныя рысы. Да першых варта аднесці існаванне правоў і свабод, у тым ліку апазіцый-ных партый, да другіх – дыктатуру пралетарыята і выкарыстанне ёю гвалтоўных форм барацьбы супраць ідэйных праціўнікаў. Так, 6 чэр-веня 1922 г. выйшаў дэкрэт СНК РСФСР аб стварэнні органа цэнзуры – Галоўнага ўпраўлення па справах літаратуры і выдавецтваў – (Га-лоўліт). Яго мясцовыя органы знаходзіліся пры выканкамах Саветаў, але фактычна падпарадкоўваліся вышэйшым партыйным органам. Нягледзячы на тое, што ўлада перадавалася ў рукі шматпартыйных Саветаў, вызначальная роля ў іх таксама належала бальшавікам. У сістэме грамадскіх аб’яднанняў пераважалі бальшавізаваныя мала-дзёжныя і прафсаюзныя арганізацыі.
Утварэнне новай формы дзяржаўнага ўладкавання СССР, а разам з ёй – новай палітычнай сістэмы, было аформлена 31 студзеня 1924 г. ІІ з’ездам Саветаў СССР у прынятай ім Канстытуцыі, дзе, у прыватнасці, былі зафіксаваны правы саюзных рэспублік, замацаваны характарыстыкі грамадскага ўладкавання, правы і абавязкі грамадзян, выбарчае права, органы ўлады і кіравання. Нягледзячы на выразны кла-сава-партыйны характар Асноўнага закона, у цэлым ён быў з’арыен-таваны на кансалідацыю грамадства.
З-за працэдуры ўзбуйнення тэрыторыі БССР (1924, 1926) працэс прыняцця яе Канстытуцыі VIII Усебеларускім з'ездам Саветаў адбыў-ся толькі 11 красавіка 1927 г. Яна абвяшчала «дыктатуру пралетарыяту ў мэтах падаўлення буржуазіі, знішчэння эксплуатацыі чалавека ча-лавекам і здзяйснення камунізма» і пераход улады да саветаў рабо-чых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Беларуская Канстыту-цыя амаль цалкам дубліравала змест Асноўнага Закону СССР, і невы-падкова, бо ўсе важнейшыя пытанні дзяржаўнага жыцця рэспублікі вырашаліся ў вышэйшых органах улады Саюза ССР.
Канстытуцыя БССР 1927 г. яшчэ не прадугледжвала надання Ка-муністычнай партыі вызначальных функцый па кіраванні грамадст-вам, але ў рэальным жыцці такія тэндэнцыі ўжо вызначыліся. Так, шматступенная сістэма выбараў пры адкрытым галасаванні дазваляла партыйнаму кіраўніцтву ініцыіраваць і кантраляваць вылучэнне кан-дыдатаў у дэпутаты.
Грунтоўныя перамены, якія адбываліся ў эканоміцы і грамадска-палітычным жыцці СССР у канцы 1920-пачатку 1930-х гг. запатрабавалі іх заканадаўчага афармлення. У канцы лістапада 1936 г. на VIII Надзвычайным з'ездзе Саветаў СССР зачытаны Генеральным сакратаром ЦК УКП(б) І. Сталіным праект Канстытуцыі нават без абмеркавання быў аднагалосна прыняты. У пачатку наступнага года адбыло-ся прыняцце рэспубліканскіх, у тым ліку беларускай (19 лютага 1937) Канстытуцый. У ліку прынцыповых навацый Сталінскай Канстыту-цыі былі канстатацыя поўнай перамогі ў краіне сацыялістычнага ладу і палажэнне аб партыі як «кіруючым ядры ўсіх арганізацый працоў-ных, як грамадскіх, так і дзяржаўных». Вышэйшыя ўладныя функцыі замацоўваліся за Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР у той час, як неканстытуцыйнай, але афіцыйнай вярхоўнай уладай у краіне з’яўля-ліся вышэйшыя органы партыйнага апарату – Палітбюро, Аргбюро, Сакратарыят ЦК УКП(б).
Канстытуцыя дэкларавала істотныя перамены ў выбарчай сістэ-ме, надаўшы выбарчыя правы ўсім грамадзянам (акрамя прызнаных недзеяздольнымі) пры тайным галасаванні. Але па-ранейшаму выбары заставаліся безальтэрнатыўнымі і права вылучаць кандыдатаў у дэпутаты фактычна замацоўвалася толькі за партыйнымі арганізацыямі.
Канстытуцыя ўтрымлівала прыкметы падзелу ўлады на закана-даўчую (Вярхоўны Савет), выканаўчую (Савет Народных Камісараў) i судовую (Вярхоўны суд). Але рэальнага падзелу ўлады не існавала. На справе рашэнні партыйных органаў фактычна ставіліся вышэй ра-шэнняў заканадаўчых органаў, што стварала адну з галоўных супярэч-насцей савецкай палітычнай сістэмы. Па Канстытуцыі вышэйшыя ўладныя функцыі замацоўваліся за Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР (старшыня М. Калінін), а фактычна іх здзяйсняла Палітбюро ЦК УКП(б) на чале з Генеральным сакратаром І. Сталіным.
Умацаванне асабістай улады І. Сталіна і пераход да дырэктыўных метадаў кіравання эканомікай з’явіліся вызначальнымі фактарамі ператварэння прынцыпу дэмакратычнага цэнтралізму ў рэжым аўтарытарызму з яго безумоўным падпарадкаваннем мясцовых структур цэнтральным органам як унутры кіруючай партыі, так і паміж імі – з аднаго боку, і шэраговымі партыйцамі – з другой.
У партыйнай структуры дамінаваў партыйны апарат – Палітбюро, якое праз ЦК саюзных і аўтаномных рэспублік, абкамы, райкамы пе-радавалі ніжэйшым інстанцыям рознага кшталту дырэктывы для безу-моўнага выканання. Ніжэйшыя інстанцыі пераймалі такі ж стыль пра-цы і даводзілі свае распараджэнні да нізавых партыйных ячэяк.
Партыйнае кіраўніцтва паступова зрошчвалася з дзяржаўнымі структурамі, падпарадкоўваючы іх сваёй волі, і ўжо на пачатку 1930-х гг. гэты працэс фактычна завяршыўся. Пасля 1936 г. партыя складала канстытуцыйна замацаваны каркас, аснову піраміды цэнтралізаванай дзяржаўнай улады. Прынятыя ёю пастановы былі абавязковымі нават для вышэйшых дзяржаўных органаў улады. Так, 3 лютага 1941 г. ЦК УКП(б) прыняў пастанову аб падзеле НКУС СССР на два наркаматы. У той самы дзень у адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Са-вета СССР ён быў падзелены на НКУС СССР і Народны каміссарыят дзяржаўнай бяспекі СССР. Узнік спіс пасад савецкіх, гаспадарчых, ад-міністрацыйных органаў, устаноў культуры, навукі, адукацыі, вайско-вых работнікаў («наменклатура»), якія падлягалі зацвярджэнню толькі на вышэйшых прыступках партыйнай улады.
Умацаванне ролі партыі выявілася і ў падпарадкаванні прадстаўнічых органаў улады – Саветаў, якія толькі стваралі бачнасць дыкта-туры пралетарыяту. Партыйны нагляд за Саветамі выяўляўся ў кадра-вай ратацыі дэпутатаў, абранні ў іх склад найбольш адданых сістэме і ідэйна загартаваных асоб, пазбаўленні ад «сацыяльна чужых». Канды-даты ў дэпутаты зацвярджаліся ў партыйных камітэтах і ішлі на вы-бары як прадстаўнікі «блоку камуністаў і беспартыйных».
Прафесійныя саюзы таксама страцілі самастойнасць і зрабілася прыдаткам дзяржаўнага апарату. Прафсаюзныя камітэты прызначалі-ся партыйнымі органамі, знаходзіліся пад іх пільным наглядам і пра-водзілі іх палітыку. Кожны рабочы быў абавязаны ўступіць у прафесійную арганізацыю. Так, рэспубліканская арганізацыя з 1922 па 1940 г. вырасла з 48 тыс. да 650 тыс. чалавек. Ва ўмовах сталінскага дыкта-ту магчымасці беларускіх прафсаюзаў па выкананні галоўнай задачы – абароне правоў сваіх членаў – былі істотна абмежаваны. Так, права рабочых на забастоўку было выдалена са статутаў. Затое прафсаюзы часта выконвалі не ўласцівыя ім функцыі па арганізацыі сацыялі-стычнага спаборніцтва ці прапагандысцкай работы сярод працоўных.
Камсамольцы бралі актыўны ўдзел ва ўсіх партыйных і дзяржаўных кампаніях: шэфствавалі над новабудоўлямі, змагаліся з непісьменнасцю і рэлігіяй, дапамагалі партыі ў правядзенні суцэльнай калектывізацыі, стварэнні МТС, займаліся ваенна-патрыятычным выхаваннем дзяцей і моладзі. Колькасць камсамольцаў імкліва расла: у 1922 іх налічвалася 2 600 чал., а ў 1940 – ужо больш за 247 000. Па прыкладу партыйных структур, ЛКСМБ быў строга іерархічнай арганізацыяй, які пераняў у КП(б)Б яе формы і метады працы.
Такім чынам, у другой палове 1930-х гг. у СССР канчаткова сфар-міравалася своеасаблівая палітычная сістэма кіравання савецкім гра-мадствам, заснаваная на ўладзе Камуністычнай партыі і замацаваная ў Канстытуцыях СССР і саюзных рэспублік. Поўнаўладдзе ЎКП(б) вы-значыла дзейнасць усей палітычнай сістэмы – дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый, ідэалогіі, сродкаў масавай інфармацыі, права і маралі. Адбылася фактычная падмена партыйнымі камітэтамі дзяр-жаўнах структур. Усе галіны ўлады апынуліся сканцэнтраванымі ў ру-ках дзяржаўна-партыйнага апарата.
3. У 1922-1924 гг. з пагаршэннем здароўя Ў. Леніна асноўную ро-лю ў партыі і дзяржаве стала адыгрываць Палітбюро ЦК РКП(б) у складзе Л. Троцкага, Р. Зіноўева, Л. Каменева, А. Рыкава, М. Томска-га, а таксама І. Сталіна. Абраны Генеральным сакратаром І. Сталін яшчэ пры жыцці Леніна здолеў сканцэнтраваць у сваіх руках велізар-ную партыйную ўладу, а пасля смерці правадыра ўмела выкарыстаў яе супраць канкурэнтаў у барацьбе за аднаасобнае кіраванне. Дзякуючы адладжанай ім сістэме назначэнства, асноўныя пазіцыі ў апараце ЦК былі заняты адданым яму асобам.
У 1926 г. створаная Л. Троцкім, Р. Зіноўевым і Л. Каменевым «аб’яднаная апазіцыя» запатрабавала дэмакратызацыі партыі, а ў эка-намічнай частцы – хутчэйшага развіцця цяжкой прамысловасці і ўз-мацнення барацьбы з кулаком. Але большасць партыйнага апарату бачыла ў Сталіне меншае зло ў параўнанні з Троцкім і ў канцы 1927 г. выказалася за вызваленне «апазіцыянераў» ад высокіх пасад.
Як вынікала з выступлення Генеральнага сакратара на ліпеньскім (1928) Пленуме ЦК УКП(б), варта было чакаць, што па меры прасоў-вання савецкага народа па сацыялістычным шляху «супраціўленне капіталістычных элементаў будзе ўзрастаць, класавая барацьба будет абвастрацца».
Гэты тэзіс скіроўваўся на апраўданне жорсткіх распраў з усімі, хто выкажа сумненне ў правільнасці абранага ім курса, хто ўстане на яго шляху да аднасобнай улады. І калі запланаваныя восенню 1929 г. эканамічныя паказчыкі не далі пажаданых вынікаў, прычына таго была знойдзена ў дзейнасці сабатажнікаў і шкоднікаў. Так, у 1930 г. было абвешчана аб «раскрыцці контррэвалюцыйнай арганізацыі» – «Працоўнай сялянскай партыі», «Прамысловай партыі», «Саюзнага бюро сацыял-дэмакратаў (меншавікоў).
У снежні 1932 г. міліцэйскія сілы перадаваліся ў падпарадкаване Аб’яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення (АДПУ), а ў ліпені 1934 г. яно было пераўтворана ў Галоўнае ўпраўленне дзяржаўнай бяспекі (ГУДБ) і ўключана ў саюзна-рэспубліканскі Народны каміса-рыят унутраных спраў (НКУС).
Пры ім засноўвалася Асобая нарада, якая на саюзным узроўні замацавала практыку пазасудовых прыгавораў. Ёй падпарадкавалася сістэма «троек» у рэспубліках, краях, абласцях, гарадах з удзелам начальнікаў упраўлення НКУС, сакратароў парткамітэтаў і пракурораў. Усю карніцкую іерархію ўзначальваў Сталін, а непасрэдным выканаўцам яго волі ў 1934-1936 гг. з’яўляўся наркам унутраных спраў і начальнік ГУДБ СССР Г. Ягода.
Рэарганізацыя праваахоўных органаў была абумоўлена планаван-нем Сталіным масавых рэпрэсій. Іх неабходнасць бачылася яму ва ўзросшай апазіцыйнасці з боку саміх камуністаў. Так, 270 дэлегатаў XVII з’езда ЎКП(б) (студзень-люты 1934) пры галасаванні за новы склад ЦК партыі выказалі недавер генсаку і прапанавалі сакратару Ле-нінградскага абкама партыі С. Кіраву заняць вышэйшую партыйную пасаду. 1 снежня 1934 г. Кіраў быў застрэлены прама ў будынку Смольнага, а разам з «арганізатарамі забойства» Л. Каменевым і Р. Зіноўевым было арыштавана 1 108 з 1 966 дэлегатаў таго самага з’езда, у тым ліку 98 членаў ЦК са 139.
Апагеем дзейнасці рэпрэсіўнай машыны Сталіна зрабіліся так званыя маскоўскія судовыя працэсы над прадстаўнікамі колішняй партыйнай і дзяржаўнай эліты СССР. У ліку першых такі працэс адбыўся ў 1936 г. па справе аб «Антысавецкім аб'яднаным трацкісцка-зіноўеў-скім цэнтры», які скончыўся смяротнымі прысудамі абвінавачаным. У студзені 1937 г. суд разглядзеў справу аб так званым «Паралельным антысавецкім трацкісцкім цэнтры». Асуджаныя былі расстраляны (Г. Пятакоў) або (К. Радэк і Г. Сакольнікаў) загінулі ў турме.
Генеральны пракурор СССР А. Вышынскі ўкараніў у судовую практыку правіла, паводле якога, асноўным доказам віны падсуднага з’яўлялася прызнанне ў злачынстве. Невыпадкова таму следчыя выкарыстоўвалі ўсе магчымыя спосабы, у тым ліку пыткі, каб «выбіць» з арыштаванага неабходныя паказанні.
Сфальсіфікаваныя ад пачатку да канца працэсы служылі часткай кампаніі, скіраванай супраць былых ленінскіх саратнікаў, бальшавікоў з дарэвалюцыйным стажам, каб паказаць, як тонка маскіруецца контр-рэвалюцыя і як заглыблены яе карані. 1937 г. на лютаўска-сакавіцкім Пленуме ЦК УКП(б) І. Сталін у сваім дакладзе «Аб асаблівасцях партыйнай работы і мерах ліквідацыі трацкісцкіх і іншых двурушнікаў» даў шырокае тэарэтычнае абгрунтаванне рэпрэсіўнай палітыкі.
Пасля Пленума пачаліся масавыя арышты служачых устаноў, вай-скоўцаў, дзеячаў культуры і г.д., галоўным чынам тых, чыя творчая або службовая біяграфія сфарміравалася ўжо пры савецкай уладзе. Асаблівы грамадскі рэзананс меў чэрвеньскі (1937) працэс па справе «ўдзельнікаў ваенна-фашысцкай змовы ў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі» – М. Тухачэўскага, І. Якіра, І. Убарэвіча і іншых вядомых ка-мандзіраў.
Выключную актыўнасць і ініцыятыву ў «барацьбе з ворагамі народа» выявіў назначаны ў верасні 1936 г. наркам унутраных спраў СССР М. Яжоў. У выніку ў 1937 г. колькасць арыштаваных узрасла амаль у дзесяць разоў. Усяго ў 1937-1938 гадах было арыштавана звыш 1, 5 млн чал.
Масавыя арышты людзей запатрабавалі тэрміновага вырашэння іх лёсу. Невыпадкова таму шырокае распаўсюджанне набылі пазасудовыя органы – «тройкі», «двойкі», «асобыя нарады НКУС» і іншыя. У сакавіку 1938 г. расстрэльныя прыгаворы напаткалі М. Бухарына, А. Рыкава, Г. Ягоду, Н. Крэсцінскага і многіх іншых членаў «Антысавец-кага праватрацкісцкага блока». Ім інкрымінавалі «здрадніцкую, шпі-ёнскую, дыверсійна-шкодніцкую, тэрарыстычную» і іншую варожую дзейнасць.
Пачатак рэпрэсій у БССР быў падрыхтаваны вынікамі дзейнасці парткамісіі, накіраванай у маі 1929 г. Палітбюро ЎКП (б) у БССР. У поле яе зроку трапілі тыя дзеячы культуры, навукі, а таксама служачыя савецкіх устаноў, якія да таго часу актыўна праводзілі палітыку беларусізацыі. Да распачатай кіраўніцтвам КП(б)Б кампаніі асуджэн-ня так званага нацыянал-дэмакратызма як кулацкай ідэалогіі далучы-ліся работнікі спецслужбаў. У выніку 23 кастрычніка 1930 г. старшы-ня ДПУ БССР Р. Рапапорт паведаміў аб раскрыцці падпольнай аргані-зацыі нацдэмаў «Саюз вызвалення Беларусі» («СВБ»). Да гэтага часу было арыштавана 86 чал., у тым ліку акадэмікі В. Ластоўскі, Я. Лёсік, С. Некрашэвіч, прафессар А. Смоліч, пісьменнікі М. Гарэцкі, У. Ду-боўка, Я. Пушча, былыя наркамы Дз. Прышчэпаў, А. Баліцкі, намеснік наркама А. Адамовіч і інш. 4 лютага 1931 г. выключаны з партыі Ў. Ігнатоўскі пакончыў жыццё самагубствам.
У лютым 1933 г. работнікі ДПУ паведамілі аб раскрыцці «контр-рэвалюцыйнай эсэра-прышчэпаўскай арганізацыі» у Наркамземе БССР і Белтрактарацэнтры. У выніку было «абясшкоджана 1, 5 тыс. груповак, якія аб’ядноўвалі да 30 тыс. бандыцкіх элементаў».
Чарговым «поспехам» работнікаў ДПУ стала «выкрыццё контррэвалюцыйнай арганізацыі» «Беларускі нацыянальны цэнтр», нібыта створанай польскімі спецслужбамі. У выніку па «справе БНЦ» было асуджана 97 чал.
У ліку іншых «контррэвалюцыйных арганізацый», выкрытых ра-ботнікамі ДПУ ў 1933 г., былі «Польская арганізацыя вайскова», «Бе-ларуская народная Грамада» і іншыя. Усяго з канца 1920-х да ся-рэдзiны 1930-х гадоў у БССР было рэпрэсiравана звыш 46 тысяч ча-лавек, з якіх 13 тысяч – расстраляны.
Аб глыбокай канспірацыі «ворагаў народа» мусіла сведчыць вы-крыццё ў 1937 г. народнага камісара ўнутраных спраў БССР Г. Мал-чанава, затым старшыні СНК М. Галадзеда, камандуючага Беларускай ваеннай акругі І. Убарэвіча, старшыні ЦВК БССР А. Чарвякова, І сакратара ЦК КП(б)Б В. Шаранговіча і многіх іншых.
На Беларусi у 1935-1940 гг. за так званыя «контррэвалюцыйныя злачынствы» было прыцягнута каля 385 тыс. чалавек, з якiх больш чым 50 тыс. было расстраляна. У іх ліку – «члены падпольных анты-савецкіх арганізацый»: трацкiстаў, правых, нацыянал-фашыстаў, эсэ-раў, бундаўца-сiянiстаў, царкоўна-сектантаў і інш.
У верасні 1938 г. масавыя рэпрэсіі былі арганізавана спынены, а пазасудовыя органы (за выключэннем Асобай нарады НКУС СССР) распушчаны. І. Сталіну спатрэбіўся час, каб падвесці вынікі кампаніі і здзейсніць кадравыя перастаноўкі. У прыватнасці, замест М. Яжова, пасаду народнага камісара ўнутраных спраў заняў Л. Берыя. Значную частку свайго часу новы наркам надаваў барацьбе з выпадкамі пару-шэння сацыялістычнай законнасці. У выніку многія работнікі апарату НКУС, у тым ліку яго папярэднік М. Яжоў, а таксама наркам БССР Б. Берман, таксама былі расстраляны.
Усяго з 1921 па 1953 гг. за "контрэвалюцыйныя злачынствы" бы-ло асуджана 3 777 380 чал., з іх да вышэйшай меры пакарання былі прыгавораны 642 980, да зняволення – 2 369 220 чал., да ссылкі і вы-сылкі – 765 180 чал. Каля 2, 9 млн былі асуджаны пазасудовымі орга-намі, каля 900 тыс. – судамі і ваеннымі трыбуналамі.
У іх ліку былі і тыя, хто актыўна змагаўся за Савецкую ўладу – В. Кнорын, М. Кры-ленка, К. Ландэр, М. Калмановіч, В. Фамін. Сімвалам трагедыі сталін-скіх ахвяр сталі ўрочышча Курапаты каля Мінска, Бутава каля Мас-квы і іншыя месцы.
4. Характэрнай рысай грамадска-палітычнага жыцця народаў СССР першых пасляваенных гадоў з’ўляўся высокі духоўны ўздым савецкіх людзей, выкліканы перамогай у Вялікай Айчыннай вайне.
Палітычная сістэма паступова аднавіла сваю дзейнасць. Як і ра-ней, у цэнтры яе знаходзілася ЎКП(б) (з 1952 г. – КПСС). З разгромам фашызму – аўтарытэт яе Генеральнага сакратара, генералісімуса Са-вецкага Саюза і старшыні Савета Міністраў І. Сталіна максімальна ўзрос. Нават у афіцыйным ужытку распаўсюдзіўся тытул тытул «Пра-вадыр усіх часоў і народаў», а перамога ў вайне асацыіравалася з яго іменем. У ліку набліжаных да яго асоб былі члены Палітбюро – Л. Бе-рыя, Г. Малянкоў, В. Молатаў, М. Булганін, М. Хрушчоў.
Партыйную арганізацыю БССР узначальвалі П. Панамарэнка, са студзеня 1947 г. – М. Гусараў, з ліпеня 1950 г. – М. Патолічаў. На вы-шэйшыя партыйныя, савецкія, грамадскія пасады вылучаліся былыя кіраўнікі падполля і партызанскага руху І. Варвашэня, В. Казлоў, І. Кожар, С. Прытыцкі. Шэрагі КП(б)Б імкліва павялічваліся. Так, у пачатку 1945 г. у яе складзе налічвалася 29 515, 1951 г. – 116 663, 1954 г. – 129 585 камуністаў і кандыдатаў у члены партыі.
Выбары ў Вярхоўны Савет СССР (1946), Вярхоўны Савет БССР (1947), мясцовыя Саветы (1948, 1950), а таксама народных суддзяў і народных засядацеляў па-ранейшаму былі безальтэрнатыўнымі, але надзвычай масавымі, і прайшлі пад лозунгам падтрымкі «блоку каму-ністаў і беспартыйных». Як і раней, праца Саветаў была фактычна зведзена да ўхвалення, станоўчага каментавання i адпаведнай канкрэ-тызацыi партыйных рашэнняў.
Характэрнай рысай грамадска-палітычнага жыцця канца 1940-па-чатку 1950-х з’яўлялася аднаўленне рэпрэсій. Так, у верасні 1950 г. па «ленінградскай справе» было расстраляна 6 высокапастаўленых дзяр-жаўных дзеячаў. Рэпрэсіі былі выкарыстаны і ў дачыненні шырокага кола грамадзян СССР: жыхароў Прыбалтыкі, Заходняй Беларусі і За-ходняй Украіны, дзе адбывалася калектывізацыя і разам з ёй – высыл-ка ў Сібір «класава чужых элементаў». Пад падазрэнне спецслужбаў трапілі практычна ўже жыхары часова акупіраванай фашыстамі тэры-торыі БССР, у тым ліку члены мінскага падполля. Паэты С. Шушке-віч, С. Грахоўскі і інш. былі ізноў арыштаваны і высланы з Беларусі. Мiнiстр асветы БССР П. Саевiч па абвiнавачаннi у супрацоўнiцтве з югаславамi быў асуджаны на 25 год турмы. У 1948 г. на падставе сфальсіфікаванай справы «Антыфашысцкага яўрэйскага камітэта» у СССР пачаліся рэпрэсіі сярод яўрэйскай інтэлігенцыі. Так, 13 студзеня 1948 г. у Мiнску быў забіты народны артыст СССР С. Мiхоэлс. А «справа ўрачоў», якія быццам планавалі атруціць вышэйшых дзяржаў-ных асоб, выклікала ўсплёск юдафобіі на дзяржаўным узроўні.
Умовы «халоднай вайны» прымусілі партыйнае кіраўніцтва ўз-мацніць ідэйна-палітычнае выхаванне насельніцтва. Так, у 1946 г. яго жорсткай крытыцы падвергліся рэдактары часопісы "Звезда" і "Ленін-град", аўтары кінафільма "Вялікае жыццё» У «няміласць» трапілі лі-таратары Г. Ахматава і М. Зошчанка
Актыўнасць ідэалагічных і следам – карных службаў выявілася ў бібліятэчнай і выдавецкай справах, калі ў 1948 г. Галоўліт СССР заба-раніў для грамадскага чытання 185 назваў кніг.
На хвалі прапаганды ўсяго савецкага лічылася непатрыятычным станоўчыя ацэнкі заходняй культуры, навукі тэхнікі. Таму барацьба супраць «бязроднага касмапалітызму» і «нізкапаклонніцтва перад За-хадам» таксама стала характэрнай рысай грамадскага жыцця СССР. Так, у лік «нізкапаклоннікаў» трапілі прыхільнікі не прызнанай на той час у СССР навукі генетыкі. 22 лістапада 1947 г. акадэмік А. Жэбрак за крытыку мічурынскага напрамку біялогіі ў амерыканскім часопісе «Science» быў адхілены ад пасады прэзідэнта АН БССР.
Важнейшым сродкам у фарміраванні ў савецкіх грамадзян ідэй-нага імунітэту супраць буржуазнай ідэалогіі з’яўлялася сістэма прапа-ганды, якая ахоплівала ўсе дзяржаўныя і грамадскія структуры – ад дзіцячых садочкаў – да ВНУ. Усхваленне Сталіна як «Леніна сёння» з’яўлялася калі не асноўнай, то адной з галоўных частак ідэйна-пра-пагандысцкай работы.
Уздым яе прыпаў на снежань 1949 г., калі паўсюдна ў СССР ішло святкаванне юбілею правадыра. З гэтай нагоды ў БССР адбылося 31 500 мiтынгаў з удзелам 3 млн чал. Група пісьменнікаў і паэтаў напі-сала «Пiсьмо вялiкаму Сталiну ў слаўнае 70-годдзе дня нараджэння ад беларускага народа». У яго ж гонар у 1952 г. у Мінску быў узве-дзены найвялікшы ў краіне манумент.
Такiм чынам, пасля вайны грамадска-палітычнае жыццё ў БССР уваходзіла ў звыклае, апрабаванае рэчышча. Перамога над фашызмам не змянiла прыроды сталiнскага рэжыму. У яго аснове ляжала жорст-кая цэнтралiзацыя ўсiх бакоў жыцця, неймавернае ўсхваленне асобы І. Сталіна, непрымiрымае стаўленне да станоўчых ацэнак замежных дасягненняў навукі, тэхнікі, культуры. Разам з мабiлiзацыяй народа на стваральную працу скiраваную на аднаўленне i далейшае развiццё гас-падаркi, грамадскага i культурнага жыцця, шырока практыкавалiся ме-тады адмiнiстрацыйнага прымусу. Распачатая ў Заходняй Беларусі гвалтоўная калектывізацыя прыводзіла да новых ахвяр і пашырала са-цыяльную базу антысавецкіх бандфарміраванняў.
Дзейнасць спецслужб спалучалiся з шырокай падазронасцю ўлад да людзей, хто ў часы вайны трапiў пад нямецкую акупацыю, у тым лiку партызан i падпольшчыкаў. Антысемітызм, барацьба з «бязрод-ным касмапалітызмам» – характэрныя рысы сталінскага рэжыму апо-шніх год яго існавання. Разам з тым складанае палітычнае станові-шча, што існавала ў БССР, нівеліроўвалася працоўным энтузіязмам па адраджэнні эканомікі і культуры, паступовым павышэннем жыццёвага ўзроўню людзей, высокай ідэйнай свядомасцю, верай у партыю і правадыра. Перажытая вайна здавалася ім самай страшэннай бядой, у параўнанні з якой недахоп прадуктаў харчавання, тавараў народнага спажывання, дрэнныя жыллёвыя ўмовы, і нават пагроза рэпрэсій лічыліся часовымі цяжкасцямі.
5. Пачатак змен да лепшага ў СССР, у тым лiку i БССР, быў звя-заны са смерцю Сталiна 5 сакавiка 1953 г. i перастаноўкамi у вышэй-шых эшалонах улады. Так, пасаду Старшынi Савета Міністраў заняў Г. Малянкоў. М. Хрушчоў узначалiў Сакратарыят ЦК, Л. Берыя – Міністэрства ўнутраных спраў (з уключэннем у яго склад Міністэр-ства дзяржаўнай бяспекі), М. Булганiн – Мiнiстэрства абароны, К. Варашылаў – Вярхоўны Савет СССР.
У сродках масавай інфармацыі часцей стала праводзіцца думка пра калектыўнае кiраўнiцтва. У сталіцы БССР, абласцях i раёнах ад-бывалiся пленумы, прысвечаныя ўмацаванню калегiяльнасцi у рабоце партыйных органаў, развiццю крытыкi i самакрытыкi, павышэнню адказнасцi камунiстаў. Тым часам у Прэзідыуме ЦК паміж уладаль-нікамі ключавых пасад пачалася барацьба за вызначальны ўплыў і аднасобную ўладу. Каб знайсці падтрымку ў масах грамадзян, Л. Берыя перапыніў «справу ўрачоў» і аддаў загад аб частковы вызваленні рэпрэсіраваных асоб. У выніку на волю выйшлі 1 181 264 з 2 526 402 асу-джаных, галоўным чынам, па крымінальных артыкулах.
Большасць партыйнай эліты выказвала апасенне, што з перамогай Л. Берыя ў краіне ўсталюецца рэжым яшчэ больш жорсткі, чым пры Сталіне. З усведамленнем таго М. Хрушчоў заручыўся падтрымкай маршала Г. Жукава і 26 чэрвеня на пасяджэнні Прэзідыума ЦК арга-нізаваў арышт свайго канкурэнта. У вынiку Л. Берыя быў выведзены з ЦК, выключаны з партыi і па прыгавору суда расстраляны. Чарговы (вераснёўскi) 1953 г. Пленум ЦК КПСС усталяваў пасаду Першага сакратара ЦК КПСС i абраў на яе М. Хрушчова. З гэтага часу ўвайшлi у практыку сумесныя пастановы ЦК КПСС i Саўмiна СССР, якiя па-вiнны былi сведчыць аб узмацненнi функцый Саветаў. Але, як i раней, вызначальную ролю ва ўсiх сферах жыццядзейнасцi краiны адыгры-валi партыйныя органы. На 1 студзеня 1954 г. у КПСС налічвалася 6, 9 млн камунiстаў, з якiх 129 585 – у складзе КПБ.
Партыйнае i савецкае кіраўніцтва рабiлi захады, накiраваныя на прадухiленне ў будучым парушэнняў законнасцi. У сакавіку 1954 г. із-ноў аднаўляўся партыйны кантроль над дзейнасцю сілавых міністэр-стваў. Так, МДБ выводзілася з МУС і рэарганізоўвалася ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі (КДБ). 30 красавiка 1954 г. Вярхоўны суд СССР рэабiлiтаваў ахвяр так званай «ленiнградскай справы» i пакараў тых, хто сфабрыкаваў яе. Так, па прыгавору суда былы МДБ Абакумаў i тры яго памагатыя былi расстраляны. У чаканнi суда памёр i кат беларускага народа, былы кіраўнік НКУС БССР Л. Цанава.
Лiквiдаваўшы найбольш адыёзныя рудыменты рэжыму, апарат КПСС пакінуў непарушнай камандна-адмiнiстрацыйную сiстэму. Не-галосна прынятая лiнiя на спыненне палiтычных рэпрэсiй не раскры-вала iх прычын i асабiстай ролi у iх Сталiна. Больш таго, у снежнi 1954 г. у краіне шырока адзначалася яго 75-годдзе. З такой жа ўрачы-стасцю 22 красавіка 1955 г. адзначалася 85-годдзе са дня нараджэння Ў. Ленiна. Такім чынам, у грамадска-палітычным жыцці тэма «Ленін-Сталін» была непадзельнай. Яскравым увасабленнем таго з’яўляўся Маўзалей, у якім захоўваліся парэшткі абодвух правадыроў.
У працэсе дзейнасці групы членаў ЦК КПСС па рэарганізацыі сіс-тэмы кіравання склаліся перадумовы для крытыкі сталінізму. Першыя крокі ў гэтым напрамку былі зроблены 14-25 лютага на ХХ з’ездзе КПСС, дзе з дакладам «Аб кульце асобы i яго вынiках» выступіў М. Хрушчоў. Гэтае выступленне, а таксама пастанова ЦК КПСС ад 30 чэрвеня 1956 «Аб пераадоленнi культу асобы i яго наступстваў», былі прыхільна сустрэты грамадствам і арыентавалі яго на далейшае раз-віццё савецкай дэмакратыі.
Па ўказаннi ЦК КПСС следчымi органамi БССР была праведзена праверка судовых спраў даваенных гадоў. У вынiку было ўстаноўлена, што iснаванне на Беларусi антысавецкага падполля ў 1937-38 гг. з’яўлялася вынiкам фальсiфiкацыi. У гэтай сувязі з 1956 па 1962 было рэабiлiтавана 29 012 чал.
Супраць М. Хрушчова, які ініцыяваў крытыку Сталіна, выступіла група членаў Прэзідыума ЦК на чале з В. Молатавым, але пацярпела паражэнне. Гэта дало І сакратару КПСС магчымасць завяршыць рас-пачатую працу па асуджэнні культу Сталіна. Прамова М. Хрушчова на ХХІІ з’ездзе КПСС (17-31 кастрычнiка 1961 г.) знайшла падтрымку большасці народа, асабліва творчай інтэлігенцыі.
Грамадска-палітычнае жыццё СССР і БССР увабрала ў сябе стыль, метады і наступствы кіравання М. Хрушчова, які займаў паса-ды І сакратара ЦК КПСС і старшыні Савета Міністраў СССР. Неўза-баве і ён стаў прымаць рашэнні аднасобна, не параіўшыся з акружэн-нем. Уласцівы яму стыль кіраўніцтва – валюнтарызм – выявіў сябе ў непрадуманай рэарганізацыі амаль усіх партыйных і ўпраўленчых структур. Але савецкая палітычная сістэма засталася нязменнай.
Дата добавления: 2015-07-18; просмотров: 773;