Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60-я гады XIX ст. – першыя гады XX ст.
Рэформа 1861 г., праведзеная ў iнтарэсах памешчыкаў, абумовiла “прускi” варыянт развiцця аграрнага капiталiзму ў Расii. На Беларусi яго рысы былi яшчэ больш выразныя. Тут памешчыцкае землеўладанне не толькi пераважала, але i мела выразны латыфундыяльны характар. Буйныя памешчыкi валодалi дзесяткамi i сотнямi тычяч дзесяцiн зямлi, а сялянскiя надзелы складалi ў сярэднiм ад 2 да 5 дзесяцiн на мужчынскую душу.
Пераход да капiталiстычнага земляробства на Беларусi адбываўся паступова. На змену прыгоннiцтву спачатку прыйшла змешаная сiстэма гаспадаркi. Феадальныя рысы ў сельскай гаспадарцы праяўлялiся ў выглядзе адпрацовак. Адпрацовачная сiстэма была найбольш распаўсюджана ў Вiцебскай i Магiлеўскай губернях. Яе сутнасць заключалася ў апрацоўцы памешчыцкай зямлi iнвентаром сялян, якiя атрымлiвалi за гэта ад памешчыка зямельныя ўгоддзi ў арэнду. У Вiленскай, Гродзенскай i Мiнскай губернях памешчыкi шырока выкарыстоўвалi працу наемных рабочых (гадавых, тэрмiновых, падзенных), якiя апрацоўвалi зямлю iнвентаром уладальнiка. Гэта была ўжо капiталiстычная форма гаспадарання. Аднак i тут адпрацоўкi займалi значнае месца.
Пасля рэформы 1861 г. сельская гаспадарка Беларусi ўсе шырэй уцягвалася ў рыначныя сувязi. Развiцце капiталiзму ў Беларусi адбывалася пад непасрэдным уплывам агульнарасiйскага рынку. Беларусь заставалася галоўным чынам сельскагаспадапчым раёнам, аднак па ўзроўню развiцця капiталiзму ў сельскай гаспадарцы яна iшла наперадзi многiх раёнаў Расii. Xутчэй складвалiся капiталiстычныя адносiны ў Вiленскай, Гродзенскай i Мiнскай губернях, дзе пераважала падворнае землекарыстанне. Гэтыя губернi знаходзiлiся i ў больш спрыяльным становiшчы ў параўнаннi з Вiцебскай i Магiлеўскай адносна рынку сбыту сельскагаспадарчай прадукцыi. У вынiку малазямелля сялян таварная вытворчасць iх гаспадарак была вельмi нiзкай, таму асноўнымi пастаўшчыкамi таварнай прадукцыi на Беларусi былi памешчыкi. Шмат памешчыцкiх гаспадарак, асаблiва на захадзе i ў цэнтры Беларусi, перайшло на капiталiстычны шлях развiцця, у iх адкрывалiся вiнакурныя, цагельныя, смалакураныя заводы, млыны, лесапiльнi. Разам з тым, многiя памешчыкi самi не вялi гаспадарку i сдавалi зямлю ў арэнду.
Аб развiццi капiталiзму ў сельскай гаспадарцы Беларусi можа сведчыць паступовая спецыялiзацыя сельскагаспадарчай вытворчасцi. У першыя два дзесяцiгоддзi пасля рэформы важнейшай галiной гандлёвага земляробства заставалася вытворчасць збожжа. Аднак у вынiку сусветнага аграрнага крызiсу 80–90-х гг. цэны на яго рэзка панiзiлiся (толькi за 80-я гг. больш чым у 2 разы). Гэта прымусiла беларускiх памешчыкаў пераходзiць на вытворчасць такiх прадуктаў, якiя давалi большы прыбытак.
У 90-я гг. галоўнай спецыялiзаванай галiной у сельскай гаспадарцы Беларусi стала малочная жывёлагадоўля. З 1883 да 1900 г. колькасць буйной рагатай жывёлы ў памешчыцкiх гаспадарках Беларусi вырасла амаль удвая. Дзякуючы высокаму попыту малочныя прадукты мелi пастаянны сбыт у Цэнтральнай Расii, Польшчы, Прыбалтыцы. Важным вiдам гандлёвага прадпрымальнiцтва ў памешчыцкiх гаспадарках Беларусi было вiнакурэнне. З сярэдзiны 60-х гг. у памешчыцкiх гаспадарках iнтэнсiўна развiвалася свiнагадоўля. У Мiнскай i Гродзенскай губернях значнага развiцця дасягнула танкарунная авечкагадоўля. Спецыялiзацыя памешчыцкай гаспадаркi i павелiчэнне яе рыначных сувязей асаблiва ярка праявiлася ў пашырэннi вытворчасцi тэхнiчных культур. Сярод iх першае месца займала бульба. Плошча пад яе за 1881–1899 гг. узрасла ў 2,5 раза. Другое месца займаў лен, за гэты ж час плошча пад лён павялiчалася на 48,5 %. Яго вытворчасць, асаблiва ў Вiцебскай губернi, мела пераважна гандлёвы характар. Значнае месца ў канцы ХIХ ст. у беларускiх губернях займала прамысловае садаўнiцтва i агароднiцтва.
Разам з тым, да пачатку ХХ ст. перабудова сельскай гаспадаркi Беларусi на капiталiстычны лад яшчэ далека не завершылася. З-за перавагі памешчыцкай уласнасцi тут не склалася развiтая сялянская заможная гаспадарка. У канцы ХIХ ст. сярод сялян беднякоў было 61 %, сяраднякоў – 28 %, заможных сялян – толькi 11 %.
Прамысловасць Беларусi развiвалася ў цеснай сувязi з агульнарасiйскай, але мела i свае асаблiвасцi. Характэрнай рысай прамысловага развiцця Беларусi ў другой палове ХIХ ст. разам з адносна хуткiм ростам фабрычнай iндустрыi было распаўсюджанне дробнай вытворчасцi i мануфактур, пераважна невялiкiх фабрычна-заводскiх прадпрыемстваў. Пасля рэформы 1861 г. паскараецца рост i павялiчваецца аб’ем прадукцыi рамеснiцкай i мануфактурнай вытворчасцi. Рамеснiцкiя прадпрыемствы былi заснаваны на ручной працы. Перш за ўсе, гэта былі промыслы, якiя выкарыстоўвалi мясцовую сыравiну: сталярны, ганчарны, кушнерскi, шавецкi, ткацкi. Рамесная вытворчасць канцэнтравалася ў гарадах i мястэчках. У пачатку ХХ ст. рамяство давла 37,8 % прадукцыi ўсей прамысловасцi Беларусi. Мануфактуры ўзнiкалi з сялянскiх промыслаў i гарадскога рамяства. Тут выкарыстоўвалася ручная праца, але iснаваў яе падзел па спецыяльнасцях. У канцы ХIХ ст. мануфактуры пераважалi ў гарбарнай, ганчарнай, цагельнай, суконнай, шкляной i тытуневай вытворчасцi i давалi 15,4 % валавай прамысловай прадукцыi Беларусi.
Нягледзчы на вялiкую долю рамеснiцкай i мануфактурнай вытворчасцi на працягу другой паловы ХIХ ст. у прамысловасцi Беларусi iшоў працэс пераходу ад ручной працы да машыннай. Рамяство i мануфактуру паступова выцясняе капiталiстычная фабрыка. Калi ў 1860 г. на Беларусi дзейнiчала толькi 76 фабрычна-заводскiх прадпрыемстваў, то ў 1900 г. iх было ўжо 1137. У канцы стагоддзя фабрычна-заводская прамысловасць давала 48,6 % валавога прадукту.
Значна адставала Беларусь ад Расii па ўзроўню канцэнтрацыi вытворчасцi. Дробныя прадпрыемствы (да 50 рабочых) складалi на Беларусi 85,5 % усiх фабрык i заводаў. Сярэднi памер прадпрыемстваў Беларусi быў у 2,3 раза менш чым увогуле па Расii. На Беларусi з-за адсутнасцi неабходнай сыравiны вельмi марудна развiвалася цяжкая прамысловасць. Пераважнае значэнне тут атрымалi галiны вытворчасцi, звязаныя з перапрацоўкай мясцовай сыравiны. Сярод iх вядучая роля належала вiнакурэнню i лясной прамысловасцi. Беларусь была адным з галоўных раёнаў вiнакурэння ў Расii. Тут у 1890 г. дзейнiчала 18 % усiх вiнакурных заводаў краiны, а іх валавая прадукцыя ў 1900 г. складала 23,5 % усей прадукцыi прамысловасцi Беларусi. Лесапiльная прамысловасць стаяла на другiм месцы пасля вiнакурэння. Аднак фабрычна-заводскiя прадпрыемствы занялi тут пануючае становiшча толькi ў 90-х гг. Значнае развiцце на Беларусi атрымалi запалкавая i папярова-кардонная вытворчасць.
Вельмi шмат было на Беларусi прадпрыемстваў, звязаных з перапрацоўкай сельскагаспадарчай сыравiны: мукамольна-крупяных, крухмальна-патачных, маслабойных, пiвавараных, тэкстыльных, iльно- i пенькаапрацоўчых, гарбарных. У другой палове ХIХ ст. хуткi рост гарадоў i развiцце прамысловага будаўнiцтва выклiкалi патрэбу ў вялiкай колькасцi будаўнiцых матэрыялаў. На Беларусi атрымала развiцце, у першую чаргу, вытворчасць цэглы. Iснавалi таксама кафляныя i шклозаводы.
Прамысловасць Беларусi пасля рэформы 1861 г. развiвалася нераўнамерна. У 80–90-я гг. на Беларусi ўведзена ў дзеянне фабрычна-заводскiх прадпрыемстваў у 4 разы больш, чым за папярэднiя 20 гадоў (у Расii толькi ў 2,6 раза).
Значнаму павелiчэнню тэмпаў развiцця прамысловасцi Беларусi спрыяла стварэнне густой сеткi чыгуначных дарог. Першай у 1862 г. праз тэрыторыю Беларусi прайшла Пецярбургска-Варшаўская чыгунка (праз Гродна). У 1866 г. пачала дзейнiчаць Рыга-Арлоўская чыгунка (Дзвiнск – Полацк – Вiцебск), у 1871 г. – Маскоўска-Брэсцкая (Смаленск – Орша – Баранавiчы – Брэст), у 1871–1874 гг. – Лiбава-Роменская (Вiльня – Маладзечна – Мiнск – Асiповiчы – Бабруйск – Жлобiн). У 80-я гг. былi пабудаваны Палескiя чыгункi (Вiльня – Баранавiчы – Лунiнец, Гомель – Лунiнец – Пiнск – Жабiнка, Баранавiчы – Слонiм – Ваўкавыск – Беласток). У 1902 г. адкрылася Пецярбургска-Адэская магiстраль (Вiцебск – Орша – Магiлёў – Жлобiн). Увогуле даўжыня чыгуначнай сеткi на Беларусi з 1867 г. да 1904 г. вырасла ў 12 разоў. Чыгункi звязалi Беларусь з галоўнымi iндустрыяльнымi цэнтрамi краiны – Пецярбургам, Масквой, Кiевам, Варшавай, прыбалтыйскiмi партамi.
Важную ролю ў эканомiцы Беларусi адыграваў рачны транспарт. Водныя шляхі праходзілі па Прыпяці, Бярэзіне, Сожы. Водны транспарт у 1900 г. налічваў 310 непаравых і 23 паравых судны.
Дата добавления: 2015-08-14; просмотров: 977;