Дасягненні і супярэчнасці 8 страница
Станаўленню прававой дзяржавы спрыялі банкруцтва КПСС, а ра-зам з ёй – усёй партыйна-каманднай сістэмы, дэмакратызацыя грамад-ства, прыняцце Канстытуцыі ў 1994 (з дапаўненнямі і змяненнямі ад 24 лістапада 1996 і 17 кастрычніка 2004 гг.) ажыццяўленне парламен- цкіх (1989, 1993, 2000, 2004, 2008 гг.) і прэзідэнцкіх (1994, 2001, 2006) выбараў на альтэрнатыўнай аснове.
У адпаведнасці з канстытуцыйным палажэннем аб прававым характары нашай дзяржавы, яна абвяшчае і захоўвае наступныя прынцыпы: 1. «Верхавенства і ўсеагульнасць закона ва ўсіх сферах грамадскага жыцця». Гэты прынцып азначае, што законы з’яўляюцца абавязковымі не толькі для грамадзян, але і для дзяржавы; 2. «Прававы ха-рактар законаў». У цяперашні час законы Рэспублікі Беларусь адпавя-даюць міжнародным стандартам, з’яўляюцца гуманнымі, справядлі-вымі, уступаюць у дзеянне ў законным парадку. У адказ на пажаданне міжнароднай супольнасці кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь вывучае пытанне аб магчымасці скасавання ў нашай краіне пакарання смерцю. 3. «Найбольш поўнае забеспячэнне дзяржаваю правоў і свабод асобы і грамадзяніна». Чалавека, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі абвешчаны нашай Канстытуцыяй (артыкул 2) найвышэйшай каштоў-насцю і мэтай грамадства і дзяржавы; 4. «Узаемаадказнасць дзяржавы і асобы» Гэты прынцып акцэнтуе ўвагу на іх роўнай адказнасці перад законам; 5. «Легітымнасць улады ў грамадстве». Агульнавядома, што легітымнай лічыцца тая ўлада, якая ствараецца шляхам дэмакратыч-ных выбараў, прызнаецца грамадзянамі сваёй краіны і на міжнарод-ным узроўні. Пасля прэзідэнцкіх (2006) і парламенцкіх (2008) выбараў у Рэспубліцы Беларусь міжнародная супольнасць скасавала ўсе прэ-тэнзіі ў нелегітымнасці, выказаныя на адрас беларускага кіраўніцтва у 1990-я гг.; 6. «Падзел улад на заканадаўчую (парламент, прадстаў-нічыя органы мясцовага кіравання), выканаўчую (урад, мясцовыя вы-канаўчыя ўстановы) і судовую (органы правасуддзя і нагляду)». Такое размежаванне існуе з часу ўтварэння суверэннай Беларусі. Яно вы-ключае манаполію якога-небудзь органа на ўладу і служыць палітыч-най стабільнасці грамадства. У нашай краіне да заканадаўчай галіны ўлады адносяць Нацыянальны сход і саветы дэпутатаў; да выканаўчай – Савет Міністраў і прэзідэнцкую вертыкаль; да судовай – Канстыту-цыйны, Вярхоўны і Вышэйшы Гаспадарчы суды, пракуратуру, Камі-тэт дзяржаўнага кантролю.
Такім чынам, наша рэспубліка мае ўсе падставы называць сябе прававой дзяржавай. Яе станаўленне з’явілася базай для фарміравання так званай грамадзянскай супольнасці, якая ўяўляе сабой людзей, свабодных ад умяшальніцтва дзяржавы ў іх справы. Іх жыццё знаходзіцца за межамі дзяржаўна-палітычных адносін, падкантрольных дзяржаве, і скіравана на задавальненне асабістых інтарэсаў. Тут грамадзяне аб’яднаны не сілай закона, а ўзаемнай выгодай. У прававой дзяржаве прынцып узгаднення індывідуальных, групавых і агульных інтарэсаў становіцца дамінуючым, у яго захаванні зацікаўлены ўсе сацыяльныя суб’екты грамадзянскай супольнасці.
У працэсе свабодных, без умяшальніцтва і кантролю дзяржавы, стасункаў паміж людзьмі складваюцца сямейныя адносіны (шлюб, сям’я, мацярынства і дзяцінства); адносіны ўласнасці (прадпрымальніц-тва, фермерства, наёмная праца); адносіны ў сферы інтэлектуальнай і мастацкай творчасці (навука, вынаходніцтва, літаратура, музыка, жывапіс); рэлігйныя адносіны (веравызнанне, царква, рэлігійныя аб’яднанні); неўрадавыя (экалагічныя, сацыякультурныя, дабрачын-ныя) і палітычныя (партыі, аб’яднанні) арганізацыі.
Падзел сацыяльнай сістэмы на грамадзянскую супольнасць і дзяржаву неабходны для забеспячэння суверэнітету народа ў дачыненні да ўлады, свабоды асобы. Іх суіснаванне жыццёва неабходная: дзяржаве належыць кіраваць грамадствам, але не падпарадкоўваць яго сабе цалкам. Паколькі выразнікам і асноўным сродкам рэалізацыі грамадскіх інтарэсаў з’яўляецца дзяржава, то грамадству належыць дапамагаць ёй ва ўсім. Урад любой краіны, у тым ліку і Рэспублік Беларусь, аб’ектыўна з’яўляецца агульнанацыянальнай палітычнай сілай і ў першую чаргу закліканы клапаціцца аб інтарэсах народа, у тым ліку і аб умацаванні грамадзянскай супольнасці. «Але я ўжо даўно вызначыў тое, – заявіў А. Лукашэнка ў сваім пасланні народу і парламенту 29 красаві-ка 2008 г., што мы называем стаўпамі грамадзянскай супольнасці, і з гэтага сыходзіць – прафсаюзы, маладзёжныя арганізацыі ў асобе Беларускага рэспубликанскага саюза моладзі, ветэранскія і жаночыя арганізацыі. Яны самыя масавыя, і яны прадстаўляюць усё грамадства. Гэта тыя чатыры апоры, на якія мы будзем абапірацца»
Самі грамадзяне павінны ўсведамляць, што іх удзел у палітычным жыцці не павінен абмяжоўвацца толькі выбарчымі кампаніямі. Пастаянны грамадскі кантроль за дзейнасцю ўладных структур, у тым ліку дзяржаўных СМІ паляпшаюць іх выніковасць, спрыяюць іх легітымацыі ў вачах айчыннай і міжнароднай супольнасці.
Гарантыяй дзейнасці грамадскай супольнасці з’яўляецца Кансты-туцыя Рэспублікі Беларусь, Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека (1948), Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, Міжнародны пакт аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах.
Фарміраванне грамадзянскай супольнасці ў Рэспубліцы Беларусь яшчэ не завершана, а яе залежнасць ад дзяржавы яшчэ даволі вялікая. Асноўная прычына таго – адсутнасць (ці малалікасць) у нас так званага «сярэдняга класа». У класічным разуменні – гэта частка (70-80%) насельніцтва, якая мае прыватную ўласнасць і высокі ўзровень даходаў (рахунак у банку, наяўнасць акцый, уласнага бізнесу і інш.) і адпаведна мэтэрыяльна не залежыць ад дзяржавы. Па прычыне неразвітасці прыватных форм гаспадарання беларускі «сярэдні клас» фарміруецца ў асноўным з асоб (5-8 %), якія маюць адносна высокі ўзровень даходаў з бюджэту (дырэктары дзяржаўных прадпрыемстваў, банкаўскія служачыя, акадэмікі, старшыя афіцэры і генералы і інш.). Натуральна, што іх залежнасць ад дзяржавы даволі высокая, а астатняга насельніцтва – яшчэ большая.
У цэлым, усе суб’екты грамадзянскай супольнасці (прафесійныя, маладзёжныя, жаночыя, спартыўныя, культурна-асветніцкія арганізацыі, групы, асобы), якія працуюць у канстытуцыйным полі, не адчуваюць рэпрэсіўнага ўздзеяння дзяржаўных органаў. Як правіла, пэўная іх частка перажывае цяжкасці з працэдурай рэгістрацыі ў Міністэрстве юстыцыі, выкарыстаннем у якасці юрыдычнага адрасу прыватных кватэр, адсутнасцю ільгот на арандаваныя памяшканні, атрыманнем ахвяраванняў з-за мяжы і інш. Апазіцыйна настроеная моладзь патрабуе адмены артыкула 193-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і скасавання забароны на дзейнасць незарэгістраваных грамадскіх аб’яднанняў. Разам з тым у дзяржаўных кіёсках можна набыць апазіцыйную прэсу, умацоўваецца новая масавая грамадская аргані-зацыя – «Белая Русь». Улады ўсведамляюць, што развіццё грамадзян-скай супольнасці – найважнейшая ўмова кансалідацыі грамадства і на-быцця Беларуссю іміджу дэмакратычнай і прававой дзяржавы.
Неад’емнай прыкметай грамадзянскай супольнасці і кампанентам яе існавання з’яўляюцца палітычныя партыі. У 1988 г. КПСС была вы-мушана прызнаць неабходнасць існавання ідэйнага плюралізма, а ра-зам з імі і палітычных партый. Яе лідэры ставілі на мэце трансфарма-ваць аднапартыйную сістэму ў шматпартыйную, дзе б іх партыя заха-вала дамінуючую ролю, аднак замест павольнай трансфармацыі пача-лося стыхійнае разлажэнне ранейшай сістэмы. У БССР стаўленне лю-дзей да партыі выявілася 7 лістапада 1990 г. у лозунгу ўдзельнікаў дэ-манстрацыі ў Мінску: «Няхай жыве КПСС на Чарнобыльскай АЭС!» Ад партыі адракаліся прыстасаванцы і нават наменклатуршчыкі, бо за-раз яна не давала ніякіх прывілеяў.
Узнікненню новых палітычных партый і рухаў на Беларусі паспрыяў Закон СССР «Аб грамадскіх аб’яднаннях», які ўступіў у дзеянне з 1 студзеня 1991 г. У сілу эканамічных (шматлікасць форм уласнасці, рыначныя адносіны), сацыяльных (уласнікі, фермеры, беспрацоўныя), палітычных (крызіс улады, антыкамунізм, нацыянальная ідэя), культурных (беларускае адраджэнне) прычын на Беларусі сталі ўзнікаць самая разнастатайныя палітычныя партыі.
Між тым патрэба розных сацыяльных згуртаванняў у партыі як сродку заваёвы ўлады ўзрастала. Па палітычным спектры большасць партый, якія ўзніклі да прэзідэнцкіх выбараў, належала да правага флангу. Так, першай, афiцыйна зарэгiстраванай 19 сакавiка 1991 г. стала Аб’яднаная дэмакратычная партыя Беларусi ліберальнага накі-рунку. Пазней, у 1995 г. яна аб’ядналася з Грамадзянскай i стала звацца Аб’яднанай грамадзянскай партыяй. 11 красавiка 1991 г. была зарэ-гiстравана Беларуская сялянская партыя, якая выступала за прыватную ўласнасць на зямлю, фермерства і заклікала да роспуску калгасаў.
У чэрвенi 1991 г. зарэгiстравана Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусi, якая патрабавала суда над КПСС, заяўляла сабе аба-ронцай iнтарэсаў беларускага народа, але ў наступным годзе фактычна перапыніла існаванне. У снежнi 1991 г. быў зарэгiстраваны Бела-рускi хрысцiянска-дэмакратычны саюз (злучнасць) як прадаўжальнiк хрысцiянскiх дэмакратаў узору 1917-1920 г. 22 кастрычнiка 1992 г. быў зарэгістраваны – Беларускi навукова-вытворчы кангрэс – за «Сва-боднага чалавека ў свабодным грамадстве». 19 жнiўня 1993 г. прай-шла рэгiстрацыю партыя БНФ, якая выступіла за нацыянальную дзяр-жаўнасць, супраць камунiзму i зблiжэння з Расiяй. У гаспадарцы – за прыватную ўласнасць i рынак, супраць калгасаў i iнш. У 1999 г. яна раскалолася на ўласна БНФ i кансерватыўна-хрысцiянскую партыю БНФ. 5 лютага 1994 г. была зарэгiстравана Лiберальна-дэмакратычная партыя, якая выступае за канструктыўнае супрацоўніцтва з уладай.
Цэнтр партыйнага спектру складала Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада, зарэгістраваная 21 мая 1991 г. Пазней яна аб’ядналася з Партыяй народнай згоды i утварыла БСДГ (Народная грамада). 1 лютага 1993 г. прайшла рэгістрацыю Партыя зялёных Беларусi, якая выступіла за вырашэнне экалагічных задач, за права людзей на здаро-вае асяроддзе жыцця. 18 жнiўня 1993 г. была зарэгiстравана Рэспублi-канская партыя працы i справядлiвасцi, якая выступіла за пабудову грамадства роўных магчымасцяў і высокую сацыяльную абароненасць грамадзян, за эканомiку змешанага тыпу і рынак.
Левы сектар у партыйнай сістэме занялі камуністы. КПСС-КПБ панесла вялікія страты. Так, 25 жнiўня 1991 г. пасля разгрому путчу ў Маскве Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову аб часовым прыпы-неннi яе дзейнасці на тэрыторыi Беларусi». У лютым 1993 г. ён адмя-нiў пастанову, але да гэтага часу з ранейшай партыі ўзніклі дзве. Пера-емнiцай КПБ абвясцiла сябе Партыя камунiстаў Беларусi (зарэгiстра-вана 26 мая 1992 г.). У маi 1993 г. ХХХII з’езд КПБ i II з’езд ПКБ пры-нялi рашэнне аб аб’яднаннi. Аднак стварыць адзiную Кампартыю так і не ўдалося. 2 лiстапада 1996 г. ХХХIII (I аднаўленчы) з’езд КПБ па-цвердзiў стратэгiчную мэту – пабудову камунiзму, а таксама блiжэй-шыя – аднаўленне СССР, удасканаленне сацыялiзму).
Партыя Камуністаў Беларуская дзейнiчае асобна ад КПБ, высту-пае за перадачу ўлады працоўным, за моцны дзяржаўны секатар і інш.
15 лiпеня 1992 г. была зарэгiстравана Аб’яднаная аграрна-дэма-кратычная партыя Беларусi, аснову якой склаў старшынска-дырэктар-скi корпус калгасаў і саўгасаў. Пасля II з’езду ў 1994 г. яна набыла назву Аграрнай партыі Беларусi. Славянскi сабор «Белая Русь» – пар-тыя, зарэгiстраваная 4 верасня 1992 г., выступае за адраджэнне сла-вян-скай духоўнасцi, аб’яднанне ўсходніх славян і аднаўленне СССР.
Напярэдаднi прэзiдэнцкiх выбараў 1994 г. на Беларусі дзейнiчала 11 палiтычных партый i 6 грамадскiх рухаў, больш за 500 рознага кшталту грамадска-палiтычных, культурна-асветнiцкiх, навукова-тэх-нiчных i iншых аб’яднанняў. 5 кастрычнiка 1994 г. быў прыняты закон «Аб палiтычных партыях», паводле якога для рэгiстрацыi неабходна была наяўнасць не менш за 500 членаў-заснавальнiкаў. І на пачатку 1998 г. у Рэспубліцы Беларусь дзейнiчала 35 партый, зарэгiстраваных Мінiстэрствам юстыцыi, але некаторыя з іх фактычна перапынілі сваё існаванне. Усяго на 1 студзеня 1999 г. у Міністэрстве юстыцыі прай-шло рэгістрацыю 27 партый.
Да канца 1999 г. пасля ўвядзення ў дзеянне новага Грамадзянскага кодэксу права на існаванне заставалася за тымі партыямі, колькасць членаў у якіх дасягала 1000 чал. Такім чынам, да канца года перарэгістрацыю прайшло толькі 17 партый. На цяперашні момант у Рэспубліца Беларусь дзейнічае 15 партый розных палітычных спектраў.
Нягледзячы на існаванне шматпартыйнай сістэмы, усе партыi слаба выконваюць сваю ўладастваральную функцыю. Найбольш цесна супрацоўнiчаюць з уладай КПБ, Рэспубліканская партыя працы i спра-вядлiвасцi, аграрная і ліберальна-дэмакратычная партыі. На парла-менцкіх і прэзiдэнцкiх выбарах яны не ў стане цалкам сябе рэалiза-ваць. Відавочна, што роля партый у жыццядзейнасці грамадзянскай супольнасці невялікая. Больш персектыўнай у гэтым сэнсе з’яўляецца роля грамадскіх арганізацый – Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Бела-рускага рэспубліканскага саюза моладзі, «Белая Русь» і інш.
Лекцыя 19. МІЖНАРОДНАЕ І ГЕАПАЛІТЫЧНАЕ СТАНОВІШЧА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Пытанні
1. Усталяванне новых суадносін сіл на сусветнай арэне пасля распаду СССР. Міжнароднае прызнанне суверэннай Рэспублікі Беларусь.
2. Роля Беларусі ва ўсталяванні і станаўленні СНД.
3. Працэс стварэння Саюза Беларусі і Расіі.
4. Месца Рэспублікі Беларусь у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай і еўра-зійскай прасторы ва ўмовах глабалізацыі
5. Рэспубліка Беларусь роўнапраўны член сусветнай супольнасці.
1. Пасля Другой сусветнай вайны сфарміраваўся геапалітычны па-дзел свету на тры вялікія групы краін: развітыя капіталістычныя дзяржавы (Заходняя Еўропа, ЗША, Японія), краіны сацыялістычнай садружнасці на чале з СССР і краіны «трэцяга свету» (Азія, Афрыка, Лацінская Амерыка), якія не адыгрывалі прыкметнай ролі ў міжнародным жыцці.
Адносіны паміж капіталістычнымі і сацыялістычнымі дзяржавамі характарызаваліся вострым палітычным і ідэалагічным процістаян-нем, якое ўвайшло ў гісторыю пад назвай «халодная вайна». Такую структуру міжнародных адносін прынята называць біпалярнай, бо ў свеце панавалі і супернічалі дзве грамадскія сістэмы на чале са звышдзяржавамі – СССР і ЗША. З развалам СССР біпалярны свет перастаў існаваць. «Халодная вайна» скончылася на карысць капіталістычнай сістэмы. Пасля краху Варшаўскага ваенна-палітычнага дагавора Паў-ночна-Атлантычны блок (NATO) стаў імкліва папаўняцца новымі кра-інамі. Біпалярная мадэль сусвету ператварылася ў аднапалярную на чале з адзінай звышдзяржавай – ЗША.
Пасля распаду Савецкага Саюза і сусветнай сацыялістычнай сістэмы ў канцы 1980 – пачатку 1990-х гг. канфрантацыя дзвюх грамадскіх сістэм (капіталістычнай і сацыялістычнай) завяршылася. Некаторыя з былых краін сацыялістычнага лагеру (Чэхія, Славакія, Венгрыя, Польшча і інш.) паступова інтэграваліся ў супольнасць развітых краін з дэмакратычным рэжымам і рынкавай эканомікай. Іншыя (Румынія, Украіна, Таджыкістан) абвясцілі сябе краінамі, якія развіваюцца. У колішнім «трэцім свеце» вылучыліся краіны (Паўднёвая Карэя, Сінгапур, Тайвань), якія па тэмпах эканамічнага росту наблізіліся да найбольш развітых краін. Найменш развітыя і эканамічна адсталыя краіны Цэнтральнай Афрыкі, Азіі і Лацінскай Амерыкі атрымалі назву «чацвёртага свету».
Распад СССР абумовіў фарміраванне новых прынцыпаў у адноснах паміж былымі саюзнымі рэспублікамі. Адны з дзяржаў (краіны Балтыі) адкрыта заявілі аб сваёй арыентацыі на заходнія краіны, другія яшчэ не вызначыліся ў сваім выбары далейшага шляху развіцця, трэція так ці інакш арыентуюцца на супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй. Сама ж Расія хоць і страціла статус звышдзяржавы, але, 25 сне-жня 1991 г. абвясціўшы сябе спадкаемцай СССР, заняла яго месца ў ААН, а зараз уваходзіць у лік вялікіх дзяржаў.
Пасля дэнансацыі 8 снежня 1991 г. Саюзнага дагавора Рэспубліка Беларусь стала выходзіць на міжнародную арэну як еўрапейская краіна, з глыбокімі гістарычнымі традыцыямі дзяржаўнасці. Рэспубліка Беларусь з’яўляецца спадкаемцай дзяржаў, што існавалі на тэрыторыі Беларусі: Полацкага і Тураўскага княстваў, ВКЛ, БНР і БССР.
З абвяшчэннем суверэнітэту БССР у канцы 1990 г. і пачатку 1991 г. былі падпісаны дагаворы аб супрацоўніцтве з Расіяй, Украінай і Ка-захстанам. Пасля распаду СССР, з апошніх дзён снежня 1991 г. па-чаўся працэс міжнароднага прызнання Рэспублікі Беларусь. Першымі дзяржавамі свету, якія прызналі незалежнасць Беларусі і ўстанавілі з ёй дыпламатычныя адносіны, былі Ўкраіна і ЗША. На працягу 1992 г. новую незалежную дзяржаву Рэспубліка Беларусь прызналі 60 дзяр-жаў. Да канца 1994 г. іх колькасць узрасла да 123 дзяржавы, пры гэ-тым, 97 наладзілі з ёй дыпламатычныя адносіны. Да 1 студзеня 2009 г. Рэспубліка Беларусь прызнана 159 дзяржавамі свету, з якіх 157 ус-танавілі з ёй дыпламатычныя адносіны.
Знешняй праявай міжнароднага прызнання стала адкрыццё дыпламатычных прадстаўніцтваў у Беларусі. Першае пасольства ў Мінску было адчынена ЗША. У 1992 г. разгарнулі дзейнасць 4 вышэйшыя ды-пламатычныя прадстаўніцтвы; у 1994 г. іх стала 21; у 2000 г. усяго налічвалася 50 прадстаўніцтваў, у тым ліку, 29 пасольстваў, 2 генконсульствы, 8 консульстваў, 9 прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый, а таксама Выканаўчы камітэт і Эканамічны Суд СНД.
За мяжой Беларусь прадстаўляюць 52 дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў у 46 краінах свету, у тым ліку 44 пасольствы, 2 пастаянныя прадстаўніцтвы пры міжнародных арганізацыях і 6 генеральных кольсунстваў. Палітычную і прававую базу знешняй палітыкі дзяржавы складаюць: Дэкларацыя Вярхоўнага Савета БССР «Аб дзяржаўным суверэнітэце БССР» ад 27 ліпеня 1990 г., Заява Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь «Аб прынцыпах знешнепалітычнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь» ад 3 кастрычніка 1991 г.; Канстытуцыя Рэспуб-лікі Беларусь, прынятая 15 сакавіка 1994 г., змененая і дапоўненая ў 1996 і 2004 гг.; Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі, зацверджаная ў ліпені 2001 г.; ваенная дактрына, зацверджаная ў студзені 2002 г., ін-шыя дакументы, прынятыя Вярхоўным Саветам, Нацыянальным схо-дам і Прэзідэнтам, якія рэгулююць дзейнасць дзяржаўных органаў улады ў галіне знешняй палітыкі, і таксама агульнапрызнаныя прын-цыпы і нормы міжнароднага права, зафіксаваныя ў Статуце ААН, Хельсінскім Заключным акце, Парыжскай хартыі для новай Еўропы і іншых дакументах АБСЕ.
У пачатку ХХІ ст. сфарміраваліся асноўныя прынцыпы беларускай знешняй палітыкі: адпаведнасць знешнепалітычных мэт нацыянальным рэсурсам; развіццё ўсебаковага супрацоўніцтва з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі, добраахвотнасць уваходжання і ўдзелу ў міждзяржаўных утварэннях і неад’емнае права дзяржавы на выхад з іх; адданасць палітыцы паслядоўнай дэмілітарызацыі міжнародных адносін; адсутнасць тэрытарыяльных прэтэнзій да памежных дзяржаў. Стратэгічнымі мэтамі знешняй палітыкі Беларусі з’яўляюцца: абарона суверэнітэту і незалежнасці дзяржавы; захаванне без’ядзернага стату-су і абвешчанага ў Канстытуцыі нейтральнага статусу.
Асноўнымі прыярытэтнымі напрамкамі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца: развіццё ўзаемавыгадных адносін з Расійскай Федэрацыяй і з Еўрапейскім Саюзам; умацаванне супрацоўніцтва з дзяржавамі СНД; удзел у Еўразійскім эканамічным супольніцтве; развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з дзяржавамі Азіі (у пер-шую чаргу з Кітаем, Індыяй, Японіяй), арабскага свету, Афрыкі, з кра-інамі Лацінскай Амерыкі; садзейнічанне ўмацаванню кансалідуючай ролі ААН на глабальным і рэгіянальным узроўнях; падтрыманне ас-ноўных падыходаў Руху недалучэння да праблем усеагульнай і рэгія-нальнай бяспекі; развіццё шматбаковага супрацоўніцтва па пытаннях разбраення, прадухілення і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, лікві-дацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС і інш.
2. Важным напрамкам знешнепалітычнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь з’яўляецца ўмацаванне двухбаковага супрацоўніцтва з краі-намі СНД. Гэта аб’яднанне было абвешчана 8 снежня 1991 г., калі ў рэзідэнцыі Віскулі ў Белавежскай пушчы кіраўнікі Беларусі (С. Шуш-кевіч), Расіі (Б. Ельцын) і Украіны (Л. Краўчук) падпісалі пагадненне аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У іх заяве было ад-значана, што перагаворы аб падрыхтоўцы новага Саюзнага дагавора зайшлі ў тупік, аб’ектыўны працэс выхаду рэспублік з саставу СССР і ўтварэння незалежных краін стаў рэальным фактам. У пагадненні аб-вяшчалася, што СССР як суб’ект міжнароднага права спыніў сваё іс-наванне. Тры дзяржавы аб’ядналіся ў СНД і запрасілі ўступіць у Са-дружнасць новыя дзяржавы былога СССР. Афіцыйным месцам знахо-джання кардынацыйных органаў Садружнасці быў вызначаны Мінск.
10 снежня Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў па-гадненне аб стварэнні СНД і прыняў рашэнне аб дэнансацыі Саюзнага дагавора 1922 г. 21 снежня ў Алма-Аце незалежныя дзяржавы – Азер-байджан, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расій-ская Федэрацыя, Таджыкістан, Туркменія, Узбекістан і Ўкраіна пад-пісалі Пратакол да Пагаднення і Дэкларацыю аб утварэнні на роўных правах СНД, якая не з’яўляецца ні дзяржавай, ні дзяржаўнай структу-рай. Дэкларацыя пацвердзіла прыхільнасць гэтых дзяржаў да супра-цоўніцтва ў розных сферах знешняй і ўнутранай палітыкі, абвясціла гарантыі выканання міжнародных абавязацельстваў былога СССР. У сувязі з гэтым 25 снежня 1991 г. Прэзідэнт СССР М. Гарбачоў склаў свае паўнамоцтвы.
30 снежня 1991 г. кіраўнікі 11 краін у Мінску абмеркавалі фінан-сава-эканамічныя і ваенна-стратэгічныя пытанні СНД. 1992 г. яны падпісалі дэкларацыю аб супрацоўніцтве, узгодненых дзеяннях у правядзенні рэформ, вяртанні культурных і гістарычных каштоўнас-цяў і інш. У снежні 1993 г. да СНД далучылася Грузія.
У 1993 г. быў абмеркаваны і прыняты Саветам кіраўнікоў дзяр-жаў Статут СНД, у якім падкрэслівалася, што Садружнасць заснавана на пачатках суверэннай роўнасці ўсіх яе членаў, якія з’яўляюцца са-мастойнымі суб’ектамі міжнароднага права. У верасні 1993 г. кіраў-нікі дзяржаў СНД падпісалі Дагавор аб стварэнні Эканамічнага саюза.
У Мінску сталі рэгулярна адбывацца пасяджэнні кіраўнікоў ура-даў, міністэрстваў і ведамстваў СНД. З 1993 г. у Мінску размяшчаецца Выканаўчы сакратарыят СНД – пастаянна дзеючы адміністрацыйны і каардынуючы орган садружнасці. Ён забяспечвае арганізацыю рабо-ты Савета кіраўнікоў дзяржаў, Савета кіраўнікоў урадаў, Савета міні-страў замежных спраў, Эканамічнага савета і іншых органаў. Выка-наўчы камітэт распрацоўвае праекты дакументаў, арганізуе дзейнасць больш як 20 органаў галіновага супрацоўніцтва. У Мінску знаходзіцца створаны ў 1994 г. Эканамічны суд СНД. Такім чынам, Мінск стано-віцца сталіцай СНД.
У 1995 г. былі наладжаны дзелавыя кантакты з Міжнароднай ар-ганізацыяй працы, Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, Упраўлен-нем Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў. Прадстаўнікі Вы-канаўчага камітэта ўдзельнічаюць у нарадах і форумах, якія право-дзяцца па лініі ААН, ЕС, АБСЕ і іншых міжнародных арганізацый.
Разам з тым СНД пакуль займае даволі нізкае месца ў міжнарод-най іерархіі: на яе долю прыпадае толькі 3% сусветнага валавога ўну-транага прадукту. Па гэтых паказчыках Садружнасць саступае ЕС, эканамічным блокам новых індустрыяльных краін Паўднёва-Усход-няй Азіі і Паўночнай Амерыкі. Крызісны стан Садружнасці выявіўся ў канцы 1990-х гг., што было засведчана шэрагам нарад кіраўнікоў дзяржаў СНД. Спецыяльны міжнародны форум, праведзены на аснове іх рашэнняў, выпрацаваў канкрэтныя прапановы і прававыя акты, скі-раваныя на ўмацаванне эканамічнага супрацоўніцтва шляхам стварэн-ня зоны свабоднага гандлю і карэннага рэфармавання выканаўчых структур СНД. Асноўнымі прычынамі такога негатыўнага працэсу з’яўляюцца: розныя падыходы дзяржаў СНД да праблем рэфармаван- ня органаў Садружнасці, вызначэння іх структуры і функцый; розна-галоссі ў выпрацоўцы агульнай эканамічнай канцэпцыі на макра- і мікраўзроўні і агульнай палітыкі ў забеспячэнні калектыўнай бяспекі; неэфектыўнасць дагавораў і пагадненняў у рамках СНД; разыхо-джанні ў сферы інтарэсаў і мэтаў знешняй палітыкі краін-удзельніц.
Невысокую эфектыўнасць дэманструюць органы Садружнасці ва ўрэгуляванні канфліктаў на тэрыторыі СНД. Не выконваюцца многія палажэнні Дагавора аб калектыўнай бяспецы (1992 г.). У жніўні 2009 г. Грузія, незадаволеная палітыкай Расіі ў адносінах да Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, заявіла аб сваім выхадзе з СНД.
Рэспубліка Беларусь выступае за захаванне СНД, больш цесныя эканамічныя, палітычныя і ваенныя супрацоўніцтва і інтэграцыю і лі-чыць, што Садружнасць па свайму патэнцыялу можа заняць важкае месца ў шэрагу іншых рэгіянальных арганізацый. Беларусь была ад-ным з ініцыятараў падпісання дагавораў і пагадненняў аб Мытным саюзе, адзінай эканамічнай прасторы, калектыўнай бяспецы і фарміра-ванні зоны свабоднага гандлю.
3. З моманту набыцця Рэспублікай Беларусь дзяржаўнага суверэнітэту яе асноўным міжнародным партнёрам заставалася Расійская Федэрацыя. Адносіны паміж абедзвюма краінамі актывізавалася з абраннем А. Лукашэнкі Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. На майскім рэферэндуме 1995 г. 82% яго ўдзельнікаў падтрымалі ідэю аб эканамічнай інтэграцыі з Расіяй. Развіццё беларуска-расійскага стратэгічнага партнёрства адбываецца шляхам палітычнай, эканамічнай і ваеннай інтэграцыі з Расійскай Федэрацыяй.
21 лютага 1995 г. у Мінску Прэзідэнты дзвюх краін А. Лукашэнка і Б. Ельцын падпісалі беларуска-расійскі дагавор аб сяброўстве, добрасуседстве і супрацоўніцтве тэрмінам на 10 гадоў. 2 красавіка 1996 г. у Маскве кіраўнікі дзяржаў падпісалі дагавор аб стварэнні суполь-насці суверэнных рэспублік Беларусі і Расіі. Захоўваючы атрыбуты суверэнітэту, дзяржавы выходзілі на сумеснае будаўніцтва структур, якія мелі агульную заканадаўчую базу. У адпаведнасці з дагаворам былі сфарміраваны Вышэйшы Савет, Выканаўчы камітэт, Парламенцкі сход, Мытны камітэт, Расійска-Беларуская камісія па навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву і некаторыя іншыя сумесныя арганізацыі.
2 красавіка 1997 г. абедзве дзяржавы прыйшлі да Дагавору аб Саюзе, у якім падцвярджалася, што кожная краіна захоўвае дзяржаўны суверэнітэт і тэрытарыяльную недатыкальнасць, канстытуцыю, сцяг, герб і іншыя атрыбуты дзяржаўнасці. У якасці асноўных мэт абвяшчалася ўмацаванне адносін братэрства і ўсебаковага супрацоўніцтва па-між дзяржавамі ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай, культурнай, ваенннай і іншых галінах. 10 чэрвеня дагавор аб Саюзе быў ратыфікаваны ў Мінску і Маскве. У снежні 1998 г. Прэзідэнты А. Лукашэнка і Б. Ельцын заявілі ў Дэкларацыі аб далейшым яднанні Беларусі і Расіі аб намеры стварыць адзіную саюзную дзяржаву.
8 снежня 1999 г. А. Лукашэнка і Б. Ельцын падпісалі Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, які ўступіў у сілу ў студзені 2000 г. Састаўной часткай Дагавора з’яўлялася Праграма мерапрыемстваў па развіцці Саюза Беларусі і Расіі да 2005 г. Была прынята таксама Праграма эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін на 1999-2008 гг. Старшынёй Вышэйшага Дзяржаўнага Савета быў абраны А. Лукашэнка.
Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя зафіскавалі намер дабрахвотна перадаць Саюзнай дзяржаве шэраг сваіх паўнамоцтваў з мэтай ажыццяўлення адзінай палітыкі, у першую чаргу, у пытаннях стварэння адзінай эканамічнай прасторы і прававых асноў агульнага рынка. Разам з тым непахіснымі застаюцца асновы канстытуцыйнага ладу, а таксама захоўваюцца незалежнасць, тэрытарыяльная цэласнасць, дзяржаўны лад і міжнародныя абавязкі абедзвюх дзяржаў.
У цяперашні час у Саюзнай дзяржаве створаны і дзейнічаюць неабходныя органы кіравання: Вышэйшы Дзяржаўны Савет, Савет Міні-страў, Парламенцкі Сход і Пастаянны Камітэт Саюзнай дзяржавы. Створаны Пагранічны і Мытны камітэты, тэле-радыёвяшчальная кампанія, сфарміраваны сумесныя калегіі міністэрстваў і іншых органаў дзяр-жаўнага кіравання, саюзны бюджэт Беларусі і Расіі.
Да сучаснага моманту напрацавана значная нарматыўна-прававая база, заснаваная на міждзяржаўных і міжурадавых дагаворах, якая дазваляе ўзаемадзейнічаць практычна па ўсіх накірунках супрацоўніцтва. У мэтах здзяйснення пераходу на адзіныя прынцыпы падатковай палітыкі праводзіцца ўніфікацыя нацыянальных заканадаўстваў па пытаннях падаткаабкладання. Вядзецца праца па падрыхтоўцы Падатковага кодэкса Саюзнай дзяржавы.
У 2008 г. на Расію прыпадала 80% беларускага экспарту. У Беларусі ўнутраны валавы прадукт (УВП) рос высокімі тэмпамі – каля 10-11 % у год, а беларуская прадукцыя была заўсёды запатрабаванай у Расіі. Так, машынабудаўнічы комплекс на 85% загружаны заказамі расійскіх прадпрыемстваў. Устаноўлены сувязі з большасцю рэгіёнаў Расіі, што стварае добрую перспектыву для інтэграцыйных працэсаў паміж дзвюма краінамі, пашырэння рынкаў збыту беларускіх тавараў, рэалізацыі маштабных эканамічных пректаў у прыярытэтных для Беларусі абласцях. Расія з’яўляецца для Беларусі галоўнай крыніцай сыравіны, энергарэсурсаў, камплектуючых, важнейшым транспартным калідорам. За 2007 г. таваразварот паміж дзвюма краінамі вырас прыкладна на 30 % і склаў 26 млрд дол. ЗША, у 2008 г. ён дасягнуў 30 млрд дол. Больш за палову беларускага знешняга гандлю прыпадае на Мас-кву, Цюменскую вобласць і Санкт-Пецярбург. Разам з тым варта ад-значыць, што ў выніку значнага роста тарыфаў на расійскія энерганосьбіты расце і адмоўнае сальда ва ўзаемным гандлі.
Дата добавления: 2015-07-18; просмотров: 713;