Дасягненні і супярэчнасці 7 страница
27 красавіка 1945 г. пасля двух тыдняў працы ўстаноўчай канферэнцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Сан-Францыска было прынята рашэнне аб уключэнні ЎССР і БССР у лік членаў арганізацыі. У склад дэлегацыі ад нашай рэспублікі ўвайшлі наркам замежных спраў К. Кісялёў, акадэмік А. Жэбрак, прафесар У. Перцаў, дацэнт Ф. Шмыгаў і Г. Байдукоў. Яны ж удзельнічалі ва ўстаноўчай сесіі ААН і 26 чэрвеня 1945 г. і падпісалі Статут Усеагульнай міжнароднай арга-нізацыі (Арганізацыі аб’яднаных нацый). Уключэнне БССР у склад краін-заснавальніц ААН стала натуральным прызнаннем вялікага ўкладу беларускага народа ў справу перамогі над фашызмам. Тым не менш яна не ўспрымалася ў свеце незалежнай і суверэннай дзяржавай, а разглядалася неад’емнай часткай СССР. Таму знешнепалітычная дзейнасць рэспублікі цалкам праходзіла ў рэчышчы інтарэсаў і ра-шэнняў саюзнага ўрада.
У далейшым БССР актыўна ўдзельнічала ў працы разнастайных органаў ААН і ў 1946 г. выступала ініцыятарам прыняцця рэзалюцыі аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў у 1946 г.
7. Выхад БССР на міжнародную арэну запатрабаваў распрацоўкі і прыняцця ў 1952 г. яе дзяржаўных сімвалаў – сцяга, герба і гімна.
Дзейнасць БССР на сусветнай арэне праходзіла ў агульным рэчы-шчы міжнароднай палітыкі СССР і краін-удзельнікаў Варшаўскага дагавору і Савета Эканамічнай Узаемадапамогі. Цыклічнае абвастрэн-не адносін паміж дзвюма палітычнымі сістэмамі («Карыбскі крызіс», агрэсія ЗША супраць В’етнама, увядзенне савецкіх войск у Чэхасла-вакію, араба-ізраільскія войны і інш.) непасрэдна адбівалася на між-народным аўтарытэце ўсяго СССР. Заходняе грамадства да канца ста-годдзя амаль не адрознівала савецкіх грамадзян па нацыянальнай пры-кмеце, а называла іх «рускімі». У поўным сэнсе гэтае правіла можна было перанесці і на міжнародную палітыку СССР, якая таксама не ме-ла нацыянальных адценняў.
Гады так званай «хрушчоўскай адлігі» пэўным чынам спрыялі станаўленню БССР як суб’екта міжнародных адносін. Рэспубліка паслядоўна ўдзельнічала ў рамках міжнародных арганізацый і дагавораў. Калі ў канцы 1950-х гг. БССР была ўдзельніцай 54 міжнародных дагавораў, то да канца 1980-х – больш за 170. БССР брала ўдзел у працы 70 міжнародных арганізацый, у тым ліку спецыялізаваных установах ААН ЮНЕСКО, МАГАТЭ, Міжнародным саюзе электрасувязі, Міжнароднай арганізацыі працы і інш.
Важнае месца ў міжнародных стасунках БССР займалі сувязі ў галіне культуры. З дазволу вышэйшых уладных структур іх здзяйснялі творчыя саюзы, навучальныя і навуковыя ўстановы, а таксама спецыяльны орган – Беларускае таварыства сяброўства і культурных сувязяў з замежнымі краінамі. У адпаведнасці з рашэннямі ЮНЕСКО ў нашай краіне вялася падрыхтоўка спецыялістаў для краін, якія ўсталі на некапіталістычны шлях развіцця. Да канца 1980-х гг. у БССР прайшлі навучанне каля 10 тысяч грамадзян з Усходняй Еўропы, Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.
У галіне захавання міру і бяспекі на планеце БССР стала ўдзельнікам дагавора 1963 г. аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў атмасферы, космасе і пад вадой. Дыпламатычны корпус рэспублікі быў сааўтарам Дэкларацыі сацыяльнага развіцця (1969), Дэкларацыі аб вы-карыстанні навукова-тэхнічнага прагрэсу ў інтарэсах міру (1975). Да-лучылася БССР і да Дэкларацыі аб прадастаўленні незалежнасці кало-ніям і іх народам (1960), Міжнароднай канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх форм расавай дыскрымінацыі (1966) і інш.
БССР, абраная ў 1974–1975 гг. непастаянным членам Савета Бяс-пекі ААН, спрыяла прыняццю шэрагу важных рашэнняў. Значнай па-дзеяй у жыцці рэспублікі стала далучэнне да міжнароднага руху гара-доў-пабрацімаў. У 1957 г. Мінск заключыў адпаведнае пагадненне з англійскім Нотынгемам. У 1985 г. ужо 7 гарадоў БССР мелі пабрацім-скія сувязі з 14 гарадамі 9 краін Еўропы, Азіі, Амерыкі, Афрыкі.
З прычыны асаблівасцей савецкай палітычнай сістэмы ў паслява-енныя дзесяцігоддзі БССР так і не набыла міжнародна-прававога пры-знання як суверэннай і незалежнай дзяржавы. Рэспубліка не мела са-праўдных дыпламатычных адносін ні з адной дзяржавай свету, а яе прадстаўніцтвы пры міжнародных арганізацыях (пры ААН у Нью-Йорку і пры спецыялізаваных установах ААН у Вене, Парыжы і Жэ-неве) фактычна з’яўляліся філіяламі агульна-саюзных прадстаўніцтваў. Размяшчэнне ў Мінску генеральных консульстваў Польшчы, ГДР і Балгарыі справы не мяняла.
Найбольш прыкметным полем міжнароднай дзейнасці БССР была ААН. Пераважная большасць падпісаных рэспублікай у рамках сістэмы ААН міжнародных дагавораў насіла шматбаковы характар. Двухбаковымі заставаліся толькі дагаворы 1944-1945 гг. з Польшчай.
Нягледзячы на існаванне Міністэрства замежных спраў БССР, яго магчымасці былі вельмі абмежаванымі саюзным міністэрствам, якое ўзначальваў наш зямляк А. А. Грамыка. Толькі з распадам СССР і ўсёй сацыялістычнай сістэмы і ўсталяваннем дзяржаўнага суверэнітэта Беларусь атрымала магчымасць вызначаць і здзяйсняць уласную ўнутраную і знешнюю палітыку.
Лекцыя18. УТВАРЭННЕ І ПАЛІТЫЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ СУВЕРЭННАЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Пытанні
1. Распад СССР. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэс-публікі Беларусь.
2. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ўвядзенне прэзідэнцкай формы кіравання.
3. Вынікі рэспубліканскіх Рэферэндумаў (1995, 1996, 2004). Змененні і дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
4. Шляхі і асаблівасці фарміравання прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці на Беларусі. Складванне шматпартыйнасці.
1. Да канца 1980-х гг. у СССР вызначыліся працэсы сістэмнага распаду, якія адбываліся ў народнай гаспадарцы, сацыяльным жыцці, палітычных і міжнацыянальных адносінах. Працяглая эканамічная стагнацыя, выкліканая пераважна экстэнсіўнымі метадамі гаспадаран-ня, прывяла да дэфіцыту тавараў народнага спажывання і сацыяльнай напружанасці. На фоне дасягненняў заходнееўрапейскай постіндуст-рыяльнай цывілізацыі давер савецкіх людзей да сацыялістычных каш-тоўнасцей знізіўся да крызіснага стану. Заняпад КПСС, якая працяглы час з’яўлялася своеасаблівым каркасам палітычнай сістэмы, прывёў да разбалансавання галін улады і аслаблення ўсяго дзяржаўнага арганізму. Дэмакратызацыя і галоснасць спарадзілі хвалю антыкамунізму і антысемітызму, пашырэнне ліберальных і нацыяналістычных ідэй.
Палітычная эліта шэрагу саюзных рэспублік і асобных рэгіёнаў РСФСР бачыла выйсце са складанага становішча ў адасабленні ад Масквы. Іх настроям спрыялі вынікі недальнабачнай ленінскай і ста-лінскай палітыкі ў нацыянальным пытанні. Так, у снежні 1986 г. ад-быліся антырускія хваляванні ў Казахстане. Канфлікт паміж армян-скім і азербайджанскім насельніцтвам Нагорнага Карабаха ў красавіку 1991 г. перарос у вайну. У 1989 г. прыбалтыйскія рэспублікі дамагліся асуджэння пакта Молатава-Рыбентропа, а разам з ім – прызнання не-законнасці ўключэння сваіх краін у СССР у 1940 г. 12 лістапада 1989 г. Вярхоўны Савет Эстонскай ССР ануляваў сваю дэкларацыю ад 22 ліпеня 1940 г. аб уваходжанні ЭССР у СССР.
На фоне гэтых і іншых падзей у колах савецкай палітычнай эліты ўзнікла думка аб рэарганізацыі саюзнай дзяржавы. Так, многім здава-лася, што пашырэнне ў ёй правоў кожнай рэспублікі дазволіць адна-віць колішнюю магутнасць СССР. З гэтай нагоды 12 чэрвеня 1990 г. Вярхоўны Савет РСФСР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэ-нітэце. 16 ліпеня іх прыкладу паследаваў парламент УССР, а 27 ліпеня – БССР. Згодна Дэкларацыі аб суверэнітэце, Беларусь абвяшчалася самастойнай дзяржавай з вяршэнствам на яе тэрыторыі Канстытуцыі і законаў Беларускай ССР, паўнатой улады рэспубліканскіх органаў, са-мастойнасцю і незалежнасцю рэспублікі ў міжнародных зносінах.
«Парад суверэнітэтаў» 1990 г. суправаджаўся разбурэннем саюз-нага заканадаўства і эканамічных сувязяў. З гэтага моманту агульнаса-юзныя органы ўлады сталі губляць кантроль над краінай. 11 сакавіка 1991 г. Літва першай з саюзных рэспублік абвясціла аб сваёй незалеж-насці, а Савецкі Саюз апынуўся перад перспектывай распаду як адзі-най дзяржавы. З усведамленнем таго першы прэзідэнт СССР М. Гар-бачоў настаяў на правядзенні 17 сакавіка 1991 г. Усесаюзнага рэфе-рэндума з мэтай узняць народную актыўнасць у абарону адзінай дзяр-жавы. Але ідэя захавання абноўленага СССР выклікала супярэчлівае стаўленне да яе з боку саюзных рэспублік і іх грамадзян. Так, з 15 рэспублік ад удзелу ў рэферэндуме адмовіліся Літва, Латвія, Эстонія, Ар-менія, Грузія, Малдова. У той самы час жыхары астатніх рэспублік у большасці выказаліся за яго захаванне. У БССР гэты паказчык пера-высіў 82 % галасоў электарата.
Вынікі рэферэндума натхнілі прыхільнікаў адзінства на распра-цоўку праекта заключэння новай супольнасці – Саюза Суверэнных Дзяржаў (ССД) як «мяккай» дэцэнтралізаванай федэрацыі. У красаві-ку 1991 г. Прэзідэнт СССР М. Гарбачоў на сустрэчы ў падмаскоўным Нова-Агарове з вышэйшымі асобамі дзевяці рэспублік («9 + 1») дамо-віліся аб хутчэйшым заключэнні новага саюзнага дагавора. Падпісан-не адпаведнага дакумента дэлегацыямі Беларусі, Казахстана, РСФСР, Таджыкістана і Ўзбекістана планавалася на 20 жніўня 1991 г. Восен-ню таго ж 1991 г. дагавор належала падпісаць Азербайджану, Кіргізіі, Украіне і Туркменіі.
Але перспектыва поўнага развалу СССР і яго замены канфедэра-цыяй, а таксама імкненне ліквідаваць усе дасягненні перабудовы, пры-мусіла частку вышэйшых урадавых асоб на чале з віцэ-прэзідэнтам СССР Г. Янаевым 19 жніўня пайсці на здзяйсненне дзяржаўнага пера-вароту. У БССР намаганні путчыстаў падтрымалі Цэнтральны, тры (Магілёўскі, Гродзенскі, Брэсцкі) абласныя камітэты КПБ, старшыня Вярхоўнага Савета М. Дземянцей, Генеральны пракурор БССР В. Ша-ладонаў і інш. У Маскве вялікую ролю ў падаўленні путчу адыграў Прэзідэнт Расіі Б. Ельцын. Пасля арышту яго ініцыятараў супярэчнасці паміж цэнтральнай і рэспубліканскімі ўладамі яшчэ больш узмацніліся, а Савецкі Саюз канчаткова страціў шанец на існаванне ў сваім ранейшым выглядзе ўзору 1922-1990 гг.
Неўзабаве пасля арышту путчыстаў, 25-26 жніўня 1991 г. Мінску пераважна камуністычны склад дэпутатаў V (пазачарговай) сесіі Вяр-хоўнага Савета прыняў Закон «Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона «Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб дзяржаў-ным суверэнітэце БССР» і пастанову «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР». Дзейнасць КПБ была прыпынена, а яе маёмасць нацыяналізавана. У лічаныя дні 600-тысяч-ная арганізацыя развалілася. Прэм’ер-міністр Беларусі В. Кебіч заявіў аб прыпыненні кабінетам міністраў членства ў КПСС.
17-19 верасня 1991 г. VІ сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняў «Закон аб назве БССР», у адпаведнасці з якім наша краіна пераймя-ноўвалася ў Рэспубліку Беларусь. Законы «Аб Дзяржаўным сцягу Рэс-публікі Беларусь» і «Аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь» уво-дзілі новыя дзяржаўныя сімвалы – бела-чырывона-белы сцяг і герб «Пагоня». Замест падаўшага ў адстаўку М. Дземянцея, новым стар-шынёй (спікерам) Вярхоўнага Савета быў абраны С. Шушкевіч.
14 лістапада 1991 г. Дзяржаўны Савет СССР з удзелам кіраўнікоў Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Расіі, Таджыкістан, Туркменіі, Узбекі-стана на чале з Прэзідэнтам М. Гарбачовым прыняў рашэнне заклю-чыць дагавор аб стварэнні ССД як канфедэрацыі (са сталіцай у Мін-ску). Яго падпісанне было прызначана на 9 снежня 1991 г. З гэтай на-годы ў пачатку снежня кіраўніцтва трох рэспублік – заснавальніц СССР – Б. Ельцын (Расія), Л. Краўчук (Украіна) і С. Шушкевіч (Бела-русь) сустрэліся ва ўрадавай рэзідэнцыі ў Белавежскай пушчы (Віс-кулі), але па той прычыне, што 1 снежня ўкраінскі народ (90, 3 % гала-соў) выказаўся за выхад з СССР і поўную незалежнасць сваёй краіны, праект ССД быў адкінуты. 8 снежня ўдзельнікі сустрэчы канстатавалі факт, што «Саюз ССР як суб’ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасць спыняе свае існаванне» і дэнансавалі адпаведны дагавор ад 1922 г. Акрамя таго, яны падпісалі пагадненне аб стварэнні Садруж-насці Незалежных Дзяржаў (СНД) як міжнароднай (міждзяржаўнай) арганізацыі. 10 снежня Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь адзінага-лосна (за выключэннем дэпутата В. Ціхіні) ратыфікавалі Віскулёўскія пагадненні. Такім чынам, незалежнасць Рэспублікі Беларусь была да-сягнута не столькі пад уздзеяннем унутрыпалітычных працэсаў, коль-кі ў выніку распаду СССР.
Прынятыя ў Віскулях дакументы выклікалі нязгоду Прэзідэнта СССР М. Гарбачова, але рэальнай уладай ён ужо не валодаў і не мог паўплываць на далейшы ход падзей. 12 снежня Вярхоўны Савет РСФСР прагаласаваў за ратыфікацыю дакументаў.
Заснавальнікі СНД запрасілі іншыя рэспублікі былога СССР усту-піць у Садружнасць. 21 снежня 1991 г. падчас сустрэчы на вышэйшым узроўні ў Алма-Аце (Казахстан) да СНД далучылася яшчэ 8 рэспуб-лік: Азербайджан, Арменія, Казахстан, Кіргізія, Малдавія, Таджыкіс-тан, Туркменія, Узбекістан, было падпісана так званае Алмаацінскае пагадненне, якое лягло ў аснову ўсёй арганізацыі. Цэнтрам СНД быў вызначаны горад Мінск. Прыбалтыйскія рэспублікі адмовіліся ад членства ў садружнасці. У кастрычніку 1993 г. у СНД уступіла Грузія.
25 снежня Прэзідэнт СССР М. Гарбачоў абвясціў аб перапыненні сваіх паўнамоцтваў і перадаў кіраванне стратэгічнай ядзернай зброяй Прэзідэнту Расіі Б. Ельцыну. Следам перапынілі свае паўнамоцтвы Вярхоўны Савет як вышэйшы орган улады СССР. 26 снежня дэпутаты яго верхняй палаты прынялі дэкларацыю аб перапыненні існавання СССР. Фармальна Расія і Беларусь не абвяшчалі аб незалежнасці ад СССР, а толькі канстатавалі факт перапынення яго існавання. Ад-начасова Расія абвясціла аб працягу членства ў міждународных інстытутах, узяла на сябе ўсе запазычанасці і актывы СССР, а таксама ўсю яго ўласнасць СССР за мяжой.
Усе замежныя праціўнікі камунізму ўспрынялі развал СССР як сваю перамогу ў халоднай вайне. Разам з Савецкім Саюзам перастала існаваць уся так званая «сацыялістычная сістэма». Амаль усе краіны былога «сацыялістычнага лагеру» вярнуліся на адкінуты калісьці шлях рыначных адносін.
Канец унітарнага Савецкага Саюза быў пачаткам суверэннай Рэс-публікі Беларусь і абрання ёю ўласнага шляху эканамічнага і грамад-ска-палітычнага развіцця.
2. Набыццё Рэспублікай Беларусь суверэнітэту запатрабавала па-літычнай кансалідацыі ўсіх сіл, зацікаўленых у пераадоленні цяжкас-цей, з якімі сустрэлася краіна пасля развалу СССР. Шэраг дэпутатаў выказваўся за неабходнасць датэрмiновага пераабрання Вярхоўнага Савета. Яго старшыні С. Шушкевічу не ўдалося стабілізаваць палітыч-нага становішча, у выніку яму давялося падаць у адстаўку. Абранне ў 1994 г. адстаўнога міліцэйскага генерала М. Грыба на пасаду спікера таксама сітуацыі не палепшыла. На фоне несціхаючых канфліктаў па-між лідэрамі БНФ і КПБ, паплечнікамі прэм’ер-міністра В. Кебіча і прыхільнікамі рыначных рэформ выявіліся многія недахопы парла-менцкай рэспублікі. Неўзабаве ў беларускім грамадстве пашырылася і запанавала думка аб неабходнасці прыняцця новай Канстытуцыі і ўвя-дзення прэзідэнцкай формы кіравання. Парламенцкая большасць вы-ступала за наданне прэзідэнту права кантролю выканаўчай улады. Па-сутнасці, ужо пад час працы над праектам Асноўнага закону яго рас-працоўшчыкі ў якасці кандыдата на пасаду прэзідэнта разглядалі прэм’ер-міністра В. Кебіча.
15 сакавіка 1994 г. Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь была прынята новая, пятая ў гісторыі беларусаў Канстытуцыя. Гэты акт з’я-віўся рашучым крокам беларускага грамадства на шляху да рэальнага суверэнітэту і ўмацавання дзяржаўнасці. Паводле Канстытуцыі, Бела-русь абвяшчалася ўнітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай, якая валодала вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэ-рыторыі і самастойна ажыццяўляла ўнутраную і знешнюю палітыку.
Асноўны Закон складаўся з 8 раздзелаў, 8 глаў і 149 артыкулаў. Ён адбіў карэнныя змены ў сацыяльна-эканамічным і палітычным раз-віцці краіны пасля развалу СССР. Чалавек і яго правы абвяшчаліся найвышэйшай каштоўнасцю грамадства i дзяржавы. Ужо ў прэамбуле фіксавалася ідэя перавагі суверэнітэту народа над суверэнітэтам дзяр-жавы. Адзінай крыніцай дзяржаўнай улады абвяшчаўся народ, які му-сіў ажыццяўляць яе непасрэдна i праз прадстаўнічыя органы. Гаран-тыя разнастайных палітычных інстытутаў, ідэалогій i поглядаў, плю-ралізму думак сведчыла аб сапраўднай дэмакратычнасці Канстытуцыі. У ёй адбіўся пэўны ўлік вопыту канстытуцыйнага будаўніцтва ў СССР, БССР i іншых краінах; замацаванне ў якасці эканамічнай асно-вы розных форм уласнасці; устанаўленне роўнасці дзяржавы i грама-дзяніна, наяўнасць у ix узаемных абавязкаў; замацаванне ў якасці ас-ноўнага кірунку для развіцця існуючага заканадаўства прыярытэту прынцыпаў міжнароднага права, яе дэідэалагізаваны характар і многае іншае. Упершыню ў гісторыі беларуская мова абвяшчалася дзяржаў-най. Рускай мове забяспечвалася права свабоднага карыстання як мо-вай міжнацыянальных зносін.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, як і ўсе іншыя, утрымлівала палажэнні аб галінах улады, іх функцыях і паўнамоцтвах. Дэпутацкі корпус парламента абмяжоўваўся 260 чал. Статус кіраўніка дзяржавы раскрываўся ў главе 4 «Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь».
Вясной-летам 1994 г. распачалася кампанiя па выбарах прэзiдэн-та Рэспублікі Беларусь. Свае кандыдатуры выставiлi прэм’ер-міністр В. Кебiч, былы спікер Вярхоўнага Савета С. Шушкевiч, лідэр БНФ З. С. Пазняк, старшыня Гродзенскага аблвыканкама А. І. Дубко, адзін з лідэраў КПБ В. Нoвiкаў i старшыня парламенцкай камiсii па вывучэн-ні дзейнасці камерцыйных структур, створаных пры органах дзяржаў-нага кіравання, А. Р. Лукашэнка.
Фаварытам перадвыбарчай гонкі доўгі час быў В. Кебіч, які ак-тыўна выкарыстаў адміністратыўны рэсурс (СМІ, мясцовыя ўлады, чыноўніцтва і інш.). Але 17 чэрвеня ўжо ў першым туры выбараў ён хоць а абыйшоў 4 канкурэнтаў, але значна саступіў А. Лукашэнку, які набраў 45 % галасоў. 10 ліпеня ў другім туры В. Кебіч набраў усяго каля 20 % галасоў. Такім чынам, поўную перамогу на выбарах атры-маў А. Лукашэнка. У ліку прычын таго былі: зразумелая электарату і рэальная для ажыццяўлення выбарчая праграма, з абяцаннем выкара-нення карупцыі, уздыму эканомікі, пераадолення інфляцыі, інтэграцыі з Расіяй і інш. З другога боку, маса выбаршчыкаў адмовіла ў даверы В. Кебічу – тыповаму наменклатурнаму вылучэнцу, які за чатыры га-ды свайго прэм’ерства не здолеў зрабіць хоць штосьці карыснае для Беларусі і яе народа.
20 ліпеня 1994 г. 40-гадовы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь даў клятву на служэнне народу і Айчыне і прыступіўся да выканання сваіх абавязкаў главы дзяржавы і кіраўніка выканаўчай улады.
3. Да цяжкасцей эканамічнага кшталту, з якімі давялося сутыкнуцца Прэзідэнту А. Лукашэнка, далучыліся цяжкасці палітычнага кшталту. Справа ў тым, што паводле Канстытуцыі, Беларусь заставалася парламенцкай рэспублікай, і Прэзідэнту не хапала паўнамоцтваў, каб ажыццяўляць сваю выбарчую праграму і вырашаць надзённыя праблемы. Спробы Вярхоўнага Савета стрымаць яго актыўнасць пры-чыніліся да працяглага палітычнага канфлікту ў галінах улады. Заця-тымі праціўнікамі А. Лукашэнкі выступілі дэпутаты ад БНФ. У апазі-цыю да прэзідэнта сталі нават яго паплечнікі па выбарчай камандзе – В. Ганчар, Дз. Булахаў і інш. Не спрыялі паляпшэнню дзяржаўных спраў і недружалюбныя ў дачыненні Прэзідэнта паводзіны спікера парламента М. Грыба.
У пачатку 1995 г. пэўныя станоўчыя зрухі па абмежаванні ўсеўладзя парламента прынесла рэфармаванне сістэмы выканаўчай улады. Яе сутнасць заключалася ў тым, што зараз гэтыя органы на ўсіх узроўнях – ад абласных да сельскіх – (так званая «вертыкаль») прызначаліся асабіста Прэзідэнтам і яму ж падпарадкаваліся. Але для вырашэння маштабных задач гэтага было недастаткова. Невыпадкова, што ў тых умовах у прэзідэнцкім атачэнні ўзнікла думка аб канстытуцыйнай рэ-форме, якая б ураўнаважыла баланс заканадаўчай і выканаўчай улад. Першым крокам да яе мусіў зрабіцца плебісцыт па наспеўшых у бе-ларускім грамадстве пытаннях. 14 мая 1995 г. для іх абмеркавання ад-быўся ўсенародны рэферэндум, у якім узяло ўдзел 64, 8% грамадзян. У адказ на пытанне: «Цi згодны Вы з наданнем рускай мове роўнага статусу з беларускай» станоўчы адказ далi 83, 3% галасаваўшых. На другое пытанне: «Цi падтрымлiваеце Вы прапанову аб устанаўленнi новых Дзяржаўнага сцяга i Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь» – 75, 1. На трэцяе пытанне – «Цi падтрымлiваеце Вы дзеяннi Прэзiдэн-та Рэспублікі Беларусь, накiраваныя на эканамiчную iнтэграцыю з Ра-сійскай Федэрацыяй» – 83, 3. На чацвёртае пытанне – «Цi згодны Вы з неабходнасцю ўнясення змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Бела-русь, якiя прадугледжваюць магчымасць датэрмiновага спынення паў-намоцтваў Вярхоўнага Савета Прэзiдэнтам Рэспублікі Беларусь у вы-падках сiстэматычнага або грубага парушэння Канстытуцыi» – 77, 7 % электарату.
Вярхоўны Савет ХIII склiкання зацвердзiў вынiкi рэферэндуму і ў адпаведнасцi з iм адбылася замена сiмволiкi i удакладненне Закона аб беларускай мове.
Галоўным палітычным вынікам плебісцыта стала выяўленне рэальнай расстаноўкі сіл. У прыватнасці, галасы, аддазеныя «за», былі тоеснымі выказванням вотуму даверу Прэзідэнту.
У снежнi 1995 г. адбылiся дадатковыя выбары ў Вярхоўны Савет, куды не трапiла нiводнага прадстаўнiка БНФ. Старшынёй парламента быў абраны лідэр Аграрнай партыі С. Шарэцкi. Памiж iм i Прэзiдэн-там канструктыўных адносiн не склалася.
Вынiкi майскага рэферэндуму не знялi напружанасцi у грамад-стве. Працяглая палiтычная канфрантацыя паміж прыхільнікамі Прэзі-дэнта і парламента негатыўна адбівалася на ўсіх галінах жыццядзей-насці беларускага народа. Пры гэтым, абедзве галіны ўлады – закана-даўчая і выканаўчая пастаянна звярталіся ад імя народа. Яны ж і вы-ступілі з прапановай абмеркавання на чарговым Рэферэндуме перша-чарговых, на іх думку, праблем. Так, Прэзiдэнт А. Лукашэнка вынес прапановы: 1. перанесцi Дзень Незалежнасцi («Дзень Рэспублiкi») з 27 ліпеня на 3 лiпеня; 2. прыняць Канстытуцыю 1994 г. са змяненнямi i дапаўненнямi (новая рэдакцыя Канстытуцыi Рэспублікі Беларусь). Па пункце 3. Прэзідэнт ставіў пытанне: «Цi выступаеце Вы за свабод-ныя, без абмежаванняў куплю i продаж зямлi?». І па пункце 4 – «Цi падтрымлiваеце Вы скасаванне пакарання смерцю ў Рэспубліцы Беларусь?».
У мэтах прапаганды сваёй палітыкі і заваёвы сімпатый электарату 19-20 кастрычнiка А. Лукашэнка выступіў на Ўсебеларускiм Народ-ным сходзе з дакладам «Толькi народ мае права вырашаць свой лёс». Усе дэлегаты адобрылi унутраную i знешнюю палiтыку Прэзідэнта і абяцалі яму сваю падтрымку.
Пад час узрастання барацьбы за галасы выбаршчыкаў заявіла аб сабе трэцяя – судовая галіна ўлады, якая да таго часу рэдка з’яўлялася на палітычнай арэне. Так, 4 лістапада 1996 г. старшыня Канстытуцыйнага суда В. Ціхіня нагадаў, што плебісцыт не можа выносiцца пытанне аб змяненнях i дапаўненнях Канстытуцыi Рэспублікі Беларусь. Та-му меўшы адбыцца рэферэндум абвяшчаўся кансультацыйным. На гэ-тай падставе 6 лістапада Вярхоўны Савет заявіў, што ім на абавязковы рэферэндум выносяцца толькi пытаннi аб пераносе Дня Незалежнасцi Рэспублікі Беларусь («Дня Рэспублiкi») i аб выбарнасцi кiраўнiкоў мясцовых органаў выканаўчай улады.
У сваю чаргу Прэзiдэнт указам № 459 ад 7 лістапада прызнаў заключэнне Канстытуцыйнага Суда несапраўдным і 12 лiстапада апублікаваў свой праект Канстытуцыi. З нагоды факту парушэння дзеючай Канстытуцыi Рэспублікі Беларусь 76 дэпутатаў парламента звярнулася ў Канстытуцыйны Суд з iнiцыятывай аб iмпiчменце прэзідэнту (адхі-ленні ад пасады па недаверы). 20 лicтапада Суд прыступiўся да раз-гляду справы.
Палітычная сiтуацыя ў краіне абвастрылася і магла выліцца ў сутыкненні паміж прыхільнікамі і праціўнікамі Прэзідэнта. Каб прадухіліць магчымае кравапраліцце, абодва бакі звярнуліся да пасрэдніцтва братняй Расіі. У выніку 21 лiстапада з Масквы ў Мінск прыбыла група дзяржаўных дзеячаў (В. Чарнамырдзiн, Г. Селязнёў і інш.). З іх удзелам 22 лістапада была дасягнута дамоўленасць у тым, што А. Лукашэнка прызнае рэкамендацыйны характар рэферэндума, а С. Шарэцкі адклікае зварот аб імпічменце.
Перагаворы дазволілі своечасова, 24 лістапада правесці рэферэндум. Паводле абвешчаных 26 лістапада вынікаў, з 7,6 млн электарату ўзяло ўдзел 6,2 (84,16 %). За прэзiдэнцкi варыянт Канстытуцыi аддало галасы 5,2 млн (70,45%) супраць 589 тыс. (7, 93 %). За перанясенне «Дня Незалежнасцi» выказаліся амаль 5,5 млн (88,18%). Cупраць сва-бодных куплi-продажу зямлi – 5,2 (82,88 %). Супраць скасавання пака-рання смерцю – каля 5 млн (80, 44%).
У гэты ж дзень колькасць дэпутатаў, якія падпісаліся за iмпiч-мент, зменшылася да 40, што дазволіла Канстытуцыйнаму суду зняць названае пытанне з разгляду. Вынікі рэферэндума былі зацверджаны старшынёй Цэнтральнай Выбарчай камісіі Л. Ярмошынай і набывалі сілу закона.
Вынікі плебісцыту натхнілі А. Лукашэнку і яго прыхільнікаў з ліку парламентарыяў на рашучыя дзеянні. Так, 26 лістапада 103 дэпу-таты парламента прынялi закон «Аб перапыненнi паўнамоцтваў Вяр-хоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ХIII cклiкання». У той самы дзень Прэзi-дэнт падпiсаў 2 указы: першы за № 495 «Аб ухваленнi спiсу дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, уключаемых у склад Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь»; i другі, за № 496 «Аб склiканнi пазачарговай сесii Палаты прадстаўнiкоў Нацыя-нальнага сходу Рэспублікі Беларусь».
На падставе дэкрэта Прэзiдэнта ад 11 снежня 1996 г. «Аб за-цвяр-джэннi Палажэння аб выбарах членаў Савета Рэспублікі Беларусь» была створана «верхняя палата» парламента – Савет Рэспублiкi.
У адпаведнасцi са зменамі і дапаўненнямі, унесенымі ў Канстытуцыю 26 лістапада 1996 г., замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета з 260 дэпутатамi быў сфармiраваны двухпалатны – Палата Прадстаўнi-коў (110 абiраемых дэпутатаў) (старшыня А. А. Малафееў) i Cавет Рэспублiкi (па 8 абiраемых ад кожнай вобласцi i г. Мiнска i 8 прызначаных Прэзiдэнтам (з 13 студзеня 1997 г. старшыня П. Шыпук).
Указамi прэзiдэнта былi пераназначаны на пасады практычна ўсе вышэйшыя асобы, у тым лiку старшыня і суддзi Канстытуцыйнага Су-да. Паўнамоцтвы самога Прэзiдэнта пачыналi адлiк на чарговыя 5 год.
Унесеныя змены і дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Бела-русь забяспечылі Прэзідэнту А. Лукашэнка новы статус главы дзяржа-вы, гаранта Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, а таксама практычна неабмежаваныя паўнамоцтвы. Адпаведным чынам узмацняліся і яго канстытуцыйныя абавязкі. Народная падтрымка на рэферэндуме зняла апошнія перашкоды да ажыццяўлення А. Лука-шэнкам шырокай праграмы сацыяльна-эканамічных, палітычных, культурных і іншых пераўтварэнняў. Па сутнасці, і сама рэспубліка па форме кіравання памянялася з парламенцкай у прэзідэнцкую.
Разам з тым, асобныя дзеячы Вярхоўнага Савета не прызналi роспуск парламента ў 1996 г. законным i працягвалi выступаць ад яго iмя, стаўшы ў апазiцыю да Прэзiдэнта. Галоўныя iх патрабаваннi – вярнуцца да Канстытуцыi 1994 г. Арганiзаваная iмi у маi 1999 г. кампанiя па выбарах прэзідэнта не прыцягнула ўвагi грамадскасцi. Тым не менш, Захад так i не прызнаў А. Лукашэнку легiтымным прэзiдэнтам. Таму на мiжнароднай арэне Беларусь доўгi час прадстаўлялi 2 структуры – Вярхоўны Савет i Нацыянальны сход. Сітуацыю не палепшыла чарго-вая перамога А. Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 9 верасня 2001 г., калі за яго кандыдатуру аддалі галасы 75, 6 % электарату.
Беларуская апазіцыя і міжнародная супольнасць бачылі выйсце са складанага становішча, у якім апынулася Беларусь і яе кіраўніцтва ў канцы ХХ–пачатку ХХІ стст., у чарговых прэзідэнцкіх выбарах, меўшых адбыцца ў 2006 г. У адпаведнасці з дзеючай Канстытуцыяй, А. Лукашэнка не меў права браць у іх удзелу. Але пад уражаннем крывавай акцыі тэрарыстаў у асецінскім Беслане 1-3 верасня 2004 г., ён прыняў рашэнне звярнуцца да народа з просьбай аб дазволе ўдзельнічаць у выбарах. З гэтай нагоды на 17 кастрычніка 2004 г. у адзін дзень з парламенцкімі выбарамі прызначаўся трэці рэспубліканскі рэферэн-дум. У бюлетэні для галасаванні было запісана: «Ці дазваляеце Вы першаму Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А. Р. удзельні-чаць у якасці кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у выбарах Прэзідэнта і ці прымаеце частку першую Канстытуцыі Рэспублікі Бе-ларусь у наступнай рэдакцыі: «Прэзідэнт абіраецца на пяць год непа-срэдна народам Рэспублікі беларусь на аснове ўсеагульнага, свабодна-га, роўнага і прамога выбарчага права пры патаемным галасаванні?».
Вынікі галасавання выявілі, што ў падтрымку просьбы і за ўнясенне адпаведных змен у Канстытуцыю выказалася 79, 42 % грамадзян, унесеных у спісы для галасавання. Самі прэзідэнцкія выбары, якія адбыліся 19 сакавіка 2006 г., прынеслі А. Лукашэнку чарговую перамогу. Унесеныя ў 81 артыкул Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь змены зараз нічым не абмяжоўваюць яго ўдзелу ў чарговых выбарах.
Такім чынам, тры рэспубліканскія рэферэндумы – 1995, 1996 і 2004 гг. не толькі пакінулі глыбокі след у грамадска-палітычным жыц-ці нашай краіны, але і істотна паўплывалі на змест яе Канстытуцыі.
4. За час свайго існавання СССР прэтэндаваў на назву дэмакра-тычнай дзяржавы, але ў поўным сэнсе такой не з’яўляўся. Не з’яўляў-ся ён і прававой дзяржавай, паколькі ўзаемаадносіны паміж асобай і ўладай складваліся на карысць апошняй, а кіруючая КПСС не адно-сіла правы чалавека да прыярытэтных каштоўнасцей. Натуральна, што ўсе гэтыя недахопы былі ўласцівы і БССР да таго часу, пакуль яна не набыла суверэнітэту. У далейшым фарміраванне прававой беларускай дзяржавы і грамадзянскай супольнасці адбывалася цывілізавана, без успышак гвалту ці ксенафобіі. Асаблівасцю гэтага працэсу можна лі-чыць высокую электаральную актыўнасць грамадзян, іх масавы давер уладзе, у тым ліку Прэзідэнту А. Лукашэнку.
Дата добавления: 2015-07-18; просмотров: 1023;