Саставы камбікормаў для вырошчвання дзікіх птушак
Складаючыя | Склад, % | |||
Стартэр | Гровер | Падтрым-ліваючы | Для племянных птушак | |
Жоўтая кукуруза | 36,04 | 54,82 | 51,39 | 48,70 |
Соевы шрот (44% пратэіна) | 46,35 | 26,95 | 2,38 | 15,16 |
Люцэрнавая мука (17% пратэіна) | 2,92 | 2,92 | 2,92 | 2,92 |
Пшанічнае вотруб’е | 4,94 | 4,94 | 26,68 | 21,27 |
Авёс | – | 4,94 | 12,35 | – |
Мясакостная мука | 2,47 | 2,47 | 2,47 | 2,47 |
Сухі адгон | 2,92 | – | – | 2,92 |
Вапняк | 1,24 | 1,24 | 1,24 | 4,49 |
Дыкальцыйфасфат | 1,20 | 0,98 | 0,83 | 1,20 |
Соль кухонная | 0,25 | 0,25 | 0,25 | 0,25 |
DL-метыянін | 0,11 | — | — | — |
Прэмікс | 0,62 | 0,49 | 0,49 | 0,62 |
Утрыманне, % | ||||
Сырога пратэіну | ||||
Сырога тлушчу | 2,27 | 2,97 | 3,90 | 3,23 |
Сырой клетчаткі | 5,35 | 4,87 | 5,19 | 4,47 |
Кальцыю | 1,23 | 1,10 | 0,01 | 2,35 |
Фосфару | 0,55 | 0,45 | 0,40 | 0,47 |
Абменнай энергіі, ккал кг |
Птушаняты бажанаў маюць вялікую патрэбу ў жывёльных бялках, таму патрабуецца, каб кармавая сумясь утрымлівала як мініум 10% жывёльных бялкоў. Не дазваляецца выкарыстоўваць ячмень або авёс з прыкветнікамі.
Табліца 6
Нормы для прыгатавання кармавой сумесі
Паказчыкі | Узрост | |||
нясушкі | птушаняты ва ўзросце да 3 тыдняў | 3–7 тыдняў | звыш 7 тыдняў | |
Энэргія МJ, МДж | 11,5 | 11,5 | 11,5 | 11,5 |
NL, г | ||||
Лізін, г | 7,0 | 15,5 | 12,5 | |
Метыянін, г | 3,5 | 6,0 | ||
Меціон.+Цысцін, г | 6,3 | 11,0 | 9,5 | 8,5 |
Церанін, г | 5,0 | 10,0 | 8,5 | 6,0 |
Трыптафан, г | 1,5 | 3,0 | 2,5 | 2,0 |
Аргінін, г | 7,4 | 16,0 | 13,0 | 9,5 |
Кальцый Са, г | 28,0 | 12,0 | 10,0 | 9,0 |
Фосфар Р, г | 3,4 | 6,5 | 4,9 | 4,0 |
Натрый Na, г | 1,5 | 1,5 | 1,5 | 1,5 |
Хлор Cl, г | 1,1 | 1,1 | 1,1 | 1,1 |
Хваробы бажанаў
Утрыманне бажанаў прадугледжвае прафілактыку розных захворванняў. Шматлікія захворванні бажанаў можна падзяліць на 3 асноўныя групы: незаразныя хваробы, інфекцыі і інвазіі, што выклікаюцца паразітамі. Як правіла, здаровы бажан адрозніваецца ад хворага актыўнай рэакцыяй на навакольнае асяроддзе, прыём корму і вады.
Калі птушка хварэе, трэба звярнуць увагу на пастаноўку канечнасцей, дыханне, расстройства функцыі кішэчнік, выпадзенне пер’я, узбуджаны агрэсіўны стан або, наадварот, прыгнечанасць, адказ ад корму. Гэта прызнак пачатку хваробы, такую птушку неабходна адсадзіць, уважліва назіраць, правесці індывідуальнае абследаванне суставаў ног, крылаў, прашчупаць валлё, трахею.
Калі цяжка паставіць дыягназ, трэба своечасова звярнуцца ў ветэрынарную лячэбніцу за саветам да спецыяліста. Доўгая затрымка ў пастаноўцы дыягназу могуць прывесці да пагаршэння стану птушкі, хранічнаму яе знясіленню і гібелі. Калі бажан загінуў, неабходна адправіць труп у ветэрынарную лячэбніцу для ўскрыцця і спецыяльных даследаванняў з мэтай вызначэння дыягназу.
Скураныя захворванні. Запаленне, пашкоджанне скуры, траўмы нярэдка сустракаюцца пры ўдарах, бойках. Гэтыя захворванні, як правіла, цяжка паддаюцца лячэнню, таму што птушка імкнецца дзяўбсці хворае месца, што прыводзіць да пастаяннага раздражнення. Запаленне скуры можа быць ад розных прычын. Прызнак захворвання – апярэнне запэцкана крывёю. Невялікія раненні можна апрацаваць хлорным жалезам, прыпаліць алоўкам ляпісу, настойкай ёду, каб папярэдзіць ранавую інфекцыю. Добрыя вынікі дае перыядычнае змазванне хворага месца сінтаміцынавай эмульсіяй.
У асобных бажанаў узнікае запаленне скуры (дэрматыт). У гэтым выпадку хворы ўчастак скуры чырванее, ушчыльняецца, пакрываецца коркай часта шэра-жоўтага або карычневага колеру. Гэтыя наслаенні, як правіла, легка аддзяляюцца. Асабліва небяспечна пашкоджанне пад крыламі, на шыі і каля кораня хваста. Запаленне звязана з павышаным зудам, таму птушкі часта выскубваюць пер’е, а гэта суправаджаецца моцным крывацячэннем.
Для лячэння скураных захворванняў прымяняюць вітамінные прэпараты, якія павышаюць рэзістэнтнасць, супроць грыбковых інфекцый – антымікотыкі, ёдгліцэрын 1 : 5 і 1%-ны раствор трыпафлавіну. Ва ўсіх выпадках захворванняў выкарыстоўваюць атыбіётыкі, антымікотыкі, антыалергічныя прэпараты.
Кароста (кнемідакаптоз).Пашыранае захворванне сярод усіх птушак. Параза можа быць на розных участках скуры. У большасці выпадкаў ад кутка дзюбы цягнуцца шэра-белыя вапняковыя адклады, якія пашыраюцца, зрэдку ахопліваюць дзюбу, васкавіцу, вочы.
У прагрэснай стадыі адклады знаходзяцца на нагах, клаацы, у шэрагу выпадкаў ахопліваюць усю скуру. У некаторых бажанаў у вобласці галавы знаходзяць аблысенне і на аснаванні скуры – шчыльныя адклады.
Супраць каросты можна прымяняць з поспехам бярозавы дзёгаць – сумесь, якая складаецца з эмульсіі якутына і мікатэктана, можна таксамам выкарыстоўваць 0,15% раствор негувена. Пашкоджаны ўчастак скуры ачышчаюць ад корачак з дапамогай пінцэта і затым наносяць мазь. Для агульнага падтрымання ўстойлівасці арганізма ў ваду для піцця дабаўляюць вітамінныя прэпараты.
Пухліны (ліпомы).У вобласці грудзей, радзей на іншым участку цела захварэлай птушкі бываюць заметныя пухліны, што складаюцца з мяккай або злёгку зацверджанай тканкі. Яны растуць вельмі доўга, часта не выклікаюць адхіленняў у агульным стане птушкі. Калі яны дасягаюць вялікіх памераў, птушка пачынае раздзёўбваць гэты ўчастак цела. Зрэдку пухліны выклікаюць механічнае здаўліванне ўнутраных органаў. Ліпома пакрыта капсулай і мацуецца злучальнай тканкай. Змесціва ліпомы распадаецца, нагадваючы па кансінстэнцыі сыр, зрэдку ў цэнтры ўзнікае некроз у выглядзе шэраў-жоўтай або зялёнай масы.
Прычыны ўзнікнення ліпом цалкам не выяснены. Існуюць меркаванні, што яны звязаны з парушэннем шчытападобнай залозы, механічным інсультам, абумоўленым клетачнай сістэмай утрымання. Калі пухліна невялікая і агульны стан птушак добры, можна для лячэння прымяніць аперацыйны метад.
Эмфізема.Пры гэтым захворванні ў птушкі на розных участках цела з’яўляюцца ўздуцці. Птушка адказваецца ад корму, дыша з цяжкасцю, маларухома. Пасля праколу ўздуццяў з адтулін выходзіць паветра. Адслаенне скуры можа адбывацца на вялікіх участках цела. Прычына захворвання звязана з механічным разрывам сценкі паветраноснага мяшка.
Пры лячэнні робяць невялікі надрэз скуры, каб вышла паветра. Гэтае ўмяшальніцтва паўтараюць некалькі разоў, і яно не заўсёды дае добрыя вынікі.
Кровазліццё пры ўдарах. На розных участках цела ўзнікаюць сіне-чырвоныя або сіне-чорныя ўтварэнні ў падскураной клятчатцы. Кровазліццё можа таксама ўзнікнуць ў сувязі з інфекцыямі, недахопам вітамінаў, пры атручваннях, раненнях пасля ін’екцый.
Для лячэння выкарыстоўваюць антыбіётыкі і набор вітамінаў А, D, E. Пры атручванні прымяняюць растворы хлорыстага кальцыю.
Запаленне падошвы ногчаста ўзнікае ад удараў пры палётах птушак або пры ўтрыманні іх на бетоннай падлозе. Пры запаленні падошвы птушка асцярожна абапіраецца на нагу. Раны заўсёды суправаджаюцца кровацячэннямі, а ў хранічных выпадках – пухліннасцю ступні. У выніку моцнай болі птушка трымае канечнасць паднятай да цела. Падобныя клінічныя прыкметы могуць сутракацца пры абмаражэннях, каросце ног, інфекцыях.
Калі быў траўматычны ўдар, то кровацячэнне спыняюць тампонам, намочаным у растворы хлорнага жалеза, або настоем ёду. Вялікія раны неабходна папудрыць парашком з антыбіётыкаў. З падлогі вальеры неабходна выдаліць пясок (каб пясчынкі не папалі ў рану), выслаць падлогу мяккім матэрыялам (бумагай, анучай).
Абмаражэні.Канечнасці ў птушак моцна ацякаюць, узнікае зуд. Птушка раздзёўбвае канечнасці да косткі. У выніку траўм узнікае моцнае кровацячэнне. Працэс заканчваецца адміраннем вялікіх участкаў ног (пры моцным абмаражэнні канечнасці могуць цалкам або часткова адпадаць).
Для папярэджання абмаражэння птушкі, што знаходзяцца ў вальеры ў зімовы перыяд, павінны быць абаронены ад уплыву нізкіх тэмператур.
Птушак з абмарожанымі нагамі неабходна перавесці ў цёплае памяшканне, але з невялікай розніцай у тэмпературы ўнутры і звонку. Абмарожаныя канечнасці змазваюць оксітэтрацыклінавай маззю, вазелінам, тлушчам.
Пераломы.Пашкоджаная канечнасць часта вісіць, а пры прамацванні адзначаецца разрыў мышцаў. Калі адкрытыя пераломы, то назіраецца кровацячэнне, зрэдку канечнасць ўтрымліваецца толькі на скуры.
Найбольшая небяспека пераломаў у птушак – у перыяд лінькі, бо колькасць кальцыю ў трубчатых костках памяншаецца. Пераломы пальцаў ног часта зажываюць без усялякага ўмяшання, аднак нярэдка адбываецца неправільнае зрошчванне пераломаў, следствам чаго з’яўляецца скрыўленне пальцаў. Калі пералом канечнасцей поўны, то птушку выбракоўваюць. Пераломы ніжняй часткі канцавін неабходна фіксаваць шынамі, налажэннем гіпсавай павязкі, змацаванне костак штыфтам.
Парэз і параліч.Пры гэтым у птушкі адзначаецца неўпэўненны рух канечнасцямі. Яны рухаюць нагамі з цяжкасцю, асабліва пры захваце седала, і лёгка падаюць з яго. Калі пашкоджаны абедзве канечнасці, то птушка ляжыць без руху, кіпцюры загнутыя назад.
Парэзы і паралічы суправаджаюцца агульнымі парушэннямі – апатыяй, стратай апетыту, растройствам кішэчніка, апуханнем жывата і сутаргамі (пры парушэннях нервовай сістэмы).
Прычыны, што выклікаюць парэзы і паралічы, вывучаны недастаткова. Яны зводзяцца да мясцовых пашкоджанняў нерваў пры розных ударах, здаўліванні пухлінамі нервовых спляценняў і карэнчыкаў, пашкоджанняў цэнтральнай нервовай сістэмы.
Лячэнне парэзаў і паралічоў працяглае і патрабуе вялікага цярпення ад ветэрынарнага ўрача і ўладальніка птушкі. Для лячэння выкарыстоўваюць картызо і коплекс вітамінаў, асабліва групы В. Пры пашкоджані цэнтральнай нервовай сістэмы добры эфект дае ўздзеянне на птушку інфрачырвонымі праменнямі.
Расцяжэнне і вывіх суставаў.Часцей за ўсё гэта бывае, калі птушка пападае нагой у шчыліну паміж дошак. Некаторы час яна не можа вызваліцца і сутаргава дзёргае канечнасцю. Пры гэтым назіраецца апуханне і пасіненне пашкоджанага сустава канечнасці. Пасля вызвалення птушцы неабходна змазаць канцавіну маззю з картызона. Вывіх неабходна асцярожна ўправіць, памясціўшы пашкоджаную канечнасць паміж вялікім і ўказальным пальцамі; нерухомы стан канечнасці фіксуецца накладваннем лейкапластыра.
Няправільная пастаноўка ног.Хворая нага ў птушкі бывае адведзена ў бок, зрэдку канечнасць павёрнута на 90°. З мноства прычын, што выклікаюць захворванне, асабліва неабходна выдзяліць здаўліванне нерваў пухлінамі. Другой частай прычынай можа быть недахоп вітамінаў, мінеральных рэчываў, а таксама раненні і запаленні суставаў.
Для лячэння пальцы ног на працягу некалькіх тыдняў фіксуюць ў нармальным стане з дапамогай лейкапластырнай павязкі.
Дата добавления: 2016-08-07; просмотров: 599;