Чалавек адказвае Богу. На сённяшняй катэхезе вы даведаліся аб пазіцыі Каталіцкага Касцёла да праблемы сексуальных узаемаадносін асобаў аднаго полу
На сённяшняй катэхезе вы даведаліся аб пазіцыі Каталіцкага Касцёла да праблемы сексуальных узаемаадносін асобаў аднаго полу. А як мы, як хрысціяне, павінны адносіцца да людзей, якія жывуць у гэтым граху?
Мы можам ацаніць учынак чалавека, але не маем права ацэньваць асобу чалавека. Гомасексуаліст, як і кожны хрысціянін, пакліканы да жыцця ў чыстасці. Стараючыся жыць паводле навукі Хрыста, навязваючы з Ім няспынны кантакт у малітве і ў сакрамэнтах, гомасэксуаліст можа зыйсці з дарогі грэху.
Разважанне:
— Чым дар сэксуальнасці з’яўляецца для мяне?
— Як я паводжу сябе ў адносінах да супрацьлеглага полу?
— Якою я бачу сваю сям’ю?
—Як я адношуся да людзей, дакранутых грахом гомасэксуалізму?
Пастанова.
Хатняе заданне:
1.Памаліся за асобаў, дакранутых грахом гомасэксуалізму.
2. Напішы ліст да асобы, якая трывае ў сэксуальных адносінах з асобай аднаго полу.
Заключная малітва падручнік вучня
Тэма № 18, X кл.
ЖЫЦЬ У ПРАЎДЗЕ
Дыдактычная мэта: асаблівым чынам звяртаем увагу моладзі на тое, што праўда мае вялізнае значэнне ў жыцці. Не прызнаючы таго, што праўда існуе, нельга пазнаць і зразумець свет, жыць добрасумленна, верыць у Бога.
Выхаваўчая мэта:выхоўваем у моладзі імкненне жыць у праўдзе.
Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:
Святое Пісанн: Ян 14, 6; Ян 8,31-32; ККК 2475
Метады катэхэзы: праца ў групах, незавершаны сказ.
Ход заняткаў
Малітва: да св. Францішка.
Чалавек пытае
Кожны чалавек пакліканы быць шчырым і праўдзівым у дзеяннях і словах. Кожны мае абавязак шукаць праўду і трымацца яе, упарадкоўваючы ўсё сваё жыццё згодна з патрабаванямі праўды.
— Чаму людзі падманваюць?
К. просіць аднаго з вучняў падыйсці да дошкі і накрэсліць табліцуў тры калонкі. У першай вучні запісваюць свае адказы на пытанне, у другой – часовыя вынікі, якіх можна дасягнуць падманам, трэцяя пакуль застаецца пустая.
Людзі падманваюць, бо… | Праз гэта дасягаюць пэўных вынікаў | Іншы спосаб дзеяння |
баяцца пакарання хочуць атрымаць больш грошай хочуць здабыць прыхільнасць іншай асобы | ніхто не даведаецца аб дрэнным учынку набываюць новую рэч заводзяць новае сяброўства | папрасіць прабачэння звярнуць увагу не на рэчы, а на чалавека быць самім сабой, а не чыёй-небудзь копіяй |
Як бачым, часта ў жыцці даводзіцца сутыкацца з няпраўдай і фальшу. Гэтым можна дасягнуць пэўных вынікаў, звычайна – часовых, бо праўда з цягам часу выходзіць наверх. “Жыць у праўдзе” – так гучыць тэма нашых сённяшніх заняткаў, падчас якіх мы будзем разважаць пра сутнасць сёмай Божай запаведзі. Прыгадайце, калі ласка, як яна гучыць?
Пан Бог адказвае
Адзін з вучняў падыходзіць да дошкі і каляровай крэйдай запісвае:
|
Езус неаднойчы станавіўся ў абарону праўды:
К. дзеліць клас на 3 групы, якія атрымліваюць фрагмент са Святога Пісання і адказваюць на пытанні на падставе атрыманых тэкстаў:
Група І:
«Езус сказаў юдэям, якія паверылі ў Яго: “Калі вы застанецеся ў слове Маім, то сапраўды будзеце вучнямі Маімі і спазнаеце праўду, а праўда вызваліць вас» (Ян 8,31-32)
— Аб якіх каштоўнасцях кажа Езус?
— Ад чаго праўда вызваляе чалавека?
Група ІІ:
«Езус сказаў яму: “Я — дарога, і праўда, і жыццё. Ніхто не прыходзіць да Айца інакш, як толькі праз Мяне» (Ян 14, 6)
— Як Хрыстус называе Сябе?
— Што азначаюць словы : “Я - Дарога, Праўда і Жыццё?”
Група ІІІ:
«Вучні Хрыста „апрануліся ў новага чалавека, створанага паводле Бога ў справядлівасці, святасці і праўдзе“ (Эф 4, 24). Адкінуўшы хлусню, яны павінны „адкласці ўсялякую злосць і ўсякі подступ, і крывадушнасць, і зайздрасць, і ўсякае абгаворванне“(1 П 2, 1)» (пар. ККК 2475). (падручнік вучня)
— Чаго не можа быць у жыцці вучня Хрыста?
Пасля прэзэнтацыі працы вучняў, К. робіць падсумаванне адказаў:
Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 594;