БО ЯНЫ НАСЫЧАНЫЯ БУДУЦЬ

Дыдактычная мэта:

знаёмім моладзь з той праўдай веры, што толькі Бог — справядлівы. Вучым будаваць адносіны з людзімі паводле Божай справядлівасці, якая заўсёды злучана з праўдай і любоўю. Кожны чалавек мае права на тое, каб да яго адносіліся справядліва.

Выхаваўчая мэта:

заахвочваем моладзь мужна вызнаваць сваю веру і адважна абараняць справядлівасць.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:

Святое Пісанне: Мц 7,1-5; Мц 5, 21-25; Мц 5, 38-42; Мц 5, 43-48; Мц 22, 34-40; карткі з каляровай паперы і алоўкі.

Метады катэхэзы: аповед, праца ў групах.

 

Ход заняткаў

 

Малітва: Ойча наш...

 

Сярод васьмі благаслаўленняў, якія дае нам Пан Езус як восем своеасаблівых шляхоў да Божага Валадарства, ёсць таксама шлях справядлівасці.

 

Чалавек пытае

Вельмі важна, каб кожны з нас быў адказны за свае ўчынкі, словы, за працу, якую выконвае. (падручнік вучня)

“Сяргей быў прадпрымальнікам і працаваў у фірме, якая займалася будоўляй. Каб павялічыць свае даходы, Сяргей ашукваў людзей: краў будаўнічыя матэрыялы ў адных і прадаваў іх іншым людзям. Па дакументацыі ўсё было ў парадку. Асабліва вялікую небяспеку ўяўляў сабой апошні дом, узведзены несумленным прадпрымальнікам. Нават ён сам пачаў турбавацца, што замоцна “перастараўся”. Можна ўявіць сабе яго твар, калі Сяргей даведаўся, што менавіта гэты дом дырэкцыя фірмы дорыць яму ў сувязі з выхадам на пенсію, каб ён разам з жонкай і дзецьмі мог спакойна сустрэць сваю старасць…”

— Чаму вучыць нас гэтая гісторыя?

 

Паспрабуем зараз акрэсліць, якое значэнне мае тэрмін “справядлівасць”.

Катэхет піша на дошцы гэтае слова па вертыкалі, а вучні ўпісваюць па гарызанталі іншыя словы, якія яго расшыфроўваюць. Напрыклад:

  Паважаць адно аднаго .
  Не асуджаць іншых людзей  

 

 

  Прасіць прабачэння .

Супакой

  Не гневацца .

Павага

бРат

мАлітва

праВа

свЯтасць

Маліцца за ворагаў .

Дабрыня

Любоў

  Працаваць над уласнай недасканаласцю  

мІласэрнаць

Вера

Быць пакорным  

прАўда

Сэрца

еднасЦь

Выконваць запаведзі  

роўнасцЬ

 

Любіць Бога і бліжняга  

 

Пан Бог адказвае

К. дзеліць вучняў на групы, якія ў дадзенных ім тэкстах шукаюць адказ на пытанне:

— Якія шляхі да справядлівасці Езус паказвае вучням?

 

Адказы вучні запісваюць на асобных картках, якія змяшчаюць каля слова “справядлівасць”. (свае адказы вучні запісваюць у падручнік)

 

Група І:

«Не судзіце, каб і вас не судзілі. Бо якім судом вы судзіце, такім і вас асудзяць, і якою мераю мерыце, такою і вам адмераць. Чаму бачыш шчэпку ў воку брата свайго, а бервяна ў сваім воку не заўважаеш? Або, як скажаш брату свайму: “Дазволь мне вынуць шчэпку з вока твайго”, — калі ў тваім воку бервяно? Крывадушны, спачатку выкіні бервяно з вока свайго, і тады ўбачыш, як выняць шчэпку з вока брата твайго» (Мц 7,1-5)

Група ІІ:

«Вы чулі, што было сказана продкам: Не забівай; а хто заб'е, падпадае пад суд. А Я кажу вам, што кожны, хто гневаецца на брата свайго, падпадае пад суд. Хто ж скажа брату свайму «рака», падпадае пад Высокую раду, а хто скажа «неразумны», падпадае пад геену вогненную.

Таму, калі ты прынясеш дар свой да ахвярніка і ўспомніш там, што брат твой мае нешта супраць цябе, пакінь там дар свой перад ахвярнікам, і ідзі спачатку памірыся з братам сваім, і тады прыйдзі і прынясі дар свой.

Мірыся з праціўнікам тваім хутка, пакуль ты яшчэ з ім у дарозе, каб праціўнік не аддаў цябе судздзі, а судздзя не аддаў цябе слузе, і не ўкінулі цябе ў вязніцу» (Мц 5, 21-25)

Група ІІІ :

«Вы чулі, што сказана: вока за вока і зуб за зуб. А Я вам кажу не працівіцца злому. Калі хто ўдарыць цябе па правай шчацэ тваёй, падстаў яму і другую. І калі хто захоча судзіцца з табою і ўзяць у цябе кашулю, аддай яму і плашч. І калі хто цябе змусіць ісці з ім адну мілю, ідзі з ім дзве. Таму, хто просіць у цябе, дай і не адварочвайся ад таго, хто хоча пазычыць у цябе» (Мц 5, 38-42)

Група IV:

«Вы чулі, што сказана: Любі бліжняга свайго і ненавідзь ворага свайго. А Я кажу вам: любіце ворагаў вашых і маліцеся за тых, хто пераследуе вас, каб сталіся вы сынамі Айца вашага, Які ў нябёсах. Бо Ён загадвае сонцу свайму ўзыходзіць над дрэннымі і добрымі і пасылае дождж на справядлівых і несправядлівых. Бо, калі вы будзеце любіць тых, хто любіць вас, якую маеце узнагароду? Ці ж не тое самае робяць і мытнікі? І калі вітаеце толькі братоў вашых, што асаблівага робіце? Ці ж не тое самае робяць і язычнікі? Таму будзьце дасканалыя, як дасканалы Айцец ваш Нябесны» (Мц 5, 43-48)

Група V:

«Калі фарысеі пачулі, што Ён прымусіў замоўкнуць садукеяў, яны сабраліся разам. І адзін з іх, законнік, выпрабоўваючы Яго, спытаўся: Настаўнік, якая запаведзь найбольшая ў Законе?

Езус сказаў яму: “Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсім розумам тваім. Гэта найбольшая і першая запаведзь: Другая ж — падобная да яе: Любі бліжняга твайго, як самога сябе. На гэтых дзвюх запаведзях грунтуецца ўвесь Закон і Прарокі» (Мц 22, 34-40)








Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 622;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.01 сек.