С.А. Подокшин // Практикум по философии: В 2-х ч. Ч.1. –Мн2004. С.375-380

1) Почему понятие свободы являлось лейтмотивом белорусской фи­лософской и общественной мысли

Так склаўся шматвяковы жыццёвы лес беларускага наро­да, што імкненне да свабоды, барацьба за свабоду з'яўляюцца асноўным зместам яго гістарычнага быцця. Дастаткова назваць толькі некаторыя імёны — вялікамучаніцы Рагнеды; няурымслівага кня­зя Усяслава Чарадзея; нацыянальнага генія Скарыны; пaлiтычнaгa мыслення, апярэдзіўшага ў трактоўцы гэтага паняцця амерыканскіх i eўpaпейсюх айцоў лібералізма, Caneгi; рэвалюцыянера i народнага ідэолага Каліноускага; вялікага беларускага песняра Янкі Купалы; аўтара «Новай зямлі», у якой выкладзена сапраўдная філасофія свабоды беларускага селяніна, Якуба Коласа — каб зразумець, што свабода ва ўсе часы з'яулялася найвышэйшай каштоўнасцю беларускага народа i перш за ўсе яго інтэлектуальнай, грамадска-палпычнай элпы.

Першапачатковым праяўленнем грамадска-палітычнай свабоды ва ўмовах Беларусі быў Полацкі вечавы ўстрой. Полацкае веча было вельмі ўплывовым прадстаўнічым інстытутам, органам нетолькі гарад-скога, але і дзяржаўнага кіравання Полацкай зямлёй, з якім вымушаны былі лічыцца крывіцкія князі, а нярэдка і падпарадкоўвацца яму. Веча дэманстравала князям, што дыялог нярэдка больш эфектыўны сро-дакупалітыцы,чымсілазброі, што, калігэтамагчыма,трэбадамаўляц-ца, а не ваяваць. Калі ў Рускай дзяржаве рэспубліканска-вечавая традыцыя Ноўгарада Вялікага і Пскова была задаўлена маскоўскім са-мадзяржаўем (карныя экспедыцыі Івана III і Івана Грознага), то інакш склаўся лёс вечавага вопыту Полацкай дзяржавы. Ён быў акумуляваны, выкарыстаны ў новай дзяржаўна-палітычнай сістэме ВКЛ, выяўляўся ў абмежаванні вялікакняжацкаЙ улады прадстаўнічымі Інстытутамі (сей-мікамі і Сеймам) і правам (прывілеямі, Статутамі 1529, 1566, 1588).

ДухоўнаякультураВялікагакнястваЛітоўскага, РускагаіЖамойцка-га XVI — першай паловы XVII ст. была пранізана ідэямі Адраджэння і Рэфармацыі. Асноватворнай ідэяй Адраджэння была ідэя свабоды, што было знітавана з пачаткам духоўнага аднаўлення і вызвалення індывіда, асобы, станаўлення самасвядомасці чалавека новага часу. Матэрыяльны і духоўны вопыт Адраджэння надзвычай наглядна дэманстраваў высо-кую эфектыўнасць свабоднай чалавечай дзейнасці, пераконваў, што по-спех І ўзвышэнне чалавека залежаць ад яго індывідуальных якасцяў, энергіі, розуму, мужнасці, таленту, прафесіяналізму, гандлёвай дасціп-насці і г. д. Менавіта пачынаючы з эпохі Адраджэння свабода зацвярджа-еццаў якасці «анталагічнай першаасновы чалавечага жыцця». На праця-гу XVI — першай паловы XVII ст. ідэя свабоды рашуча ўваходзіць у сацы-яльную, палітычную, прававую, маральную, рэлігійную свядомасць бе-ларуска-украінска-літоўскага грамадства.

2) Чем отличается понимание свободы в христианстве и язычестве:

Як фундаментальны цывілізацыйны прынцып свабода прыйшла у духоунае жыццё ўсходнеславянскіх народаў з увядзеннем i распаўсюджаннем хрысціянства. Яе адрозненне ад паганскай свабоды, або свавольства, грунтавалася на шэрагу характэрных для хрысціянскай філасофіі і этыкі абмежаваннях, менавіта, Боскіх запаветах, маральным законе ІсусаХрыста, вучэнні аб замагільнай адплаце і адказнасці чалавека за свае ўчынкі, любові да бліжняга і г. д. Што тычыцца свабоды як грамадска-палітычнай рэальнасці, дык мы маем гонар канстатаваць у асноўным яе айчыннае лаходжанне. Яна зарадзілася і ўзнікла ў трох кропках усходнесла-вянскага свету: Полацку, Ноўгарадзе Вялікім і Пскове.

3) Какова роль Ф. Скорины в решении проблемы духовной свободы

Звычайна, разважаючы пра значэнне дзейнасці Скарыны,у першую чаргу адзначаюць яго пераклад Бібліі на народную мову. Справа ў тым, што пераклад Бібліі на родную мову рабіў яе даступнай шырокаму, дэмакратычнаму чытачу, які ўпершыню ў айчыннай гісторыі атрымаў магчымасць непасрэднага, свабоднага вывучэння «Свяшчэннага пісання». Па сутнасці ануліравалася афіцыйнае, царкоўнае пасрэдніцтва паміж «Боскім адкрыццём» і «простым паспалітым чалавекам», сцвярджаўся ў сваёй падставе рэфарамацыйны прынцып — асабістых адносін чалавека даверы. Пастуліруючыпрынцыпсуб'ектыўнасці веры,Скарынатымса-мым рыхтаваў пералом у свядомасці і характары мыслення сваіх суай-чыннікаў, адкрываў перад імі магчымасць свабоднага, незалежнага ад аў-тарытэтаў багаслоўствавання і філасофствавання. Скарына ўпершыню ва ўсходнеславянскай культуры паставіў праблему свабоднага даследавання Бібліі, спрабаваў тэарэтычна абгрун-таваць права шырокага, дэмакратычнага чытача на індывідуальнае выву-чэнне «Свяшчэннага пісання» і па сутнасці на духоўную свабоду.








Дата добавления: 2015-07-22; просмотров: 1314;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.004 сек.