Для запісу у сшытак

Культура Беларусі ўХІV – ХVІ стст. характарызуецца арганічным злучэннем і творчай пераапрацоўкай візантыйскіх, старажытнарускіх, заходнееўрапейскіх вытокаў (стылі готыка, рэнесанс, барока) і цеснай сувяззю з традыцыйна- народным (фальклорным) мастацтвам, а таксама з украінскім, літоўскім і польскім мастацтвам у рамках аднаго палітычнага і культурнага рэгіёна.

Віды будаўніцтва: абарончае , якое цесна звязана з замкавым, культавае (касцелы, цэрквы, сінагогі), і свецкае (ратушы, аптэкі, бібліятэкі і да т. п.) дойлідства. Лепшыя помнікі дойлідства: замак у Крэве, замак у Навагрудку, Гарадзенскі замак, Мірскі замак, царква Міхаіла ў Сынковічах, Благавешчанская царква ў Супраслі, Маламажэйкаўская царква, фарны касцёл у Нясвіжы.

Асабліва інтэнсіўна ў гэты перыяд развіваюцца фрэска, іканапіс, партрэт. Самым раннім абразам, вядомым цяпер, з’яўляецца “Замілаванне” з Маларыты Брэсцкай вобласці. Візантыйскія традыцыі адчувальны таксама ў абразе “Адзігітрыя Іерусалімская” з Варварынскай царквы ў Пінску.

Зараджэнне партрэтнага жанру ў ХV – ХVІ стст. было падрыхтавана ўсім ходам развіцця беларускай культуры, фарміраваннем у нетрах царкоўнай ідэалогіі ідэй свецкага мастацтва. Сармацкі партрэт на тэрыторыі Беларусі вядомы ў некалькіх відах. Галоўнымі можна назваць парадны, рыцарскі, пахавальны.








Дата добавления: 2015-02-16; просмотров: 669;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.003 сек.