Для запісу ў сшытак

У эпоху Кіеўскай дзяржавы і феадальнай раздробленасці на тэрыторыі сучаснай Беларусі шырока развіваецца горадабудаўніцтва. Згодна з летапісам у ІХ –ХІ стст. узніклі гарады Полацк, Тураў, Заслаўе, Брэст, Віцебск, Менск, Орша, звыш 35.

Археалагічныя даследаванні сведчаць, што большасць збудаванняў на тэрыторыі Беларусі таго часу рабілася выключна з дрэва. Найбольш старажытны каменна-цагляны будынак – Сафійскі сабор у Полацку. У саборы знаходзіліся казна, бібліятэка, вырабы ювелірнага мастацтва, тут хаваліся грамадзяне пры асадзе горада.

У Полацку меліся таксама два манастыры: Ефрасінеўскі (пахавальня епіскапаў) і Бельчыцкі (пахавальня князёў). У комплекс Ефрасінеўскага манастыра ўваходзіла Спаса-Ефрасінеўская цэрква, пабудаваная ў 1128-1156 гг. дойлідам Іаанам. Царква Благавешчання ў Віцебску захавалася фрагментарна.

Часткова захавалася да нашых дзён царква Барыса і Глеба на Каложы. Камянецкая вежа – унікальны помнік архітэктуры і ваенна-інжынернага мастацтва.

Сцены многіх беларускіх цэркваў і манастыроў былі ўпрыгожаны роспісамі. Асобнае месца ў гісторыі беларускага манументальнага жывапісу займаюць фрэскі Спаса-Ефрасінеўскай царквы ў Полацку. Яны маюць прыкметы арыгінальнай жывапіснай школы.

Са скульптурных твораў беларускіх зямель вядомы шахматныя фігуркі з раскопак Замкавай гары ў Гродне, рэльефныя іконы на камені з раскопак Замкавай гары ў Менску. Шэдэўрам старажытнабеларускага эмальернага мастацтва з’яўляецца крыж зроблены полацкім майстрам Лазарам Богшай па заказу Ефрасінні Полацкай.








Дата добавления: 2015-02-16; просмотров: 818;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.003 сек.