Асаблівасці вонкавай і ўнутранай будовы
Вонкавая будова. Па асноўных марфалагічных прыкметах птушкі ў цэлым складаюць больш аднародную групу жывёл, чым хрыбетныя іншых класаў. Агульны план будовы птушак вельмі блізкі. Як бачна з рыс 2, асноўныя часткі цела птушкі прадстаўлены галавой, якая мае дзюбу (тая ў сваю чаргу складаецца з наддзюб’я і паддзюб’я), чэрап, вочы, ноздры. Галава праз шыю злучаецца з тулавам, яно мае больш-менш яйкападобную форму. Тулава складаецца з грудзей, спіны, жывата, бакоў, да якіх мацуюцца крылы, а таксама ног і хваста.
Апярэнне – характэрная рыса для ўсіх птушак. Любы прадстаўнік класа птушак не выклікае сумнення ў прыналежнасці яго менавіта да гэтага класа жывёл. Пёры птушак засцерагае цела ад ахаладжэння і намакання, а таксама стварае нясучую паверхню крыла і надае птушцы неабходную для палёту абцякальную форму. Яно пакрывае цела птушкі не цалкам ( за выключэннем страусаў і пінгвінаў), а толькі асобныя ўчасткі скуры – птэрыліі, паміж якімі знаходзяцца ўчасткі без пер’я – аптэрыі. Такое размяшчэнне пер’я звязана з палётам і зручнае, калі скарачаюцца цягліцы.
Як узнікла пёры, гэтыя неверагодна трывалыя, лёгкія і складана пабудаваныя прыдаткі, што пакрываюць скуру птушак? Напрыканцы ХХ стагоддзя навукоўцы наблізіліся да раскрыцця гэтай тайны і прыйшлі да незвычайнага вываду: упершыню пёры з’явілася ў дыназаўраў, калі птушак яшчэ не было. Адпалі такія меркаванні, што пёры ўзнікла ў выніку падаўжэння і разгалінавання лускавінак рэптылій. Аднак сучасныя адкрыцці пацвердзілі думкі пра тое, што эвалюцыю анатамічных прыкметаў таго або іншага віду можна лепей зразумець у выніку вывучэння антагенетычнага развіцця арганізма – складанай сукупнасці механізмаў, дзякуючы якім асобіна дасягае сваіх канчатковых памераў і формаў. Да таго ж у Кітаі палеантолагі знайшлі выкапнёвых дыназаўраў (драпежных двухногіх з падатраду Theropoda), якія мелі пёры больш прымітыўнае, за пёры сучасных птушак і нават археаптэрыкса.
Рыс. 3. Назвы частак цела і апярэння птушкі:
1 – наддзюб’е; 2– куток рота; 3 – паддзюб’е; 4 – лоб; 5 – цемя; 6 – патыліца; 7 – зашыяк; 8 – плячо; 9 – спіна; 10 – другараднае махавае пёры; 11 – паясніца; 12 – верхняе накрыўнае пёры хваста; 13 – рулявое пёры; 14 – першаснае махавае пёры; 15 – падхвосце; 16 – задні палец; 17 – вонкавы палец; 18 – сярэдні палец; 19 – унутраны палец; 20 – цэўка; 21 – галёнка; 22 – чэрава; 23 – накрыўнае пёры крыла; 24 – грудзі; 25 – плечавое пёры; 26 – шчака; 27 – горла
Як валасы, кіпцюры і лускавінкі, пёры – вытворнае скуры. Яно фармуецца ў выніку павелічэння колькасці клетак у эпідэрмісе, якія выпрацоўваюць бялкі кераціну.
Пяро (рыс. 4) складаецца з пругкага ствала і больш мяккіх бакавых пласцінак – вонкавага і ўнутранага махала. Верхняя частка ствала, да якога мацуецца махала, мае назву стрыжня. Ён ў папярочным сячэнні чатырохкутнай формы. Ніжняя частка ствала, на якой адсутнічае махала, называецца ачын (у сячэнні круглай формы, а ў асновы мае адтуліну. Поласць ачына ўтрымлівае ланцужок мяккіх, устаўленых адзін у адзін каўпачкоў – дужку пяра. Гэта адмерлая смочка, якая забяспечвае крывёю маладое, растучае пяро. Пёры, якое мае добра развіты стрыжань і махала, называюць контурным. Яно вызначае форму цела птушкі і стварае нёслую паверхню крыла і хваста. Вялікае контурнае пёры, якое складае найбольш значную частку крыла, называюць махавым. Вялікае пёры хваста, якое выконвае функцыю паветранага руля, называецца рулявым. Асновы махавых і рулявых пер’яў зверху і знізу закрытыя некалькімі радамі асаблівых контурных пер’яў – верхнімі і ніжнімі накрыўнымі крыла і хваста. Дробнае пёры, якое пакрывае ўсё цела, называюць покрыўным, і яно з’яўляецца разнавіднасцю контурнага пяра.
Рыс. 4. Будова контурнага пяра:
1 – стрыжань; 2 – вонкавае махала; 3 – унутранае махала; 4 – ствол; 5 – ачын; 6 – дзірка ачына;
7 – дужка пяра
Акрамя контурных пер’яў, у птушак ёсць пухавое пёры і пух, яны засцерагаюць іх ад страт цяпла. У пухавога пяра ў адрозненне ад контурнага адсутнічаюць бародкі другога парадку, і яно не стварае махала. Пух – гэта пераўтворанае пухавое пяро са значна пакарочаным цэнтральным стрыжнем. У птушак, у якіх пух адсутнічае, покрыўнае пёры бывае напалову пухавым (напрыклад, у галубоў) або яны забяспечаны пабочнымі пухавым пёрым.
Іншыя віды пер’я сустракаюцца часцей за ўсё ў асновы дзюбы. Гэта ніткападобнае пёры – вібрысы, якія захавалі толькі стрыжань, а таксама пёры, якое ўпрыгожвае шлюбнае ўбранства самцоў. Колер пер’я самы разнастайны, залежыць ад віду птушкі і яе ўзросту. Як правіла, афарбоўка птушанят бліжэй да самкі, якая часцей мае засцерагальныя адценні. З узростам у шэрага птушак у залежнасці ад полу ўзнікаюць памерныя і фарбавыя адрозненні, якія носяць назву палавога дымарфізму.
Птушкі – двухногія жывёлы, пярэднія канечнасці якіх пераўтвораны ў крылы; характэрная форма руху – палёт. Палёт як асноўны спосаб руху зрабіў вызначаны адбітак на будове ўсіх птушак і абумовіў прынцыповае падабенства іх вонкавай і ўнутранай арганізацыі. Шэраг птушак, якія не лётаюць (страусы, пінгвіны), хоць і страцілі важныя рысы, звязаныя з палётам, тым не менш захавалі прыкметы, якія паказваюць на тое, што іх продкі лёталі. Няздольнасць да палёту некаторых сучасных і выкапнёвых птушак прынята разглядаць як другасную з’яву. Часта палёт спалучаецца з такім спосабам руху, як лазанне, хаджэнне і бег, плаванне і ныранне.
Унутраная будова.Апорай для арганізма з’яўляецца шкілет, які ў птушкі характарызуецца лёгкасцю і трываласцю як костак за кошт пнеўматызаванасці, так і злучэнняў паміж імі. Хрыбетнік птушак складаецца з чатырох аддзелаў: шыйнага, груднога, крыжавога і хваставога (рыс. 5). Шыйны аддзел адрозніваецца вялікай рухомасцю за кошт седлападобнага сучлянення паверхні хрыбетак.
Гэта дае магчымасць большасці птушак паварочваць галаву на 180, а совам – нават на 2700. Грудзі вельмі вялікія і маюць выгляд шырокай пласціны – груднога кіля, да якога мацуюцца вялікая і малая грудныя цягліцы.
Чэрап птушкі адрозніваецца лёгкасцю і аб’ёмнай мазгавой каробкай. У дарослай птушкі ўсе косткі чэрапной каробкі зрасліся да поўнага знікнення швоў.
Шкілет пярэдніх канечнасцей складаецца з трох аддзелаў: кісці, перадплечча і пляча. Кісць мае ўсяго тры пальцы. К фаланзе першага пальца мацуецца некалькі дробных пер’яў, якія ўтвараюць крылца. Яно выконвае важную ролю пры ўзлёце і пасадцы, асабліва ў лясных птушак. Да двух фалангаў другога пальца мацуюцца 3-4 першаступенныя махавыя пёры, за кошт якіх птушка рэгулюе хуткасць слізгання па паветры пры лунанні. Трэці палец нясе адзінае (звычайна чацвертае) махавае пяро.
Перадплечча складаецца з двух костак: больш тоўстай локцевай і параўнальна тонкай прамянёвай. Да локцевай косткі мацуюцца ўсе другарадныя махавыя пёры, якія складаюць аснову нёслай паверхні крыла.
Рыс. 4. Шкілет птушкі:
1 – шыйныяхрыбеткі; 2 – грудныя хрыбеткі; 3 – хваставыя хрыбеткі; 4 – копчыкавая костка; 5 – спінная часка рабра; 6 – брушная часка рабра; 7 – грудзіна; 8 – кіль грудзіны; 9 – лапатка; 10 – каракоід; 11 – ключыца; 12 – плячо; 13 – прамянёвая костка; 14 – локцевая костка; 15 пясць; 16 – першы палец; 17 – другі палец; 18 – трэці палец; 19 – падуздышная костка; 20 – сядалішчная костка; 21 – лабковая костка; 22 – сцягно; 23 – галёнка; 24 – цэўка; 25 – першы палец нагі; 26 – другі палец нагі
Мускулатура. Асаблівай увагі заслугоўваюць вялікія грудныя цягліцы, вага якіх, напрыклад, у голуба дасягае 1/5 агульнай вагі птушкі. Яны мацуюцца да кіля грудзей і неабходны для апускання крылаў. Малыя грудныя цягліцы служаць для падняцця крылаў.
Органы кровазвароту і дыхання.Сэрца ў птушак чатырох- камернае, што забяспечвае цыркуляцыю артэрыяльнай і вянознай крыві асобна і значна паляпшае інтэнсіўнасць забеспячэння тканак кіслародам. Памеры сэрца вялікія і залежаць ад умоў жыцця і памераў птушкі. Чым яна драбнейшая і больш рухомая, тым адносна большае ў яе сэрца.
Лёгкія птушак адносна малыя, разам з тым вельмі прадукцыйныя за кошт скразной сістэмы трубачак і паветраных капіляраў, якія не маюць альвеолаў. Дзякуючы гэтаму паветра ў лёгкіх можа распаўсюджвацца ва ўсіх кірунках. Асаблівасць сістэмы дыхання птушак – наяўнасць тонкасценных эластычных вырастаў лёгкіх – паветраных мяшкоў, у якіх заўсёды маецца запас нявыкарыстанага кіслароду. За кошт гэтага абмен газаў ў лёгкіх можа адбывацца як у момант удыху, так і ў момант выдыху (падвоенае дыханне). Таму птушкі ў час палёту звычайна не адчуваюць недахопу кіслароду.
Органы стрававання, выдзялення і размнажэння.Птушка забірае страву дзюбай, якая не мае зубоў. Страва паступае па горлу ў валлё (што характэрна для раслінаедных птушак) або страўнік (што характэрна драпежным птушкам). У валлі адбываецца назапашванне, размякчэнне і папярэдняе хімічнае пераўтварэнне грубай стравы. Страўнік ў птушак звычайна складаецца з двух аддзелаў: пярэдняга жалезістага, у якім адбываецца хімічная перапрацоўка стравы і задняга – мускулістага, дзе страва апрацоўваецца механічна. Характар развіцця гэтых аддзелаў залежыць ад жыўлення птушак: у драпежных больш развіты жалезісты аддзел страўніка, а ў раслінаедных – мускулісты. Прычым для аблягчэння перацірання грубай расліннай стравы птушкі глынаюць каменьчыкі памерам да 4 мм (гастраліты). Далей перапрацаваная страва паслядоўна паступае у дванаццаціперсную, тонкую і тоўстую кішку якая заканчваецца клаакай.
Сістэма выдзялення ўключае парныя трохлопасцевыя ныркі, а таксама мачаточнікі, якія адкрываюцца ў клааку. Мачавы пузыр адсутнічае. Мача вадкая спачатку, у клаацы гусцее, і вада, якая выдзеляецца, усмоктваецца назад.
Палавыя органы ў самцоў птушак уключаюць парныя семяннікі, а таксама семяправоды, якія адкрываюцца ў клааку. Самкі маюць правы (рэдукаваны) і левы (развіты) яечнікі з яйцаводамі, якія таксама адкрываюцца ў клааку.
Нервовая сістэма і органы пачуццяў.У галаўным мозгу птушак асабліва моцна развіты паўшар’і пярэдняга мозгу і мазжачок. У сувязі з павышанай вастрынёй зроку значнага развіцця дасягаюць і зрокавыя бугаркі прамежкавага мозгу.
Дата добавления: 2016-08-07; просмотров: 1399;