Лесапажарнае абсталяванне i сродкi тушэння

Лесапажарнае абсталяванне ўключае спецыяльныя сродкi, ма-шыны i механiзмы для выяўлення пажараў, правядзення абмежаваль-ных супрацьпажарных мерапрыемстваў i тушэння лясных пажараў. Разнастайнасць лесагадоўчых умоў i лясных пажараў па iх iнтэнсiў-насцi i ахоплiваемай плошчы апраўдвае прымяненне розных па магут-насцi тэхнiчных сродкаў.

7.2.1. Машыны і механізмы на падрыхтоўчых работах і тушэнні лясных пажаў.

Для пракладкi загараджальных апорных мiнералiзаваных палос i канаў i тушэння пажараў прымяняюцца плугi розных марак, глеба-фрэзы, палосапракладальнiкi, грунтакiдальнiкi, бульдозеры, канавака-пальнiкi, iншыя машыны i механiзмы. Плугi аднакорпусныя, кустова-балотныя ПКБ-75 i ПБН-75 рэкамендуюцца для работы на забалочаных i мiнеральных глебах пакрытых кустоўем. Агрэгатуюцца яны з трактарамi Т-74, ЛХТ-55, ДТ-75 i iншымi. Эфектыўная мiнералiзаваная паласа з адваламi складае 1,4 м. Прадукцыйнасць машын i меха-нiзмаў - каля 2,5 км/гадз. Плуг камбiнаваны лясны навясны ПКЛ-70 рэкамендуецца для работы на мiнеральных глебах. Агрэгатуецца ён з трактарамi ЛХТ-55, ТДТ-55А. Эфектыўная шырыня мiнералiзаванай паласы з адваламi 1,4 м. Прадукцыйнасць агрэгата - да 2,5 км/гадз. Плуг лясны палосны ПЛП-135 прызначаны да стварэння мiнералiзаваных палос на мiнеральных i забалочаных глебах. Эфектыўная шырыня мiнералiзаванай паласы з адваламi складае 2,7 м. Агрэгатуецца плуг з трактарам Т-100. Прадукцыйнасць складае 2,7 км/гадз. Плуг-канава-капальнiк лясны навясны ПКЛН-500А агрэгатуецца з трактарамi Т-100М, ТДТ-75, абсталяванымi гiдраўлiчнымi або механiчнымi навяснымi сiстэмамi. Прызначаны да стварэння палос на мiнеральных i тар-фяных глебах. У вынiку праходу плуга ўтвараецца паласа шырынёй 2,3 м. Глыбiня канавы 0,5 м, шырыня па дне - 0,3 м. Прадукцыйнасць да 2,2 км/гадз. Канавакапальнiк навясны ЛКН-600 выкарыстоўваецца пры пракладцы загараджальных канаў на мiнеральных глебах i на забалочаных з невялiкай таўшчынёй тарфянога пласта. Агрэгатуецца ЛКН-600 з трактарам Т-100 М, абсталяваным навясной сiстэмай. Пра-дукцыйнасць агрэгата - да 1,4 км/гадз. Шырыня канавы па дне - 0,3 м, глыбiня - 0,7 м.

Фрэза лясная унiверсальная ФЛУ-0,8 прымяняецца для стварэння палос на слаба здзiрванелых глебах. Агрэгатуецца ФЛУ-0,8 з трактарамi ЛХТ-55, Т-74 i iншымi, якiя маюць гiдраўлiчную навясную сiстэму. Шырыня эфектыўнай мiнералiзаванай паласы 0,8 м. Прадукцыйнасць агрэгата да 0,8 км/гадз.

Палосапракладальнiк фрэзерны ПФ-1 прызначаны для праклад-кi i паднаўлення загараджальных палос пры супрацьпажарным уладкаваннi лясной тэрыторыi i апорных палос пры лакалiзацыi пажараў. Агрэгатуецца з трактарамi тыпу ЛХТ-55, абсталяванымi валамi адбору магутнасцi, гiдранавескай i ходапамяншальнiкам. Шырыня пракладваемай супрацьпажарнай паласы (баразна з выкiнутым на абодва бакi ад яе грунтам) 7-10 м. Прадукцыйнасць агрэгата 1,8-2,0 км/гадз.

Лесапажарны трактарны грунтакiдальнiк ГТ-3 навешваецца на трактар Т-150 К з дапамогай гiдранавескi, з прывадам ад вала адбору магутнасцi. Рабочы орган ротарнага тыпу. Складаецца з корпуса, прычапнога прыстасавання, рэдуктара-рэверса, прываднога карданнага вала, рабочага органа-кiдальнiка, засцерагальнай муфты, накiравальнага кажуха, апорных каткоў, гiдрацылiндра, рэзальнага чаранковага нажа i падстаўкi (рыс. 7.1). Выкарыстоўваецца на пясчаных i супясчаных глебах без камянёў для стварэння ахоўных мiнералiзаваных палос i тушэння лясных пажараў накiраваным струмянём грунту. Шы-рыня баразны 0,7 м, глыбiня 0,25 м, далечыня кiдання грунту ў залежнасцi ад нахілу накiравальнага кажуха да 35 м.

Рыс. 7.1. Грунтакiдальнiк ГТ-3

Да недахопаў лесапажарных агрэгатаў тыпу ПФ-1 i ГТ-3 адносяцца груваздкасць канструкцыi, недастатковая манеўранасць пад полагам лесу, магчымасць выкарыстання iх толькi на лёгкiх па механiч-ным саставе глебах i пры тушэннi пажараў, якiя ахапiлi вялiкiя плошчы.

Для стварэння мiнералiзаваных палос шырынёй да 10 м i тушэн-ня лясных пажараў ЛенНДIЛГам распрацаваны фрэзерныя агрэгаты АФ-1 i АЛФ-10. Агрэгатуюцца яны з трактарамi МТЗ-82(80), ЛХТ-55(100) або iншымi трактарамi класа 14 кН i 30 кН, якiя маюць стандартную заднюю навясную сiстэму i заднi вал адбору магутнасцi. Пра-дукцыйнасць агрэгата ў залежнасцi ад лесагадоўчых умоў складае 1,9-3,0 км/гадз.

Вялiкiя перспектывы ў лесапажарнага фрэзернага агрэгата АЛФ-10, якi прызначаны для пракладкi загараджальных i апорных мi-нералiзаваных палос пры тушэннi лясных пажараў, а таксама для ства-рэння i паднаўлення ахоўных мiнералiзаваных палос пры супрацьпажарным уладкаваннi лясной тэрыторыi ва ўсiх зонах на пясчаных, супясчаных i суглiнкавых глебах. У якасцi базавага трактара выкарыстаны МТЗ-82. Тып рабочага органа - тарцовая фрэза з кiдальнымi лапаткамi. Прывад ад задняга вала адбору магутнасцi. Рабочы орган агрэгата разрабляе i выдаляе з баразны шырынёй 1 м 25-75 кг грунту i ўтварае мiнералiзаваную паласу з дазiроўкай грунту ад 4 да 27 кг/м2 у залежнасцi ад становiшча накiравальнага кажуха. Шырыня мiнералi-заванай паласы складае 1,5-10 м, хуткасць руху - 1,9-33,0 км/гадз., рабочая хуткасць - 1,9-3,2, прадукцыйнасць - 2,0-2,8 км/гадз. Абслугоўвае агрэгат адзiн чалавек. Складаецца агрэгат з трактара МТЗ-82 i замацаванага на iм абсталявання: фрэзернай машыны, ахоўнай агароджы i карданнай перадачы. Фрэзерная машына навешваецца на навясное прыстасаванне трактара i прызначана для выканання комплексу работ. Асноўнымi вузламi яе з'яўляюцца: рэдуктар, навясное прыстасаванне, фрэза, апорны каток, ахоўны i накiравальны кажух. Злучальным звяном, якое перадае вярчальны момант ад вала адбору магутнасцi трактара на ўваходны вал рэдуктара, з'яўляецца карданная перадача. Яна выканана ў зборы з ахоўнай муфтай, якая прадстаўляе сабой шматдыскавую сухую муфту фрыкцыйнага тыпу. Рэдуктар перадае вярчальны момант ад карданнай перадачы на фрэзу, якая ўстаноўлена на выхадным вале рэдуктара. Змяненне кiрунку i далечынi кiдання грунту ажыццяўляецца накiравальным кажухом. Канструкцыя кажуха дазваляе фiксаваць яго ў розных становiшчах для пракладкi мiнералiзаваных палос рознай шырынi з накiроўваннем кiдання грунту направа (верхнi выкiд) i налева (нiжнi выкiд) ад баразны. Ахоўны кажух прадухiляе разлёт грунту i камянёў у кiрунку кабiны трактара.

Для стварэння апорных палос, тушэння беражка пажару i пракладкi мiнералiзаваных палос распрацаваны ручны матарызаваны грун-такiдальнiк ГР-1 (ЛенНДIЛГ) i супрацьпажарны покрываздзiральнiк ППЛ-1 (УНДIПАМлясгас) на базе бензапiлы "Дружба". Аднак з-за высокага ўзроўню шуму i вiбрацыi, нiзкай прадукцыйнасцi i малой эфектыўнасцi гэтыя агрэгаты не знайшлi шырокага прымянення.

Малагабарытны матарызаваны палосапракладальнiк на базе бензапiлы "Тайга-214" (УНДIПАМлясгас) з рабочым органам фрэзернага тыпу мае больш высокую прадукцыйнасць на пракладцы мiнералiзаваных палос (1 км/гадз.), нiзкi ўзровень шуму i вiбрацыi. Гэты агрэгат можа з поспехам выкарыстоўвацца пры тушэннi нiзавых пажараў пад полагам лесу на невялiкiх плошчах.

На базе мотаблокаў "Беларусь" МТЗ-05 i "Кутаiсi" мадэлi "Супер-610" распрацаваны самаходныя палосапракладальнiкi, якiя могуць працаваць пад полагам дрэвастояў з гушчынёй да 10 тыс. дрэваў на1 га. Рабочы орган выкананы ў выглядзе двух фрэзерных барабанаў, якiя размешчаны пад вуглом 120° адносна адзiн да аднаго. Агульная шырыня мiнералiзаванай паласы - 85-100 см, шырыня паласы па дне-45-50 см, глыбiня баразны-8- 14 см.

Для пракладкi мiнералiзаваных палос можа быць выкарыстаны трактар Т-25 А з абсталяванай на задняй навесцы гарызантальнай ротарнай фрэзай. Агульная шырыня мiнералiзаванай паласы - 2,4-2,7 м, глыбiня баразны - 8-12 см, прадукцыйнасць агрэгата - да 2 км/гадз.

Для пракладкi мiнералiзаваных апорных палос i канаў выбуховым спосабам прызначаны мотабур МБ-1. Ён прадстаўляе сабой перанасны агрэгат створаны на базе бензапiлы "Дружба". Глыбiня закладваемага шпура 0,7 м. Час падрыхтоўкi аднаго шпура 10-40 с. Адлегласць памiж шпурамi да 3 м. Узрыў усiх патронаў праводзiцца ўзрыўной машынкай КПМ-1. Шырыня загараджальнай паласы ў залежнасцi ад механiчнага саставу грунту складае 3-10 м. Хуткасць пракладкi 1 км такой загараджальнай паласы чатырма падрыўнiкамi складае 2 - 3 гадзiны.








Дата добавления: 2016-04-06; просмотров: 1175;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.005 сек.