Лесапажарныя машыны комплекснага дзеяння.
Шматлiкiя машыны i агрэгаты, якiя вырабляе прамысловасць, аснашчаны розным абсталяваннем для дастаўкi сiл i сродкаў тушэння пажараў. Нiжэй прыводзiцца характырыстыка некаторых з iх.
Лесапажарны трактар ТЛП-100 распрацаваны на базе лесагаспадарчага трактара ЛХТ-100 i выпускаецца ўзамен лесапажарнага трактара ТЛП-55 (рыс. 7.2). Прызначаны для стварэння мiнералiзаваных i апорных палос, тушэння лясных пажараў. У камплект пажарнага трактара ўваходзiць плуг-канавакапальнiк, бульдозер, помпавая ўстаноўка з шасцярончатай помпай ПШН-600 М, пенагенератар, пярэднi i заднi лафетныя ствалы, тры апырсквальнiкi ОРХ-3М, тарфяны ствол ТС-1. У адсеках кузава на высоўных шпульках размешчана 300 м напорных рукавоў дыяметрам 26 мм i 100 м дыяметрам 51 мм. Сярэдняя прадукцыйнасць агрэгата на пракладцы мiнералiзаваных палос па расчышчанай трасе дасягае 2,8 км/гадз.
Рыс. 7.2. Лесапажарны агрэгат ТЛП-55
Лясны пажарны ўсюдыход УПЛ-149 (149А) (рыс. 7.3) выкананы на базе гусенiчнага трактара ГТ-СМ (ГАЗ-71), што забяспечвае яму высокую праходнасць i выкарыстанне ва ўмовах бездарожжа. Прызначаны для тушэння лясных пажараў вадой або спецыяльнай вогнетушыльнай вадкасцю з дапамогай перанасных сродкаў пажаратушэння, а таксама для лакалiзацыi пажараў загараджальнымi мiнералiзаванымi палосамi, якiя пракладваюць перад фронтам пажару пры дапамозе глебаапрацоўчага дыскавага плуга. У камплект здымнага абсталявання ўсюдыхода ўваходзiць бензапiла, мотапомпа ПМПЛ-1, набор пажарных рукавоў i тарфяных ствалоў, запальны апарат, лясныя апырсквальнiкi, рэзервуар для вады РДВ-1500, радыёстанцыя, рыдлёўкi. Да задняй сценкi ўсюдыхода з дапамогай гiдраўлiкi навешваецца дыскавы плуг, якiм пракладваюць мiнералiзаваныя палосы. Транспартная скорасць па мiнеральнай глебе i дарогах дасягае 50 км/гадз., па вадзе - 5-6 км, па забалочанай мясцовасцi - 12 км/гадз. Рабочая скорасць з глебаапрацоўчымi прыладамi 5-6 км/гадз. Шырыня апрацоўваемай мiнералiзаванай паласы складае 1,2 м. Усюдыход выкарыстоўваецца i для дастаўкi да месцаў пажараў вогнетушыльных рэчываў i групы тушыльшчыкаў з 6 чалавек з наборам перанасных лесапажарных сродкаў. Кiруе ўсюдыходам вадзiцель-механiк.
Рыс. 7.3. Усюдыход пажарны лясны УПЛ-149
Лесапажарны агрэгат на базе артылерыйскай самаходнай устаноўкi АСУ-152 М прызначаны для тушэння лясных пажараў, падрыхтоўкi мiнералiзаваных палос, дастаўкi дэсантнiкаў, вогнетушыльных рэчываў i сродкаў пажаратушэння да ачага пажару. Агрэгат мае кабiну для перавозкi 7 рабочых-пажарных (дэсантнiкаў), бульдозерны адвал, навясную ўстаноўку, камлект ручнога (рыдлёўкi, сякеры, ранцавыя апырсквальнiкi) i механiзаванага iнструмента (мотаблок "Кутаiсi" мадэлi "Супер-600" i iнш.). Прывад рабочага абсталявання гiд-раўлiчны ад шасцярончатай помпы ПШ-50, якая ўстаноўлена на рухавiку. Транспартная скорасць да 40 км/гадз., рабочая - да 4. Шырыня расчышчаемай паласы 3 м. Прадукцыйнасць агрэгата на расчыстцы палос складае 1,4-1,9 км/гадз. Максiмальны дыяметр дрэў, якiя ўда-ляюцца агрэгатам з расчышчаемай паласы, 70 см. Ёмiстасць бакаў для вогнетушыльнай вадкасцi складае 4000 л, для палiва - 900. Прадукцыйнасць помпавай устаноўкi ПШН-600 М складае 600 л/мiн. Яна можа быць выкарыстана для падачы вады з вадаёмаў на значныя адлегласцi па магiстральных рукаўных лiнiях да ачага пажару.
Агрэгат лесапажарны АПЛ-10 (Т-150 К) -177 складаецца з трактара Т-150 К i прычэпа ММЗ-771 Б. Трактар Т-150 К абсталяваны бульдозерным адвалам, засцярогай кабiны i капота рухавiка, цыстэрнай для вады ёмiстасцю 1250 л, бакамі для раствораў ёмiстасцю 90 л і вады ёмiстасцю 12 л, пажарнай помпай, што працуе ад раздатачнай каробкi трактара, рукаўнай шпулькай, лафетным ствалом, закрытымi металiчнымi кузавамi для ўкладкi i захавання лесапажарнага абсталявання, дыскавым плугам i пенагенератарамi. Прычэп ММЗ-771 Б абсталяваны цыстэрнай ёмiстасцю 8000 л, бакам для канцэнтраваных хiмiчных раствораў, кузавамi i пляцоўкай абслугоўвання. Агрэгат камплектуецца ранцавым апырсквальнiкам РЛА-М, запальнымi апаратамi АЗ, бензапiлой, мотапомпамi ПМПЛ-1 i МП-800 Б, напорнымi пажарнымi рукавамi i iншым лесапажарным абсталяваннем.
Прымяняецца лесапажарны агрэгат для дастаўкi да месцаў пажараў вогнетушыльных вадкасцяў, хiмiчных рэчываў, лесапажарнага абсталявання i для стварэння загараджальных палос з дапамогай плугоў i хiмiчных рэчываў. Ён можа быць выкарыстаны пры тушэннi пажараў пад полагам лесу з паўнатой 0,5, на нераскарчаваных высечках з вышынёй пнёў да 0,3 м, на ўчастках з ухiлам мясцовасцi ў кiрунку руху да 10°. Схемы выкарыстання агрэгата пры тушэннi лясных пажараў могуць быць розныя. Пры наяўнасцi вадаёмаў паблiзу пажару тушэнне яго праводзяць вадой з дапамогай мотапомпаў або помпавай устаноўкi агрэгата. Калi вадаёма паблiзу няма, тушэнне можа ажыццяўляцца вадой з цыстэрны прычэпа, а трактар выкарыстоўваюць як самастойную тэхнiчную адзiнку для тушэння вадой.
Пры правядзеннi адпалу схема агрэгата мяняецца на АЛП-10 (Т-150 К) -177. Трактар Т-150 К, адчэплены ад прычэпа, пракладвае апорную паласу з дапамогай дыскавага плуга або высокаякаснай пены для правядзення ад яе адпалу. Агрэгат абслугоўваюць вадзiцель i механiк. Адказным за тэхнiку бяспекi на лесапажарным агрэгаце з'яўля-ецца механiк, якi абавязаны патрабаваць выканання правiлаў тэхнiкi бяспекi ад усiх асоб, якiя звязаны з работай агрэгата.
7.2.3. Апаратура для тушэння пажараў вадой i растворамi
Для пракладкi апорных палос, тушэння беражка нiзавых пажа-раў, датушвання застаўшыхся ачагоў гарэння пасля лакалiзацыi пажа-ру могуць прымяняцца ранцавыя вогнетушыцелi-апырсквальнiкi. Па вiду вогнетушыльнага саставу яны падраздзяляюцца на пенныя, вуглекiслотныя, вадкасныя i парашковыя. Найбольш распаўсюджанымi апырсквальнiкамi рэкамендаванымi для барацьбы з агнём у лесе, з'яў-ляюцца РЛА-М, АР, АРМ-1, АРХ-3 АЛУ-16 i iншыя. Iх тэхнiчная характэрыстыка прыведзена ў табл. 7.3.
Таблiца 7.3. Тэхнiчная характарыстыка ранцавых апырсквальнiкаў
Паказчыкi | РЛА-М | АР | АРМ-1 | АРХ-3 | АЛУ-16 | РВАП-4А |
Прынцып дзеяння | гідрапуль-там | ручны рычажны | хімічны | пнеўматыч-ны | ||
Размер рэзервуара, мм: | ||||||
- даўжыня | ||||||
- шырыня | ||||||
- вышыня | ||||||
Рабочы аб'ём рэзервуара, л | 11,5 | |||||
Даўжыня струменя, м | ||||||
- кампактнага | 7-10 | - | ||||
- распыленага | 3,9 | 3,5 | ||||
Шырыня захопу распыленым струменем, м | 1,7 | 2,5 | 1,5 | 2,0 | 0,5 | 1,5 |
Прадукцыйнасць, л/мiн | 2-3 | 2-3 | 1-6 |
Ранцавы лясны апырсквальнiк РЛА-М прызначаны для тушэння нiзавых пажараў вадой або растворамi хiмiчных рэчываў. Ён складаецца з рэзервуара, якi ўнутры раздзелены вертыкальнай сценкай з прагумаванай тканiны, i ручной поршневай помпы двайнога дзеяння ў выглядзе ручнога гiдрапульта. У верхняй частцы ён мае гарлавiну з сетчатым фiльтрам. Яна герметычна закрываецца накрыўкай у форме стакана аб'ёмам 0,5 л. Накрыўка-стакан выкарыстоўваецца для запаў-нення рэзервуара вадой з неглыбокiх вадаёмаў.
У цэнтры дна маецца штуцэр для далучэння шланга гiдрапульта, на задняй сценцы - рэгулюемыя па даўжынi рамянi для пераноскi апырсквальнiка. У камплект апырсквальнiка ўваходзiць цеплаiзаляцыйная пракладка для аховы плячэй рабочага ад пераахалоджвання.
Аналагiчны па дзеяннi апырсквальнiк ранцавы з мяккiм рэзервуарам АРМ-1.
Апырсквальнiк ранцавы хiмiчны АРХ-3М прызначаны для тушэння нiзавых пажараў вадой з рэзервуара, зробленага з нержавею-чай сталi i здольнага вытрымаць цiск да 0,9 МПа, i гiдрапульта. Рэзервуар складаецца з двух балонаў злучаных памiж сабой дзвюма трубкамi. Верхняя трубка адначасова служыць ручкай для пераносу. Уверсе левага балона маецца гарлавiна з накрыўкай. У гарлавiну залiваецца 12-13 лiтраў вогнетушыльнай вадкасцi, устаўляецца стакан-сетка з хi-мiчным зарадам i завiнчваецца накрыўкай. Набор хiмiчных рэчываў складаецца з двух асобна спакаваных саставаў: 110 г шчаўевай кiслаты i 80 г сумесi калiю марганцавакiслага з натрыем двухвуглякiслым. Пры рэакцыi гэтых саставаў у прысутнасцi вады вылучаецца вуглекiслата i ў рэзервуары ўзнiкае цiск да 0,6 МПа. На працягу работы ціск паступова зніжаецца.
Ранцавы пнеўматычны вогнетушыцель-апырсквальнiк РВАП-4А мае рэзервуар такi, як i АРХ-3. Пры зарадцы апырсквальнiка сцiсну-тым паветрам рэзервуар запаўняюць вогнетушыльнай вадкасцю на 1/2-3/5 аб'ёму. Кранiк на штанзе перакрываюць i здымаюць гiдрапульт. На яго месца да штангi прыстасоўваюць шланг ад крынiцы сцiснутага па-ветра. Пасля зарадкi кран закрываюць, убiраюць шланг i далучаюць гiд-рапульт.
Двое рабочых з ранцавымi вогнетушыцелямi могуць за адну гад-зiну патушыць 500 м беражка пажару з вышынёй полымя да 1 м.
Лорбербаўм В.Г. і Баскун М.Б. замест пералічаных хімічных рэчываў прапанавалі выкарыстоўваць фрэон 12. Рабочы ціск узнікае за кошт перахода фрэона з вадкага стану ў парападобны. Пры аслабленні рэзервуара ад раствора аб'ём імгненна запаўняецца парамі фрэона і рабочы ціск захоўваецца да поўнага расходвання вадкаці.
З прыродаахоўнага ж пункту гледжання выкарыстанне фрэона 12 у якасці хімічнага зараду ў ранцавых вогнетушыцелях-апыскваль-ніках прызнаецца немэтазгодным. Прычына заключаецца ў адмоўных экалагічных паследствах выкарыстання фрэону. Ён з'яўляецца адной з прычын разбурэння азонавага слоя Зямлі.
Вогнетушыцель лясны ўніверсальны ВЛУ-16 забяспечвае хут-кую перазарадку і эканамічнасць у рабоце і дазваляе выкарыстоўваць як вогнетушыльным парашкі, так і растворы хімічных рэчываў. Пры выкарыстанні парашкоў утвараецца суцэльная паласа шырынёй 15-20 см і парашковы шлейф шырынёй 1,0-1,5 м, які пакрывае травяна-кустовы ярус. Хуткасць пракладкі паласы дасягае 60-70 м/мін.
Пажарныя мотапомпы, помпы, аўтацыстэрны. Пажарныя мотапомпы прызначаны для падачы вады да беражка пажару з адкры-тых вадаёмаў або перакачкi вады з розных ёмiстасцяў. Па спосабу транспарцiроўкi мотапомпы дзеляцца на пераносныя i прычапныя. На пажарна-хiмiчных станцыях ёсць у наяўнасцi мотапомпы наступных марак: малагабарытныя МЛП-0,2 (плаваючая), МЛН-2,5/0,25 (рыс. 7.4), ПМПЛ-1, перанасныя - МП-800 (рыс. 7.5) i МП-800Б, прычапныя - МП-1600. Тэхнiчная характарыстыка мотапомпаў прыведзена ў табл. 7.4.
Рыс. 7.4. Мотапомпа МЛН-2,5/0,25
Мотапомпа лесапажарная плаваючая МЛП-02 можа забiраць ваду з крынiцы глыбiнёй ад 0,15 м і больш. Центрабежная помпа з рухавiком ад бензапiлы "Дружба" размешчаны на раме-каркасе з пантонамi з пенапласту. Усмоктвальны патрубак помпы забяспечаны фiльтрам, якi мае два разьбавыя штуцэры. Праз адзiн з iх па гумавым шлангу з 20-лiтровага бiтона змочвальнiк падаецца да помпы. Такi аб'ём бiтона садзейнiчае паступленню ў напорны рукаў лiнii 0,2-0,3-пра-цэнтнага раствору змочвальнiка на працягу гадзiны работы мотапомпы (рыс. 7.6).
Рыс. 7.5. Мотапомпа МП-800
Рыс. 7.6. Мотапомпа МПЛ-0,2.
Таблiца 7.4. Тэхнiчная характарыстыка лесапажарных мотапомпаў
Паказчыкi | Малагабарытныя | Пераносныя | Прычапныя | ||||
МЛП-0,2 | МЛН-2,5/0,25 | ПМПЛ-1 | МП-600А | МП-800Б | МП-1600 | ||
Рухавiк | ад бензапiл | двухтактны карбюратарны | чатырохтактны кар-бюратарны | ||||
Колькасць цылiндраў, шт | |||||||
Расход палiва, л/гадзiну | 2,5 | 4,0 | 6,8 | 9,0 | |||
Ёмiстасць палiўнага бака, л | 1,5 | 1,5 | 17,5 | ||||
Палiва | Бензiн А-76 + аўтол | Бензiн А-76 | |||||
20:1 | 15:1 | 20:1 | - | ||||
Тып помпы | шасцярончаты | цэнтрабежны | - | ||||
Прадукцыйнасць, л/мiн | |||||||
Максiмальная вышыня ўсмоктвання (геаметрычная), м | 1,5 | ||||||
Габарытныя памеры, мм | |||||||
даўжыня | |||||||
шырыня | |||||||
вышыня | |||||||
Маса без напорных рукавоў, кг | |||||||
Пажарная малагабарытная помпа лясная ПМПЛ-1 складаецца з рухавiка, цэнтрабежнай помпы, водазаборнага рукава з восевай помпай i механiзмам яго адключэння. Ад iншых мотапомпаў аналагiчнага прызначэння вышэй упамянёная адрознiваецца канструкцыяй водазаборнага рукава, якi прадстаўляе сабой стандартны рукаў дыяметрам 65 мм i даўжынёй 4,5 м. Для прывада дадатковай помпы восевага тыпу ўнутры яе змяшчаецца гнуткi вал дыяметрам 12 мм з далучальнымi ўтулкамi. Для прадухiлення пападання ў корпус помпы грубых прымесяў пры перакачцы вады з плыткiх вадаёмаў прапанавана выкарыстоўваць пенапластавы паплавок памерам 60´500´500 мм.
У апошнія гады лясгасы Беларусі набываюць мотапомпы замеж-най вытворчасці. Добра зарэкамендавалі сябе ў эксплуатацыі японскія мотапомпы тыпу "HONDA" (табл. 7.5).
Вытворчым аб'яднаннем Белкамунмаш (iнжынерны цэнтр) вы-пускаецца лесапажарны модуль (ЛПМ) прызначаны для тушэння нi-завых пажараў або хiмiчнай апрацоўкi лесапасадак у зоне магчымага пад'езду аўтатранспарта. Модуль аператыўна ўстанаўлiваецца на любы бартавы аўтамабiль або прычэп. Запраўка модуля вадой можа ажыццяўляцца з любой крынiцы з дапамогай мотапомпы або ўручную. Дапускаецца выкарыстанне хiмiчных дабавак для павышэння эфектыўнасцi тушэння.
Табліца 7.5. Тэхнічная характарыстыка мотапомп "HONDA"
Мадэль | WX15 | WP20X | WH20XKI |
Рухавік | чатырохтактны, бензін | ||
Прадукцыйнасць, л/мiн | |||
Дыяметр усмоктвання, мм | |||
Вышыня пад'ёму, м | |||
Аб'ём паліўнага бака, л | 1,2 | 2,5 | 3,6 |
Спецыялізацыя | партатыўная | стандартная | высоканапорная |
Сухая маса, кг | 23,5 |
Модуль складаецца з двух бакаў для вогнетушыльнай вадкасцi агульнай ёмiстасцю 1080 л, мотапомпы, гумава-тканiнных рукавоў дыяметрам 28 мм, восевай катушкi на паваротнай платформе, ствала i сядзення для трох чалавек. Прадукцыйнасць модуля вызначаецца характарыстыкай мотапомпы.
Аўтацыстэрны прызначаюцца для дастаўкi да месца пажару рабочых-пажарных, пажарнага абсталявання, вады i служаць для тушэння вадой, растворамі хімічных рэчываў або вадой са змочвальнiкамi i пракладкi загараджальных i апорных мiнералiзаваных палос з дапамогай дыскавага плуга. У цяперашнi час ПХС лясгасаў маюць спецыяльныя лясныя пажарныя аўтацыстэрны АЦЛ-3(66) - 147 (рыс. 7.7), зманцiраваныя на шасi ГАЗ-66, пажарныя трактары. АЦЛ мае дадатковую кабiну для шасцi чалавек, навясны дыскавы плуг, цыстэрну ёмiстасцю 900 л, аўтапомпу i камплект здымнага абсталявання, у якi ўваходзяць пажарныя рукавы, пажарныя ствалы РС-50 i РС-70, тарфяны ствол ТС-1, бензапiла, ручныя iнструменты, запальныя апараты АЗ, лясныя вогнетушыцелi РЛВ-М, радыёстанцыя, аптэчка i бачок для пiтной вады. Максiмальная вышыня ўсмоктвання вады не больш 7 м, хуткасць руху 80 км/гадз.
Для тушэння лясных пажараў вадой з розных крынiц або прывазной, пры наяўнасцi дарог, могуць быць выкарыстаны пажарныя аў-тацыстэрны агульнага прызначэння.
Рыс. 7.7. Аўтацыстэрна лясная АЦЛ-147
Аўтацыстэрна пажарная АЦ-30(54342), распрацаваная i зробленая ВА "Белкамунмаш", зманцiравана на шасi МАЗ-54342 (лесавоз). Яна мае кабiну для перавозкi 10 чалавек, цыстэрну для вады ёмiстасцю 4000 л, бак для пенаўтваральнiка ёмiстасцю 400 л, цэнтрабежную помпу 16/8 з вакуумнай помпай (для паўаўтаматычнага водазабору) i пеназмяшальнiкам. Прызначана аўтацыстэрна для дастаўкi рабочых i тушэння пажараў. Расход вады 1200 л/мiн. Далечыня выкiду струменя вады i пены дасягае 50 м, распыленай вады - 25 м. Дыяметр рукавоў 32 мм, даўжыня - 25 м. Працягласць работы ствалом з адной запраўкi пры мiнiмальным расходзе вады складае 40 мiнут.
На стаянцы аўтацыстэрна выкарыстоўваецца для работы лафетным ствалом, стваламi рукаўных шпулек i рукаўных лiнiй. Пры руху цыстэрны можна выконваць работы лафетным ствалом i стваламi рукаўных шпулек, тушэнне ад уласнай цыстэрны i пенабака, ад iншых крынiц вады i пенаўтваральнiка.
Аўтамабiль лесапатрульны АЛП-15(66)-221 прызначаны для выяўлення лясных пажараў, тушэння iх у пачатковай стадыi, а таксама вядзення агiтацыйна-раз'ясняльнай работы па папярэджваннi парушэння правiлаў пажарнай бяспекi. Асноўнае пажарнае абсталяванне аўтамабiля ўкладваецца ў бакавыя кузавы i кабiну для персаналу абслугi. Усмоктвальныя рукавы мотапомпы размешчаны на даху бакавых кузаваў i замацаваны клямарам. На даху задняга адсека сумесна з мотапомпай знаходзiцца рэзервуар для вады РДВ-1500. Лясныя вогнетушыцелi ўкладзены ў падстаўку сядзення кабiны рабочых-пажарных. Гучнагаварыцель тыпу СГУ-60 устанаўлiваецца на даху кабiны вадзiцеля, а радыёстанцыя - у кабiне персаналу абслугi.
Цыстэрна пажарная лясная трактарная ЦПЛТ-2 прызначана для такiх жа мэтаў, як i АЦЛ. Агрэгатуецца з тралёвачнымi трактарамi ТДТ-60 або ТДТ-75 i прадстаўляе сабой камплект здымнага абсталявання ўстаноўленага на трактар замест тралёвачнага шчыта. У камплект уваходзяць цыстэрна для вады ёмiстасцю 3000 л, шасцярончатая помпа НШП-600, мотапомпа, бензапiла, запальны апарат, шэсць ранцавых апырсквальнiкаў РВАП-4А. Прымяняюць цыстэрну ў месцах, дзе можа прайсцi тралёвачны трактар (па дарогах усiх тыпаў, тралёвачных волаках, нераскарчаваных лесасеках, гарэльнiках i iнш.).
Лесапажарны камплект - цыстэрна i абсталяванне здымнае (ЦАЗ) - прызначаны для тушэння лясных пажараў у раёнах з развiтай сеткай дарог. У камплект уваходзяць цыстэрна ёмiстасцю 1000 л з двума здымнымi сядзеннямi, мотапомпа з напорнымi рукавамi, зараднае прыстасаванне для зарадкi паветрам пнеўматычных апырсквальнiкаў, апырсквальнiкi РВАП-4А, сякеры i папярэчныя пiлы. Час устаноўкi ЦАЗ у кузаве аўтамабiля - 15 мiнут.
Лесапажарны кацер ЛС-52А (мадыфiкацыя КС-100А) прызначаны для патрулявання лясной тэрыторыi ў зоне рэк з камандай пажарных. Аснашчаны кацер пераноснымi сродкамi пажаратушэння (мотапомпамi, ранцавымi апырсквальнiкамi, бензапiламi i iнш.).
У камплект абсталявання i iнструментаў аўтацыстэрнаў, усюдыходаў, лесапажарных агрэгатаў, мотапомп, iншых помпавых установак уваходзяць усмоктвальныя i напорныя рукавы, галоўкi злучальныя, рукаўныя пераходы, разгалiнаваннi i пажарныя ствалы. Асаблiвую каштоўнасць маюць рукавы напорныя.
Ствалы пажарныя. У залежнасцi ад вiду падаваемага вогнетушыльнага сродку пажарныя ствалы дзеляцца на водныя, парашковыя i паветрана-пенныя, а ў залежнасцi ад прапускной здольнасцi i памераў - на ручныя i лафетныя. Ствалы ручныя пажарныя РС-50 i РС-70 (ДАСТ 9923-80 Е), ствалы распыляльнiкi РС-А i РС-Б, ствол ручны камбiнаваны РКС-50 (табл. 7.6). РКС-50 дае магчымасць рэгуляваць падачу вады i тушыць беражок пажару суцэльным i распыленым струменем. Ствалы гэтага тыпу ўваходзяць у камплект толькі пажарных аўтамабіляў.
Лафетныя ствалы скарыстоўваюць для атрымання магутных водных або пенных струменяў пры тушэнні буйных пажараў у выпадку недастатковай эфектыўнасці ручных пажарных ствалоў. Яны падраздзяляюцца на пераносныя, вазімыя і стацыянарныя. Перанасныя лафетныя ствалы тыпу ПЛС-20П уваходзяць у камплект пажарных аўтанасосаў.
Таблiца 7.6. Тэхнiчная характарыстыка пажарных ствалоў
Паказчыкi | РС-50 | РС-70 | РСК-50 |
Расход вады пры цiску не менш 0,4 МПа, л/с | |||
суцэльным струменем | 3,6 | 7,4 | 2,7 |
распыленым струменем | - | - | 2,7 |
Рабочы цiск, МПа | 0,6 | 0,6 | 0,4 |
Дальнасць палёту струменя вады пры вугле нахiлу ствала да гарызонту 30° i цiску ў ствале не менш 0,4 МПа, м | |||
суцэльным струменем | |||
распыленым струменем | - | - | |
Дыяметр выхадной адтулiны ствала для суцэльнага струменя, мм | 13 | 19 | 11 |
распыленага струменя | - | - | |
Злучальная галоўка | ГМ-50 | ГМ-70 | ГМ-50 |
Габарытныя памеры, мм | |||
шырыня (па iклах галоўкi) | |||
даўжыня | |||
Маса, кг | 1,85 | 2,2 |
Ствалы ручныя пажарныя РС-50 і РС-70 прызначаны для фармiравання i накiравання суцэльнага струменя вады пры тушэннi пажараў i ўваходзяць у камплект пажарных помпаў i ўнутраных пажарных кранаў. Ствалы складаюцца з корпуса, на адным канцы якога маецца разьба для накручвання злучальнай муфтавай галоўкi, што забяспечвае далучэнне яго да напорнага рукава. Другi канец корпуса мае насадак, праз якi выкiдваецца вада, i рэмень для пераноскi (рыс. 7.8).
Рукавы пажарныя. Рукавы пажарныя напорныя iльняныя ў залежнасцi ад велiчынi гiдраўлiчнага цiску дзеляцца на тры групы: аблегчаныя, нармальныя i ўзмоцненыя. Выпускаюцца льняныя рукавы дыяметрам 26, 51, 66 i 71 мм.
Рукавы напорныя пажарныя прагумаваныя складаюцца з чахлоў зробленых з тэрмаўстойлiвых сiнтэтычных нiтак i гумавага слоя прывулканiзаванага да чахла. Дыяметры гэтых рукавов 51, 66, 77, 89, 110
i 150 мм.
Рукавы пажарныя з сiнтэтычных валокнаў i з латэксавым гiдраiзаляцыйным слоем прызначаны для падачы вады да месца пажару. Рука-вы з гэтага матэрыялу не патрабуюць сушкi, значна лягчэйшыя i больш эластычныя. Дыяметры гэтых рукавов 51, 66 i 77 мм, даўжыня - 20 м.
РКС-50 |
РС-50
РС-70
РКС-50 (1 - поласць пустацелага корка, 2 ¸ 3 - адтуліны, 4 і 8 - каналы, 5 - тангенцыяльны канал, 6 - насадак, 7 - цэнтрабежны распыляльнік, 9 - коркавы кран, 10 - ручка крана, 11 - корпус ствала, 12 - наплечны рэмень)
Рыс. 7.8. Ствалы ручныя пажарныя
Сеткi ўсмоктвальныя (ДАСТ 12963-80 Е) прызначаны для аховы рукаўнай лiнii ад пападання ў яе з крынiцы вады пабочных прадметаў, якiя могуць забрудзiць i пашкодзiць помпу, а таксама для ўтрымання вады ва ўсмоктвальнай лiнii пры кароткатэрмiновым спыненнi яе падачы або пры залiўцы помпы вадой перад запускам яе з няспраўным усмоктвальным вакуум-апаратам. Прамысловасць выпускае ўсмоктвальныя сеткi трох тыпа-памераў: СУ-80 - для пераносных мотапомпаў; СУ-100 i СУ-125 - для пажарных аўтамабiляў, шасцярончатых помпаў, а таксама для камунальных машын.
Усмоктвальная сетка складаецца з корпуса, верхняя частка якога мае штуцэр для далучэння злучальнай галоўкi, зваротнага клапана, рычага для падняцця клапана i рашоткi.
Рукавы гумавыя напорна-ўсмоктвальныя (ДАСТ 5398-76). Усмоктвальныя неармiраваныя гумавыя рукавы з тэкстыльным каркасам i металiчнай спiраллю прадстаўляюць сабой гнуткія трубаправоды i прызначаны для ўсмоктвання вады (з розных яе крынiц) помпамi пажарных аўтамабiляў i мотапомпамi.
У залежнасцi ад умоў работы гэтыя рукавы дзеляцца на ўсмоктвальныя i напорна-ўсмоктвальныя. Усмоктвальныя рукавы прызначаны для работы пад разрэджваннем, напорна-ўсмоктвальныя для работы пад цiскам i пад разрэджваннем. Дыяметр рукавоў бывае 25, 32, 38, 50, 65, 75 мм, даўжыня адпаведна 20, 30, 40, 90 i 100 м.
Тарфяныя ствалы. Тарфяныя ствалы ТС-1 (рыс. 7.9) i ТС-2 прызначаны для тушэння тарфяных пажараў пры глыбiнi прагарання торфу да 1 i 2 м. Агульная даўжыня ствалоў 1,3 i 2,2 м, маса - 2,2 i 3,2 кг. Складаецца ТС з полай трубкi, наканечнiка i крана-ручкi з накiдной гайкай. У нiжняй частцы трубкi ТС-1 прасвiдравана 40 адтулiн дыяметрам 3 мм, ТС-2 - 80. Агрэгатуюцца тарфяныя ствалы з мотапомпамi МЛП-0,2, ПМПЛ-1, МП-600, МП-800, HONDA i iнш. Выкарыстоўваюцца прагумаваныя рукавы дыяметрам 26, 51 і 66 мм.
1 - сухар; 2 - утулка; 3 - барабанчык; 4 - корпус крана; 5 - корак; 6 - труба; 7 - ручка; 8 - штуцэр; 9 - накiдная гайка; 10 - пераходны рукаў; 11 - наканечнiк.
Рыс. 7.9. Тарфяны ствол ТС-1М
Запальныя апараты. Запальныя апараты прызначаны для запальвання наглебавага покрыва пры пуску агню адпалу i падпальваннi куч парубкавых рэшткаў. Прамысловасцю выпускаюцца ранцавыя кнотава-кропельныя апараты (АЗ, ЗА-КК), кнотава-кропельныя трубчатыя (ЗА-ККТ) i з гарэлкай па тыпу гарэлкi паяльнай лямпы (ЗА-1М).
Запальны апарат АЗ складаецца з рэзервуара для палiўнай сумесi ёмiстасцю 4 л, шланга для яе падачы i гарэлкi. У якасцi палiва выкарыстоўваецца сумесь бензiну з аўтолам у суадносiнах 2:1. Удзельны расход палiва 1,88 кг/км, прадукцыйнасць - 2,85 км/гадз. Для пераноскi i зручнасцi работы да рэзервуара прымацаваны наплечны рэмень з замком, што хутка змыкаецца.
Запальны апарат ЗА-ККТ складаецца з цылiндрычнага рэзервуара ёмiстасцю 3,2 л, якi заканчваецца конусам з гняздом i палiўным клапанам з кнотава-кропельнай гарэлкай у выглядзе трубкi з прораззю, праз якую праходзiць кнот з азбесту, шкловалакна або iншага тэрмаўстойлiвага матэрыялу. Палiва тое ж, што i для АЗ. Удзельны расход палiва 0,82 кг/км, прадукцыйнасць - 3 км/гадз. Для пераноскi служыць трубчатая ручка.
Запальны апарат ЗА-КК працуе па такiм жа прынцыпе, як i ЗА-ККТ i мае амаль аднолькавую з iм тэхнiчную характарыстыку. Рэзервуар размешчаны ў ранцы, якi падвешваецца на плячо рабочага з дапамогай рэменя. Гарэлка з рэзервуарам злучана гнуткiм бранiраваным шлангам.
Запальны апарат ЗА-1М складаецца з металiчнага рэзервуара ёмiстасцю 8,2 л, гнуткага гумавага шланга, трубчатай штангi, падаўжальнiка штангi i гарэлкi. У верхняй частцы рэзервуара размешчана залiўная гарлавiна з накрыўкай на разьбе, ручная паветраная помпа i манометр. Палiва - газа, расход - 2,1 л/гадз. У цяперашнi час перспектыўнымi сродкамi для запальвання наглебавага покрыва пры пуску агню адпалу служаць спецыяльныя ўпакоўкi цвёрдага палiва, якiя забяспечваюць хуткае запальванне, высокую тэмпературу i бесперапыннае гарэнне на працягу 10-12 мiнут.
Лесапажарныя рэзервуары. Лесапажарныя мяккiя рэзервуары, зробленыя з прарызiненай тканiны, прымяняюцца для дастаўкi вады i раствораў да месцаў лясных пажараў. У залежнасцi ад прызначэння рэзервуары выпускаюцца розных памераў. РДВ-12 i РДВ-30 прызначаны для падноскi вады да беражка пажараў, РДВ-100 - для дастаўкi вады да месца пажараў з дапамогай наземнага транспарту або верталётаў. Зроблены апошнi ў выглядзе ўсечанага конуса, у верхняй частцы якога маецца залiўная гарлавiна з завязкамi. Для пераноскi запоўненага вадой рэзервуара на бакавых паверхнях замацаваны ручкi. РДВ-1500 прызначаны для транспарцiроўкi вады да месцаў пажараў на аўтамашынах. На верхнiм палотнiшчы рэзервуара знаходзiцца эластычная залiўная гарлавiна, якая закрываецца каўпаком пры дапамозе рэменя са спражкай. Злiўная трубка ўманцiравана збоку рэзервуара i закрываецца коркам. Запаўненне рэзервуара вадой праводзiцца з дапамогай малагабарытных мотапомпаў або навясных помпаў НШП-600. Для засцярогi рэзервуара ад пашкоджанняў пры транспарцiроўцы ў камплект уключаюць паддон з вузламi мацавання яго да кузава аўтамашыны пры дапамозе строп i вугольнiкаў з кольцамi. Дастаўленую ваду можна выкарыстоўваць для тушэння пажараў мотапомпамi або самацёкам праз раздатачнае прыстасаванне для запраўкi вогнетушыцеляў. Аб'ём пералiчаных рэзервуараў вагаецца ад 12 да 1500 лiтраў.
П.1.00 - рэзервуар аб¢ёмам 1000 л прызначаны для дастаўкi вады да месца пажару на знешняй падвесцы верталёта МІ-8 з даўжынёй троса да 40 м. Рэзервуар мае форму ўсечанага конуса. Зверху да матэрыялу балтамi прымацавана металiчная накрыўка з залiўной гарлавiнай i скабой для падвешвання да знешняй падвескi верталёта. У нiжняй частцы рэзервуара маецца штуцер, на якi надзяваецца злiўны прагумаваны шланг даўжынёй 1,5 м са злучальнай галоўкай на канцы. Запаўняецца рэзервуар мотапомпамi праз гарлавiну або злiўны шланг. Пасля запаўнення злiўны шланг паднiмаюць i замацоўваюць у верхняй частцы рэзервуара.
7.2.4. Выкарыстанне авіяцыі пры тушэнні лясных пажараў
Як у нашай краіне, так і за яе межамі распаўсюджана выкарыс-танне лятальных апаратаў для дастаўкі да месца пажараў вады і раст-вораў хімічных рэчываў, стварэнне загараджальных палос і непасрэд-нага тушэння беражка пажару або ачагоў гарэння. Найбольш часта выкарыстоўваюцца самалёты і верталёты, аснашчаныя спецыяльнымі ёмістасцямі.
Выкарыстанне самалётаў для тушэння лясных пажараў і ства-рэння загараждальных палос было пачата ў 1932 г. Але з-за атсутнасці эфектыўных прыстасаванняў забору вады і тушэння лясных пажараў з борта лятальных апаратаў пачалося толькі ў 1964 годзе. Маўчана-вым В.П. было з поспехам праведзена выпрабаванне лесапажарнага варыянта самалёта Ан-2П. Забор вады з вадаёмаў выконваўся ў рэжы-ме глісіравання. У далейшым пошук спосабаў тушэння пажараў з ля-тальных апаратаў працягваўся ў розных краінах.
На фоне росту гарымасці лясоў у глабальным маштабе працяг-ваецца ўдасканаленне тэхнікі і тэхналогіі барацьбы з ляснымі пажара-мі. Сур'ёзная ўвага пры гэтым удзяляецца авіяцыйным метадам ту-шэння. На ўсіх кантынентах выкарыстоўваюцца самалёты і верталёты-танкеры рознай грузападымальнасці (да 30 т і больш). Сучасныя аві-яцыйныя тэхналогіі тушэння лясных пажараў развіваюцца ў двух на-кірунках. Першы звязаны з выкарыстаннем пажарных самалётаў-авія-танкераў аснашчаных спецыяльнымі фюзеляжнымі бакамі з сістэмай зліву вады або раствораў хімічных рэчываў на ачагі пажараў. Запаўненне бакаў ажыццяўляецца насосамі на спецыяльных танкерных базах або непасрэдна з вадаёмаў у рэжыме глісіравання гідрасамалёта. Самалёты танкеры АН-2П, Ан-26П, Ан-32П, бе-12П, Іл-75П маюць бакі ёмістасцю 1.2, 4.0, 8.0, 6.0 і 30 м3. Зліў вады можа ажыццяўляцца як залпам, так і паслядоўна ў залежнасці ад сітуацыі з вышыні 25-50 м.
Пры тушэнні лясных пажараў вадой , зліваемай з самалёта, на-ват пры мінімальнай хуткасці палёта і максімальнай хуткасці зліву значная частка вады распыляецца і не дасягае паверхні лясных гару-чых матэрыялаў, частка затрымліваецца кронамі і нізавы пажар поў-насцю не ліквідуецца, а толькі зніжаецца яго інтэнсіўнасць. Павышэн-не эффектыўнасці тушэння дасягаецца пры выкарыстанні раствораў хімічных рэчываў, суспензій і паверхнева-актыўных рэчываў.
Другі накірунак базуецца на выкарыстанні верталётаў тыпу Мі-8Т, Мі-17Т, Мі-26Т, Ка-32 і інш. аснашчаных ёмістасцямі рознага аб'ёму на знешняй падвесцы. У гэтым выпадку запаўненне ёмістасці вадой адбываецца пры апусканні ў ваду пад уплывам уласнай вагі. Тэхналогія тушэння пажараў з дапамогай верталётаў, аснашчаных во-дазліўнымі ёмістасцямі, атрымала шырокае развіццё ў пачатку 80-х гадоў, калі фірма SEI Industries LTD укараніла ў практыку ёмістасці Bamby Bucket. У цяперашні час больш за 600 фірмаў ва ўсім свеце вы-карыстоўваюць ёмістасці аб'ёмам ад 0,3 да 15 м3.
Выкарыстанне верталётаў дазваляе не толькі тушыць лясныя па-жары з паветра, але і адначасова дастаўляць да месца пажараў дэсант-на пажарныя каманды.
Водазлiўное прыстасаванне (ВЗП) прызначана для забору вады з адкрытых вадаёмаў, перавозкi яе на знешняй падвесцы МІ-8Т, тушэння беражка пажару з верталёта або злiвання вады ў спецыяльныя ёмiстасцi размешчаныя ў зоне пажару. Прыстасаванне прадстаўляе сабой металiчны рэзервуар ёмiстасцю 2 м3 з прыладай для дазiроўкi забору вады (1,5; 1,75 i 2,0 м3), сiстэму для забору вады i дыстанцыйнага кiравання яе злiву. Падвешваецца прыстасаванне да верталёта на спецыяльным тросе. Запаўняецца рэзервуар з вадаёмаў глыбiнёй не менш 1,5 м у рэжыме завiсання верталёта. Дастаўлены аб'ём вады праз злiўную адтулiну вылiваецца на беражок пажару або ў падрыхтаваныя ёмiстасцi за 15 - 20 секунд (рыс. 7.10).
Рыс. 7.10. Тушэнне тарфяных пажараў вадой з водазлiўнога прыстасавання (ВЗП)
У Расіі рыхтуюцца мадэрнізаваныя водазліўныя прыстасаванні ВЗП-5, ВЗП-5а, ВЗП-15 і іншыя. Абалонка водазліўнога прыстаса-вання ВЗП-5 у адрозненне ад ВЗП мяккая ў вертыкальным накірунку. Цвёрдасць абалонцы каля верхняй адтуліны прыдае спецыяльны эле-мент кольцавай формы. У ніжняй частцы яна аснашчана другім мета-лічным кольцам меншага дыяметра. Зліўны патрубак у ВЗП-5 сканст-руяваны такім чынам, што ў працэсе пагружэння абалонкі ён аўтама-тычна адкрываецца і вада запаўняе абалонку знізу. Адсутнасць жост-касці абалонкі ў прадольным накірунку садзейнічае спецыфічнаму заглыбленню абалонкі канструкцыі ў вадаём і тым самым хуткаму і эфектыўнаму напаўненню яе вадой як з глыбокіх, так і мелкіх вадаё-маў глыбінёй 0,7-1,0 м.
У канструкцыі ВЗП-5 прадугледжана магчымасць рэгулявання аб'ёму вады ў залежнасці ад тыпу верталёта і яго грузападымальнасці. Яна лёгка разбіраецца на састаўныя элементы . Змяненнем хуткасці палёту верталёта пры зліве вогнетушыльнай вадкасці на беражок па-жару або пры стварэнні загараджальнай паласы перад фронтам агню можна павялічваць або змяншаць яе дазіроўку (Давыдзенка Э.П., Су-дакоў А.Г.).
Спускавое прыстасаванне.Спускавое прыстасаванне ролiкавага тыпу (СП-Р) прызначана для спускання грузаў i дэсантнiкаў непасрэдна да беражка пажару або перавозкi iх у найбольш небяспечныя месцы па распаўсюджваннi пажару (рыс. 7.11). Касцюм парашутыста-пажарнага паказаны на рыс. 7.12.
Рыс. 7.11. Высадка пажарных дэсантнiкаў
Маса, спускаемага з верталёта грузу, не павiнна перавышаць 100 кг, хуткасць - 3 м/с. Максiмальная вышыня спуску 45 м. На адзiн спуск затрачваецца не больш 3 мiнут. У камплект прыстасавання масай каля 11 кг, разлiчанага на групу з трох чалавек, уваходзяць: капронавы шнур таўшчынёй 10 мм, даўжынёй 50 м i моцнасцю на разрыў не менш 300 кг; чатыры тармазныя блокi (325´50´35 мм) з падвескамi (адзiн блок грузавы); тры пары спецпальчатак, тры падвясныя сiстэмы. Працуе прыстасаванне па прынцыпу выкарыстання сiлы трэння. Капронавы шнур перад спускам укладваюць памiж ролiкамi тармазнога блока (рыс. 7.13). Пры перамяшчэннi тармазнога блока па шнуры ўзнiкае сiла трэння дастатковая для бяспечнага спуску дэсантнiкаў або грузу. Дэсантнiк можа кiраваць хуткасцю спуску.
1 - ахоўны шлем; 2 - адкiдная маска; 3 - засцежка камбiнезона; 4 -раздымны замок; 5 - выцяжное кольца; 6 - грудная перамычка; 7 ранец з прыстасаваннем для спуску з дрэў; 8 - запасны парашут; 9 - нажныя абхваты; 10 - камбiнезон.
Рыс. 7.12. Амунiцыя парашутыста-пажарнага
Арганiзацыя сувязi
|
|
|
а) знешнi выгляд у скручаным стане; б) канструкцыя тармазнога блока; в) рэгуляванне хуткасці спуску перагiбаннем шнура; 1 - карабiн; 2 - тармазны блок; 3 - бухта спускавога шнура; 4 кажух; 5 - ролiк; 6 - сiлавая пласцiна.
Рыс. 7.13. Спускавое прыстасаванне СП-Р
7.3. Эксплуатацыя i тэхнiчнае абслугоўванне пажарнай тэхнiкi
Да пачатку пажаранебяспечнага сезона i на працягу яго пажар-ная тэхнiка пажарна-хiмiчных станцый павiнна быць падрыхтаванай да эксплуатацыi i знаходзiцца ў дабрым тэхнiчным стане. Пад эксп-луатацыяй пажарнай тэхнiкi разумеюць яе выкарыстанне для выка-нання аператыўных задач, тэхнiчнае абслугоўванне, рамонт, улiк i за-хаванне.
Пажарная тэхнiка павiнна выкарыстоўвацца толькi для выканання аператыўных задач у адпаведнасцi з яе прызначэннем. У час пажаранебяспечнага сезона тэхнiчныя сродкi павiнны быць запраўлены гаруча-змазачнымi i iншымi эксплуатацыйнымi матэрыяламi, укамплектаваны вогнетушыльнымi рэчывамi, спецыяльным абсталяваннем i iнвентаром. Пажарныя сродкi на пажарнай тэхнiцы павiнны быць надзейна замацаваны. Улiк работы, перамяшчэння i стану аўтатэхнiкi вядзецца на ПХС, а на тушэннi пажараў вадзiцелямi. Штогадовыя тэхнiчныя агляды пажарных машын ажыццяўляюцца так, як i iншых аўтамашын.
Праверку стану пажарна-тэхнiчнага абсталявання i iнвентару праводзяць у адпаведнасцi з iнструкцыяй па эксплуатацыi. Пры праверцы спраўнасцi ўсмоктвальных рукавоў i корпуса сеткi звяртаюць увагу на адсутнасць увагнутасцяў, пацёртастяў, унутраных адслойванняў, стан рукаўных злучэнняў, работу зваротнага клапана, герметычнасць 2-4-х хадовых разгалiнаванняў, наяўнасць i стан сальнiкаў i пракладак, змыканне злучальных галовак i iнш.
Лекция №7.
Дата добавления: 2016-04-06; просмотров: 1531;