Паняцце стылістыкі і функцыянальнага стылю

Стылістыка – гэта раздзел мовазнаўства, які даследуе ўжыванне слоў, словазлучэнняў і сказаў у адпаведнасці са зместам, мэтай выказвання і сітуацыяй (у вусным маўленні). Стылістыка вучыць перадаваць думкі паслядоўна, дакладна, вобразна, пазбягаць штампаванай, неапраўдана расквечанай або псеўданавуковай мовы.

Сродкам дасягнення гэтай мэты з’яўляюцца правілы ўжывання слоў, марфалагічных формаў і сінтаксічных канструкцый, распрацаваныя ў адпаведнасці з ужываннем мовы ў розных сітуацыях моўнага кантактавання.

Станаўленне стылістыкі як навукі і вылучэнне яе ў самастойны раздзел мовазнаўства адбылося ў пачатку ХХ ст.

Слова стыль мае наступныя значэнні:

1. Сукупнасць прыкмет, якія характарызуюць мастацтва пэўнага часу і напрамку з боку ідэйнага зместу і мастацкай формы (гатычны стыль).

2. Моўныя сродкі, характэрныя для якога-небудзь пісьменніка або літаратурнага твора, жанру, напрамку; сукупнасць прыёмаў выкарыстання такіх сродкаў (стыль Мележа).

3. Метад, характар якой-небудзь работы, дзейнасці (стыль “брас”).

4. Разм. Манера паводзіць сябе, гаварыць, дзякаваць (модны стыль адзення).

У мовазнаўстве стыль – гэта “сістэма моўных сродкаў, якая абумоўлена мэтамі і прынцыпамі адбору гэтых сродкаў у той ці іншай сферы грамадскай дзейнасці (навуковай, дзелавой, публіцыстычнай і г.д.) і найлепшым чынам абслугоўвае зносіны ў гэтай сферы” (Цікоцкі М. Я. Стылістыка беларускай мовы. Мінск, 1995. С. 243).

Слова “стыль” утварылася ад лацінскага “stylоs” – завостраная палачка для пісьма. У Старажытнай Грэцыі і Старажытным Рыме пісалі на дошчачках, залітых воскам. Вострым канцом палачкі выводзілі літары, а тупым канцом выпраўлялі, загладжвалі напісанае. Тады і ўзнік выраз: Saepe vertere stylum – часцей паварочвай стыль, г. зн. пішы і папраўляй.

Кожны стыль характарызуецца пэўным наборам моўных сродкаў з аднатыпнай эмацыянальна-экспрэсіўнай і функцыянальна-стылістыч-най афарбоўкай. Для ўсіх стыляў характэрна наяўнасць міжстылёвых (нейтральных) моўных сродкаў. Акрамя таго, адбываецца пранікненне элементаў аднаго стылю ў другі без парушэння стылістычнай цэлас-насці тэксту. Усё гэта сведчыць аб незамкнутасці стыляў.

Вылучэнне функцыянальных стыляў звязана перш за ўсё са сферамі зносін – культурнай, палітычнай, навуковай, гаспадарчай, бытавой і г. д., а таксама функцыяй мовы – камунікатыўнай, або функцыяй зносін, абмену думкамі, паведамляльнай, або інфармацыйнай, пабуджальнай, эстэтычнай.

У адпаведнасці са сферамі зносін вылучаюцца наступныя функцыянальныя стылі: афіцыйна-справавы, навуковы, мастацкі, публіцыстычны і гутарковы.








Дата добавления: 2015-12-10; просмотров: 1586;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.005 сек.