Функцыянальныя стылі беларускай мовы

У аснову выдзялення стыляў пакладзены розныя прынцыпы (жанравы, сацыяльны, эмацыянальна-экспрэсіўны, функцыянальны), але найбольш навукова абгрунтаваным з’яўляецца функцыянальны, у адпаведнасці з якім “стыль з’яўляецца функцыянальнай разнавіднасцю мовы, формай яе грамадскага выкарыстання” (Цікоцкі, с. 246)

У выніку кожны са стыляў характарызуецца пэўнай камунікатыўнай сферай ужывання, што выяўляецца ў своеасаблівым адборы і ўжыванні моўных сродкаў, сваёй маўленчай сістэмнасцю, якія гістарычна склаліся, традыцыйна ўсталяваліся і падтрымліваюцца носьбітамі мовы.

Ва ўсіх стылях беларускай мовы вылучаюцца падстылі, размежаванне якіх заснавана на дадатковых, спецыфічных для кожнага стылю фактарах.

 

Стылі Сферы выкарыстання Мэты зносін Стылёвыя рысы Моўныя сродкі Разнавіднасці
Размоў ны Быт; сямей-ныя і сяб-роўскія адносіны Абмен думкамі, інфармацыяй з блізкімі, знаёмымі людзьмі Натураль-насць маўлен-ня, эмацыя-нальнасць, ацэначны характар, ад-сутнасць строгай лагічнасці Агульнаўжываль-ныя словы, бытавая лексіка, фразеала-гізмы, экспрэсіўна-эмацыянальная лексіка, няпоўныя, пытальныя, пыталь-на-пабуджальныя і клічныя сказы Размоў-на-быта-вы і раз-моўна-афіцый-ны
Мастацкі Духоўная сфера жыц-ця грамад-ства Паведаміць і ўздзейні-чаць на думкі і пачуцці чытача, эстэтычныя ўяўленні Эмацыянальнасць, эксп-рэсіўнасць, вобразнасць стылістыч-ная неза-мкнутасць, індывідуаль-насць аўтара Агульнаўжывальная лексіка, разнастай-ныя вобразна-выяў-ленчыя сродкі Проза, паэзія, дра-матургія
Публіцы-стыч-ны Палітыка-ідэалагічныя, грамадска-эканамічныя, культурныя, спартыўныя і іншыя грама-дскія зносіны Інфарма-ваць, уз-дзейнічаць, фарміраваць грамадскую думку Даходлівасцьэмацыяналь-насць, ацэначнасць і агульназра-зумеласць Агульнаўжываль-ныя словы, ацэнач-ная лексіка, гра-мадска-палітычная лексіка, метафа-рычнасць тэрмінаў, загадны лад дзеяслова Газетна-публіцыстычны, радыётэ-лежурналісцкі, аратар-скі
Афі-цый-на-спра-вавы Афіцыйныя дакументы, канцыляр-ская, юры-дычная і дыплама-тычная сферы Інфарма-цыйная, пабуджа-льная рэгуляцыя афіцыйных зносін Паслядоў-насць і дакла-днасць вы-кладу, аб’ек-тыўнасць ацэнак, стан-дартызацыя, адсутнасць эмацыяналь-насці Абстрактная, тэрміналагічная, спецыяльная лексіка, канцыляр-скія штампы, скла-даныя сказы Уласна закана-даўчы, дыплама-тычны, афіцыйна-канцыляр-скі
Наву-ковы Навука і тэхніка, навучальны працэс Паведаміць агульныя ці прыватныя істотныя прыкметы прадметаў, растлума- чыць сут-насць з’явы, яе прычыны і пад. Абстракт-насць, да-кладнасць, аб’ектыў-насць і аргу-ментаванасць Агульнаўжывальныя словы, тэрміны; развітыя апавяда-льныя сказы, злуч-нікавая падпарад-кавальная сувязь Уласна навуковы, навукова-вучэбны, навукова-папуляр-ны, на- вукова-тэхнічны







Дата добавления: 2015-12-10; просмотров: 2138;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.005 сек.