Чаму вучыць гісторыя Беларусі? Аб чым сведчыць гістарычны вопыт?

Механічнае перанясенне вопыту нашых продкаў ці вопыту іншых народаў у сучасныя беларускія ўяўляе не меншую небяспеку, чем поўнае яго ігнараванне.Гісторыя хутчэй павіннв даць адэкватнае разуменне прычын,пачатку і ходу развіцця той ці іншай з’явы,якая маецца ў сучасны момант.Але і ў гэтым яе значэнне велізарнае.

Калектыўная памяць народа, гістарычны вопыт з’яўляюцца багаццем краіны, састаўной часткай яе інтэлектуальнага патэнцыялу і культурных здабыткаў, асновай нацыянальнай самасвядомасці. Без ведання гісторыі кожны народ у цэлым і кожны чалавек паасобку з’яўляюцца бяднейшымі, іх перспектывы руху наперад становяцца праблематычнымі.

Гістарычны вопыт сведчыць пра тое, што народы, якія не ведаюць сваёй гісторыі, не маюць будучыні. Колькі разоў іншаземцы-заваёўнікі знішчалі іх дзяржавы, рабавалі людзей, грабілі матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці, зводзілі на нішто стваральную працу шматлікіх пакаленняў людзей, нашчадкам якіх прыходзілася пачынаць усё спачатку.

Гістарычны вопыт сведчыць, што вайна – самае вялікае зладзейства супраць чалавечнасці, што вайна – гэта кроў, слёзы і пакуты мільёнаў і мільёнаў людзей. Пагэтаму чалавек разумны (homosapiens) і ўсё чалавецтва павінны выключыць вайну з жыцця народаў і краін і ўсе спрэчныя пытанні вырашаць за сталом перагавораў. Вось чаму наша краіна дабраахвотна адмовілася ад ядзернай зброі і не далучаецца да ніякіх ваенна-палітычных блокаў. Рэспубліка Беларусь – нейтральная, без’ядзерная дзяржава ў цэнтры Еўропы.

У сучасным аднапалярным свеце пры наяўнасці мноства небяспек, у тым ліку і ваенных, порах трэба трымаць сухім, каб абараніць сваю незалежнасць. Вось чаму Рэспубліка Беларусь умацоўвае свае ўзброеныя сілы, бо, як сведчыць гістарычны вопыт, калі народ не жадае ўтрымліваць свае ўласныя ўзброеныя сілы, ён будзе ўтрымліваць, карміць чужое войска, войска захопніка.

Рэспубліка Беларусь захавала сацыяльную сферу (бясплатную ахову здароўя, асвету, навуку і культуру), не знішчала помнікі гісторыі і культуры, бо яны створаны працай і геніем народа і яму павінны належаць. Беларускі народ з’яўляецца адным з самых адукаваных, культурных, інтэлектуальна развітых народаў свету. Высокі агульнаадукацыйны, прафесіянальны і культурны ўзровень беларускага народа – яго агульнацывілізацыйнае дасягненне.

Рэспубліка Беларусь закончыла ў асноўным перыяд індустрыяльнай трансфармацыі і ўступіла ў перыяд постіндустрыяльнага развіцця, ажыццяўлення інфармацыйна-тэхналагічнай рэвалюцыі. Яна з надзеяй крочыць у будучае. Зрабіць нашу краіну моцнай і квітнеючай можа беларускі народ, у тым ліку і сённяшнія студэнты, заўтрашнія настаўнікі, урачы, інжынеры, эканамісты, арганізатары вытворчасці, вучоныя, палітычныя і дзяржаўныя дзеячы.

 








Дата добавления: 2015-08-14; просмотров: 979;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.004 сек.