ЗАКЛЮЧЭННЕ:АСНОЎНЫЯ ВЫНІКІ І ЎРОКІ ГІСТАРЫЧНАГА РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСІ

Рускі гісторык акадэмік В.В. Ключэўскі (1841–1911) лічыў, што не трэба думаць, быццам гісторыя нічому не вучыць. Гісторыя вучыць нават тых, хто ў яе не вучыцца; яна іх правучвае за невуцтва і пагарджанне. Сапраўды, веданне свайго мінулага, далёкай і блізкай гісторыі продкаў, гісторыі Айчыны дазваляе народам, дзяржаўным і палітычным дзеячам, органам улады і кіравання вызначаць навукова абгрунтаваныя праграмы палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця краіны, ажыццяўляць дзяржаўнае будаўніцтва, рабіць вывады з памылак, якія былі непазбежнымі на больш ранніх этапах развіцця грамадства.

Гісторыя Беларусі – калектыўная памяць народа, невычарпальная крыніца гістарычнага вопыту і духоўнасці, шлях да пераадолення гістарычнага невуцтва і нацыянальнага нігілізму. Яна з’яўляецца важным сродкам выхавання ў людзей пачуцця патрыятызму, гонару за прыналежнасць да беларускай нацыі, павагі да людзей усіх нацый і народнасцей, любові да сваёй Айчыны. Яна дапамагае выхоўваць лепшыя маральныя якасці чалавека, павышаць яго адукацыйны і культурны ўзровень.

Гісторыя Беларусі – гэта летапіс стваральнай працы людзей, іх дасягненняў у матэрыяльнай і духоўнай вытворчасці. Гісторыя Беларусі – гэта летапіс барацьбы за захаванне беларускага этнасу, яго культуры, мовы, побыту, звычаяў і традыцый, за нацыянальна-культурнае адраджэнне, стварэнне і развіццё беларускай дзяржаўнасці. Спробы стварыць суверэнную Беларускую Народную Рэспубліку ў 1918 г., стварэнне Беларускай ССР пасля ўваходжання яе ў 1922 г. у склад Саюза ССР і поўны суверэнітэт незалежнай Рэспублікі Беларусь сёння – галоўныя вехі станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці ў ХХ ст.

Гісторыя Беларусі – неад’емная частка гісторыі славянскіх народаў, здабытак еўрапейскай і сусветнай цывілізацый.

Завяршаючы вывучэнне курса гісторыі Беларусі, неабходна зрабіць спробу, зыходзячы з гістарычнага вопыту і сучаснага становішча, вызначыць перспектывы развіцця Рэспублікі Беларусь.

Якім шляхам пойдзе развіццё беларускага грамадства – пакажа будучае, дзень заўтрашні.








Дата добавления: 2015-08-14; просмотров: 1143;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.004 сек.