Раздзел 2 Гісторыя грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі ў канцы І ст. – пачатку XXI ст.

Тэма 4 Перыядызацыя гісторыі грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі. Перыяд рымскага дэнарыя (антычны) (канец I ст. – 1-я трэць III ст.). Перыяд куфічнага дырхама (IX ст. – 80-я гг. X ст.)

1.Перыядызацыя гісторыі грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі.

2.Асноўныя наміналы перыяду рымскага дэнарыя (дэнарыі, аўрэўсы, сестэрцыі).

3.Куфічны дзірхам. Паходжанне тэрмінаў куфічны, дзірхам. Дзірхамы – першыя рэальная грошы на тэрыторыі Беларусі. Грашовая тэрміналогія.

4.Вызначэнне і характарыстыка асаблівасцяў асобных этапаў у перыядзе куфічнага дзірхама (IX ст. – 833; 833 – 900; 900 – 938; 938 – 980-я гг.).

1.Перыядызацыя гісторыі грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі распрацавана ў работах В.Н.Рябцэвіча на падставе аналіза тапаграіі знаходак асобных манет і манетных скарбаў.

1.Перыяд Рымскага дэнарыя (канец I ст. н.э. – 1-я трэць III ст. н.э.).

2.Безманетны перыяд (1-я трэць III – пач. IX ст.).

3.Перыяд куфічнага дзірхама (пач. IX ст. – 80-я гг. X ст.).

4.Перыяд заходнееўрапейскага дэнарыя (канец X – 60-я гг. XI ст.).

5.Безманетны перыяд (60-я гг. XI ст. – XIII ст.).

6.Перыяд Пражскага гроша (XIV – XV стст.).

7.Грашовае абарачэнне ў Беларусі (канец XV – сярэдзіна XVII ст.).

8.Грашовае абарачэнне ў Беларусі ў др. пал. XVII – XVIII ст.

9.Грашовае абарачэнне ў Беларусі з канца XVIII ст. па кастрычнік/лістапад/ 1917 г.

10.Савецкі перыяд (кастрычнік/лістапад/ 1917 – снежань 1991г.).

11.Грашовае абарачэнне ў Рэспубліцы Беларусь (1991-2011).

 

2.Перыяд Рымскага дэнарыя (антычны) прадстаўлены 3 наміналамі:

Дэнарыі – срэбныя манеты (маса 2,6—2,7 г) са стандартным афармленнем.

Паходжанне тэрміна дэнарый (лац. denarius –ад “deni” – “па дзесяць” – на дэнарый прыходзілася 10 медных асаў.

Av. – профільны партрэт імператара і колавая легенда.

Rv. – боская ці міфалагічная выява і колавая легенда.

Залатыя аўрэўсы (маса – 6,5 г), стандартны тып афармлення.

Паходжанне тэраміна аўрэўс – ад лац. aurum – золата.

Бронзавыя ці медныя сестэрцыі (маса – да 20 г). Стандартны тып афармлення – На Rv. – літары S – C (“па рашэнню Сената”).

Паходжанне тэраміна сестэрцый – ад лац. semis tertius – “два з паловай” – на сестерцый прыходзілася адпаведная колькасць асаў.

Аналіз тапаграфіі знаходак рымскіх манет на тэрыторыі Беларусі паказвае, что большасць іх канцэнтруецца на тэрыторыі Брэсцкай і Гродзенскай вобласцяў, што звязана з праходжаннем праз Польшчу “бурштыннага шляху”, які звязваў Рым і Балтыю.

З падзеннем Рыма – вываз манет спыняецца.

Гэтыя манеты выкарыстоўваліся на тэрыторыі Беларусі не як грошы, а як дзіковінны тавар.

Менавіна рымскія манеты далі мясцоваму насельніцтву ўяўленне аб грошах.

Скарб – 1993 г. – вв. Малеч і Кабакі Брэсцкай вобл. – 380 манет I ст. – пач. III ст. Захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным музеі.

З 1-я трэці ІІІ ст. па пачатак ІХ ст. на тэрыторыі Беларусі разгортваецца безманетны перыяд (першы на тэрыторыі Усходней Еўропы).

Развіваецца таварная вытворчасць, традыцый манетнай вытворчасці няма.

 

3.Куфічны дзірхам – срэбная манета Арабскага Халіфата (маса – 3,2 – 3,6 г., дыяметр – 22-32 мм).

Дзірхам (араб. ад гр. “драхма” – горсць, кісць рукі, пруты, якія змяшцаюцца ў горсці.

“Куфічны” – іракскі горад Ал-Куфа, дзе распрацавалі складанае геаметрычнае напісанне літараў, што выкарыстоўвалася для напісання легенд на манетах Арабскага Халіфата.

Стандартны выгляд – аверс і рэверс– легенда радковая і колавая.

У легендзе – цытаты з Карана, імя халіфа ці эміра, дата, месца чэканкі і г.д.

Дзірхам – монаэпіграфная манета.

Прыклад легенды:

Аверс – Няма бога, акрамя Аллаха адзінага. Няма яму сатаварышчаў. Аллаху належыць ўлада заўседы і потым настане яго час, калі прававерныя ўзрадуюцца трыўмфу Алаха. Ва славу Алаха чаканен сей дзірхам у Аш-Шашы ў годзе 9 і 90 і 200 (299 х.=911/912 н.э.).

Рэверс – У імя Алаха Мухаммад пасланік Алаха Ал-Муктадір білах Ахмад ібн Ісмаіл Мухамад пасланнік Алаха паслаў яго з кіраўніцтвам і сапраўднаю верай, каб мог ён здзейсніць перамогу над усімі іншымі вераваннямі, калі навад супраціўляюцца гэтаму язычнікі.

Дзірхамы – па сутнасці – першыя сапраўдныя грошы на тэрыторыі Беларусі.

Дзірхам – звычайны сродак плацяжу і накаплення.

Фрагменты – ½, ¼ рабіліся рэзаннем нажніцамі.

Пісьмовая фіксацыя дзірхамаў.

Нагата – 2 дзірхама (“нагд” ад арабскага – паўнавартасны).

Куна – 1 дырхам (“куніца”).

Рэзана – ½ дзірхама, (“рэзаць”).

Векша (“веверіца” – ваверка) – самая дробная адзінка, дакладных звестак няма.

Дзірхамы – першыя рэальная грошы на тэрыторыі Беларусі. На тэрыторыі Беларусі яны выконвалі ўсе пяць функцый грошай.

 

4. Вызначаюць 4 этапы.

Пачатак ІХ ст. – 833; 833 – 900; 900 – 938; 938 – 980-е гг.

1.Пачатак ІХ ст. – 833 гг.

Вызначаюцца 3 характэрныя асаблівасці.

Перавалодвае чаканка 2-х дынастый – Умайадаў і Абасідаў.

Перавалодваюць дзірхамы, чаканеныя на тэрыторыі Паўночнай Афрыкі.

У скарбах маюцца манеты Ірана (у канцы VII ст. увайшоў у склад Арабскага Халіфата) дынастыі Сасанідаў – драхмы.

2.833 – 900 гг.

Пераважаюць дзірхамы халіфаў Абасідаў.

З’яўляюцца дзірхамы эмірскіх чэканак.

3.900 – 938 гг.

Памяньшаецца колькасць манет халіфскай чаканкі.

Павялічваецца колькасць манет эмірскіх манетных двароў (у большасці найбольш магутнага на той час рода Саманідаў – манетныя двары – Бухара, Самарканд, Аш-Шаш).

4.938 – 980-е гг.

У скарбах павялічваецца колькасць саманідскай і іншых эмірскіх чаканак.

Самы малады скарб дзірхамаў на тэрыторыі Беларусі 90-я гг. ХІХ ст. – в. Красная Міерскага р-на Віцебскай вобл., схаваны прыблізна ў 986-987 гг.

У канцы пярыяду ў сувязі з унутранымі палітычнымі і эканамічнымі прычынамі сістэматычнае паступленне дзірхамаў паступова спыняецца (скарачэнне аб’емаў вырабу срэбра, феадальныя ўсобіцы).

У скарбах, у жаночых пахаваннях сустракаюцца дзірхамы з дзірачкамі ці вушкамі.

Аналіз тапаграфіі знаходак дзірхамаў на тэрыторыі Беларусі паказвае іх канцэнтрацыю ў Падняпроўі і Паддзвінні – адрэзак знакамітага гандлёвага шляху “з вараг у грэкі”, які абслугоўваўся арабскай манетай.

Каз’янкаўскі манетны скарб (1972) – самы значны скарб дзірхамаў Х ст. на тэрыторыі Беларусі – 7711 экз.

Тэма 5 Перыяд заходнееўрапейскага дэнарыя (канец X ст. – 60-я гг. XI ст.).Безманетны перыяд (60-я гг. XI ст. – XIII ст.)

 

1.Заходнееўрапейскія дэнарыі. Аналіз тапаграфіі знаходак заходнееўрапейскіх дэнарыяў на тэрыторыі Беларусі.

2.Першыя манеты Русі – златнікі і срэбранікі.

3.Выкарыстанне ў грашовым абарачэнні зліткаў. Аналіз тапаграфіі знаходак зліткаў на тэрыторыі Беларусі.

4.Грашова-вагавая сістэма. Грыўня як вагавая адзінка для срэбра. Узгадванне грашовых тэрмінаў у пісьмовых крыніцах.

 

1.Дэнарый – заходнееўрапейская срэбраная манета (маса – 1-1,5г, дыяметр – 16-22 мм).

Дэнарый – агульная назва еўрапейскай манеты гэтага часу.

Скарбы дэнарыяў да сярэдзіны ХІ ст маюць прыкладна пораўну англа-саксонскіх дэнарыяў і дэнарыяў Германскай імпэрыі з дадаткамі дэнарыяў іншых дзяржаў. У далейшым у скарбах пераважаюць германскія дэнарыі.

Скарачэнне і спыненне прытока дэнарыяў на тэрыторыю Беларусі – феадальныя ўсобіцы, узнікненне новых гарадоў, узрастанне ўнутраных патрэб ў еўрапейскіх краінах і інш.

Першы вядомы скарб з заходнееўрапейскімі манетамі на тэрыторыі Беларусі быў знойдзены ў 1926 г. у в.Стары Дзядзін Мсціслаўскага р-на Магілеўскай вобл. (захаваны каля 979 г.).

Склад скарба – 201 дырхам, 1 срэбная візантыйская манета, 2 срэбныя дэнарыі Германскай імперыі.

У абарачэнні прысутнічала візантыйская чаканка Х – ХІ стст. – залатыя намісмы, срэбныя міліярысіі, медныя фолісы.

2.У абарачэнні прысутнічалі першыя манеты Русі – златнікі і срэбранікі.

Златнікі чаканіліся ў Кіеве князям Уладзімірам Святаславічам (маса – прыкладна 4,2 г.), існуюць 2 разнастайнасці.

1.Верагодна прымеркавана да хрышчэння Русі і жаніцьбе Уладзіміра на візантыйскай прынцэсе Ганне.

Аверс – сідзячы князь, над левым плячом – знак Рурыкавічаў – трызубец і кірілічная легенда – “Владимир на столе”.

Рэверс – пагрудная выява Ісуса Хрыста і кірылічная легенда – “Исус Христос”.

2.Чаканены не пазней за Х ст., адрозніваецца аверснай легендай – “Владимир, а се его злато”.

Вядома 11 златнікаў (адзін з іх – страчаны), 10 захоўваюцца ў музеях розных краін.

Срэбранікі маюць наступныя тыпы.

1 тып. Срэбранікі Уладзіміра – 4 разнастайнасці.

1-я разнастайнасць.

Аверс – сідзячы князь з трызубцам над левым плячом і легенда – “Владимир на столе” ці “Владимир, а се его сребро”.

Рэверс – пагрудная выява Ісуса Хрыста і легенда – “Исус Христос” ці “ИС ХС”.

2–4 разнастайнасці.

Аверс – выява князя на прыстоле.

Рэверс – знак Рурыкавічаў у выглядзе трызубца і кірылічная легенда “А се его сребро» ці “Святога Василя” (хрысціянскі патрон Уладзіміра).

Выраблены са срэбра, маса – 2,2-3,38г.

2 тып. Срэбранікі пляменніка Уладзіміра князя тураўскага Святаполка Яраполчыча, які будучы на кіеўскім прэстоле выпускае 3 разнастайнасці срэбраніка.

1-я разнастайнасць.

Аверс – выява князя на прыстоле і кірылічная легенда “Святополк на столе”.

Рэверс – радавы знак Рурыкавічаў у выглядзе трызубца і кірылічная легенда – “А се его сребро”.

Выраблены з білону, маса – 2,3-4,2г.

2-я разнастайнасць.

Аверс – паясная выява апостала Пятра (хрысціянскае імя Святаполка) і кірылічная легенда ПЕТРОС (двойчы).

Рэверс – двузубец і кірылічная легенда ОГЕОС (скаженае грэч. Огіос – святы) ПЕТРОС.

3-я разнастайнасць.

Аверс – выява князя на прэстоле і кірылічная легенда ПЕТОР (далее нечытаемае слова).

Рэверс – двузубец і нечытаемая легенда.

3 тып. Сребранікі князя Яраслаў Уладзіміравіч.

Аверс – выява святога Георгія (патрон Яраполка) і грэчаская легенда – ГЕОРГИОС (чытаецца не полнасццю).

Рэверс – трыцубец і кірылічная легеда ЯРОСЛАВЛЕ СРЕБРО АМНN. Вырабляліся са срэбра, маса – 3,24—3,8г.

Вядома больш за 700 срэбранікаў. Тройчы яны знойдзены на тэрыторыі Беларусі.

1873 г.– курганны могільнік у р-не маёнтка Вотня Быхаўскага р-на Магілеўскай вобл.

1886 г.– у скарбе з в. Парэчча Талачынскага р-на Віцебскай вобл.

2004 г. – у курганным Мохаўкім могільніку Лоеўскага р-на Гомельскай вобл.

2009 г. – п. Усходні Магілёўскага р-на.

3.Выкарыстанне ў грашовым абарачэнні сваеасаблівых грошай – срэбных (зрэдку – залатых) зліткаў пэўнай масы і формы – грыўняў, рублёў.

Матэрыял – запасы дзірхамаў і дэнарыяў, а таксама срэбра, якое паступала праз Ноўгарад.

Зліткі не адразу выціснулі з абарачэння манеты – скарбы ХІІІ ст. часткова ўтрымліваюць і папярэднія манеты.

Арэал знаходак грыўняў супадает з арэалам распраўсюджанасці дэнарыя (Верхняе Падняпроъе і Паддзвінне).

Зліткі ў выглядзе скарбаў – часцей, чым адзінкавыя, выкарыстоўваліся для значных плацяжоў.

Існуе тры асноўных тыпа грыўняў – кіеўскі, наўгародскі, літоўскі (заходнерускі, “ізрой”).

У Беларусі часцей сустракаюцца ўсе віды зліткаў –

кіеўскі (140-165г),

літоўскі (100-110 г),

наўгародскі (190-210г).

Вішчынскі скарб (1979, Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл.), грашова-рэчавы скарб ХІІІ ст.

Грыўня ў ХІІ ст. выкарыстоўвалася і як вагавая адзінка для срэбра (204 г).

4.Складаная грашова-вагавая сістэма. Пісьмовыя крыніцы працягваюць ўзгадванне грашовых тэрмінаў, якія ўзніклі яшчэ ў Х-ХІ стст. для вызначэння дзірхамаў, іх частак і дэнарыяў – нагата, куна, рэзана, векша.

Сведчанні пісьмовых крыніц.

“Златаструй” (ХІІ ст.) – “Вельмі ўбог ёсть, яко і двою векш не мае”.

“Мітропалічча правасуддзе” (ХІІІ ст.) – памеры штрафу за крадзеж – “...парася – 1 нагата, голуб – 9 кун, гусь – 30 кун, лебедзь – 30 кун, карова – 40 кун, кабыла – 60 кун, жэрабя – грыўна, кошка – 3 грыўны, сабака – 3 грыўны, вол – 3 грыўны”.

Слова “куны” яшчэ ў ХІ ст. выкарыстоўвалася ў сэнсе “грошы”, а ў ХШ ст. – нараўне са словам “срэбра”.

Дробныя зделкі адбываліся з дапамогай “футравых” грошай – скуркамі пушных звяроў (“куна”, “векша”).

“Слова аб палку Ігараве” – “Язычники сами, нападая … на землю рускую, брали дань па белке со двора”...

У якасці грошай маглі выкарыстоўваць тавары са стабільнай вартасццю – прасліцы з Овруча, ці ракушкі каўры.

Памылковасць тэорыі “скураных грошай”.








Дата добавления: 2015-08-21; просмотров: 2024;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.023 сек.