Дасягненні і супярэчнасці 2 страница

Нягледзячы на велізарныя фізічныя, эканамічныя і маральныя ах­вя­ры, якія панеслі свяшчэннаслужыцелі і простыя вернікі, І. Сталіну і яго паплечнікам не ўдалося вынішчыць рэлігію. Аб тым, у пры­ват­нас­ці, сведчыў перапіс насельніцтва, які адбыўся ў 1937 г. Так, з 30 мі­ль­ё­наў непісьменных грамадзян СССР старэй за 16 год 25 млн назвалі ся­бе веруючымі, а з 68, 5 млн пісьменных – больш за 30 млн.

Такім чынам, палітыка РКП(б)-УКП(б) у дачыненні да рэлігіі і цар­к­вы вызначалася бескампраміснасцю, непрымірымасцю і на­кі­ра­ва­нас­цю на поўнае знішчэнне свяшчэннаслужыцеляў, храмаў і культаў. Яны была выклікана ідэалагічнымі, палітычнымі, эканамічнымі і ку­ль­тур­ны­мі прычынамі. Для да­сяг­нен­ня сваіх мэтаў улада выкарыстоў-вала самыя разнастайныя, але га­лоў­ным чынам, гвалтоўныя метады, вынікам якіх ста­лі шматтысячныя людскія ахвяры, матэрыяльныя і духоўныя стра­ты народаў СССР.

5. Сталінская мадэрнізацыя эканомікі (індустрыялізацыя пра­мыс­ло­вас­ці і калектывізацыя сельскай гаспадаркі) суправаджалася карэн-нымі пе­раў­т­ва­рэн­ня­мі ў галіне культуры, якія набылі назву культур-най рэ­ва­лю­цыі. У ходзе яе пра­дуг­лед­ж­ва­ла­ся поўная ліквідацыя не-пісьменнасці, укараненне новай сістэмы адукацыі, развіццё навукі, станаўленне літаратуры і мас­тац­т­ва, фарміраванне інтэлігенцыі.

Кіраўніцтва БССР надавала важнае значэнне павышэнню аду­ка­цый­на­га ўзроўню насельніцтва. На пачатак 1932-1933 навучальнага года 6 988 школ наведвала 856, 5 тыс. дзяцей. У 1930-я гг. у БССР аформілася сістэма шко­ль­най адукацыі: пачатковая школа (1-4 класы), няпоўная ся­рэд­няя (1-7 класы) і сярэдняя (1-10 класы). У шко­лах уво-дзілася ўніфікаваныя навучальныя праграмы, урочная фор­ма, пяці-бальная сістэма ацэнкі ведаў вучняў.

У другой палове 1930-х гг. поспехі гаспадарчага развіцця даз­во­лі­лі павялічыць асігнаванні на асвету. Так, у 1937-1938 навучальным го-дзе ў 7 132 школах БССР за партамі сядзела ўжо 1 015,8 тыс. дзяцей. Амаль 249 тыс. чал. ліквідавалі сваю непісьменнасць.

Павелічэнне сеткі сярэдніх школ стымулявала імкненне моладзі да далейшай адукацыі. Патрэба ў раб­фа­ках паступова знікала і ў 1939 г. яны былі скасаваны. У 1937-1938 навучальным годзе ў 96 тэхніку-мах навучалася 33, 2 тыс. студэнтаў. З 1927 па 1932 гг. колькасць ВНУ павялічылася з 4 да 31, а студэнтаў у іх – з 4, 6 тыс. да 10, 5 тыс. У лі-ку вядучых прызнаваліся БДУ, Інстытут народнай гас­па­дар­кі, По-літэхнічны, Сельскагаспадарчы (Горкі), медыцынскія (Мінск, Віцебск) і педагагічныя (Мінск, Віцебск) інстытуты. Праз 5 год было вырашана шляхам узбуйнення ВНУ ска­ра­ціць іх колькасць да 21. Гэта, аднак, не зменшыла магчымасці моладзі ат­ры­маць адукацыю. У 1937-1938 на-вучальным годзе колькасць студэнтаў узрасла да 15 255 чал., і на­бы­ла тэндэнцыю да павелічэння, паколькі ў шэрагу ВНУ (БДУ, БПІ і інш.) узнікла завочная форма навучання.

1930- я гады – час далейшага развіцця беларускай навукі, флаг­ма­нам якой заставалася Акадэмія навук у складзе 12 інстытутаў. Най-большых поспехаў дасягнулі даследаванні ў галіне арганічнай хіміі (М. Прыляжаеў, М. Казлоў, У. Шкатэлаў) хіміі, ба­та­ні­кі (Ц. Годнеў), геалогіі (М. Бліядуха), насенневодства (П. Аль­с­мік), жывёлагадоўлі (М. Найдзёнаў). Высокія вынікі ў вывучэнні фі­зі­я­ло­гіі галавека і мета-даў лячэння хвароб прыносілі працы Д. Маркава, М. Кроля, Ф. Гаўс-мана, Л. Разанава і інш.

Грунтоўныя навуковыя даследаванні ажыц­цяў­ля­лі­ся ў Балотным, Лесапрамысловым, Свінагадоўчым інстытутах, на Цэн­т­ра­ль­най буль-бяной станцыі, на кафедрах БДУ, БПІ і іншых ВНУ. Да канца 1930-х гг. у БССР навуковымі праблемамі займаліся 2 227 спе­цы­я­ліс­таў 51 навуковай установы.

1930-я гады з’яўляліся прыкметным этапам у раз­віц­ці беларускай літаратуры. Найважнейшымі тэ­ма­мі празаікаў з’яўляліся падзеі грама-дзянскай вайны (Я. Колас «Дрыгва», Б. Мікуліч "Дужасць", П. Галавач "Носьбіты нянавісці"), ка­лек­ты­ві­за­цыі (М. Зарэцкі "Вязьмо", С. Бара-навых "Межы", П. Га­ла­вач "Сполах на загонах", Я. Колас "Адшчапе-нец", К. Крапіва «Мядзведзічы»), пачуцці і жыццё савецкага чалавека (К. Чорны «Бацькаўшчына», Э. Самуйлёнак "Будучыня").

Узнёслай творчасцю сваю адданасць са­цы­я­ліс­тыч­най Айчыне выявілі Я. Купала (паэма «Над ракой Арэсай», вершы «Алеся», «Хлоп-чык і лётчык»), М. Лужанін (паэма «Галасы гарадоў"), А. Куляшоў (паэма "Хлопцы апошняй вайны") і інш.

У 1930-я гг. пачалася творчасць паэтаў но­ва­га пакалення – М. Аў-рамчыка, А. Вялюгіна, А. За-рыцкага, М. Ка­лачынскага, П. Панчанкі.

Новым крокам у драматургіі стала п’еса Я. Коласа "Вайна вайне". К. Чорны перапрацаваў для сцэны свой раман "Бацькаўшчына», З. Бя­-ду­ля – аднаіменную п’есу «Салавей». Беларускія тэатры паставілі п’е­сы Э. Самуйлёнка "Сяржант Дроб" і "Пагібель воўка", П. Глебкі "Над Бярозай-ракой", В. Вольскага "Цудоўная дудка". К. Крапівы "Канец дружбы", "Партызаны" і "Хто смяецца апошнім".

У 1930-я гг. беларускія тэ­ат­ры далучалі грамадзян да лепшых узо-раў рускай і замежнай класікі – А. Астроўскага («Беспасажніца», «Ваўкі і авечкі»), I. Шылера («Каварства і каханне») і інш. Калектыў БДТ-1 ставіў п’есы К. Чорнага "Бацькаўшчына", А. Кар­ней­чу­ка "Пла-тон Крэчат", З. Бядулі "Салавей", К. Крапівы "Партызаны" і інш, якія карысталіся вялікім поспехам у гледачоў, дзякуючы ўдзелу ў спек­так­лях У. Крыловіча, У. Уладамірскага, Г. Глебава, І. Ждановіча, Б. Пла-тонава, Л. Рахленкі, Л. Ржэцкай. Асаблівай папулярнасцю ка­рыс­та­ла­ся камедыя К. Крапівы "Хто смяецца апошнім".

Мастацкі кіраўнік БДТ-2 М. Міцкевіч рабіў акцэнт на пар­тый­на-класавых падыходах пры раскрыцці вобразаў герояў. Прыз­на­ча­ны ў 1934 г. рэжысёр В. Дарвішаў здолеў выклікасць цікавасць гле­да­чоў пастаноўкаю спектакляў Б. Рамашова "Байцы", А. Кар­ней­чу­ка "Пагі-бель эскадры», М. Горкага "Мяшчане". Бе­ла­рус­кі рэпертуар быў прад-стаўлены п’есамі Я. Купалы "Паўлінка" і "Прымакі", Я. Коласа "У пу-шчах Палесся". Зоркамі БДТ-2 з’яўляліся А. Ільінскі і П. Малчанаў.

Пасля адхілення Ў. Галубка ад кіраўніцтва БДТ-3 рэжысёр К. Сан­ні­каў за пяць год сваёй працы паспеў зрабіць шмат для таго, каб твор­часць калектыва была па вартасці ацэнена гомельскай публікай. Тым не менш, у 1937 г. уся трупа была арыштавана, а тэатр закрыты.

Партыйнае кіраўніцтва ўсведамляла неабходнасць далучэння шы-рокіх мас да тэатральнага мастацтва. Невыпадкова, у 1931 г. у Мінску пачаў пра­ца­ваць Тэатр юнага гледача, а ў 1938 г. у Гомелі – Дзяр-жаўны тэ­атр лялек. У 1938 г. у Гомелі, Бабруйску, Барысаве, Слуцку, Полацку, Ра­га­чо­ве, Мазыры, Лепелі працавала 8 вандроўных калгас-на-саўгасных тэ­ат­раў.

Важнай падзеяй у развіцці музычнага мастацтва БССР стала ад­к­рыц­цё ў 1932 г. Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, якая дала пу­цёў­ку ў жыццё першым прафесійным кампазітарам – А. Багатырову, М. Крошнеру, П. Падкавыраву, В. Алоўнікаву, Дз. Лукасу. У 1933 г. Бе­ла­рус­кі дзяржаўны тэатр оперы пачаў сваю дзейнасць з пастаноўкі опе­ры "Кармэн" Ж. Бізэ і ў далейшым радаваў гледачоў творамі рус­кіх і заходнееўрапейскіх кампазітараў.

Намаганнямі айчынных пас­та­ноў­ш­чы­каў у 1939 г. адбыліся прэ-м’еры опер Я. Цікоцкага «Міхась Падгорны» і А. Багатырова «У пу-шчах Палесся», агучаных Л. Алек­сан­дроўс­кай, М. Млодэк, М.Дзяні-савым, І. Балоціным.

У 1937 г. пачаў выступленні сімфанічны аркестр Дзяржаўнай фі-лармоніі, у рэпертуары якога былі ўклю­ча­ны сімфоніі, напісаныя В. Залатаровым, А. Клумавым, М. Аладавым, з нацыянальнымі ма­ты­ва­мі. Апрацоўкай фальклорных твораў займаліся кампазітары І. Любан, С. Палонскі, Н. Сакалоўскі, Г. Цітовіч.

Найбольш вядомымі творамі кампазітараў былі: першая бе­ла­рус­кая рэвалюцыйная опера «Вызваленне працы» М. Чуркіна і камічная опе­ра «Тарас на Парнасе» М. Аладава, «Міхась Падгорны» Я. Ці­коц­ка­га, «У пушчах Палесся» А. Багатырова, «Кветка шчасця» А. Ту­ран­ко­ва і першы нацыянальны балет «Салавей» М. Крошнера.

Народ­ную музыку прапагандаваў Беларускі дзяржаўны ансамбль на­родных інструментаў, створаны ў 1930 г., (з 1937 г. – хор і ансамбль бе­ла­рус­кай на­роднай песні і танца). Да 1938 г. кампазітары Беларусі напісалі звыш 20 буйных сімфоній, 12 камерных твораў. У іх ліку песень, якія ста­лі вядомы ва ўсім СССР – «Бывайце здаровы» I. Лю-бана і «Вечарынка ў калгасе» С. Палонскага.

Да 1939-х гадоў беларускія кінематаграфісты працавалі ў Ленін-градзе на кінастудыі «Савецкая Беларусь». Новым напрамкам іх дзей­нас­ці сталі здымкі хранікальных і дакументальных фільмаў па бя­гу­чых падзеях. 1933 г. азнаменаваўся выхадам гукавых фільмаў "Першы ўзвод" рэжысёра Ў. Корш-Сабліна і "Двойчы народжаны" рэжысёра Э. Ар­шан­с­ка­га. Прызнанне гледачоў атрымалі фільмы «Шукальнікі шчасця» і «Маё пакаленне» У. Корш-Сабліна, «Дзяўчына спя­ша­ец­ца на спатканне» М. Вернера, «Мядзведзь» Г. Аненскага. Ад­нак уклад кінастудыі ў развіццё ўласна беларускай культуры быў яшчэ невялікі.

Як вынікала з экспазіцый Усебеларускіх выстаў, якія штогод ад­бы­ва­лі­ся ў Мінску, асноўная маса майстроў пэндзлю прысвяціла свой та­лент тэме сацыялістычнага будаўніцтва. У 1932 г. шмат добрых слоў было сказана на адрас палотнаў В. Волкава "Перадача вопыту" і Г. Віера – "Кавальскі цэх".

Вядучым майстром-пейзажыстам зас­та­ваў­ся В. Бялыніцкі-Біру-ля. У ліку яго твораў 1930-х гг. – "Пачатак восені", "Набегла хмара", "Бэз цвіце". Здолелі захаваць сваю творчую індывідуальнасць М. Ду­чыц, М. Гругер, Ю. Пэн.

За 1930-я гг. цэх беларускіх скульптараў папоўніўся за кошт такіх май­с­т­роў, як З. Азгур, А. Арлоў, А. Бембель, А. Глебаў. Над вобраза-мі сучасніка працавалі А. Грубэ («Трактарыстка», «Беларус»), А. Ар-лоў («Пагранічнік і калгасніца», ба­рэ­ль­еф «Жыццё піянераў») і інш. Але найбольш вядомы твор тых га­доў – гэта скульптурная кампазіцыя М. Манізера «Ленін на трыбуне» (1933) у архітэктурным ансамблі Дома ўрада, спраектаванага І. Лан­г­бар­дам.

З іншых дасягненняў беларускай архітэктуры, варта адзначыць Дзяр­жаў­ную бібліятэку БССР (Г. Лаўроў), Дзяржаўны тэатр оперы і балета і Дом Чырвонай Арміі (І. Лангбард), будынак ЦК КП(б)Б (А. Во­і­наў і Ў. Вараксін).

Такім чынам, удасканаленне і далейшае развіццё сістэмы адука-цыі, навукі, выяўленчага і музычнага мастацтва, архітэктуры заклад-вала грунт для новай савецкай культуры, фарміравала кад­ры савецкай інтэлігенцыі і тым спрыяла перамозе стратэгічных за­дач сацыялістыч-нага будаўніцтва.

Разам з тым развіццё савецкай культуры не было свабодным. Па ідэалагічных меркаваннях яно штучна стрым­лі­ва­ла­ся і скіроўвалася ў рэчышча, якое вызначалася І. Ста­лі­ным і яго хеўрай у маштабах усёй краіны. Значны ўрон беларускай культуры быў нанесены, па-першае, адмовай ад беларусізацыі і прас­лед­ван­нем яе прыхільнікаў; па-другое, класавым прынцыпам фар­мі­ра­ван­ня студэнтаў і выкладчыцкага кор-пусу; па-трэцяе, не­аб­г­рун­та­ва­ны­мі палітычнымі рэпрэсіямі супраць дзеячаў беларускай культуры.

6. Асуджэнне культу асобы Сталіна станоўча адбілася на ўсіх на-прамках жыццядзейнасці савецкага грамадства. Па­вод­ле закона «Аб умацаванні сувязі школы з жыццём i да­лей­шым развіцці сістэмы на-роднай адукацыі ў СССР», прынятага ў снеж­ні 1958 г., школьная аду-кацыя скіроўвалася на політэхнічнае на­ву­чан­не і працоўнае выхаван-не. У 1959 г. была ўведзена абавязковая 8-гадовая адукацыя. Для сірот і дзяцей са слабазабяспечаных у матэрыяльным плане се­м­’­яў утвара-ліся школы-інтэрнаты. Гэтая сістэма навучання і вы­ха­ван­ня сябе ап-раўдала, у 1965 г. у БССР налічвалася ўжо 128 такіх школ. Ак­ты­ві­за­ва­лі працу школы рабочай моладзі. У выніку з 1956 да 1965 г. сярэд-нюю адукацыю атрымалі каля 600 тыс. юнакоў i дзяўчат.

У 1972 ва ўсёй краіне, у тым ліку БССР, пачаўся пераход да ўсе­ а­гу­ль­най сярэдняй адукацыі. У 1985 г. яе атрымалі ўжо 170 тыс. чал., на 20 тыс. больш, чым у 1965 годзе. Акрамя адукацыі, сярэдняя шко-ла, галоўным чынам праз сістэму на­ву­ча­ль­на-вытворчых камбінатаў, ставіла на мэце даць выпускніку пэў­ную прафесію.

Узросшая патрэба ў кваліфікаваных рабочых абумовіла стварэнне спецыяльных навучальных устаноў. Так, у 1959 г. усе рамесныя і ін-шыя вучылішчы былі пераўтвораны ў гарадскія i сельскія прафе-сіянальна-тэх­ніч­ныя вучылішчы (ГПТВ і СПТВ). З 1961 па 1985 іх колькасць вы­рас­ла са 103 да 240. Каб узняць агульны ўзровень буду-чых ра­бо­чых, у 1970-я гг. у ПТВ, іх навучэнцам, акрамя прафесіі, за­надава­ла­ся сярэдняя адукацыя.

З 1960 г. па 1985 г. са 102 да 139 павялічылася колькасць тэхні-кумаў, а навучэнцаў у іх – са 139 тыс. да 160, 4 тыс.

У гэты перыяд імкліва развівалася вышэйшая школа. 1960-70-я гг. па­ча­лі працу машынабудаўнічы (Магілёў), радыётэхнічны (Мінск), тэх­на­ла­гіч­ны лёгкай прамысловасці (Віцебск), машынабудаўнічы, тэх­на­ла­гіч­ны, (Магілёў), політэхнічны (Наваполацк) і інш. інстытуты. Грод­зен­с­кі і Гомельскі педагагічныя інстытуты былі пераўтвораны ва ўніверсітэты. У 1970-х гг. з мэтай збалансавання са­цы­я­ль­на­га складу студэнцтва, у ВНУ былі ўтвораны падрыхтоўчыя ад­дзя­лен­ні, якія рых-тавалі іх слухачоў да паступлення на першы курс. У 1960 г. у нас на-лічвалася 24 ВНУ з 59 тыс. студэнтаў. У 1985 г. гэтыя лічбы складалі адпаведна 33 i 182 тыс. Па колькасці студэнтаў на 10 тыс. насельніц-тва БССР (164) БССР выйшла на першыя месцы ў Еў­ро­пе.

Буйнейшым навуковым цэнтрам рэспублікі па-ранейшаму зас­та­ва­ла­ся АН БССР. Размяшчэнне ў рэспубліцы прадпрыемстваў машы-на-, стан­ка- і прыборабудавання стымулявалі паскоранае развіццё фі-зіка-тэх­ніч­ных навук. За дасягненні ў галіне спектраскапіі, люміне-сцэнцыі, квантавай элек­т­ро­ні­кі і матэматыкі лаўрэатамі Ле­нін­с­кай прэміі былі адзначаны М. Барысевіч, М. Яругін, У. Платонаў, Л. Кіся-леўскі, У. Лабуноў і інш. З 1965 па 1985 гг. па навуковаму патэнцыялу наша рэспубліка займала трэцяе месца ў СССР.

З 1954 па 1966 гг. Саюз бе­ла­рус­кіх пісьменнікаў узрос са 114 да 242 чал. Дасягненнямі літаратуры 1960-1970-х гг. варта лічыць трыло-гію І. Ме­ле­жа «Палеская хроніка». У шэраг грун­тоў­ных твораў аб жыцці народа ўвайшлі творы А. Чарнышэвіча «Засценак Малінаўка», А. Кулакоўскага «Сустрэчы на ростанях», І. Шамякіна, «Сэрца на да­ло­ні», «Крыніцы», «Трывожнае шчасце», «Атланты і карыятыды».

Тэма Вялікай Айчыннай вайне зрабілася найважнейшай ва ўсіх лі­та­ра­тур­ных жанрах. Я. Брыль у рамане «Птушкі і гнёзды» адным з першых узняў праблему выбару паводзін чалавека на вайне. У трыло-гіі І. Чыг­ры­на­ва «Плач перапёлкі» рэалістычна перадзены драматызм падзей і чалавечых лёсаў на вайне.

Прызнаным майстрам ваенна-псіхалагічнага жанру жанру з’яўля-ецца В. Быкаў («Альпійская балада», «Дажыць да світання», «Жураў-ліны крык», «Мёртвым не баліць» і іншыя). У цыкле яго «партызан-скіх» аповесцей – «Круглянскі мост», «Сотнікаў», «Воўчая зграя», «Пайсці i не вярнуцца», «Знак бяды» аў­тар, як ніхто іншы да яго, здо-леў закрануць рэ­а­ль­ныя чалавечыя пачуцці. Праўдзівае, а не плакат-нае, асвятленне чалавечых лёсаў у час вай­ны ўласціва творам А. Ада-мовіча, І. Пташнікава і інш.

Сапраўднай падзеяй у беларускай літаратуры гэтага часу стаў вы­хад твораў У. Караткевіча, якія ляглі ў падмурак но­ва­га гістарычнага жанру літаратуры. У іх ліку – раманы «Каласы пад сяр­пом тваім», «Дзікае паляванне караля Ста­ха», «Чорны замак Альшанскі» і інш.

Адлюстраванне агульначалавечых каштоўнасцей праз асабістыя пе­ражыванні герояў стала адной з галоўных тэм пасляваеннай паэзіі П. Броўкі ў зборніках «Пахне чабор», «Далёка ад дому», «А дні ідуць…». З вялікай сілай выявіўся талент М. Танка ў зборніках вер­шаў «Нарачанскія сосны», «Прайсці праз вернасць». Высокі пат­ры­я­тызм і тонкая лірыка выдатна спалучаліся ў ваеннай тэматыцы па­э­таў А. Куляшова і П. Панчанкі. Славу прызнаных майстроў паэтычнага слова набылі сабе А. Вяр­цін­с­кі, С. Грахоўскі, Г. Бураўкін, Р. Бараду-лін, Н. Гілевіч, В. Зуёнак, А. Лойка і інш.

На тэатральнай сцэне вызначылася ўстойлівая тэндэнцыя пе­ра­хо­ду ад праблемы бесканфліктнасці, барацьбы добрага з лепшым і г. д. да рэальнага жыцця людзей. Пытанні маралі, унутранага свету ча­ла­ве­ка выдатна асвятляў у сваёй творчасці пачынальнік новага этапу ў раз­віц­ці беларускай сатырычнай камедыі А. Макаёнак. Яго п’есы «Каб людзі не журыліся», «Лявоніха на арбіце», «Зацюканы апостал», «Трыбунал», «Таблетку пад язык» і інш. выклікалі велізарную ціка-васць пуб­лі­кі. Высокі ўзровень драматургічнага майстэрства прадэ-манстраваў К. Крапіва ў сваёй п’есе «Брама неўміручасці».

З пачатку 1980-х гг. тэатральнае маестацтва ўзбагацілася новым драматургам – А. Ду­да­ра­вым, які паставіў п’есы "Выбар", "Вечар", "Радавыя". Прызнанне грамадскасці набылі п’есы А. Дзя­лен­дзі­ка «Выклік багам» і А. Петрашкевіча «Трывога».

Дзякуючы вы­со­кап­ра­фе­сій­на­му складу Кансерваторыі, у 1960-1980-я гг. на беларускай сцэне былі пастаўлены ўзоры оперных класі-каў – Ж. Бізэ, Ш. Гуно, П. Чайкоўскага, А. Ба­радзі­на, М. Рымскага-Корсакава, М. Глінкі. Акрамя таго, беларускія аў­та­ры сваёй творчас-цю ўзбагацілі гэты від мастацтва. Так, Я. Ці­коц­ка­га напісаў оперу «Алеся», А. Багатыроў – "Надзея Дурава", Г. Пукст – "Машэка". Аса-блівым нацыянальным гучаннем характарызаваліся опе­ры Ю. Семяня-кі «Зорка Венера», і «Францыск Скарына» Дз. Смольскага.

Агульнавядомы творы кампазітараў-песеннікаў У. Алоўнікава "Радзіма мая дарагая" і "Лясная песня", а таксама "Песня пра Нёман" М. Сакалоўскага. У ліку шматлікіх аўтарскіх твораў – кантата «Бела-рускія песні» А. Ба­га­ты­ро­ва, араторыя «Званы» Я. Глебава, песні І. Лу-чанка і інш.

Шырокую вядомасць набылі Дзяржаўная харавая ака­дэмічная ка-пэла БССР, Дзяржаўны народны хор, Дзяржаўны ан­самбль танца, сім-фанічны i народны аркестры. З 1970 г. пачаў сваё трыўмфальнае шэс-це музычны калектыў «Песняры» на чале з У. Мулявіным.

З другой паловы 1950-х гг. перыяд імклівага развіцця нацыя-нальнага кі­но. У ліку вы­со­ка­мас­тац­кіх твораў варта назваць кінастуж-кі «Гадзіннік спыніўся апоўначы» (рэжысёр М. Фігуроўскі), «Трэцяя ракета» (Віктараў), «Альпійская балада», «Я родам з дзяцінства» (М. Шпа­лі­каў), «Іван Макаравіч» (І. Дабралюбаў), «Бацька» (Б. Сця­па­наў).

Экранізаваліся вядомыя творы беларускіх пісьменнікаў, у тым ліку В. Быкава «Трэцяя ракета», «Альпійская балада», «Узыхо-джанне», «Знак бяды»; I. Мележа – «Людзі на балоце», У. Караткевіча «Дзікае па­ля­ван­не караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі».

Экранізацыя лепшых спектакляў беларускіх тэатраў, акрамя ін-шага, спры­я­ла ўзбагачэнню савецкай культуры, папулярызацыі такіх ар­тыс­таў, як Г. Макарава, П. Кармунін, Р. Янкоўскі, Г. Гарбук, В. Та-расаў, М. Яроменка і інш.

У 1950-я гады беларускі цэх жывапісцаў папоўніўся вы­пус­к­ні­камі маскоўскіх і ленінградскіх мастацкіх устаноў (М. Са­віц­кі, М. Данцыг, I. Стасевіч), а таксама выпускнікамі Беларускага тэ­ат­ра­ль­на-мастац-кага інстытута (В. Грамыка, Л. Шчэмелеў, Б. Арак­чэ­еў, I. Рэй).

Услаўленню Савецкай улады прысвечаны творы Н. Воранава «Бе-ларусь. За ўладу Са­ве­таў», М. Манасзона – «І з’езд РСДРП», X. Ліў-шыца – «І Ўсе­ра­сій­с­кі з’езд Саветаў», Ф. Дарашэвіча – «У. I. Ленін сярод першых чыр­во­ных камандзіраў», А. Шыбнёва – «З Ле­ніным»),

Важнейшым напрамкам творчасці мастакоў другой паловы 1960 – 1980-х гг. прысвячаўся подзвігу народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Свае пра­цы на гэтую тэму прысвяцілі Я. Зайцаў «Мая рэспубліка ў аг-ні Ай­чын­най», В. Грамыка «Салдаты», «1941. Над Прыпяццю»), М. Данцыг («Партызанскае вяселле», А. Малішэўскі («Мы вернемся», I. Стасевіч «Суровае юнацтва», М. Залозны «Салдаты».

Асобае месца ў асвятленні гэтай тэмы займае творчасць М. Са­віц­ка­га парызанскага цыклу «Блакада», «Віцебскія вароты», «Партызан-ская мадонна», «Поле». Вялікае эмацыянальнае ўздзеянне маюць напі-саныя ім кар­ці­ны з цыклу «Лічбы на сэрцы» аб ахвярах фашысцкіх концлагераў.

У азначаны час набываюць далейшае развіццё тэматычны жы­ва­піс: родная прырода, свабодная праца, дом і сям’я. Лепшыя яго ўзоры ўяў­ля­юць «Мае Палессе» Г. Вашчанкі, «Па родных мясцінах» В. Су­ма­ра­ва, М. Савіцкага «У полі». Toнкім лірычным настроем пра­сяк­ну­ты карціны М. Казакевіча «Юнацтва» і Л. Шчэмялёва «Вясна». Но­вым словам у жывапісе 1970-1980-х гг. з’явіўся зварот да мінуўшчыны, які здзейснілі Ў. і М. Басалыгі, А. Марачкін, У. Тоў­с­цік, Ф. Янушкевіч.

Аб дасягненнях беларускіх мастакоў выразна сведчаць узоры ма­ну­ментальнага мастацтва: мазаічнае пано «Палёт» Г. Вашчанкі, віт­раж на фасадзе i размалёука ў холе кінатэатра «Піянер» Я. Зайцава i I. Ц1ханава, мазаіка ў фае кінатэатра «Партызан» М. Данцыга і Б. Ня­пом­няш­ча­га, размалёука «Зямля Светлагорская» Г. Вашчанкі, мазаіка «Партызаны» А. Юшчанкі і інш.

Усталяваны ў 1954 г. у Мінску Манумент Перамогі (аўтар пра­ек­та Г. Заборскі, скульптары З. Азгур, А. Глебау, А. Бембель, С. Се­лі­ха­наў) і запалены ў 1961 г. каля яго Вечны агонь сталі не толькі сім­ва­лам, але і сапраўдным мастацкім шэдэўрам. У ліку найбольш велічных помні-каў такога кштал­ту мемарыяльныя комплексы «Брэсцкая крэпасць-герой» (А. Бем­бель, У. Кароль, В. Волчак, В. Занковіч, Ю. Казакоў і інш.), «Хатынь» (С. Селіханаў, В. Занковіч, Л. Ле­він і інш.) і «Пра-рыў» у ра­ё­не г. п. Ушачы Віцебскай вобл. (А. Анікейчык, Ю. Градаў, Л. Левін), помнік «Курган Славы Савецкай Арміі – вызваліцельніцы Бе­ла­ру­сі (А. Бем­бель, А. Арцымовіч, А. Стаховіч), помнік Н. Ф. Куп­ры­я­на­вай (А. Заспіцкі, І. Міско, М. Рыжанкоў), якая не дачакалася з вайны пя­ці сваіх сыноў.

Высокамастацкая манументальная скульпту­ра таксама ўва­со­бі­ла­ся ў помніках У. I. Леніну у Лепелі (I. Глебаў), Я. Купалу (А. Ані­кей­чык, Л. Гумілеўскі, А. Заспіцкі), Я. Коласу (З. Азгур) у Мінску, Ф. Ска­ры­не ў Полацку (А. Глебаў, I. Глебаў, А. Заспіцкі),

Такім чынам, беларускія літаратары і дзеячы мастацтва, аб’ядна-ныя ў творчыя саюзы, пад кантролем КПСС-КПБ выконвалі не толькі эстэтычную, але і ідэйна-выхаваўчую функцыю. У БССР, як і ва ўсім СССР, духоўнасць гра­мадзян асацыіравалася са ступенню авалодання імі са­цы­я­ліс­тыч­ных каштоўнасцей (марксізм-ленінізм, сацыялістыч-ная Радзіма, агу­ль­на­на­род­ная ўласнасць, калектывізм і таварысцкая ўзаемадапамога, «чалавек чалавеку – сябар, таварыш і брат, дружба народаў СССР і ін­тэр­на­цы­я­на­лізм і інш.).

Лічылася, што ў СССР самая адукаваная і вы­со­ка­ма­ра­ль­ная мо-ладзь, якая праз УЛКСМ непарыўна звязана з КПСС і гатова вы­ка­наць любую, пастаўленую ёй задачу. Існаванне «несаюзнай» моладзі і ней-кіх асобных яе інтарэсаў лічылася выключэннем, якое не зас­лу­гоў­ва­ла ўвагі. Так, да пачатку перабудовы, за 20 год існавання Камісіі па спра-вах моладзі ў Вярхоўным Савеце БССР яе члены не падалі ні­вод­на­га заканапраекту аб жыццёвых патрэбах юнакоў і дзяўчат.

Не вык­лі­ка­ла заклапочанасці ўсяго парламента (старшыні Прэзі-дыуму І. Ша­мя­кін, з 1985 г. – І. Навуменка) поўнае знікненне ў гара-дах бе­ла­рус­кіх школ, звужэнне сферы выкарыстання беларускай мо-вы, за­няд­ба­насць гістарычным мінулым, помнікамі і традыцыямі мі-нуўшчыны. За­ня­тыя вырашэннем уласных праблем партыйная і кам-самольская на­мен­к­ла­ту­ра разам з кіраўніцтвам творчых саюзаў не маглі прад­п­ры­няць дзейсных захадаў супраць распаўсюджання ў на-шай краіне эле­мен­таў заходняй культуры. Не дзіўна, што моладзь губ-ляла давер да са­цы­я­ліс­тыч­ных каштоўнасцей і стварала ўласную суб-культуру: па­ва­ль­на захаплялася айчыннай і замежнай музыкай (стылі «рок», «поп», «дыска») і контра-банднымі «відакамі»; збівалася ў су-полкі «панкаў», «металістаў», «рокераў». Насуперак ачмурэлай атэі-стычнай пра­па­ган­дзе, трэць юнакоў і дзяўчат удзельнічала ў рэлігій-ных абрадах.

На пачатку 1980-х гг. расчараванне савецкіх людзей са­цы­я­ліс­тыч­ны­мі каштоўнасцямі адбілася і на пабытовым узроўні, калі ў гра­мад­с­т­ве надзвычай пашырылася п’янства, наркаманія і г. д.

З пачаткам перабудовы, партыйныя ідэолагі трактавалі змест ду­хоў­нас­ці ў непарыўнай сувязі з марксізмам-ленінізмам і толькі пад уз­дзе­ян­нем магутнага адраджэнскага руху былі вымушаны прызнаць вяр­шэн­с­т­ва агульначалавечых каштоўнасцей над класавымі («сацыялі-стычнымі»), у тым ліку рэальную свабоду сумлення, не­аб­ход­насць бе-ларускай мовы ў якасці дзяржаўнай і многае іншае. Але шмат­лі­кія па-становы партыйных пленумаў, выступленні СМІ (тэлебачанне, прэса, радыё) па ўмацаванні народнай духоўнасці мелі дэк­ла­ра­тыў­ны харак-тар. Вызначаць гэты працэс, ажыццяўляць яго і кі­ра­ваць ім у ЦК КПБ ужо не было ні сіл, ні магчымасцяў. Па сут­нас­ці, за словамі аб духоў-насці хаваліся тактычныя намаганні на­мен­к­ла­ту­ры захаваць сваю ўла-ду і сацыялістычны курс развіцця.

Тая ж частка беларускага народа – інтэлігенцыя і проста гра­ма-дзя­не, якія не атаясамлівалі духоўнасць з камунізмам, звязалі яе з на­цы­я­на­ль­ны­мі патрэбамі – адраджэннем дзяржаўнага статусу бе­ла­рус­кай мовы, арганізацыяй сістэмы беларускай адукацыі, пе­ра­а­до­лен­нем нацыянальнага нігілізму, развіццём нацыянальнай літаратуры, тэ­ат­ра, музычнага і выяўленчанга мастацтва.

На фоне разбуральных пра­цэ­саў у эканоміцы, сацыяльных узру-шэнняў (беспрацоўе, п’янства, нар­ка­ма­нія, прастытуцыя, СНІД і інш.) аслаблення саюзнай дзяржавы праб­ле­ма «духоўнага Чарнобылю» зда-валася свядомым гра­мадзя­нам значна больш актуальнай, чым усе астатнія. Не­вы­пад­ко­ва, што неаднолькавыя падыходы ўсіх палітыч-ных і грамадскіх аб­’­яд­нан­няў да вызначэння прыярытэтных накірун-каў у палітыцы пе­ра­бу­до­вы абумовілі разнастайныя праявы духоўнага жыцця, супярэчлівыя вы­ні­кі і ацэнкі.

У ліку першых у БССР, хто скарыстаў спрыяльную палітыку пе­ра­бу­до­вы на карысць нацыянальных інтарэсаў, былі сябры шматлікіх гіс­то­ры­ка-культурных аб’яднанняў – «Талака» (Мінск), «Паходня» (Гродна) і інш., а таксама маладыя літаратары Саюза пісьменнікаў, якія арганізавалі ўласную суполку «Тутэйшыя». Менавіта гэтыя су­пол­кі, у партыйнай трактоўцы – «нефармальныя аб’яднанні» – аб­мяр­коў­ва­лі складаныя перыяды гісторыі, бралі ўдзел у святкаванні на­род­ных святаў «Гуканне вясны», «Дзяды», крытыкавалі сталінізм і г. д. Іх на­ма­ган­ня­мі з’явіліся першыя, напалову легальныя друкаваныя вы­дан­ні і лістоўкі. Менавіта яны паставілі ў парадак дня павышэнне ста­ту­су беларускай мовы. Таму ж паспрыялі змешчаныя ў адкрытым дру­ку звароты (1986) і (1987) прадстаўнікоў творчай і навуковай ін­тэ­лі-ген­цыі БССР на адрас ЦК КПСС. Ідэю аб яе дзяржаўнасці настойліва праводзіла газета «Літаратура i мастацтва». Пасля таго, летам 1988 г. у ёй з’я­віў­ся артыкул аб знойдзеных у Купрапатах парэштках ахвяр ста­лі­ніз­му, яе аўтарытэт значна ўзрос.

У 1988-1989 навучальным годзе ў многіх ВНУ БССР па рашэнні рэк­таратаў стаў чытацца курс гісторыі Беларусі на беларускай мове. На­рэш­це, павышэнню статусу беларускай мовы паспрыяла ўтварэнне грамадскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны.

Прапаганда беларускімі арганізацыямі бела-рускай мовы, герба «Пагоня», бела-чырвонага-белага сцяга сустракала жорсткую крытыку і нават сілавыя захады з боку партыйнай наменклатуры. Але ўрэшце, на­пя­рэ­дад­ні выбараў у Вярхоўны Савета БССР, каб не адштурхнуць ад сябе электарат, КПБ была вымушана прызнаць справядлівасць пат­ра­ба­ван­няў беларускіх арганізацый і ў снежні 1989 г. вы­ка­за­ла­ся ў падтрымку беларускай мовы і нацыянальнай шко­лы.

Нарэшце, 26 студзеня 1990 г. зноў абраны парламент БССР пры­няў закон "Аб мовах у Беларускай ССР", які надаў беларускай мове ста­тус дзяржаўнай. 20 верасня 1990 г. Вярхоўны Савет (старшыня М. Дзе­мян­цей) зацвердзіў распрацаваную Саветам Міністраў Дзяр­жаў­ную праграму развіцця беларускай мовы i іншых нацыянальных моў.

Нягледзячы на сваю абмежаванасць, распачатая палітыка пе­ра­бу­до­вы ў плане дэмакратызацыі і галоснасці паспрыяла далейшаму праг­рэ­сіў­на­му развіццю беларускай літаратуры. У прыватнасці, на хвалі ад­ноў­ле­най палітычнай рэабілітацыі ахвяр сталінскага рэжыму да чы­та­ча вярнуліся забароненыя творы М. Гарэцкага, А. Гаруна, П. Га­ла­ва­ча, У. Ластоўскага.

З’явіліся аповесці-успаміны С. Грахоўскага "Зона ма­ўчан­ня", "З воўчым білетам", П. Пруднікава "Яжовыя рукавіцы", Ф. Алях­но­ві­ча "У капцюрах ГПУ", Б. Мікуліча "Апо­весць для сябе", у ча­со­пі­се «Ма-ладосць» былі надрукаваны ўспаміны Л. Геніюш «Споведзь».

Значны літаратурны рэзананс выклікала Чарнобыльская ка­тас­т­ро­фа. З яе мастацкім асэнсаваннем выступіў Б. Сачанка – «Родны вугал», І. Шамякін – "Злосная зорка", В. Карамазаў – "Краем Белага шля­ху", В. Казько – "Выратуй i памілуй нас, чорны бусел", А. Ада­мо­віч – "Апакаліпсіс па графіку", У. Някляеў – "Зона".

Пасля смерці Ў. Караткевіча (1984) эстафету гістарычнага рамана працягваў Л. Дайнэка з творамі аб беларускім сярэднявеччы – «Меч кня­зя Вячкі", «След ваўкалака", "Жалезныя жалуды". Уважлівым дас­лед­чы­кам і тонкім назіральнікам выявіў сябе Ў. Арлоў творамі «Дзень, ка­лі ўпала страла» і «Асветніца з роду Ўсяслава» (1989). Велізарную па­пу­ляр­насць заваяваў твор. К. Тарасава «Памяць пра легенды: бе­ла­рус­кай даўніны галасы i абліччы» і інш. Важкі ўклад у вяртанне за­бы­тых іменаў унёс Э. Ялугін сваёй дакументальнай аповесцю «Без эпі­та­фіі аб лёсе» Ц. Гартнага.

У тэме Вялікай Айчыннай вызначыліся тэндэнцыі адыходу ад па­вярхоўных, плакатных персанажаў да раскрыцця складаных характа-раў, адбітых у творах В. Бы­ка­ва «Кар’ер», «Сцюжа» і І. Новікава «Ачышчэнне». Новым словам у літаратуры канца 1980-х стала апо-весць С. Алек­сі­е­віч «Цынкавыя хлопчыкі», прысвечаная ахвярам вай-ны ў Аф­га­ніс­та­не.








Дата добавления: 2015-07-18; просмотров: 1147;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.02 сек.