Параметры сетак для збудавання вальераў
Тып | Памер ячэйкі, мм × мм | Шырыня, м | Даўжыня, м | Колер |
M-03 | 50 × 50 | чорны | ||
H-12 | 32 × 32 | чорны |
Вальер раздзяляецца на тры функцыянальныя секцыі: сумесная (хоць самцы і самкі ўтрымліваюцца тут у ізаляваных адзін ад аднаго падсекцыях), вывадковая, або гнездавая, (тут самкі наседжваюць поклад) і плямянная. Арганізацыя вальера можа быць і іншай у тым выпадку, калі выводзяць птушанят у інкубатарах.
Залацісты бажан Звычайны бажан
Рыс. 51 Бажаны ў вальеры
Набыццё статкадля развядзення бажанаў у фермерскай гаспадарцы ва ўмовах Беларусі мае пакуль адзін накірунак – набыццё ў дзейнічаючых фермерскіх гаспадарак за мяжой.
Падрыхтоўка бажанаў да размнажэння.Перад надыходам гнездавога сезона вальеру дэзінфектуюць хлорнай вапнай, беляць звонку фарбай, дасканала прыбіраюць і засяляюць птушкамі не раней чым праз 4–5 сутак.
Перад самым засяленнем унутры вальеры ставяць вертыкальна некалькі звязаных разам снапкоў пшаніцы, кукурузы, сцяблоў трыснягу, чароту ў выглядзе шалаша, сажаюць некалькі невысокіх елачак а астатнюю частку тэрыторыі засяваюць люцэрнай, рапсам або іншымі травяністымі раслінамі. У такіх укрыццях самкі бажанаў і некаторых іншых курападобных будуюць гнёзды або хаваюцца ад празмерна энергічнага самца.
Сярод кустарніка і травяністага покрыва павінны быць не толькі зацененыя месцы, але і асветленыя сонечнымі прамянямі, бо самкі звычайна пазбягаюць будаваць гнёзды ў надта густых зараснях. Для бажанаў можна пабудаваць штучнае гняздо – у зямлі пад кустом робяць невялікую ямку і кладуць у яе некалькі сухіх лісцяў, травінак або імху. У ямцы не павінна быць каменчыкаў, якія могуць пашкодзіць яйкі.
Стварэнне пэўнага гнездавога ландшафту ў вальеры павінна спалучацца з правільным падборам вытворцаў і камплектаваннем сям’і, правільным кармленнем і доглядам, папярэджваннем стрэсавых сітуацый. Неабходна прыняць да ўвагі, што ў перыяд размнажэння птушкі асабліва рэагуюць на з’яўленне каля гнёздаў чужых людзей, сабак і кошак, таму неабходна прыняць меры па недапушчэнні жывёл і людзей у гэтыя месцы ў час гнездавання.
Фарміраванне статкападрыхтоўка адкладу яек. Пры фарміраванні статка з зыходнага матэрыялу падбіраюць для развядзення бажанаў ва ўзросце 8–10 тыдняў з самых позніх сямей вываду, найбольш развітых, без якіх-небудзь недахопаў, па меры магчымасці ад найбольш яйканосных сямей.
Неабходна ўтрымліваць некалькі семей або папаўняць пагалоўе адловам, каб пазбегнуць размнажэння блізкародных птушак. Такім спосабам скамплектаваныя жывёлы памяшчаюцца ў сумесную секцыю, але самцы і самкі ўтрымліваюцца асобна па падсекцыях (што скарачае час наступлення такавога перыяду). Гэта і ёсць матачны статак. У першай палове лютага матачны статак пераводзяць у гнездавую секцыю, якая можа быць сумеснай або племянной (сямейнай). На адну галаву разлічваецца плошча прыкладна 4 м2. У племянные секцыі засяляюць адно племя (суадносіны палоў 1 : 6–8). Племянные секцыі павінны мець свой самастойны ўваход і па агульных баках павінны быць раздзелены цёмнай непразрыстай сценкай вышынёй не меней за 70 см, каб пазбегнуць узаемных перашкод у час такавання асобных самак і бою самцоў праз сетку або пашкоджанне самак.
Сям’ю бажанаў неабходна камплектаваць з маладых здаровых птушак: самак ва ўзросце ад 8 да 18 месяцаў, самцоў – ад 1 года да 2,5 гадоў. Самак падбіраюць ад найбольш яйканоскіх семей. Важны фактар, які вызначае паспяховасць размнажэння бажанаў, – адпаведнасць структуры сям’і біялогіі размнажэння віду. У прыродзе, напрыклад, самцы бажана спарваюцца з 2–3 самкамі, калі ў папуляцыі ёсць перавага самак. Калі назіраецца перавага самцоў, то сям’я складаецца з самкі і самца, халастымі застаюцца пераважна самцы-першагодкі. Але ў няволі праяўляецца тэндэнцыя да палігаміі. Таму самца бажана можна спарыць з 3–5 самкамі ў залежнасці ад яго індывідуальных якасцей.
У сумесныя вальеры засяляюць бажанаў у суадносінах 1 : 7–8 з шчыльнасцю пасадкі прыблізна 10 м2 на 1 птушку.
Перыяд яйцаноскасці пачынаецца ў пачатку красавіка, прыкладна праз 3–4 тыдні пасля пачатку такавога перыяду. Збіранне яек у гнездавых секцыях арганізуецца 2 разы на дзень. Яйкі не павінны выстаўляцца на сонечнае святло. Неабходна каб яйкі збіраў адзін і той жа чалавек, або адзенне павінна быць аднолькавым, гэта дазволіць птушкам пазбегнуць стрэса.
Рэкамендуецца ў вальерах трымаць невысокі травяністы покрыў для хуткага пошуку яек. Пасля гэтага яйкі неабходна агледзець і выдаліць пашкоджаныя, забруджаныя яйкі ачысціць, апрацаваць фармальдэгідам і захоўваць пры тэмпературы 10–14°С не даўжэй чым 7 дзён да вывядзення ў інкубатарах (або наседкай). Яйканоскасць самак бажана заканчваецца прыблізна 15 чэрвеня. Пасля гэтага двухгадовых самак можна выпусціць у прыроду (або іншым чынам рэалізаваць) і рэшткі групы прывесці ў стан спакою.
Часта самка не пачынае несці яйкі або нясе неаплодненыя яйкі, Прычыны тут розныя: парушэнне рэжыма догляду за птушкамі, непаўнацэнны рацыён, недастковая актыўнасць самца і нават яго ня- здольнасць да апладнення самкі, бясплодная самка. Каб гэтага нездарылася, неабходна назіраць за паводзінамі самцоў. Бываюць выпадкі, калі самец вельмі актыўны і пастаянна праследуе самку, прымушае яе да капуляцыі, і тым самым перашкаджае носцы яек. Лепшы выхад з такой сітуацыі – павялічэнне ў сям’і самак.
Тэрмін эксплуатацыі матачнага статка бажана часцей 2–3 гады, затым птушак выбракоўваюць і замяняюць маладняком. Асноўныя заатэхнічныя патрабаванні да матачнага статка наступныя: яйканоскасць на адну самку – 40 яек, з іх не меней 85% павінны быць прыгоднымі для інкубацыі, выводнасць 75%, выжыванне маладняку ў постэмбрыянальны перыяд з 1-га па 10-ты дзень жыцця – каля 90%. У сувязі з тым, што яйкі бажанаў забіраюць і кладуць у інкубатар або пад наседку, самка нясе іх больш, чым звычайна ў прыродзе.
Вывад пад наседкай можна праводзіць як у птушніку, так і пад адкрытым небам. Калі вырашылі праводзіць вывад па-за птушнікам, то для кожнай наседкі (гэта можа быць бентамка, індзейка і інш. віды) робяць гнездавы садок з драўлянымі кратамі, якія высоўваюцца, і невялікая пераносная вальера, які шчыльна прыстаўляюць да яго. Садок можна паставіць і ўнутры вальеры, гэта залежыць ад яе памера. Падлога садка павінна быць драўляная, так як земляную наседка разрывае лапамі і пры гэтым з-за цеснаты давіць птушанят.
Рыс. 52 Валер’ера для развядзення з дапамогай наседкі або для покладу яек (калі выдаліць садок)
Краты на пярэдняй сценцы не даюць магчымасці выйсці наседцы з садка, у той жа час птушаняты могуць свабодна выходзіць праз іх у вальер для выгулу. Памеры вальеры 300 × 180 × 130 см, каркас драўляны і абцягнуты з усіх бакоў і зверху металічнай сеткай з ячэйкамі 10 × 10 мм, каб праз ячэйку не магло вылезці птушаня, і ў вальеру не заляталі вераб’і. Збоку для пераноскі мацуюцца ручкі. На ноч наседку добра закрываюць заслонкай, каб праз краты ў садок не пралезла ласка або пацук.
Калі птушанят бажана выводзяць у памяшканні, то гнездавыя садкі размяшчаюць каля сцен на падлозе на асновах. У якасці гнёздаў можна выкарыстоўваць кошыкі, каробкі, якія павінны быць лёгкадасягальнымі для птушак, а таксама для агляду, ачысткі і дэзінфекцыі. Гнездавыя садкі лепш крыху зацямняць, каб наседкі адчувалі сябе больш спакойна, і ізаляваць іх адну ад другой і астатняй прасторы птушніка металічнай сеткай, каб наседкі не пакідалі поклад і не перашкаджалі суседнім наседкам. Дзверы ў памяшканне зачыняюць, інакш туды могуць забегчы каты або сабакі і напалохаць наседку.
a
б
Рыс. 53 Садок для наседкі (а) і садок з агароджай для выходжвання птушанят з наседкай (б)
Кожны гнездавы садок памячаюць нумарам – так прасцей весці кантроль за ходам наседжвання. Да яго прыбіваюць шыльдачку і мелам робяць на ёй неабходныя запісы: адзначаюць у дзённіку пачатак наседжвання, колькасць падкладзеных пад наседку яек, паводзіны наседкі і г. д. Усе наседкі павінны быць з кольцамі, на якіх ставяць нумар і год вываду птушкі, – гэта дазваляе весці дакладны ўлік матачнага пагалоўя, якасці кожнай наседкі і адбіраюць лепшых з іх. Саджаць наседку ў падрыхтаванае гняздо патрэбна так, як гэта робіцца пры вывадзе хатніх птушак. Але ж неабходна праявіць вялікую асцярожнасць пры падкладзе яек пад наседку, так як яны больш дробныя і часта давяцца пры пасадцы на поклад. Калі наседка не прыняла поклад, яе зноў пакідаюць на падкладышах. Каб не дапусціць хваляванне бентамкі-наседкі (што можа прывесці да разбіцця яек), садок неабходна зацямніць, закрыўшы яго зверху цёмнай тканінай. Наседка пры слабым святле знойдзе ваду і корм, якія неабходна паставіць каля кратаў звонку, каб яна да іх магла дацягнуцца, і будзе адчуваць сябе спакойна.
Садкі пад адкрытым небам з прыстаўленнымі да іх пераноснымі вальерамі размяшчаюць адзін ад другога на адлегласці 2–3 м. Такі спосаб дазваляе пазбегнуць боек паміж наседкамі праз сетку вальеры і пашырэння інфекцыйных захворванняў.
У вальер неабходна паставіць скрыню з пырхалішчам для пазбаўлення наседак ад паразітаў (пухаедаў, пяроедаў).
Двойчы на суткі ў дакладна вызначаны час прыносяць наседкам корм і ваду. Калі яны сядзяць на гнёздах вельмі шчыльна і ядуць корм, то іх здымаюць з гнёздаў і кормяць па чарзе, але ў гнездавую скрыню сажаюць не раней, чым яны паспеюць спаражніць кішэчнік і «пакупацца» у пырхалішчы.
У час кармлення (15–30 мін) гняздо аглядаюць, разбітыя яйкі выдаляюць, моцна забруджаныя памётам асцярожна абціраюць мокрай тканінай, а затым насуха, забруджаны гнездавы матэрыял замяняюць свежай саломай або сенам, на 8-мы дзень наседжвання праз аваскоп правяраюць годнасць яек да далейшага наседжвання.
Птушаняты бажанаў з’яўляюцца на свет мокрымі і першыя некалькі гадзін бездапаможныя. Наседкі, адчуваючы пад сабой мокрых птушанят, пачынаюць хвалявацца, часта ўстаюць і пры гэтым могуць раздавіць яйкі або птушанят. Каб зберагчы птушанят, іх забіраюць у наседкі ў момант вылуплення і сажаюць у карзіну, высланую сенам, закрываюць тканінай і выносяць у цеплае памяшканне або сажаюць пад электраабагрэў, пакуль яны не абсохнуць. Адно- два птушаняці пакідаюць пад наседкай, каб яна засвоілася са сваім становішчам. Высахшых птушанят вяртаюць наседцы позна ўвечары, асцярожна падкладываючы іх пад яе. У спакойных наседак птушанят не адбіраюць. Аднак калі птушаняты абсохнуць, з гнязда забіраюць старую падсцілку, сцелюць свежую і садок закрываюць кратамі.
Вырошчваць бажанаў можна і пад лакальнымі абагравальнікамі – брудэрамі, якія ўстанаўліваюцца на падлозе або ў клетках і пад бентамкамі-наседкамі. Апошніх звычайна выкарыстоўваюць, як гэта адзначалася раней, пры вырошчванні птушанят бажана ў невялікіх гаспадарках. Зрэдку прямяняюць мяшаны спосаб – першыя 15 дзён птушанят з наседкай трымаюць у птушніку, а затым пераводзяць пад лакальныя абагравальнікі.
Для бажанят, што вырошчваюцца на адкрытым паветры, з першых дзён іх жыцця выкарыстоўваюць такія ж пераносныя вальеры, як і пры вырошчванні з наседкай, але замест гнездавога садка да вальера прыстаўляюць (або ставяць унутры яго) лакальны электраабагравальнік.
У гэты перыяд бажанят трэба часта карміць крута зваранымі дробна пасечанымі яйкамі з дабаўленнем дробна нарэзанай свежай зеляніны, дробнымі мучнымі чарвякамі, а ў якасці піцця можна даваць простаквашу. Удзень маладняк кормяць праз кожные 2 гадзіны, даючы корм невялікімі порцыямі, каб ён доўга не ляжаў у кармушцы, а ноччу – 1–2 разы, але порцыі павялічваюць і ўключаюць пры гэтым на 30–40 мін электрычнае святло. Можна карміць птушанят і камбікармом для хатніх птушанят.
Праз тыдзень бажаняты ўжо свабодна ўваходзяць і выходзяць праз лаз з абагравальніка ў вальер. З пятага дня ў рацыён уключаюць вараную на малацэ кашу (лепш пшанічную), дробна нарэзаную зеляніну. У птушанят з’яўляюцца махавыя і рулявыя пер’е, цела пакрываецца пушком. Бажаняты бываюць вельмі рухомымі і робяць узмахі крыламі, ва ўзросце 10–12 дзён ужо могуць пералятаць праз агароджу болей 1 м. Ва ўзросце 6–7 тыдняў у іх цалкам адрастаюць махавыя пер’е і яны здольны лётаць свабодна.
Ва ўзросце 7 тыдняў пры добрых умовах надвор’я птушанят можна паступова выпускаць на прыродныя пашы.
Калі бажанятам споўніцца 1 месяц, іх пераводзяць у стацыянарны вальер, але трымаюць асобна ад дарослых птушак. Ва ўзросце да 2 месяцаў іх на ноч трэба закрываць у птушніку, а з наступленнем ранка выпускаць у вальер. У гэты час бажаняты маюць непрыгожае, шэрае апярэнне, і толькі пасля лінькі (пройдзе яшчэ пару месяцаў) птушка становіцца прыгожым чырвона-сінім бажанам, які радуе вока паляўнічага. Такую птушку можна рэалізаваць, так што весь цыкл вырошчвання займае ўсяго 5 месяцаў.
Для таго каб захаваць прыгожае апярэнне бажанаў птушкам надзяваюць прама на дзюбу акуляры (фіксуючы шпількамі, якія прадзеты скрозь ноздры). Інакш пры вялікім скапленні птушак яны дзяўбуць адзін у другога прыгожае апярэнне. Такім чынам, закрываючы ім прамы зрок, птушкі не бачаць перад сабой і не могуць дакладна прыцэліцца, каб дзяўбсці пер’е суседа.
Свае асаблівасці мае вырошчванне птушанят з выкарыстаннем інкубатараў. Інкубацыя адбываецца ў першыя дні пры тэмпературы 38,5ºС, потым тэмпература паніжаецца да 37,5ºС пры адноснай вільготнасці 65%. У дадаткова зробленых інкубатарах узровень тэмпературы падтрымліваецца на узроўні 37,5ºС з адноснай вільготнасцю 90%. Інкубацыя працягваецца 23–25 дзён.
Інкубатар павінен быць абсталяваны кантрольна-вымяральнымі прыборамі. Загружаюць яго так, каб вывад маладняку адбываўся ранкам. Калі ў адзін інкубатар закладваюць некалькі партый яек, то іх нумаруюць і паказваюць дату закладкі (этыкеткі з указаннем нумара партыі ўстаўляюць у латкі). Для хуткага выхаду на тэмпературны рэжым нельга закладваць у інкубатар яйкі з тэмпературай ніжэй +18°С, бо на шкарлупе можа асядаць кандэнсат вільгаці. Неабходна завесці журнал інкубацыі. У яго рэгулярна запісваюць паказчыкі кантрольна-вымяральнай апаратуры і вынікі назіранняў.
Пры выкананні рэжыму інкубацыі ўдаецца атрымаць на фінішы працэсу моцны маладняк на працягу некалькіх гадзін, а парушэнне рэжыма інкубацыі, як правіла, прыводзіць да расцянутага вываду.
У сувязі з недастатковай вывучаннасцю фактараў, якія абумоўліваюць больш нізкія вывады бажанят у параўнанні з іншымі відамі сельскагаспадарчай птушкі, неабходна кантраляваць кожную партыю інкубуемых яек. Да закладкі яек на інкубацыю выдаляюць яўна непрыгодныя да яйкі, што робяць з дапамогай аваскопа. У якасці аваскопа можна выкарыстоўваць звычайную фанерную скрыню, у якой знаходзіцца крыніца святла (яго прамень праходзіць праз адтуліну ў накрыўкі скрыні).
Памер адтуліны павінен быць крыху меней памера яйкі. У перыяд інкубацыі аваскапію праводзяць на 8-мы дзень інкубацыі. Яйкі, у якіх зародак не развіваецца, выдаляюць. Пры першым аглядзе зародак звычайна малы, але добра відаць сетку крывяносных сасудаў і скарачэнне сэрца. Перад вывядзеннем нармальна развіты зародак выглядае шчыльным целам, якое займае 3/4 яйкі.
Пры ўважлівым праглядзе можна заўважыць рух шыі эмбрыёна (загінуўшы эмбрыён нерухомы, калі павярнуць яйка ў час прагляду на аваскопе ён усплывае да шкарлупы). У журнале інкубацыі запісваюць працэнт вываду здаровага маладняку ад колькасці яек, што закладзены на інкубацыю. Пры атрыманні выводнасці ніжэй 70% неабходна ўстанавіць прычыны парушэнняў.
Усе прычыны гібелі эмбрыёна можна падзяліць на 4 асноўныя групы: парушэнне рэжыму кармлення бацькоўскага статка, у выніку чаго ствараюцца непаўнацэнныя яйкі; неправільнае захоўванне яек і парушэнне рэжыму інкубацыі; інфекцыйныя захворванні, якія перадаюцца патомству праз яйка трансаварыяльна; уродствы. Важным крытэрыем у ацэнцы маладняку служаць аперанасць цела і склейванне пуху на асобных участках цела. Гэта паказвае на парушэнне рэжыма інкубацыі.
Здаровыя, толькі што вылупіўшыеся птушаняты рухомы, з выражаным рэфлексам да пошуку корма, дакладнасцю і хуткасцю арыентацыі ў навакольным асяроддзі. Маларухомасць, вяласць, адсутнасць здольнасці дзяўбсці корм паказваюць на іх непаўнацэннасць. У такіх птушанят пры ўскрыцці знаходзяць тонкі несфарміраваны кішэчнік, валлё і страўнік у іх пустыя. Некаторы час маладняк існуе за лік рэшткавага жаўтка, але затым гіне.
На прыкметы парушэння развіцця паказваюць склейванне век вачэй, закупорка заднепраходнай адтуліны мачакіслымі салямі, растройства функцыі кішэчніка пасля вываду (да прыёму корму і вады).
Белаваты слізісты памёт у сутачных птушанят паказвае на атручванне птушак.
Птушаняты выводзяцца з яек на працягу 1–6 гадзін. Яны павінны абсохнуць, знаходзячыся ў інкубатары яшчэ некалькі гадзін, пасля гэтага іх можна перанесці ў памяшканне са штучным сугрэвам. Звычайна гэта драўляная скрыня са сценкамі вышынёй 30–40 см. Для папярэджвання ахаладжэння ад падлогі скрыню робяць на ножках або ставяць на стол. Над скрыняй вешаюць лямпу з абажурам, які павінен упірацца краямі на краі скрыні. У абагравальніку падтрымліваюць тэмпературу на дне 34–35°С. Пры лакальным абагрэве птушаняты раўнамерна размяркоўваюцца ў ім, пры пераахаладжэнні жалобна пішчаць, скручваюцца, а калі высокая тэмпература – намагаюцца выйсці з зоны лакальнага абагрэву.
Прыгодных для вырошчвання бажанаў накіроўваюць на вырошчванне, не дапускаючы затрымкі ў кармленні і паенні больш чым на 8–12 гадзін пасля вываду. Слабых птушанят пасля абсыхання адпраўляюць на дарошчванне асобнай групай. Выбракоўваюць бажанят, якія маюць крывыя канечнасці, пальцы ног, неўцянуты рэшткавы жаўток, недаразвітыя вочы, чэрапную крышку і пух, а таксама тых, якія круцяць галавой. Кожны з гэтых прызнакаў з’яўляецца лятальным, таму такі маладняк браць на вырошчванне не-мэтазгодна.
Кармленне дзічыны
Асноўнай праблемай пры вырошчванні бажанаў, перапёлак, курапатак, глушцоў, цецерукоў і іншай лясной і палявой дзічыны з’яўляецца кармленне і асабліва выкармліванне ў перыяд інтэнсіўнага росту і лінькі. Цяжкасці звязаны з павышанай патрабавальнасцю гэтай птушкі ў жывёльным бялку, асабліва на ранніх этапах жыцця.
У натуральных умовах птушаняты большасці вывадковых харчуюцца вусякамі іх лічынкамі, гэта значыць, што жывёльны корм мае перавагу, нягледзячы на тое, што ў далейшым яны амаль цалкам раслінаедныя.
У прыродзе энергетычныя страты птушанят вялікія: абагрэў цела (у канцы мая, першая палова чэрвеня тэмпература паветра можа ў асобныя дні не падымацца вышэй за +5°С) і страты на рух.
На працягу тысячагоддзяў складваліся біялагічныя асаблівасці ў харчаванні птушак. Рашэнне праблемы кармлення мае два шляхі:
– прыстасаванне дзікіх птушак да кармоў хатніх;
– падбор амінакіслотных і мінеральна-вітамінных саставаў рацыёнаў, максімальна набліжаных да натуральных кармоў.
Па першым шляху пайшлі пры массавым развядзенні такіх птушак як шэрая курапатка, бажан і перапёлка, якая цяпер стала і сельскагаспадарчай птушкай. Пры вырошчванні цецерукоў, глушцоў, паўлінаў, арабкоў часта выкарыстоўваюць натуральныя або падобныя ім кармы (спецыяльна вырошчваюць лічынкі мучнога жука, лічынкі мух, часта выкарыстоўваюць тварог, яйка, рыбу).
Flegal C. J. (1994) рэкамендуе наступны састаў поўнарацыённых камбікормаў для бажанаў, курапатак і дзікіх перапёлак (табл. 5 ). Для кармлення бажана, як паказвае практыка, падыходзіць курыны камбікорм, якім кормяць бройлерных птушанят – тыпа ПК-5, ПК-6. Штодзень бажан ужывае 70–100 г камбікормаў, што ў чатыры разы меней, чым патрабуецца для курыцы, і за 3 месяцы дарастае да сваёй дарослай вагі ў 1,3 кг. Маладых бажанаў кормяць да 12 тыдняў кармавой сумессю, потым можна пачаць дабаўляць у кармавую сумесь зерневыя. У час вывядзення рэкамендуецца час ад часу прымяняць Комбісол АДЗЕ, Комбісол К3, таксама магчыма выкарыстаць Ц і Б-кампазітум.
Табліца 5
Дата добавления: 2016-08-07; просмотров: 491;