Уплыў на санітарны стан і біялагічную ўстойлівасць лесу

Санітарны стан лесу вызначаецца колькасцю здаровых дрэў у фітацэнозах – чым больш здаровых дрэў і чым менш хворых, тым лепшы санітарны стан лесу. Жывёлы ў лесе сваёй дзейнасцю (погрызы, поедзі, абкусы) спрыяюць захворванню дрэў. Яны ствараюць шляхі пранікнення патагена ў дрэва. Біялагічная ўстойлівасць праяўляецца праз устойлівасць усіх кампанентаў лясной экасістэмы. Кожны з кампанентаў лесу, ўступаючы ва ўзаемадзеянне з жывёламі, і наадварот, церпіць змены.

Наглебавае расліннае покрыва знаходзіцца пад моцным уздзеяннем лясных звяроў. У шэрагу выпадкаў толькі мноства расліннасці і яе высокая жыццястойкасць і талерантнасць зніжюць ступеню шкоднага ўздзеяння траваедных жывёл.

Здольнасць лесу да ўзнаўлення і пагаршэнне апошняга пад уплывам звяроў – знакавы момант у біялагічнай устойлівасці лесу. Лес, які не здольны аднаўляцца, страчвае біялагічную ўстойлівасць. Так, апалыя і пасеяныя жалуды і другое насенне асабліва пакутуюць ад мышападобных грызуноў. Інтэнсіўней за ўсё яны знішчаюць насенне, якое пасеяна восенню. Найбольшую шкоду прычыняюць жаўтагорлыя і лясныя мышы і рыжыя палёўкі. Яны з’ядаюць не толькі свежае, але і ўжо прарослае насенне, а таксама маладыя расліны. Ступеня пашкоджання залежыць ад шчыльнасці папуляцый звяркоў у фітацэнозах. Чым вышэй шчыльнасць звяроў, тым большыя страты нясуць кампаненты лясной экасістэмы, што выклікае памяншэнне біялагічнай устойлівасці. Высокая шчыльнасць звяроў, асабліва капытных, выклікае ўтварэнне шчыльна выбітых сцяжынак. На сцяжынках умовы аэрацыі, увільгатнення змяняюцца ў негатыўны для раслін бок. Пазітыўны ўплыў, які мае месца, калі ў працэсе жыццядзейнасці звяроў утвараецца вялікая колькасць вадкіх і цвёрдых экскрэментаў, пападанне якіх у глебу абагачае яе карыснымі для раслін рэчывамі, не кампенсуе адмоўнага ўздзеяння.

Такім чынам, лясныя звяры аказваюць прамы (у асноўным кормячыся) і ўскосны (праз змяненне ўмоў росту) уплыў на дрэвастой, падрост, падлесак, жывое наглебавае покрыва, подсціл і глебу, ставяць пад пагрозу існаванне фітацэнозаў.

Узаемаўплыў жывёл

Роля звяроў у жыцці лесу не абмяжоўваецца ўплывам на расліннасць, мёртвае наглебавае покрыва і глебу. Значная частка іх харчуецца іншымі жывёламі, знішчаючы пры гэтым вялікую колькасць шкоднікаў лесу. Шкодных вусякоў знішчаюць землярыйкі, краты, вожыкі, кажаны, барсукі, куніцы і іншыя. Падлічана, што адна звычайная буразубка за год з’ядае 5,5 кг розных вусякоў. Землярыйкі спажываюць у суткі колькасць стравы, роўную 116–203% іх уласнай вагі. Змесціва страўніка лятучых мышэй складае 30% і больш вагі іх цела. Звяры знішчаюць шматлікіх шкоднікаў лесу, у тым ліку такіх небяспечных, як лічынкі майскіх хрушчоў, лялячкі дубовых хахлатак і ліставёртак, бабачак і гусеніц шаўкапрада. Вялікую колькасць дробных грызуноў з’ядаюць лісіца, янотападобны сабака, гарнастай, ласка і куніца. Колькасць зайцоў паніжаюць лісіца, воўк, рысь. Папуляцыя ваўка ў Беларусі штогод з’ядае 5000–6000 дзікоў, 5000–6000 ласёў, 200 аленяў.

Такім чынам, паміж папуляцыямі жывёл існуюць цесныя сувязі, ажыццяўляецца ўзаемнае натуральнае рэгуляванне колькасці.








Дата добавления: 2016-08-07; просмотров: 444;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.003 сек.