Індаеўрапеізмы ў беларускай мове
У беларускай мове індаеўрапейскімі паводле паходжання з’яўляюцца тэматычныя групы слоў, што абазначаюць паняцці духоўнага і культурнага жыцця: бог, вера, дух, дзіва, бяда і інш.; часавыя паняцці: век, месяц, дзень, ноч, вечарі інш.; назвы з’яў прыроды: агонь, вада, вецер, дым, неба, снег, холад і інш.; тэрміны роднасці, сваяцтва і іншых адносін паміж людзьмі: маці, брат, сястра, зяць, госць, друг і інш.; назвы частак цела чалавека: вока, вуха, зуб, кроў, мозг, нос і інш.; найменні жывых істот, раслін: звер, алень, воўк, вуж, каза, журавель, дуб, бяроза, вярба, лён, зерне, семя і інш.; назвы прымет якасці: новы, стары, жывы, злы, сухі і інш.; назвы дзеянняў, стану: быць, браць, будзіць, верыць, гарэць, драмаць і інш.
Індаеўрапеізмамі з’яўляюцца таксама некаторыя лічэбнікі (два, тры, дзесяць, сто і інш.), займеннікі (ты, вы, сам), службовыя словы (без, да, а, ды, не і інш.). Падабенства гэтых слоў выяўляецца ва ўсіх індаеўрапейскіх мовах або ў асобных іх групах, што сведчыць, з аднаго боку, пра роднасць гэтых моў, з другога – пра сам факт іх паходжання. Параўн.: бел. дзень, рус. день, польск. dzіеń, балг. ден, літ. dіепа, ст.-інд. dinam, лац. dіеs, ст.-ірланд. dепus і г. д. Беларуская мова атрымала ў спадчыну індаеўрапейскую лексіку з мовы старажытных славянскіх плямёнаў, што вылучыліся з агульнаіндаеў-рапейскага этнічнага адзінства недзе на мяжы III і II тыс. да н. э.
Індаеўрапейская сям’я падзяляецца на 16 моўных груп: раманская (французская, італьянская, іспанская, партугальская, румынская, малдаўская, рэтараманская, правансальская, сардзінская, каталанская і мёртвая лацінская мова і іншыя гаворкі, якія захаваліся ў пісьмовых помніках), германская (нямецкая, англійская, шведская, дацкая, нарвежская, ісландская, фарэрская, галандская, фламандская, фрызская, ідыш і мёртвыя гоцкая, бургундская і вандальская мовы), кельцкая (шатландская, ірландская, гальская, брэтонская, уэльская, або валійская, і мёртвая карнуэльская), балтыйская (літоўская, латышская і мёртвыя мовы – пруская і яцвяжская), іранская (персідская, таджыкская, курдская, пушту, белуджская, ваханская, асецінская, талышская і інш., а таксама мёртвыя старажытнапер-сідская, мідыйская, скіфская, харэзмійская, парфянская і інш.), індыйская (хіндзі, урду, пенджабі, біхары, маратхі, орыя, бенгалі і інш., новаіндыйскія мовы, цыганская, а таксама мёртвыя мовы санскрыт, ведыйская, пракрыты і палі) і інш. У індаеўрапейскую сям’ю ўваходзяць і асобныя мовы – грэчаская, албанская, армянская і мёртвыя старажытнагрэчаская і сярэднягрэчаская, або візантый-ская.
Дата добавления: 2015-09-11; просмотров: 1161;