Індаеўрапейская сям’я моў

Беларуская мова ўваходзіць у адну з самых вялікіх сем’яў Еўразіі – індаеўрапейскую. У нас час кожны другі чалавек на планеце гаворыць на мовах гэтай групы.

Індаеўрапейскія мовы гучаць на велізарных прасторах Еўразіі, на працягу апошніх пяці стагоддзяў яны пашырыліся таксама ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі і часткова Афрыцы.

У складзе індаеўрапейскіх моў ёсць і так званыя “мёртвыя мовы”, якімі ўжо ніхто не карыстаецца. Адны з іх збераглі толькі сваю назву ды невялікую колькасць уласных імёнаў. Такімі з’яўляюцца, напрыклад, старажытныя мовы Малой Азіі: хецкая, лувійская, палайская і пазнейшыя лідзійская і лікійская. Ад іншых засталіся пісьмовыя помнікі. Напрыклад, на ведыйскай мове ад II тыс. да н.э. захаваўся зборнік свяшчэнных тэкстаў “Веды”; на санскрыце (у класічным яго варыянце) – эпічныя паэмы “Махабхарата” і “Рамаяна”; на авестыйскай мове – зборнік свяшчэнных тэкстаў сярэдзіны I тыс. да н.э. “Авеста”. Некаторыя “мёртвыя” мовы выкарыстоўваюцца для богаслужэння: царкоўнаславянская (змененая стараславянская – першая пісьмовая мова славян) – у праваслаўнай царкве, лацінская – у каталіцкай царкве.

Зараз індаеўрапейскія мовы вельмі адрозніваюцца паміж сабой, але быў перыяд іх блізкасці, калі існавала адзіная індаеўрапейская мова, якая толькі падзялялася на дыялекты. Ад тых часоў ва ўсіх індаеўрапейскіх мовах застаўся даволі вялікі пласт слоў, якімі карысталіся тысячы гадоў таму старажытныя індаеўрапейцы (арыі) і ў якіх замацоўвалі яны свае веды пра навакольны свет і пра сябе.

 








Дата добавления: 2015-09-11; просмотров: 1163;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.003 сек.