Летні рацыён аленяў

  Пералік кармоў/ адзінка вымярэння   У дзень, кг   У месяц, кг За сезон з улікам страт, кг
Венікі (галінкі), шт.
Капуста, кг  
Бульба, кг  
Морква, кг 2,5
Буракі, кг  
Авёс, кг 1,0
Пшаніца, кг 1,0
Камбікорм, кг 4,0
Вотруб’е, кг 1,0
Сена / трава, кг
Соль, кг 0,5
Ягоды (плады), яблыкі, кг Па магчымасці
Мінеральна-вітамінная падкормка для буйна рагатай скаціны, кг 0,05 0,15 0,9
Разам 768 кг, з іх: зерневыя – 210, клубні – 75, жывёльны – 105, трава + сена (5–25%) – 1500 кг

 

Ласіны гадавальнік.Продкамі ўсіх сучасных хатніх жывёл былі дзікія жывёлы. Прыручэнне жывёл – складаны і доўгі працэс, таму з болей 4 тыс. відаў сысуноў прыручана толькі 60.

Вопыт развядзення ласёў маюць на Кастрамской ласяферме і ў Пячора-Ілычскім запаведніку, а таксама ў Верхніх Мандрогах (Расія).

Перш чым стаць хатнімі, жывёлы павінны мінуць стадыю прыручэння. Ласі – самыя буйныя жывёлы нашых лясоў, якія валодаюць высокай пладавітасцю, скараспелосцю і здольнасцю да адкорму. Ад іх можна атрымліваць разнастайныя дыетычныя і лячэбныя прадукты (мяса, тлушч, малако, панты), а таксама гарбарную сыравіну высокай якасці. Яны валодаюць высока развітай цэнтральнай нервовай сістэмай і параўнальна спакойным характарам, дзякуючы чаму лёгка паддаюцца прыручэнню.

Утрыманне ласёў.На першы год ласянятаў (4 самачкі і 2 самцы сяголеткі) утрымоўвалі ў адмыслова абсталяваным лясным участку памерам 100 × 100 м, абгароджаным сеткаватым плотам. На другі год увосень яго пашырылі – абгарадзілі жэрдкамі (без сеткі) яшчэ 7 га. Тэрыторыю ўчастка абсталявалі секцыямі з 6 станкоў для кармлення аўсянай кашай і паення ласянятаў, кармушкамі з трымальнікамі вёдраў для паення, кармушкамі для раздачы травяністага корму і кары асіны, пляцоўкай для кармлення галінкавымкормам. Пабудавалі памяшканне лёгкага тыпу для хованкі ад казурак і спякоты. На першым этапе засваення тэхналогіі ўтрымання ласёў ўжываецца загонная сістэма. Будуюцца новыя загоны для зменнага выкарыстання, каб праводзіць санацыю пляцовак, памяншаць магчымасць захворванняў.

Найважнейшая асаблівасць ласёў – гэта іх здольнасць сілкавацца драўняна-травяністымі кармамі лесу. Улетку яны добра ядуць травяністыя расліны ляснога, водна-балотнага буйнатраўя; у астатні перыяд года (прыкладна 200 дзён) сілкуюцца галінкавым кормам, ігліцай, галінкамі і карой. Яны не з'яўляюцца канкурэнтамі сельгаспадарчым жывёлам па кармах.

Маладняк ласёў валодае высокай энергіяй росту і здольнасцю да хуткага напасу. Ласяняты нараджаюцца невялікай жывой вагай (8–16 кг), а ў шасцімесячным узросце важаць ужо 140–160 кг.

На другі год жыцця ў летні перыяд маладняк інтэнсіўна расце, сярэднесутачныя прыбаўленні дасягаюць аднаго кілаграма і больш. Ласіцы адрозніваюцца высокімі узнаўляльнымі здольнасцямі. Так, на Кастрамской ласінай ферме ад ласіхі Аркі атрымана 26 ласянятаў, ад Ямайкі – 24. На гэтай ферме выхавалі і раздаілі цэлую групу ўнікальных па малочнай прадуктыўнасці ласіх. Так, ласіха Люстра за 12 лактацый дала 5049 літраў малака, а найвышэйшы ўдой з 12 лактацый дасягнуў 552 літры.

Ласінае малако ўнікальна па сваім складзе. У ім утрымоўваецца 25,8% сухога рэчыва, 10–11% тлушчу, 8,3% бялку, 3% цукру, 1,5% мінеральных рэчываў, шчыльнасць складае 43–46, кіслотнасць 34–36 абаротных тытраў. У жніўні ўтрыманне сухога рэчыва ў малацэ дасягае 33%, СОМА 15%, бялку10 %, тлушчу 17,7%.

У ім у некалькі разоў больш чым у каровіным малацэ цынку, медзі, марганцу, кобальту, малібдэну, хрому і іншых эсэнцыяльных элементаў. Ласінае малако багата амінакіслотамі: у ім больш чым у каровіным метыяніну, фенілаланіну, аланіну, гісцідзіна, аспаргінавай кіслаты, гліцыну, серыну, тыразіну, цысціну. Яно мае высокія бактэрыцыдныя ўласцівасці.

Ласінае малако нармалізуе рухальную і сакраторную функцыі страўніка, спрыяе паляпшэнню працэсу рэгенерацыі пашкоджаных сценак страўніка, валодае анабалічным дзеяннем, абараняе слізістую абалонку страўнікава-кішачнага тракта ад таксічнага пашкоджання супрацьпухліннымі прэпаратамі, спрыяе нармалізацыі парушанага клеткавага і гумаральнага імунітэту. Ласінае малако выкарыстоў-ваецца для лячэння хворых язвавай хваробай страўніка і дванаццаціперснай кішкі.

Асноўныя мэты функцыянавання гадавальніка:

– захаванне цэласнасці і экалагічнай раўнавагі прыродных комплексаў асяроддзя пасялення лася;

– распрацоўка і ўкараненне навуковых метадаў аховы прыродных комплексаў ва ўмовах пасялення ў іх адамашваемага статка ласёў і статка ласёў дзікай папуляцыі;

– ажыццяўленне экалагічнага маніторынгу за ласём;

– стварэнне ўмоў для рэгуляванага турызму і адпачынку;

– інтэнсіўнае ўзнаўленне статка ласёў з мэтай дзічынаразвядзення, выпуск ў прыроднае асяроддзе маладняка для паслядоўнага іх напасу і выкарыстанн як аб'екта палявання.

Камплектаванне гадавальніка жывёламі здзейснена маладняком, набытым у Кастрамскай ласінай ферме. На першым этапе набыта 4 самкі і 2 самцы, якія нарадзіліся ў маі 2000 года. Транспартыроўка аўтамабільным транспартам у фургоне, у якім змантавана 6 індывідуальных драўляных клетак. Жывёлы прайшлі планавыя ветэрынарныя прафілактычныя апрацоўкі.

Для інтэнсіфікацыі ўзнаўлення ласёў арганізаванае паўнацэннае кармленне маладняка, каб самкі 2000 года нараджэння былі гатовыя да гону ўвосень 2001 года. Для пакрыцця самак прывезлі з Кастрамской лосефермы самца 4-х гадоў па мянушцы Якір. Ён сын сусветнай рэкардысткі па малочнай прадуктыўнасці ласіхі Ядры.

Кармленне ласёў.Лось ужывае ў ежу да 250 відаў раслін. З вялікага ліку з'ядаемых ласём раслін найбольшую перавагу аддаюць 15–30. Любімы корм лася – скрыпень. Асабліва неабходны падлесак з падростам маладняка асіны, хвоі, бярозы, рабіны. Ласі добра ядуць лісце вярбы, крушыны, чаромхі, клёну, ясеню, маліны, водныя і каляводныя травяністыя расліны: вахта, лотаць, гарлачыкі, хвашчы, а таксама скрыпень, шчаўе, шапачкавыя грыбы, парасткі чарніцы, брусніцы з ягадамі.

Лось выкарыстовае каля 70 відаў раслін, у якіх прысутнічаюць алкалоіды, таксіны, глюказіды, арганічныя кіслоты, лактоны і эфірныя маслы.

Характэрная рыса лася – здольнасць вытрымоўваць велізарную колькасць тэрпентынаў, змешчаных у ігліцы хвоі і ядлоўца, і дубільных рэчываў, якія змяшчаюцца ў кары вярбы, асіны, рабіны. Больш таго, без апошніх жывёла хутка гіне. За суткі дарослы лось з'ядае ўлетку каля 35 кг карма, узімку 12–15 кг. Усяго за год лось з'ядае каля 7 тон корму, з якіх каля 4 т складаюць парасткі лісцевых і іглічных парод, каля 1,5 т лісце дрэў і хмызнякоў, каля 700 кг кара, гэтулькі ж травяністые расліны і хмызнякі

Аснову рацыёну складаюць драўняны і галінкавы корм. Узімку гэта галінкі асіны, бярозы, кара асіны, парубачныя рэшткі пры нарыхтоўцы ігліцавых парод – галіны сасны з ігліцай. Для падкорму выкарыстоўваецца дроблены і запараны авёс (аўсяная каша) з дабаўленнем кухоннай солі і шматкампанентнага мінеральна-вітамінавага комплексу для ласёў рознага ўзросту.

Улетку – галінкавы корм, пашавы корм-трава і балотная расліннасць. Для падкорму – аўсяная каша, кухонная соль і канюшына-цімафеечная зялёная маса, мінеральны комплекс.

Ветэрынарна-прафілактычныя мерапрыемствы ўключаюць агульную і спецыфічную прафілактыку, дыягнастычныя даследаванні. Адпрацавана сістэма прафілактыкі хвароб ласёў ва ўмовах высокай канцэнтрацыі на ласіных фермах і гадавальніках. Распрацаваныя і апрабаваныя на Кастрамской ласінай ферме рэцэпты складаных мінеральна-вітамінавых комплексаў для розных полаўзроставых груп ласёў, якія даюць надзейную абарону ад парушэнняў абмену рэчываў.








Дата добавления: 2016-08-07; просмотров: 486;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.008 сек.