Канцэпцыі паходжання мовы

 

Вырашэнне праблемы паходжання мовы цалкам з’яўляецца гіпатэтычным: яе можна разглядаць толькі шляхам пабудовы праўдападобных гіпотэз, на аснове розных ускосных доказаў, тэарэтычных разважанняў, прыцягнення дадзеных з іншых навук – гісторыі, антрапалогіі, археалогіі, этнаграфіі і г.д. Такім чынам, усе канцэпцыі паходжання мовы з’яўляюцца толькі гіпотэзамі.

1. Біблейская канцэпцыя. Па Бібліі, носьбітам слова з’яўляецца Бог. Бог надзяліў людзей здольнасцю да мовы, якую яны выкарысталі для наймення рэчаў. Мова дадзена чалавеку Богамяк найвялікшы дар з мэтай набыцця ведаў, пазнання Сусвету і ўдасканалення чалавечай істоты. Ідэя боскага паходжання мовы праходзіць праз усю гісторыю мовазнаўства. Паэт 19 ст. П.Б. Шэлі адзначаў: “Ён даў людзям мову, а людзі стварылі думку”.

2. Гукапераймальная канцэпцыя.Зарадзілася ў нетрах стара-жытнагрэчаскай філасофіі. Паводле гэтай канцэпцыі, мова ўзнікла ў выніку пераймання (імітацыі) гукаў прыроды: шуму ветру, шапацення лісця, спеву птушак, крыку звяроў – чалавекам і яго органамі, якія з цягам часу ўдасканальваліся і сталі здольнымі выконваць дадатковую да біялагічных функцый функцыю маўлення. Гэта тэорыя атрымала развіццё і падтрымку ў 19 ст.

3. Выклічнікавая канцэпцыя.Гэта гіпотэза старажытнагрэчаскіх мудрацоў звязвае паходжанне мовы з тымі натуральнымі гукамі, якімі насычана біялагічнае жыццё самога чалавека (сапенне, кашаль, крыкі, хрып, гукі, выкліканыя пачуццём болю, радасці, абурэння і г.д.). Ад гэтых гукаў і бярэ пачатак членападзельная мова.

4. Тэорыя грамадскага дагавору.Паводле гэтай тэорыі, мова ўзнікла ў выніку калектыўнага пагаднення: першабытныя людзі дамовіліся паміж сабой даваць пэўныя назвы прадметам і з’явам навакольнага асяроддзя. З дапамогай гэтых назваў нашы продкі атрымалі магчымасць утрымліваць у памяці свае думкі і паведамляць іх адно аднаму.

5. Тэорыя працоўных выкрыкаў.Гэта тэорыя прапанавана ў 19 ст. французскім вучоным Л. Нуарэ і нямецкім вучоным К. Бюхерам. Сутнасць яе ў тым, што мова ўзнікла з выкрыкаў, якія суправаджалі калектыўную працу. Гэтыя выкрыкі палягчалі і арганізоўвалі працоўныя дзеянні першабытных людзей.

6. Матэрыялістычная тэорыя.Меркаванні вучоных-матэрыялістаў пра ўзнікненне мовы грунтуюцца на шэрагу фактаў і акалічнасцей жыцця нашых продкаў. Асноўным фактарам, дзякуючы якому адбылося фарміраванне чалавека сучаснага выгляду і станаўленне яго членападзельнай мовы як сродку зносін і мыслення, лічыцца сумесная праца людзей. Але гэтаму фактару спадарожнічалі і іншыя акалічнасці і змены ва ўмовах жыцця чалавека. Да іх належыць на першым этапе ператварэння малпы ў чалавека тое, што нашы продкі паступова ў пошуках ежы сышлі з дрэў на зямлю, вялі калектыўнае жыццё, мелі органы, з дапамогай якіх вымаўлялі гукі. Станаўленню чалавека спрыялі яго прамахаджэнне, ужыванне мясной ежы, вынаходства агню, а галоўнае – калектыўная праца па здабыванні ежы і паступовае выкарыстанне спачатку выпадковых прылад (сукоў, дрэў, камянёў, палак, касцей і інш.), а потым і спецыяльна апрацаваных інструментаў. Працэс станаўлення чалавека ў час працы праходзіў вельмі доўга (дзесяткі, а магчыма, і сотні тысяч гадоў), а развіццё яго мыслення і затым свядомасці было непасрэдна звязана з узнікненнем і ўскладненнем членападзельнай мовы.

7. Тэорыя Ч. Дарвінастворана ў 19 ст. Гэта тэорыя паходжання чалавека ад пэўнага віду чалавекападобнай малпы. У працэсе эвалюцыі ў яго ўзнікла мова.

 








Дата добавления: 2015-09-11; просмотров: 2689;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.003 сек.