Прадмова

 

У 2008 годзе ў новыя стандарты па цыклу сацыяльна-гуманітарных дысцыплін у сістэме вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь быў уключаны курс беларускай мовы, пад назвай “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”. Навучанне беларускай мове студэнтаў вядзецца ў адпаведнасці з тыпавой праграмай для вышэйшых навучальных устаноў, падрыхтаванай кафедрай гісторыі беларускай мовы БДУ. Характэрнымі рысамі гэтай праграмы з’яўляюцца абноўлены змест, акцэнтаванне на кампетэнтнасным падыходзе да навучання, значнае ўзмацненне ролі і месца самастойнай працы студэнтаў, выкарыстанне сучасных інавацыйных педагагічных тэхналогій.

Праграма курса накіравана на засваенне і прафесійнае прымяненне беларускай навуковай тэрміналогіі, выпрацоўку ў студэнтаў уменняў правільна ўспрымаць інфармацыю на беларускай мове, а таксама дакладна і асэнсавана выказваць любую думку, спрыяць павышэнню грамадскага прэстыжу беларускай літаратурнай мовы як мовы тытульнай нацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Асноўнымі мэтамі выкладання беларускай мовы з’яўляюцца выпрацоўка і замацаванне практычных уменняў і навыкаў пісьменнага карыстання вуснай і пісьмовай мовай, развіццё моўна-эстэтычнага густу студэнтаў, звязанага з чысцінёй і правільнасцю маўлення, пашырэнне і ўзбагачэнне лексічнага запасу будучых спецыялістаў, выпрацоўка ўмення практычнага карыстання тэрміналогіяй і прафесійнай лексікай па абранай спецыяльнасці, дапамога студэнтам ва ўсведамленні месца беларускай мовы ў развіцці культуры і духоўным адраджэнні нацыі, выхаванне любові і павагі да мастацкага слова, духоўнай і інтэлектуальнай спадчыны беларускага народа, пачуцця нацыянальнай самапавагі і самаідэнтыфікацыі, імкнення да далейшага ўзбагачэння беларускай мовы.

Курс лекцый па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” уключае 4 тэмы: “Мова і соцыум”, “Гістарычныя этапы фарміравання беларускай мовы”, “Навуковы стыль беларускай мовы”, “Афіцыйна-справавы стыль беларускай мовы”.

Акрамя таго, прапануюцца дадаткі, у якіх змешчаны набор лексічных сродкаў для перадачы інфармацыйнага зместу з аналізам структуры навуковага тэксту, правілы афармлення спіса літаратуры і матэрыялы для самастойнай працы пра жыццё і дзейнасць беларускіх асветнікаў, друкароў і мовазнаўцаў.

Курс лекцый прызначаны для студэнтаў вочнай і завочнай формаў навучання.









Дата добавления: 2015-09-11; просмотров: 747;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.006 сек.