Гісторыка-этнаграфічныя рэгіёны Беларусі
1 Гісторыка-этнаграфічны падзел традыцыйнай культуры беларусаў. Гісторыка-этнаграфічны рэгіён вылучаецца на якой-небудзь тэрыторыі паводле комплексу этнакультурных прыкмет: асаблівасцей этнічнай гісторыі, характеру рассялення, гаспадарчых заняткаў і прылад працы, народнай архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, традыцыйнага адзення, фальклору, мясцовых гаворак і інш. Арэальнае (этнаграфічнае) вывучэнне і картаграфаванне разнастайных кампанентаў тэрыторыі Беларусі ў 18-19 ст. дазваляе суаднесці іх на розных таксанамічных узроўнях і вылучыць 6 этнаграфічных рэгіёнаў: Паўночны (Паазер'е), Усходні (Падняпроўе), Цэнтральны (Центральная Беларусь), Паўночна-Заходні (Панямонне), Усходняе Палессе і Заходняе Палессе. Унутры кожнага з іх, у сваю чаргу, паводле мясцовых асаблівасцей народнай культуры і побыту вылучаюць больш дробныя адзінкі - лакальныя раёны, або падраёны: у Паўночным - паўночна-ўсходнюю і паўднёва-заходнюю часткі, ва Усходнім - левабярэжнае, правабярэжнае Падняпроўе і Пасожжа, у Цэнтральным - Бярэзінскі, Слуцка-Нясвіжскі і Мінскі раёны, у Паўночна-Заходнім - левабярэжнае і правабярэжнае Панямонне, ва Усходнім Палессі - Мазыршчына, Тураўшчына, Прыпяцкі раён, у Заходнім Палессі - Пінскае Палессе, Загароддзе і Падляшша. Рэгіёны лакалізуюцца ў масівах з блізкімі гістарычнымі і экалагічнымі ўмовамі, пераважна ў басейнах вялікіх рачных сістэм (рэкі служылі сродкамі зносін і вызначалі напрамкі культурна-эканамічных сувязей, а таксама стваралі спрыяльныя ўмовы для жыхарства і гаспадарчай дзейнасці). Мясцовая прырода з яе разнастайнымі рэсурсамі і адпаведнымі ўмовамі была жыццёвым асяроддзем, арганічна ўваходзіла ў паўсядзённы побыт і ў межах пэўнай сацыяльнай сістэмы ўплывала на спецыялізацыю гаспадарчых заняткаў, жьіллё, адзенне, ежу, сродкі зносін. Сацыяльна-эканамічныя і этнічныя працэсы, што мелі асаблівасці ў розных раёнах Беларусі, з цягам часу накладвалі адбітак на сістэмы земляробства, гаспадарчы побыт, звычаёвае права, мясцовую самасвядомасць, што надавала пэўнаму рэгіёну спецыфічныя рысы. На працягу стагоддзяў межы гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў мяняліся, аднак гэта не парушала пераемнасці гістарычных традыцый, якія ва ўмовах патрыярхальнага ўкладу выконвалі жыццёва важную камунікатыўную ролю, замяняючы пісьмовую культуру. Этнакультурны комплекс на паграніччы суседніх рэгіёнаў мае пераходныя рысы, што звязана са складаным характарам размяшчэння шэрагу этнаграфічных рэалій. Параўнальнае супастаўленне этнаграфічнага матэрыялу з археалагічным, лінгвістычным і фальклорным паказвае іх арэальную ўзаемасувязь і дазваляе меркаваць пра старажытную прыроду рэгіянальных адрозненняў, а таксама сведчыць пра агульныя вытокі і заканамернасці развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў. Гісторыка-этнаграфічныя рэгіёны адлюстроўваюць варыяцыйнае багацце і разнастайнасць беларускай народнай культуры, яе творчыя магчымасці і самадзейны характар.
2 Падзвінне, Панямонне, Цэнтральная Беларусь. Кожны з дадзеных рэгіёнаў меў свае асаблівасці ў кліматычна-геаграфічных умовах, характары заняткаў, тыпах паселішчаў і жылля, сістэме харчавання, лакальных тыпах адзення, відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
3 Падняпроўе. Гаспадарча-бытавы ўклад насельніцтва Падняпроўя характарызаваўся больш прыкметнай, чым на поўначы, роляй земляробства, што знаходзіла сваё адлюстраванне ў структуры пасеваў, у агракультуры, бытаванні мясцовых варыянтаў сельскагаспадарчых прылад (мялак, сох, драўляных барон), параўнаўча раннім усталяванні ў земляробчую практыку жалезных плугоў. Сярод збожжавых першае месца займала жыта, затым - авёс, які шырока выкарыстоўваўся як фуражная культура ў конегадоўлі. 3 тэхнічных культур, апрача льну, важнае значэнне ў гаспадарцы мела вырошчванне канапель. У лясных краях прыкметнай падмогай у гаспадарцы былі здабыўныя промыслы, у першую чаргу збіральніцтва, пчалярства, лясныя і лесахімічныя промыслы - здабыванне смалы, выпальванне паташу і драўлянага вугалю, вытворчасць дзёгцю і шкіпінару. Шырокае распаўсюджанне ў Падняпроўі паташных буд звязана з геаграфічным становішчам гэтага рэгіёна, адсутнасцю прамога воднага шляху ў балтыйскія порты, што скарачала магчымасці шырокага гандлю лесам і лесаматэрыяламі, арыентуючы лесапрамыславікоў на перапрацоўку драўніны на месцы. Частка насельніцтва адпраўлялася ў адыходныя промыслы ў суседнія губерні Расіі, дзе словы «буднік» і «беларусец» ужываліся як сінонімы.
Паселішчы Падняпроўскага рэгіёна адрозніваліся большымі памерамі ў параўнанні з суседнім Падзвіннем. У сярэднім на кожнае паселішча ў XVIII - XIX стст. прыходзілася 15-30 двароў. Паселішчы вызначаліся выразнай вулічнай структурай з наяўнасцю больш старажытнай цэнтральнай часткі і канцоў, часам іх тапаграфічны малюнак ускладняўся наяўнасцю завулкаў і размешчанымі паблізу, наводшыбе («на тым баку»), асобнымі дварамі. Найболын тыповая забудова двара - замкнутая (вяночная), Г-падобная, радковая. Замкнуты двор часцей бытаваў у заможнага сялянства. Часам ён падзяляўся пасярэдзіне папярэчнай страхой-павеццю, утвараючы паўкрытую дваровую прастору. 3 аднаго боку ад павеці (бліжэй да жылля) быў так званы чысты, а з другога - гаспадарчы (скотны) двары. Двор меў, апрача цэнтральнай брамы, бакавы ўезд, што вёў пад павець. Распаўсюджанымі тыпамі планіроўкі традыцыйнага жылля былі: хата + сенцы + клець, хата + сенцы+хата, хата + трысцен. Апошні, выконваючы ролю сенцаў, нярэдка (калі ў ім ставілі печ) ператвараўся ў жылое памяшканне. Свіран («амбар», «інбар») для зерня ставілі насупраць хаты. Хлявы (хлеў, пуня) прымыкалі да жылля праз павець ці размяшчаліся ў глыбіні двара. Сярод падсобных памяшканняў рэдка сустракаліся варыўні, замест іх у Падняпроўі былі распаўсюджаны функцыянальна блізкія паграбы. Больш прыкметная кантынентальнасць кліматычных умоў. Наяўнасць сушняў пры гумнах. Як і добрая вентыляцыя апошніх, рабілі непатрэбнымі азяроды, якія тут былі рэдкай з’явай.
У традыцыиным жаночым адзенні яшчэ ў пачатку XX ст. захаваліся старажытныя паневы; пашыраны былі ўзорныя андаракі, сшытыя з безрукаўкай-ліфам, спадніцы, саяны. Жаночыя кашулі шылі звычайна з плечавымі ўстаўкамі (полікамі), іх упрыгожвалі вышыўкай і тканым арнаментам (часцей чырвонага колеру), аздаблялі гафтаваннем, маршчэннем (буда-кашалёўскі строй) Самабытным узорна-дэкаратыўным стылем упрыгожвання вылучаецца адзенне паўднёвых раёнаў (неглюбскі строй). У арнаменце святочнага адзення і тканін дамінавалі адносна буйныя геаметрызаваныя ўзоры ў выглядзе многавугольнікаў, стылізаваных крыжыкаў, разетак, сняжынак, у Пасожжы часцей сустракаліся раслінныя матывы.
Мастацкая кераміка адрозніваецца тэхналагічнымі і мастацкімі асаблівасцямі. Падняпроўскія майстры рабілі посуд пераважна з чырвонай гліны з тонкімі сценкамі і аздаблялі па гарлавінах ці плечыках хвалістымі паяскамі, што наносіліся завостраным прутком па сырой гліне. Посуд выпальвалі ў круглых горнах.
4 Заходняе і Ўсходняе Палессе. Ва Ўсходнім Палессі шырокія веснавыя разлівы рэк, вялікія плошчы забалочаных зямель і няўдобіц накладвалі адбітак на характар рассялення, на сродкі зносін, мясцовую гаспадарку і паўсядзённы побыт. Раздробленыя ўчасткі ворных зямель былі раскіданы ўдалечыні ад вёсак асобнымі астраўкамі сярод балот і лясоў, што стварала шмат нязручнасцей пры іх апрацоўцы і зборы ўраджаю. На сваіх чаўнах сяляне перапраўляліся з аднаго вострава на другі, ставілі буданы-курані, што служылі ім часовым жыллём, і паслядоўна апрацоўвалі адзін участак за другім. Такім жа спосабам збіралі ўраджай з палёў, абмалочвалі снапы ці складвалі іх неабмалочанымі на высокіх памостах-адонках.
Побач з трохпольнай сістэмай важнае месца ў земляробчай практыцы яшчэ ў XIX ст. займалі лясная аблога і ляднае (падсечна-агнявое) земляробства. Асноўная земляробчая прылада - знакамітая палеская саха, ідэальна прыстасаваная да мясцовых экалагічных умоў. Пры скараджэнні поля побач з драўлянай плеценай (вязанай) бараной выкарыстоўвалі архаіч-ную вершаліну і смык.
На Палессі значныя плошчы сельгаспадарчых угодзяў займалі сенажаці. Час касавіцы супадаў з летнім спадам вады ў рэках і ручаінах, калі на шырокіх імшарах, затопленых раней вясновым разводдзем, зелянела густое покрыва лугавых траў. У летні час жыццё вёсак заціхала, усё працаздольнае насельніцтва разам з дзецьмі перасялялася на суседнія астравы, працавала на палях, сенажацях або рыбачыла, нарыхтоўвала лясныя дары. Палешукі не замыкалі сваіх хат, нават калі ўсе члены сям’і працавалі далёка ў полі; яны пакідалі на ноч без нагляду вазы і земляробчыя прылады ў полі, чаўны, рыбалоўныя снасці і інш. На гэтую акалічнасць як адметную рысу народнай маралі і абшчыннага побыту не раз звярталі ўвагу даследчыкі.
Свіней нярэдка выганялі на выпас у лес ці адвозілі ў чаўнах на суседнія астравы, дзе яны знаходзіліся ў натуральных умовах без усялякага нагляду, карміліся сакавітай травой, каранямі і жалудамі. Сала такіх свіней, насычанае водарам лясоў, вызначалася асаблівым смакам. У традыцыйнай гаспадарцы палескіх сялян побач з земляробствам і жывёлагадоўляй прыкметнае развіццё атрымалі рыбалоўства, збіральніцтва, пчалярства, разнастайныя хатнія промыслы. У рацыёне харчавання болып істотнае месца, чым у іншых рэгіёнах, займалі рыбныя і мясныя стравы.
Сельскія пасяленні былі нераўнамерна размеркаваны на тэрыторыі рэгіёна. Найбольш густанаселенымі з’яўляліся здаўна Хойніцка-Брагінскае, Юравіцкае, Мазырскае ўзвышшы, а на захадзе - Тураўская лёсавая раўніна. Разам з тым вялізныя прасторы Прыпяцкага Палесся доўгі час заставаліся слаба асвоенымі і рэдказаселенымі. Мнагадворныя вёскі размяшчаліся па берагах рэк і яроў, а на забалочаных абшарах Прыпяцкага Палесся - нярэдка на марэнных пагорках і дзюнных астравах па краі непраходных балот. Вулічная паласа часта ўяўляла сабой сыпучы пясчаны грунт або штучную грэблю, ад якой да двароў вялі такія ж гаці-пад’езды і масткі. Праз балоцістыя, затопленыя ўвесну ўчасткі ўладкоўваліся пераходы на палях (лавы) і кладкі.
Як гісторыка-этнаграфічны рэгіён Заходняе Палессе ў асноўным супадае з арэалам заходнепалескіх (брэсцка-пінскіх) гаворак, што ўтвараюць асобны дыялект на сумежжы беларускага і ўкраінскага лінгвістычных масіваў. Заходнепалескі песенны фальклор характарызуецца глыбокімі традыцыямі харавога і адзіночнага спеву (унісонна-гетэрафонны стыль), лаканічнасцю меладычных фабул з элементамі бурданіравання, «уздрыгвання» напеўнага гучання. Адзначаючы багацце жанрава-стылёвых варыяцый народных песень, вылучаецца на гэтай тэрыторыі шэсць лакальных варыянтаў (кустоў): Пінскі, Іванава-Драгічынскі, Маларыцкі і інш.
На матэрыяльную і духоўную культуру мясцовых жыхароў накладвалі адбітак прыродна-кліматычныя ўмовы (балоты, шматлікія рэкі, мяккі клімат), геаграфічнае суседства і даўнія культурна-эканамічныя сувязі з Украінай і Польшчай. Прыродныя і культурныя ландшафты Заходняга Палесся неаднародныя. Найбольш населенымі часткамі рэгіёна здаўна былі Загароддзе (павышаны градава-марэнны масіў у міжрэччы Піны і Ясельды), Пабужжа (Падляшша) і Пагарынне. Пінскае Палессе і левабярэжжа Ясельды мелі рэдкія пасяленні, раскіданыя сярод балот. Зносіны паміж пасяленнямі, а нярэдка і паміж асобнымі дварамі адной вёскі, у час разліваў ажыццяўляліся толькі з дапамогай лодак. На лодках мясцовыя жыхары адпраўляліся ў лес па дровы, на сенажаць, палявалі на дзікіх качак, растаўлялі рыбалоўныя снасці. На шугалеях перавозілі валоў і земляробчыя прылады на суседнія астравы, каб узараць і засеяць поле. У дзень свята дзядоў на лодках адпраўляліся на могілкі, каб ушанаваць памяць продкаў; на лодках везлі хаваць і нябожчыкаў. У кірмашовыя дні людзі з’язджаліся з навакольных вёсак у валасны ці павятовы цэнтр і гандлявалі каля прычала непасрэдна з лодак і шугалей сельскагаспадарчымі прадуктамі і прадметамі разнастайных промыслаў. Узімку навакольныя балоты ператвараліся ў заснежаную раўніну, да-ступную для ўсіх відаў сухапутнага перамяшчэння і сродкаў транспарту. Абмежаванасць ворыўных угоддзяў, багатая азёрная і рачная фауна абумоўлівалі спецыфіку гаспадарчых заняткаў, павышалі ролю рыбалоўства, збіральніцтва, разнастайных промыслаў, а ў рацыёне ежы - рыбных, мясных страў, натуральных прадуктаў. Важным промыслам было паляванне на дзікіх качак, якіх тут назапашвалі бочкамі, салілі, вэндзілі, прадавалі на кірмашах у Пінску і за межамі рэгіёна.
<== предыдущая лекция | | | следующая лекция ==> |
Производственные вредности и проф.заболевания. Структура проф. патологии по г. Омску и Омской области. | | | Традыцыйныя заняткі беларусаў |
Дата добавления: 2016-06-13; просмотров: 1471;