Тэма № 18. Пан Бог дапамагае міласэрнаму Тобію

Дыдактычная мэта:

Пазнаёміць вучня з біблійнай гісторыяй пра міласэрнага Тобія, які верна выконваў Божыя запаведзі. Пан Бог стварыў нябачны свет – анёлаў, каб яны праслаўлялі Бога і дапамагалі людзям у справе збаўлення.

Выхаваўчая мэта:

Фарміраваць у вучню імкненне жыць паводле Божых запаведзяў і чыніць справы міласэрнасці.

Матэрыялы:

Біблія: Тоб. 1, 3а. 12. 17. 19-20; 2, 1а.2 б.; Тоб. 3, 1-4.; Тоб. 12, 6. 15. 18-22. ілюстрацыя і фільм, паказваючыя падзеі біблійнага тэксту.

Метады катэхэзы:

Аналіз біблійнага тэксту, медытацыя вобраза, дапаможнік, дыскусія,

Ход заняткаў

Малітва:

Пане Божа, май ласку паслаць нам на дапамогу святога арханёла Рафала. Верым, што ён заўсёды знаходзіцца перад абліччам Тваёй велічы, таму просім: няхай ён прадставіць Табе нашыя сціплыя малітвы, каб атрымалі мы благаслаўленне Тваё праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Малітва да св. Арханёла Рафала

К. правярае хатняе заданне, паўтарае пройдзены матэрыял і ўводзіць вучянў у новую тэму.

Чалавек пытае:

Пантаміма «Жыццё, пабудаванае на Пану Богу»

На сцэне ў беспарадку валяюцца скрыні з адпісамі: Пан Бог, Багацце, Слава, Поспех, Прыгажость, Веды, Сіла, Здароўе, Сяброўства, Сям’я, і г.д.

Дзеянее 1: выходзяць два будаўніка і складваюць скрыні як цагельную сцяну. Адзін з іх, узяўшы ў рукі скрыню з надпісам Пан Бог, адкідвае яе з-за непатрэбнасці. Задаволеныя пабудаванай сцяной, яны радуюцца.

Дзеянне 2: На сцэну выходзіць прыгожая дзяўчына і глядзіць на сябе
ў люстэрка. Накіроўваючыся да выкладзенай сцяны, яна выпадкова яе збівае. Не заўважыўшы гэтага, яна адыходзіць са сцэны. Будаўнікі раззлаваныя
і пачынаюць зноў выкладваць сцяну. Скрыню з надпісам Пан Бог яны зноў адкідваюць. Задаволеныя пабудаванай сцяной, яны радуюцца і любуюцца ёю.

Дзеянне 3: На сцэну ўвальваюцца двое п’яных. Ледзьве валочачы ногі, яны падаюць на выкладзеную сцяну і ламаюць яе. Будаўнікі разгневаныя, спрабуюць падняць і прагнаць іх. Можна зымправізаваць агульную звалку. Будаўнікі праганяюць п’яніц са сцэны, выпіхваючы іх штуршкамі. Будаўнікі злуюцца, але пачынаюць выкладваць сцяну, зноў адкінуўшы скрыню
з надпісам Пан Бог. Ляпаючы адзін аднаго па плячу, яны радуюцца сваёй працы.

Дзеянне 4: На сцэну выбягаюць дзве хуліганкі (яны павінны быць адпаведна апранутыя). Налятаюць на будаўнікоў, збіваюць іх ударамі, разбіваюць сцяну. Затым выбягаюць прэч. Будаўнікі знясіленыя ад пабояў, паднімаюцца і зноў пачынаюць выкладваць сцяну. Яны зноў ігнаруюць скрыню з надпісам Пан Бог.

Дзеянне 5: На сцэну выходзіць дзяўчына з кнігай у руках. Убачыўшы пабудаваную сцяну, яна задумвае зламаць яе. Зрабіўшы выгляд, што яна паглынутая чытаннем кнігі, накіроўваецца да сцяны. Будаўнікі размахваюць рукамі, каб дзяўчына ўбачыла сцяну. Але яны ламае яе і з задаволеным выглядам адыходзіць са сцэны. Будаўнікі раззлаваныя і засмучаныя сваімі няўдачамі. Нарэшце, адзін з іх прапаноўвае пабудаваць сцяну на скрыні Пан Бог. Яны будуюць сцяну з гэтай скрыняй. Пабудаваўшы яе, з недаверам аглядаюцца па баках, чакаючы новых няўдач. Але навокал усё спакойна. Узрадаваныя будаўнікі, абняўшыся адыходзяць са сцэны.

К. абмяркоўвае пантаміму з вучнямі.

К. пытае:

- Што трэба рабіць. Каб быць шчаслівым чалавекам?

Бог адказвае:

К. У Святым пісанні апісана жыццё Тобія, чалавека, які заўсёды быў верны пану Богу і будаваў сваё жыццё на Божых запаведзях. К. чытае Тоб.
1, 3а. 12. 17. 19-20; 2, 1а.2 б. К. на аснове біблійнага тэксту просіць вучняў знайсці адказ на пытанне:

- Як жыў Тобій? /адказы запісваем на дошцы/

· Маліўся

· Памятаў пра бедных

· Хаваў памерлых

· Выконваў Божыя Запаведзі

· Любіў Бога

· Не грашыў

· і г.д..

У Тобія здарылася няшчасце, ён аслеп, бяльмо пакрыла яго вочы, лекары не змаглі яму нічым дапамагчы. У Тобія была адна надзея на Пана Бога. Тобій старанна маліўся Пану Богу К. чытае малітву Тобій: Тоб. 3, 1-4. Малітва Тобія была пачута, і Пан Бог паслаў арханёла вылечыць яго. Пан Бог стварыў нябачны свет – анёлаў, каб яны праслаўлялі Бога і дапамагалі людзям у справе збаўлення.

- Якое няшчасце спасцігла Тобія?

- На Каго найбольш спадзяваўся Тобій?

- Што Пан Бог зрабіў для Тобія?

- Хто такія Анёлы?

- Якая асноўная місія Анёлаў?

У Тобія быў сын Тобій. Бацька паслаў яго да Габаэля, якому ён аддаў на захаванне срэбра. Тобій сустрэў Рафала, але ён не ведаў, што Рафал быў анёлам. Тобій ва ўсім быў паслухмяным Рафалу. Дзякуючы гэтаму ён знайшоў лек ад бяльма, і вызваліў сваю нарачоную ад злога духа. Тобій забраў срэбра ў Габаэля і вярнуўся з Рафалам і сваёй нарачонай дамоў. Ён прыклаў жоўць рыбы да вачэй свайго айца і той пачаў бачыць. Яны хацелі падзякаваць Рафалу. Але Ён сказаў ім, К. чытае Тоб. 12, 6. 15. 18 – 22.
К. пытае:

- Да каго і навошта Тобій паслаў свайго сына?

- Каго сустрэў Тобій?

- Ці ведаў Тобій аб тым, што Рафал з’яўляецца Арханёлам?

- Якія узаемаадносіны былі у Тобія і Рафала?

- Дзякуючы каму Тобій знайшоў лек ад бяльма?

- Што сказаў Рафал Тобію і яго сыну?

Чалавек адказвае Богу:

Пан Бог дапамог міласэрнаму Тобію і яго сям’і. Бог хоча, каб мы былі міласэрнымі. К. пытае:

- Якога чалавека мы можам назваць міласэрным?

Дыскусія.

Сягоння мы з вамі ўспомнім і паўторым «Учынкі міласэрнасці для цела бліжняга» і “Учынкі міласэрнасці для душы бліжняга”. К. Прапаноўвае вучням:

Выкарыстоўваючы словы з рамкі, напішы ўчынкі міласэрнасці, якія мы павінны чыніць для нашых бліжніх.








Дата добавления: 2016-03-27; просмотров: 776;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.005 сек.