ФРАНЦЫСК СКАРЫНА

(каля 1490 – каля 1551)

Францыск Скарына – наш самы славуты зямляк. Скарына быў вучоным, пісьменнікам, выдатным асветнікам. Але самае галоўнае – ён першадрукар не толькі ў Беларусі, а наогул на ўсіх усходнеславянскіх землях.

На жаль, пра жыццё Скарыны захавалася вельмі мала звестак. Ён нарадзіўся прыблізна ў 1490 у сям’і купца ў старажытнай сталіцы беларускай зямлі – Полацку. У Полацку ён атрымаў першапачатковую адукацыю, вывучыў лацінскую мову. У той час гэта мова лічылася міжнароднай мовай навукі: на ёй чыталі лекцыі ва універсітэтах усіх краін. Веданне лацінскай мовы адкрывала шлях да адукацыі. Скарына паехаў у Кракаў, паступіў вучыцца ў Кракаўскі універсітэт. Ён скончыў яго з вучонай ступенню бакалаўра філасофіі. Але юнак прагнуў ведаў і праз некаторы час апынуўся ў Італіі. У Падуанскім універсітэце Скарына паспяхова абараніў дысертацыю і атрымаў дыплом доктара медыцыны.

Скарына лічыў, што Еўропа больш адукаваная, чым усходнія землі і яго радзіма. У Італіі, Германіі было шмат кніг, ён іх друкаваў у друкарнях, а не перапісваў ад рукі. Ён вырашыў надрукаваць Біблію на роднай мове. У Празе Скарына адкрыў сваю першую друкарню, дзе выдаў 23 кнігі Старога Запавету ў перакладзе на беларускую мову. А потым вярнуўся ў Вільню і заснаваў першую ў Вялікім Княстве Літоўскім друкарню, дзе выдаў “Апостал” і “Малую падарожную кнігу”.

Скарына пражыў складанае жыццё, падрабязнасці пра якое гісторыя да нас не данесла. Вядома толькі, што ў апошнія гады ён вымушаны быў паехаць у Прагу, дзе працаваў каралеўскім батанікам. У Празе, далёка ад радзімы, ад роднага Полацка, Скарына і памёр прыкладна ў 1551 годзе.

Нашчадкам засталася справа Скарыны. Пасля яго кнігадрукаванне распаўсюдзілася на ўсходнеславянскіх землях, у тым ліку і на Беларусі. Паслядоўнікі беларускага друкара Пётр Мсціславец і Іван Федараў заснавалі друкарню ў Маскве.

Але Скарына быў не толькі друкаром. З гравюр, змешчаных у кнігах, відаць, што ён выдатны мастак. А прадмовы, пасляслоўі, каментарыі сведчаць аб тым, што Скарына быў адным з найцікавейшых пісьменнікаў. У адной з прадмоў Скарына выказаўся як узнёслы патрыёт сваёй зямлі: “… звяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае, птушкі, што лётаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае, рыбы, што плаваюць у моры і ў рэках, адчуваюць віры свае, пчолы і ім падобныя бароняць вуллі свае. Гэтак жа і людзі – дзе нарадзіліся, да таго месца вялікую ласку маюць”.

 








Дата добавления: 2015-09-11; просмотров: 1296;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.004 сек.