Беларуская мова ў Расійскай імперыі

(канец XVIII – 1917 г.)

У канцы XVIII ст. (1795 г.) у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспа-літай Беларусь была далучана да Расіі.

Беларусь адыходзіць да Расіі, і дзяржаўнай мовай становіцца руская мова, хаця яшчэ доўгі час у справаводстве і школах карыстаюцца польскай мовай. Беларуская мова ўжываецца ў вуснай форме ў дыялектных разнавіднасцях і адчувае ўплыў на сабе рускай мовы (русіфікацыя). Аднак у XIX ст. ідзе працэс складвання новай літара-турнай беларускай мовы, які звязаны з нацыянальным адраджэннем беларускага народа і ўздымам нацыянальна-вызваленчага руху.

Беларуская літаратура ў гэты час цесна звязана з фальклорам (вер-шы Яна Чачота, які шмат увагі надаваў вывучэнню фальклору і мовы беларусаў). Найбольш буйной фігурай гэтага часу з’яўляецца В. Дунін-Марцінкевіч, ад якога фактычна і пачынаецца шлях новай беларускай літаратуры.

Важную ролю ў працэсе фарміравання беларускай літаратурнай мо-вы адыгрывала публіцыстыка. У 1963 годзе К. Каліноўскім выдавалася нелегальная беларуская газета “Мужыцкая праўда”. У гэты час пачаў сваю дзейнасць і Ф. Багушэвіч. Ён адзін з першых сярод беларускіх пісьменнікаў загаварыў пра беларускую мову як найважнейшы элемент нацыянальнай культуры. (зборнікі вершаў “Дудка беларуская” і “Смык беларускі” былі выдадзены не на радзіме, а за яе межамі).

Пачатак XX ст. вызначыўся новым уздымам нацыянальна- вызваленчага руху. Рэвалюцыйныя падзеі 1905 – 1907 гг. прымусілі царскі ўрад выдаць закон аб свабодзе друку (24.11.1905), які дазваляў друкаваць творы беларускай літаратуры. Было заснавана беларускае выдавецтва, дзе выходзілі творы беларускіх пісьменнікаў (Я. Купалы, М. Багдановіча) і пераклады з іншых моў на беларускую мову. Пачалі выдавацца газеты “Наша доля” і “Наша ніва”, часопісы “Лучынка”, “Раніца” і інш.

Актывізацыя літаратурнага жыцця садзейнічала далейшаму ўдасканаленню беларускай мовы. Найбольшы ўклад у распрацоўку беларускай мовы ў дарэвалюцыйны час зрабіў акадэмік Я. Карскі – заснавальнік беларускага мовазнаўства і беларускай філалогіі. У сваёй 3-томнай працы “Беларусы” ён апісаў гісторыю беларускага народа і беларускай мовы, навукова абгрунтаваў і даказаў самастойнасць беларускай мовы, паказаў, што беларуская мова мае сваю сістэму, якая развівалася і ўдасканальвалася гістарычна.

Але было шмат разнабою ў правапісе, вымаўленні, ужыванні форм слоў. Неабходна было скласці нарматыўную граматыку беларускай мовы. Па прапанове Я. Купалы над такой граматыкай у 1913 годзе пачаў працаваць Б. Тарашкевіч.

 








Дата добавления: 2015-09-11; просмотров: 1996;


Поиск по сайту:

При помощи поиска вы сможете найти нужную вам информацию.

Поделитесь с друзьями:

Если вам перенёс пользу информационный материал, или помог в учебе – поделитесь этим сайтом с друзьями и знакомыми.
helpiks.org - Хелпикс.Орг - 2014-2024 год. Материал сайта представляется для ознакомительного и учебного использования. | Поддержка
Генерация страницы за: 0.003 сек.