Сiлы i сродкi пажаратушэння
Сiламi, якiя забяспечваюць своечасовае выяўленне i тушэнне па-жараў на тэрыторыi лясоў Беларусi, як ужо адзначалася, з'яўляюцца: а) служба лясной аховы, за работнiкамi якой замацаваны для непасрэднай аховы ўчасткi лесу, часовыя пажарныя вартаўнiкi i iншыя супрацоўнiкi; б) работнiкi пажарна-хiмiчных станцый (ПХС); в) рэзервовыя пажарныя каманды, спецыяльна арганiзаваныя з рабочых i служачых лясгасаў з замацаванымi за iмi тэхнiкай, сродкамi транспарта i па-жарным iнвентаром; г) пажарныя дэсантнікі РУП "Беллесавіая; д) рабочыя лесанарыхтоўчых i iншых прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў у выпадку ўзнiкнення пажараў у месцах iх працы або надзвычайнай пажарнай сiтуацыi; е) насельнiцтва, пажарная тэхнiка i транспартныя сродкi мясцовых прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў, неарга-нiзаваных фармiраванняў, грамадзянскай абароны, армейскiя падраздзяленнi ў выпадку пагрозы распаўсюджвання пажараў на вялiкiя плошчы.
Пажарна-хiмiчныя станцыi. Важнае месца ў ахове лясоў ад пажараў адводзiцца стварэнню i тэхнiчнай аснашчанасцi спецыялiзаваных падраздзяленняў - пажарна-хiмiчных станцый. Першыя вопыты па стварэннi ПХС былi праведзены ў 1939-1940 гг. Шырокае распаў-сюджванне гэта форма арганiзацыi аховы лясоў ад пажараў атрымала ў пасляваенныя гады. Мiнiстэрствам лясной гаспадаркi Беларусi зацверджаны Палажэнне аб пажарна-хiмiчнай станцыi i Рэкамендацыi штогадовых мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да пажаранебяспечнага сезона i правядзенні барацьбы з ляснымi пажарамi.
ПХС арганiзуюцца пры лясгасах i ляснiцтвах, лясы якiх маюць павышаную пажарную небяспеку. Для аптымальнага размяшчэння ПХС i iншых аб'ектаў Цвятковым (1979) рэкамендаваны метад шматкрытэрыяльнай аптымiзацыi. За кожнай ПХС замацоўваецца пэў-ная тэрыторыя дзяржаўнага ляснога фонду. У залежнасцi ад аснашчанасцi i функцый ПХС бываюць першага i другога тыпаў.
Задачай станцый першага тыпу (ПХС-1) з'яўляецца забеспячэнне хуткай лiквiдацыi ўзнiкшых пажараў на абслугоўваемай тэрыторыi, а таксама тушэнне сумесна са станцыяй другога тыпу (ПХС-2) пажараў, якiя распаўсюдзiлiся на вялiкай плошчы. ПХС-1 у асноўным аснашчаны лёгкiмi сродкамi пажаратушэння i сродкамi транспарта.
Задачай станцыi другога тыпу, нараўне з забеспячэннем хуткай лiквiдацыi лясных пажараў на абслугоўваемай ёю тэрыторыi, з'яўля-ецца таксама тушэнне буйных лясных пажараў на ўсёй тэрыторыi лясгаса. ПХС-2 аснашчаны як лёгкiмi сродкамi пажаратушэння i сродка-мi транспарта, так i больш магутнай тэхнiкай, якая выкарыстоўваецца для барацьбы з ляснымi пажарамi.
У сувязi з абвастрэннем праблемы аховы лясоў ад пажараў Iнс-тытутам Белгiпралес рэкамендуецца арганiзоўваць яшчэ i базавыя ПХС, задачай якiх з'яўляецца сумеснае з ПХС-1 i ПХС-2 тушэнне буйных лясных пажараў на тэрыторыi некалькiх лясгасаў, будаўнiцтва аб'ектаў супрацьпажарнага прызначэння. Гэтыя станцыi павiнны быць аснашчаны ў два разы большай колькасцю тэхнiчных сродкаў у параўнаннi са звычайнай ПХС-2. Iх таксама рэкамендуецца ўкамплектоў-ваць землярыйнымi тэхнiчнымi сродкамi i траламi для iх перавозкi.
Тып ПХС, абслугоўваемая ёю плошча дзяржфонду, структура, колькасць i парадак камплектавання каманды, колькасць пажарнай тэхнiкi i абсталявання вызначаецца дырэктарам лясгаса ў адпаведнасцi з планам супрацьпажарнага ўладкавання лясоў i зацвярджаецца вышэйстаячай арганiзацыяй лясной гаспадаркi (ВЛГА). Пры кожнай ПХС арганiзуюцца каманды, структура i колькасць якiх залежыць ад колькасцi лесапажарных брыгад у iх складзе. Прыблiзная структура каманд ПХС у лясгасах рэспублiкi прыведзена ў табл. 7.1.
Таблiца 7.1. Структура пажарна-хiмiчных станцый
Назва пасады i прафесii рабочых | Колькасць чалавек на станцыi тыпу | Заўвагi | |
I | II | ||
Начальнiк ПХС | - | - | |
Старшы майстар | - | - | |
Вадзiцелi аўтамабiляў | У залежнасцi ад колькасцi аўтамабiляў або трактараў | ||
Трактарысты-машынiсты | - | ||
Брыгадзiры лесапажарных брыгад | 2 - 4 | Па колькасцi брыгад | |
Рабочыя лесапажарных брыгад | 3 - 5 | 5 - 10 | Па колькасцi брыгад |
Каманды штогод праходзяць падрыхтоўку па лесапажарнай пра-фiлактыцы, тэхнiцы i тактыцы барацьбы з ляснымi пажарамi, па бяс-пецы працы і інш. Перад пачаткам пажаранебяспечнага сезона з камандамi ПХС праводзяць вучэннi ў лясных умовах па тэхнiцы i тактыцы тушэння ўмоўных пажараў, па адпрацоўцы ўзаемадзеяння членаў каманд пры выкарыстаннi розных тактычных варыянтаў. Па вынiках вучэнняў складаецца акт гатоўнасцi ПХС да пажаранебяспечнага сезона.
У адпаведнасцi з палажэннем аб ПХС пажарна-хiмiчныя станцыi аснашчаюцца пажарнай тэхнiкай, абсталяваннем i iнвентаром, сродкамi транспарта i сувязi (табл. 7.2).
Таблiца 7.2. Прыкладная колькасць лесапажарнага абсталявання, транспартных сродкаў i сувязi на ПХС
Назва | ПХС тыпу | Заўвагi | |
I | II | ||
Аўтапажарная цыстэрна тыпу АЦЛ-147, пажарны ўсюдыход ВПЛ-149, лесапажарны агрэгат АЛФ-10, шт | 1-2 | - | |
Аўтамабиль павышанай праходнасцi (УАЗ-469Б), шт | - | - | |
Грунтакiдальнiк трактарны ГТ-3, шт | - | - | |
Матацыкл з каляскай, шт | 1-2 | - | |
Лодкi маторныя на 4-5 чалавек, шт | 1-2 | 2-4 | Пры наяўнасцi водных шляхоў транспарта |
Бочкі РЖТ-3(5) | 1-2 | ||
Мотапомпы або шасцярончатыя помпы прадукцыйнасцю больш 600 л/мiн, шт | 2-3 | Пры неабходнасцi | |
Малагабарытныя мотапомпы тыпу МП-0,2, МЛ-100, ПМПЛ, шт | 2-4 | - | |
Напорныя пажарныя рукавы, м | Акрамя маючыхся ў камплекце | ||
Ствалы тарфяныя ТС-1, ТС-2, шт | 1-2 | 2-6 | Пры магчымасцi тарфяных пажараў |
ЦАЗ або гумавыя ёмiстасцi для вады на 800-1500 л, шт | 1-2 | - | |
Трактар тыпу МТЗ-82, шт | - | 1-2 | - |
Трактары з глебаапрацоўчымi прыладамi, шт | 1-2 | - | |
Плугi, палосапракладальнiкi, трактарныя грунтакiдальнiкi, шт | 1-2 | У залежнасцi ад умоў | |
Запальныя ппараты, шт | 1-3 | 3-5 | - |
Ранцавыя апырсквальнiкi, шт | 5-10 | 10-20 | - |
Заканчэнне табл. 7.2
Бензапiлы, шт | 1-2 | - | |
Пажарныя рыдлёўкі, шт | - | ||
Сякеры, шт | 5-10 | - | |
Пажарныя граблi, шт | - | ||
Змочвацель НП-1 або iншых марак, кг | 10-20 | 30-100 | Папаўняецца па меры расходвання |
Вогнетушыльныя хiмiчныя рэчывы, кг | - " - | ||
Ёмiстасць для прыгатавання раствораў на 300-400 л, шт | 1-2 | - | |
Канiстры ёмiстасцю 20 л для раствораў, шт | 1-2 | 2-4 | - |
Канiстры для пiтной вады, шт | 1-2 | 2-3 | - |
Спецадзенне, спецабутак, шт | па колькасцi членаў каманды | ||
Радыёстанцii розных тыпаў, шт | 3-4 | 6-10 | - |
Аптэчкi першай дапамогi, шт | 1-2 | 2-5 | - |
Iншыя тэхнiчныя сродкi i прыстасаваннi | - |
Для размяшчэння асабовага саставу каманд, захавання хiмiчных рэчываў, абсталявання, iнвентару i сродкаў пажаратушэння ПХС па-вінны мець тыпавыя будынкi.
Састаў, парадак укамплектавання i работы каманд ПХС, аснашчэнне пажарнай тэхнiкай, сродкамi транспарту i сувязi азначаны Палажэннем аб пажарна-хiмiчных станцыях.
Рэзервовыя каманды, арганiзаваныя з рабочых i служачых лясга-саў у дабраахвотныя пажарныя дружыны, прыцягваюцца па распарад-жэннi дырэктара лясгаса або ляснiчага на дапамогу камандам ПХС або РУП "Беллесавія", а таксама для самастойнага тушэння пажараў, калi апошнiя ўзнiкаюць паблiзу масцаў iх працы, або калi каманды ПХС знаходзяцца на тушэннi iншых пажараў.
Правiламi пажарнай бяспекi ў лясах прадугледжаны нормы забеспячэння сродкамi пажаратушэння прадпрыемстваў i арганiзацый, якiя працуюць у лесе. У абавязкi гэтых прадпрыемстваў i арганiзацый (торфаздабываючых, нафтагазаздабываючых, разведвальных i даследчых экспедыцый, турысцкiх базаў i iнш.) уваходзiць лiквiдацыя сваiмi сiламi пажараў, якiя ўзнiкаюць у месцах iх працы.
Пункты сканцэнтравання пажарнага iнвентару. Паколькi ў большасцi выпадкаў пажары ўзнiкаюць паблiзу населеных пунктаў, з'яўляецца неабходнасць у дапаўненне да ПХС арганiзоўваць брыгады тушыльшчыкаў з мясцовага насельнiцтва для лiквiдацыi магчымых пажараў. Для забеспячэння насельнiцтва i рабочых розных прадпрыемстваў, прыцягваемых да тушэння, пры канторах ляснiцтваў i месцах жыхарства лясной аховы ствараюцца пункты сканцэнтравання пажар-нага iнвентару. Гэтыя пункты аснашчаюцца мотапомпамi, апырсквальнiкамi, рыдлёўкамi, сякерамi, бензапiламi, ёмiстасцямi для вады, аптэчкамi першай дапамогi, iншым абсталяваннем i iнвентаром.
Гатоўнасць да работы абсталявання i iнвентару павiнна сiстэматычна правярацца i запасы яго пры неабходнасцi папаўняцца. Асноў-ныя шляхi своечасовага абслугоўвання пажараў сiламi наземнай ахо-вы зводзяцца да расшырэння ахопу лясных тэрыторый зонамi ПХС, росту ўзроўню забеспячэння ПХС i неспецыялiзаваных падраздзялен-няў лесагаспадарчых i лесанарыхтоўчых прадпрыемстваў дзяжурнымi камандамi, павышэння гатоўнасцi каманд да выезду на пажары i ас-нашчанасцi iх лесапажарным абсталяваннем i сродкамi тушэння.
Дата добавления: 2016-04-06; просмотров: 1619;